• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людвік і зорны конь  Мэры Сцюарт

    Людвік і зорны конь

    Мэры Сцюарт

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 124с.
    Мінск 1996
    162.16 МБ
        — Вы зрабілі яе? — сказаў Людвік, нарэшце зразумеўшы сэнс уся-го, што яму тлумачыў дагэтуль каваль. Ён паглядзеў на старога з пава-гай і задаў яму пытанне, якое ўвесь час хацеў задаць:
        — А чаму вы не пасадзілі туды возніка? Напэўна, таму што, калі б вы гэта зрабілі, калясніца стала б занадта цяжкай? Але...
        — Хлопча,— прамовіў каваль нізкім голасам, які, здавалася, ішоў проста з грудзей,— няўжо ты можаш уявіць сабе возніка гэтае ка-лясніцы? Яго не можа ўявіць ніхто, нават я! I ў параўнанні з ім ужо нічога ўзважыць будзе проста немагчыма — хіба толькі, калі паставіць на другую талерку Шаляў усе зоркі і ўвесь сусвет. Дый нават тады, я думаю, яны будуць важыць не болей за жменю пылу. А цяпер — усё! Бяры каня і ідзі. Ён гатовы.
        Рэнці стаяў ля дзвярэй. Ён высока падняў галаву і трымаўся ўжо не ціха, а гарцаваў, быццам яму цяжка было заставацца тут, на зямлі. Новыя падковы ззялі на яго капытах, і Людвік убачыў, што Рэнці пад-каваны не жалезам, а золатам.
        Хлопчык вохнуў.
        — Пане,— звярнуўся ён да каваля,— пане, чым мне вам заплаціць? Мне няма чаго даць вам, але калі вы адпусціце мяне на дзень, я адвяду Рэнці, куды ён захоча, а потым вярнуся і адпрацую.
        — I што ж ты можаш рабіць?
        — Я магу раздзімаць вам мяхі. Дома я дапамагаю кавалю.
        — На гэта я маю ўжо хлопцаў.
        — Я магу вастрыць ваш інструмент,— сказаў Людвік.— Я раблю гэта для свайго бацькі.
    
    8 Зак. 463
    
        — А цяпер рабі гэта для сябе,— сказаў каваль,— ад майго імя. Маё імя надта доўгае, каб яго запомніць, але ўсе называюць мяне проста Майстар. Так і запомні.
        — Добра.
        — Вось і працуй для мяне. Чаму, ты думаеш, я ўзважыў цябе, па-раўноўваючы з маёй лепшаю працай?
        — He ведаю, пане,— адказаў Людвік.
        — Таму,— сказаў каваль,— што ты сам можаш рабіць такую працу, калі будзеш жыць, як я сказаў табе, і заўсёды параўноўваць сябе з тым лепшым, што ў табе ёсць. Нічога больш у сваім жыцці чалавек не можа. А цяпер ідзі і, калі Скарпіён прапусціць цябе,— жыві!
        — Добра, пане. Дзякуй вам... О, а яны сышлі! — апошнія словы Людвік прамовіў з жалем, убачыўшы, што Льва і Панны побач няма. Ён спадзяваўся, што яны правядуць яго да жахлівага Скарпіёна, якога ён з кожнай хвілінай пачынаў баяцца ўсё больш.
        — Яны не могуць пайсці з табой,— сказаў каваль.— Ты дарма спадзяваўся. Да Скарпіёна з табой не можа пайсці ніхто. Скарпіёнавы землі ляжаць вунь там — за ракой. Паспяшайся. Часу засталося няш-мат.
        I раптам, хоць печ гарэла гэтак сама ярка, як і раней, Людвік за-дрыжаў ад холаду.
        — А што можа зрабіць Скарпіён? — запытаўся ён.
        Але каваль ужо вярнуўся да працы.
        — Адкуль я ведаю,— рэзка адказаў ён.— Можа забіць. Але наўрад ці здольны на горшае. Ідзі і даведайся сам.
    
    
    
    
       Людвік і Рэнці ледзь валакліся па бродзе. Праўдзівей сказаць, ва-локся Людвік, бо Рэнці — той гарцаваў, і калі яго залатыя падковы ўваходзілі ў ваду, вакол іх падымалася пара, як ад толькі што ўскіпелага чайніка. Калі ж падарожнікі выбраліся на другі бераг, яны адразу ўба-чылі знак Т^ .
       Нарэшце яны былі ў апошнім Доме зорнай краіны.
       Паветра тут было нейкае шэрае, застылае і вельмі халоднае. Стро-мая сцежка вяла праз шэры маўклівы лес да далёкіх горных вяршынь. Неўзабаве пайшоў снег. Халодныя, лёгкія снежныя камякі няспынна падалі і тоўстым слоем клаліся Людвіку на галаву і плечы. Хлопчык стаміўся, у ім расло пачуццё няўпэўненасці і страху, бо ўпершыню за ўсё падарожжа ён пачаў думаць пра тое, што здарыцца з ім самім, калі яны ўсё ж здолеюць дагнаць сонечную калясніцу, і Рэнціева мара
    
    
    здзейсніцца. Каваль нібыта казаў, што Людвік зможа вярнуцца... Але ў адным хлопец быў упэўнены: ні за што ў свеце ён не хацеў бы застацца ў гэтай халоднай шэрай краіне, куды не зазіралі ні сонца, ні месяц, дзе не было нават подыху ветру, а толькі маўклівы шэры снег...
       Нечакана на камені побач са сцежкай Людвік убачыў нейкі вялізны шэры цень, які формай нагадваў яшчарку.
       Раптам яшчарка зварухнулася і загаварыла. Прыгледзеўшыся, Лю-двік зразумеў, што гэта ніякая не яшчарка, а сам гаспадар Дома — Скарпіён. Хлопцу вельмі хацелася кінуцца наўцёкі, але ён ведаў, што гэта не мае ніякага сэнсу. Таму ён спыніўся і так, моўчкі, стаяў, пакуль пачвара разглядала яго і Рэнці сваімі дзіўнымі змярцвела-белымі ва-чыма. Скарпіёнаў хвост са смяротным джалам на канцы быў высока падняты. Ён дугой выгінаўся над спінаю Скарпіёна, які быў велічынёю з ваўка, а можа нават такі ж вялікі, як Леў. Джала вісела над самаю галавой у Людвіка.
       — Дык гэта і ёсць той конь, які хацеў дагнаць сонца? — прамовіў Скарпіён сухім і шэрым, як пыл на дарозе, голасам.
       — Так, Вашамосць,— дрыжучы адказаў Людвік. Ён не меў уяў-лення, адкуль гэтая пачвара ведала пра іх з Рэнці, але яго цяпер нічога ўжо не здзіўляла.
       — А ты, значыць, той самы хлопец, які пакінуў свой дом, каб да-памагчы гэтаму каню прайсці праз Дамы зорнай краіны?
       — Так, Вашамосць.
       — He думаў, што вы даберацеся да мяне,— жахлівым мёртвым голасам сказаў Скарпіён.— Але ж я бачыў знічку і таму — чакаў. I што ж цяпер, калі вы тут, вы хочаце ад мяне?
       Людвік прачысціў горла.
       — Калі ласка, Вашамосць, мы просім толькі аднаго: дазвольце Pan-pi прайсці, каб дагнаць сонечную калясніцу, яго ўжо нават падкавалі і...— тут Людвікаў голас сарваўся, ён змоўк і стаяў, апусціўшы вочы і перамінаючыся з нагі на нагу.
       — Але чаго ты просіш для сябе? — спытаў Скарпіён.— Цяпер, калі ты выканаў сваё абяцанне і давёў каня да самага канца, чаго ты хочаш? Вярнуцца дадому?
       Ад радасці Людвікава сэрца ледзь не выскачыла з грудзей. Але хло-пец надта баяўся Скарпіёна, каб паказаць яму свае пачуцці.
    
    
       — Мне ўсе казалі, што я нікрлі не здолею вярнуцца назад... Няўжо мне гэта ўсё ж дазволена?
       — Гэта не дазволена. Куды б ты не пайшоў — назад ці наперад — канец адзін. Яго не міне ніхто. Але якім шляхам ты пойдзеш да яго, залежыць ад мяне.
       Аблізаўшы вусны і стараючыся не глядзець на Скарпіёнава джала, якое было зусім побач, Людвік кіўнуў і выціснуў з сябе:
       — Так, Вашамосць.
       — I ўсё ж,— сказаў Скарпіён,— ты прыйшоў сам, раней за свой час, прыйшоў, каб дапамагчы сябру. I таму я зраблю выключэнне. Я дазволю табе самому выбраць свой шлях. Выбірай і для сябе і для яго.
       — Дзякуй,— шапнуў бедны Людвік, які так нічога й не зразумеў. Рэнці заціх, стоячы побач, яго залатыя падковы былі схаваныя ў пыле. Дый ён быў увесь засыпаны гэтым пылам, які рабіў яго падобным на шэрую здань. Ён ні разу не зварухнуўся і толькі міргаў, калі ў вочы яму трапляў снег.
       Пэўны час Скарпіён маўчаў. А калі загаварыў зноў, павольна вы-маўленыя ім словы здаліся Людвіку халаднейшымі за сам снег.
       — Яны павінны былі сказаць табе, што я — Смерць.
       Вядома, цяпер Людвік зразумеў усё. Яны сапраўды казалі яму...
       Гэта казалі яму і Стралец, і Гула... Вы знойдзеце свой канецу Доме Скарпіёна... Спачатку ён думаў, што яны проста маюць на ўвазе, што гэта апошні Дом зорнай краіны. Толькі потым ён здагадаўся, што гэты Дом — самы небяспечны з усіх... Але Людвіку было ўсяго адзінаццаць, і Смерць падавалася яму нечым далёкім і нерэальным. I вось цяпер яна была проста перад ім, перагароджваючы тую адзіную дарогу, якая маг-ла прывесці яго — дадому, а Рэнці — да сонца. Смерць стаяла паміж ім і домам, паміж Рэнці і сонцам.
       Людвік не знаходзіў словаў, каб адказаць, і таму, як і Рэнці, стаяў моўчкі і чакаў.,
       — Спачатку зрабі выбар за свайго каня,— ціха загадаў Скарпіён.— Ты быў смелы і адданы, ты прыйшоў па сваёй волі, каб дапамагчы яму здзейсніць сваю мару, таму выбірай: ты можаш завесці яго ў даліну, якую называеш домам, ці можаш пакінуць яго тут, са мной.
       Людвік яшчэ раз агледзеўся: вакол былі шэрыя дрэвы, шэры пыл пад нагамі, серабрыста-шэрае неба... Панавала мёртвая цішыня — ні
    
    109
    
    
    
    
           цурчання вады, ні птушыных спеваў... Ніводнага руху... толькі бязгуч-на сыпаўся снег. Паўсюль цені... I гэты жудасны Цень на дарозе...
              Хлопчык мацней сціснуў аброць:
              — Скажыце, Вашамосць, калі я пакіну яго тут, з вамі, як ён дабя-рэцца да сонца?
              — Паглядзі сам,— адказаў Скарпіён.
              I тады, зірнуўшы ўверх, Людвік убачыў, як кавалак неба за Скар-піёнавым хвастом зрабіўся празрыстым, потым пачаў квітнець усімі магчымымі колерамі — залацістым, ружовым, бэзавым, чырвоным, жоўтым, зялёным... Рознакаляровыя хвалі пульсавалі, цяклі, дрыжалі, нібыта ўся прыгажосць сусвету толькі й чакала, каб вось-вось выбух-нуць у серабрыстым небе.
              — Выбірай хутчэй,— зноў пачуўся сухі Скарпіёнаў голас.— Сонца поіць коней, але хутка ўжо іх запражэ і пакіне мой Дом.
              Людвік пачуў, як спявае залатая збруя, убачыў дрыготкія промні, што разбягаліся па вадзе, з якой пілі коні.
              Але дарогу яму заступаў страшны цень, імя якому было — Смерць.
              Хлопчык павярнуўся і паглядзеў на Рэнці. Стары конь нібыта не бачыў Скарпіёна, ён напружана глядзеў туды, дзе зіхацелі сонечныя промні і адкуль даносіліся чароўныя гукі.
              — Вы маеце на ўвазе, што дзеля таго, каб Рэнці застаўся з зорнымі конямі, ён павінен быць уджалены і памерці? Але калі я пажадаю, я магу забраць яго ў нашу даліну, дадому? Дык які ж гэта выбар?
              — Твой выбар,— адказаў Скарпіён.
              — Але што я магу зрабіць яшчэ, як не забраць яго дадому! — крык-нуў Людвік.— Рэнці, мілы Рэнці, каб толькі ты мог зразумець! Мы вольныя, мы можам ісці дадому, у нашу даліну... Яны не будуць сва-рыцца, што ты выйшаў з хлява. Мы вернемся разам...
              Раптам ён змоўк, бо з Рэнці рабілася нешта такое, чаго хлопчык ніколі не бачыў. Рэнці нізка апусціў галаву, і з яго сумных вачэй выкаціліся дзве вялікія слязіны. Яны прабеглі па доўгай конскай пысе і, змяшаўшыся са снегам, упалі ў пыл. Рэнці ўсё зразумеў. Рэнці плакаў.
              Ціха падаў снег. Там, за лесам, сонечнае святло ўсё ярчэла. Браз-нула збруя, фыркнуў конь.
    
    
    
        Людвік зняў з Рэнці аброць, потым моцна абняў каня за шыю і пацалаваў у мяккі цёшіы нос.
        — Ідзі,— шапнуў ён.— Ідзі да Яго. Будзь зноў малады. Я не буду прымушаць цябе вяртацца, няхай дома сварацца на мяне колькі захо-чуць, мне ўсё роўна. Спяшайся, ідзі да Яго хутчэй! Кожны дзень, гле-дзячы на неба, я буду шукаць цябе там. Бывай, Рэнці!