Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
— Няхай першым пачынае іншаземны хлопчык!
Людвік зусім не чакаў, што яму раптам прапануюць згуляць у да-ганялкі з Быком. Радасці такая прапанова ў яго не выклікала, і таму, пакуль яго не заўважылі, ён хуценька ўстаў і неўпрыкмет ускараскаўся на пагорак, які ўзвышаўся над лагчынаю. Лежачы там на жываце ў высокай траве і паклаўшы галаву на рукі, ён мог спакойна назіраць за тым, што рабілася ўнізе.
Хутка ўсім надакучыла яго шукаць, І гульня пачалася. Можа быць, і вы чулі пра такую гульню — гэта нешта сярэдняе паміж квачом, хованкамі і сляпою курыцай. Бык быў квачом, а гулец павінен быў накінуць яму на рогі і шыю гірлянду з кветак, але так, каб Бык пры гэтым не паспеў яму аддаць квача. Усе гульцы былі ўвішныя і спрыт-ныя, і Бык ніводнага не зачапіў. Таму Людвік не даведаўся, што магло б здарыцца, калі б Бык да каго-небудзь дакрануўся. Гульня ўсіх за-баўляла, і гулялі ў яе даволі доўга.
Сонца пачало патроху хіліцца да небасхілу, і Людвік раз-пораз пазіраў на яго, памятаючы, што павінен дачакацца цемры, каб рушыць далей у сваё небяспечнае падарожжа праз Дом Блізнят.
Шум і смех унізе пачалі сціхаць. Гульня скончылася, і Бык ужо стаяў нерухома ў самым цзнтры натоўпу — як тады, калі Людвік убачыў яго ўпершыню. Ён амаль увесь патакаў у гірляндах з макаў, касачоў, чароту, метлюжкоў і іншых кветак, якія дорыць шчодрае лета. Той, хто ўбачыў бы цяпер Быка, не ведаючы, пгго гірлянды на ім сплецены са звычайных, поўных паху і свежасці кветак, над якімі яшчэ шчыруюць пчолы і матылі, мог бы падумаць, што гэты волат моцна скаваны нейкімі чарадзейнымі ланцугамі, якія не даюць яму паварушьшда.
Дзяўчынкі, людзі-дрэвы. вадзянікі і фаўны ўзяліся за рукі і, утва-рыўшы вакол Быка жывое кола, пачалі вадзіць карагод і спяваць. Іх песня была зусім не падобная на папярэднія. Яе мелодыя была больш павольная і сур’ёзная, і спеў гучаў вельмі ўрачыста. 3 дрэваў пазляталі птушкі, якія запырхалі над карагодам, далучаючы свой мілагучны по-
шчак да агульнага хору, а з куста побач з Людвікам вылецелі некалькі галубоў і жменяй перлавых пялёсткаў таксама нырнулі ўніз. I тут Людвік раптам заўважыў, што Рэнці побач няма. Ён сеў і агледзеўся. Старога каня нідзе не было. Хлопец ускочыў на ногі і толькі тады ўбачыў Рэнці, які пасвіўся ўдалечыні, там, дзе чарот і жоўтыя касачы акрэслівалі бераг ледзь прыкметнае рэчкі. Па той бок ракі травы не было — толькі цёмныя, стро-мыя скалы, між якімі змяілася ледзь бачная сцежка.
Здавалася, што за ракой пачынаецца іншая краіна.
Іншая краіна! Дрэнныя землі! Напалоханы Людвік на ўвесь голас крыкнуў:
— Рэнці, Рэнці! Вярніся!
Але стары конь, нічога не чуючы, перайшоў неглыбокую раку і няспешна ступіў на стромкую сцежку.
Як у тумане Людвік адчуў, што ўнізе, у лагчыне, нешта змянілася. Спевы змоўклі, і ўсе ўтаропіліся на яго. I раптам у адно імгненне ўсе зніклі, нібыта іх знесла ветрам. Духі, што сядзелі на лістах гарлачыкаў, быццам распусціліся ў паветры. Зялёныя людзі нерухома застылі, толькі лісце на іх адзенні яшчэ шамацела пад ветрам, і цяпер Людвік убачыў, што гэта зусім не людзі, а маладыя зялёныя дрэўцы. Блакітныя вадзянікі, пераліваючыся ўсімі колерамі вясёлкі, расплыліся на дроб-ныя празрыстыя бурбалкі. I нават дзяўчаткі і фаўны зніклі ў лесе, што цямнеў на тым беразе возера.
Завялыя гірлянды кветак зляцелі з рагоў і шыі Быка і цяпер гарою ляжалі каля яго ног. Бык пагрозліва падняў галаву і зірнуў на Людвіка вялікімі, страшнымі, цёмнымі вачыма. Аднекуль здалёк данёсся першы няясны гул навальніцы. Убачыўшы, што Рэнці знік за скалой, Людвік забыў пра ўсё: ён забыў, што перад быком трэба стаяць нерухома; ён забыў, што нельга пакідаць Дом Быка і заходзіць у Дом Блізнят, пакуль не настане ноч... Ён проста павярнуўся і з усіх ног кінуўся даганяць Рэнці.
— Рэнці! Рэнці! Вярніся!
I тут ён пачуў у сябе за спінаю страшны тупат, ад якога скаланалася зямля. За ім нёсся Бык...
Людвік, задыхаючыся, дабег да ракі. Рэнці тут ужо нідзе не было. Бык набліжаўся, з-пад яго капытоў ва ўсе бакі разляталіся камяні, чыр-воныя вочы люта гарэлі. Раптам па небе нібыта сцебанулі асляпляльнай
белаю пугай: гэта бліснула маланка. Потым ударыў гром. I тут у Люд-віка быццам выраслі крылы, ён хутка і лёгка пераляцеў раку і, спаты-каючыся аб камяні, кінуўся ўверх па стромае сцежцы. Спыніўся ён, толькі калі быў ужо на самай вяршыні, дзе сцежку, нібы вартавыя, абступалі з абодвух бакоў дзве вялікія скалы абсалютна аднолькавай формы. Раптам у Людвіка з-пад нагі выслізнуў камень, ён не ўтрымаў раўнавагі і ўпаў. Пэўны час ён так і ляжаў, не могучы прымусіць сябе падняцца. А калі ўрэшце ўстаў і, паціраючы калена, пачаў прыслу-хоўвацца, то са здзіўленнем адзначыў, што вакол не чуваць ні гуку. Навальніца скончылася. Быка нідзе не было. Летні краявід за ракой быў цяпер нібы адгароджаны серабрыстай смугой.
Дарогі назад не было. Трэба было шукаць Рэнці. Сонца яшчэ стаяла высока, а ён ужо трапіў у Дом Блізнят, дзе яго чакала сустрэча са страшным братам Стральца.
I тут ён убачыў знак Jf выбіты на пляскатай паверхні скалы. Побач стаяў шчыт з надпісам:
Стрздьбішчя ¥вж^д ЭЛЕЯРОЖНЫ
Наперадзе пачыналася пляскатае горнае плато, на якім сям-там бы-лі раскіданы складзеныя з камянёў піраміды, памерам крыху вышэйшыя за рост звычайнага чалавека. Паміж дзвюх такіх пірамід, апусціўшы галаву і прыціснуўшы вушы, стаяў спалоханы Рэнці. Нейкі чалавек трымаў яго за аброць, другі нахіліўся і адну за адной абмацваў каню ногі, а трэці...
Трэці, які стаяў воддаль на высокай скале, нацягваў лук і старанна прыцэльваўся!
—
Юнак, які аглядаў Рэнці ногі, падняў галаву і, убачыўшы Людвіка, нешта сказаў другому. У юнакоў былі абсалютна аднолькавыя твары, нават выраз твараў у іх быў аднолькавы. Людвіку прыгадалася, што расказваў яму Вадалей пра Блізнят і жахлівага Далястрэла. Выходзіла, што цяпер з-за таго, што Рэнці не захацеў дачакацца ночы ў Доме Быка, яны пры дзённым святле трапілі да Блізнят у пастку!
У першае імгненне ў Людвіка мільганула была думка кінуць Рэнці і ўцячы. Што б там не казалі, але ўрэшце ён быў усяго толькі маленькі хлопчык. Але чалавек, які стаяў на скале, ужо таксама яго заўважыў і, рэзка павярнуўшыся, нацэліў на яго стралу.
Усярэдзіне ў Людвіка ўсё пахаладнела. Яму чамусьці пачуліся сло-вы Стральца: «Гэты конь аддана служыў табе ўсё жыццё. Ці згодзен ты, у сваю чаргу, паслужыць яму і захаваць вернасць старому сябру?» Як
у тумане хлопец падумаў, што давядзецца яму, відаць, захоўваючы вернасць Рэнці, быць забітым разам з канём.
Дый ці быў у яго выбар? He паспеў бы ён ступіць і двух крокаў, як яго наскрозь прабіла б страла. I тут ён успомніў Гулавы словы: «Не будзь задзірам, вырашай усё мірам — такі мой дэвіз».
Людвік быў страшна напалоханы, ён стаяў нерухома, як нядаўна перад Быком. Зразумеўшы, што нікуды ўцякаць ён не збіраецца, Да-лястрэл апусціў свой вялікі пазалочаны лук.
Адзін з Блізнят — той, што заўважыў Людвіка першы,— шпарка падышоў да яго і, нахіліўшы набок галаву, пачаў уважліва яго разгля-даць. Сам Блізнец быў прыгожым хлопцам, ён быў дужы, з шырокімі плячыма і моцнымі мускуламі. У яго была капа чорных курчавых ва-ласоў, чорныя пранізлівыя вочы, якія глядзелі з-пад густых чорных броваў, кароткі прамы нос і нізкі лоб, на які спадалі пасмы зблытаных валасоў. Увогуле, ён быў вельмі падобны да быка — суцэльныя муску-лы! Што ж датычыла розуму... Такое падабенства зусім не суцешыла Людвіка, які вельмі спадзяваўся, што яму ўдасца ўгаварыць Блізнят адпусціць ято з Рэнці з мірам.
Падышоўшы, Блізнец не стаў траціць час на звычайную ветлівасць. Нават не павітаўшыся, ён уладна спытаў:
— Хто дазволіў табе ўвайсці ў нашыя землі?
— Ніхто, Вашамосць, прабачце, Вашамосць,— адказаў Людвік.— Мы ішлі па слядах сонечнай калясніцы, бо сам Стралец нам сказаў, што мы павінны яе дагнаць. Прашу прабачэння, што мы ўвайшлі ў вашыя землі без дазволу, гэта здарылася таму, што мой конь збіўся з дарогі, і я пайшоў, каб яго вярнуць. Спадзяюся, ён не нарабіў ніякае шкоды?
Пэўны час Блізнец хмура і падазрона глядзеў на хлопчыка, нібыта не разумеючы, што той кажа. Потым раптам працягнуў сваю магутную ручышчу і выхапіў у Людвіка з-за пояса Пелееў кінжал.
— Так, так... Гэта трэба забраць. Нічога сабе! Прыходзіць узброены да зубоў, пагражае нам... I што? Мы мусім гэта трываць? He! Мы па-вінны абараняцца.
— Ды што вы, што вы, не,— паспяшаўся запэўніць яго Людвік,— мне і ў галаву не магло прыйсці пагражаць вам ці каму іншаму. Гэты кінжал падарыў мне Пелей, а Гула, Вадалей, сказаў, што...
— А ўвогуле, мне ўсё роўна, з кінжалам ты ці без, цябе я магу
адолець адною левай,— сказаў Блізнец, не слухаючы Людвіка. Ён пра-вёў пальцам па лязу і ўсміхнуўся. Усмешка гэтая Людвіку зусім не спадабалася.— Так, так,— паўтарыў Блізнец,— магу цябе забіць, нават калі адну руку мне прывяжуць за спінай. А потым з’ем цябе замест сняданка.
— Вядома, вы ўсё гэта можаце, Вашамосць,— Людвік вырашыў паспрабаваць падлізацца.— Я ніколі не здолеў дый не пасмеў бы вам нашкодзіць. Каб толькі вы дазволілі нам пайсці далей па сонечных слядах, дык ужо праз некалькі хвілін нас не было б у вашых уладаннях. Ці, можа, я мог бы папрацаваць на вас, каб заплаціць...
— Нашкодзіць нам? — крыкнуў Блізнец.— Толькі паспрабуй! Ану, давай! Ты міргнуць не паспееш, як я раздзяру цябе на кавалкі!
Ён моцна ўхапіў Людвіка за плячо.
Але ў гэты момант яго перапынілі. Другі Блізнец, які трымаў за аброць Рэнці, крыкнуў:
— Кастар! Цягні яго сюды! Лікеас хоча з ім пагутарыць!
Кастар адразу перастаў усміхацца і яшчэ мацней сціснуў хлопцу плячо: было відаць, што ён вельмі расчараваны. Але, на Людвікава здзіўленне, Блізнец нават не паспрабаваў спрачацца. Ён толькі падш-турхнуў Людвіка ў спіну і павёў да астатніх. Па дарозе ён нешта бурчаў сабе пад нос, але ціха, каб Далястрэл, якога, відаць, звалі Лікеас, яго не пачуў. Уцячы Людвік не спрабаваў — сэнсу ў гэтым не было ніякага — ён моўчкі крочыў побач з Кастарам, спадзеючыся, што з Лікеасам дамовіцца будзе лягчэй. Блізнец, падштурхваючы хлопца ў спіну і па-гардліва пазіраючы на яго зверху ўніз, сказаў: