Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
70
Вы, мабыць, памятаеце, што кожнае лета Людвік праводзіў з баць-кам на горнае ферме, дзе даглядаў коз і кароў, тым часам як бацька варыў сыры. Вядома, там былі і быкі, і таму Людвік добра ведаў іх звычкі. I хоць быкоў ён не баяўся, але, як і кожны разумны чалавек, якому даводзілася з імі сутыкацца, ніколі ніводнаму быку не давяраў, якім бы добразычлівым той не здаваўся. Гэты ж бык, які заступіў ім дарогу, выглядаў вельмі пагрозліва. Алроч таго, Людвік ведаў, што, калі бык пачынае біць капытом зямлю, паводзіць сябе з ім трэба вельмі і вельмі асцярожна.
Людвік разумеў, што найбольшай памылкаю ў гэтай сітуацыі было б кінуцца наўцёкі ці нават проста паварушыцца. Адзінае, чым можна сабе дапамагчы, калі вы сутыкаецеся твар у твар з раз’юшаным бы-ком,— гэта застыць і стаяць нерухома.
I хлопчык не варушыўся. Ён стаяў, застыўшы, як камень, так доўга, што пачаў ужо баяцца, што зараз чхне.
Рэнці, які не тое, каб баяўся быка, а проста не хацеў прыцягваць да сябе ўвагу, таксама стаяў побач вельмі ціха.
Бык — а вы ўжо, вядома, зразумелі, што перад Людвікам быў ула-дар наступнага зорнага Дома,— перастаў біць капытом зямлю і знеру-хомеў таксама.
Можа, яны так і стаялі б яшчз і сёння, але іх супрацьстаянне было парушанае. 3-за дрэваў выбеглі дзве дзяўчынкі прыкладна Людвікава ўзросту. Яны, напэўна, збіралі кветкі, бо ў руках у іх была доўгая, велічынёй са скакалку, гірлянда, сплеценая са стакротак.
I не паспеў Людвік разявіць рот, каб іх папярэдзіць, як дзяўчаткі падбеглі ўжо да Быка і абкруцілі яго магутную шыю гірляндай. Бык яшчэ ніжэй нахіліў галаву, і яго рогі здаліся Людвіку яшчэ больш доў-гімі і вострымі. Бык закаціў свае вялікія вочы так, што сталі бачны бялкі, і нізкім голасам запытаўся, вельмі здзівіўшы Людвіка:
— Паглядзіце, што гэта там такое? Яно стаіць там ужо немаведама колькі, не варушыцца і не кажа ні слова.
Дзяўчаткі, што стаялі абапал Быка, трымаючы ў руцэ кожная свой канец гірлянды, зацікаўлена зірнулі на хлопчыка. Людвік ніколі такіх дзяўчат не бачыў. Яны былі далікатныя, як парцалянавыя статуэткі. Сукенкі на іх былі быццам сплеценыя з кветак, з адных толькі кветак, хіба толькі сям-там змацаваных стужкаю. I што самае дзіўнае — у дзяўчат былі крылцы. Людвік нават адразу не зразумеў, што гэта кры-лы такія яны былі маленькія: ледзь прыкметны пучок белых і мяккіх, як у галубоў, пёраў. Вядома, як сапраўдныя крылы яны служыць не маглі: яны не паднялі б у паветра нават гэтых зграбных дзяўчат. 3 выгляду яны вельмі нагадвалі крылцы, якія Людвік бачыў на карцінках у херувімчыкаў. Але гэтыя дзяўчаткі не былі падобныя ні на херувімаў, ні на анёлаў.
Зрэшты, кім бы яны ні былі, Людвік адчуваў, што гэта істоты вы-шэйшага рангу, чым нейкі вясковы хлопец. I таму ён сціпла стаяў, чакаючы, што з ім загавораць. Але дзяўчаты размаўлялі толькі з Бы-ком. Адна з іх нахілілася і шапнула яму на вуха:
— Мне здаецца, што гэта фаўн.
— He думаю, каб гэта быў фаўн,— гэткім жа нізкім голасам, быц-
цам не жадаючы, каб Людвік яго пачуў, адказаў Бык.— У яго нейкі дзіўны выгляд, і поўсць ажно да шыі. У фаўнаў вышэй ад пояса поўсць не расце. I ногі ў яго нейкія не такія, і вушы... У фаўнаў вушкі вострыя, а ў гэтага, мне здаецца, увогуле ніякіх няма.
— А, можа, вушы ў яго схаваныя пад валасамі?— сказала другая дзяўчынка. Яна, відаць, палічыла Людвікаў сплецены з воўны капя-люш за валасы, як і Бык палічыў паліто за поўсць.
«Быццам бываюць блакітныя валасы і поўсць з гузікамі»,— паду-маў Людвік. Ён усё яшчэ быў крыху напалоханы і вельмі здзіўлены.
— I ўсё ж я думаю, што вушэй у яго няма,— шапнуў Бык.— Вы самі бачыце, што ён не чуе ніводнага нашага слова.
— А можа, гэта нейкі замежны фаўн,— не пагадзілася дзяўчынка.— Ён, напэўна, проста не разумее нашае мовы.
— I апроч таго, ён сляпы,— занепакоена дадаў Бык.— Стаіць там, не варушачыся, ужо амаль дзве гадзіны.
Напраўду Людвік стаяў не болей за дзве хвіліны. Зрэшты, і яны здаліся яму амаль стагоддзем, бо хоць першы спалох мінуў, але ён усё яшчэ крыху нерваваўся. У большасці быкоў ёсць схільнасць да пера-большвання, і таму ім не варта заўжды давяраць. Але гэты Бык пачынаў ужо здавацца Людвіку даволі мілым, і ўрэшце хлопец, набраўшыся смеласці, зрабіў крок наперад і сказаў:
— Калі ласка, пане...
— Яно-такі размаўляе! — крыкнула тая дзяўчынка, сукенка ў якой была сплецена з незабудак.
— I яно не замежнае! — крыкнула другая, што была ў сукенцы з кветак шыпшыны.— Яно напэўна прыйшло з лесу, з Дома Барана. Ты хто?— запыталася яна ў Людвіка.— Калі ты не фаўн і не сатыр, і ты не з дрыядаў і не з наядаў, дык што ты такое, і чаму Баран дазволіў табе прайсці?
— Я ўсяго толькі звычайны хлопчык,— пачаў быў Людвік, але яго словы патанулі ў гуках труб, флейт і нейкіх іншых, невядомых яму інструментаў.
Бык рэзка падняў галаву, а дзяўчаткі весела закрычалі:
— О! Пачынаецца свята! Трэба спяшацца! Гэй, ты, хто б ты ні быў, фаўн ці хлопчык, хадзем, калі хочаш, з намі! Толькі хутчэй, a то споз-німся і не пачуем спеваў. Вось, лаві!
Дзяўчынка ў сукенцы з незабудак кінула яму канец стакроткавай гірлянды. Людвік злавіў яго, і, калі Бык, не звяртаючы на хлопца нія-кай увагі, велічна пакрочыў да дрэваў, а дзяўчаты радасна паскакалі побач, Людвік рушыў за імі.
Рэнці, які таксама пацягнуўся следам, па дарозе яшчэ паспяваў прагна скубці свежую траву і кветкі. I Людвік, з зайздрасцю пазіраючы на яго, падумаў, што на снеданне з’еў усяго адзін яблык, няхай і з чароўнага дрэва. Але, можа, пасля спеваў будзе вячэра? Ён хуценька пабег наперад і дагнаў Быка, калі той ужо стаяў на краі абрыву.
Унізе была вялікая, амаль круглая пляцоўка, пасярод якой сінела возера. На яго берагах раслі жоўтыя, белыя і чырвоныя касачы, а вакол кветак, як дзіды, стаяла вострае лісце. На паверхні вады плавалі гарла-чыкі, але такіх гарлачыкаў Людвік яшчэ не бачыў: у іх былі агром-ністыя, амаль круглыя лісты, якія закручваліся па краях, як скарынка ў пірага. Гарлачыкі былі ярка-блакітныя, на сваіх доўгіх ножках яны ўздымаліся над вадой, а на іх шырокіх лістах сядзелі жабы, і нейкія даўганогія птушкі хадзілі сюды-туды, зграбна пераступаючы з ліста на ліст, нібыта з каменя на камень. Але самым дзіўным было тое, што пасярэдзіне кожнага ліста сядзела маленькая дзяўчынка, вельмі падоб-ная да тых, якіх ён бачыў побач з Быком. Дзяўчынкі сядзелі, скрыжа-ваўшы ногі, і кожная грала на флейце, ліры, трубе ці якім-небудзь іншым музычным інструменце, назвы якога Людвік ніколі не чуў. Па-куль яны гралі, іх далікатныя крылцы трымцелі так хутка, як крылцы ў пчолаў, калі яны завісаюць над кветкай, збіраючы з яе нектар. На-пэўна, каб Людвік быў здольны задумацца над тым, што ён бачыць, дык яму магло б падацца, што менавіта гэтыя крылцы і ўтрымліваюць і дзяўчынак, і жаб, і лісце на паверхні вады і не даюць ім патануць.
Але Людвік не мог думаць ні пра што, апроч ежы. На паўдарозе да возера гарэла вогнішча, і над ім на тоўстым пруце вісеў агромны кацёл, з якога ішоў вельмі смачны пах. Побач з вогнішчам на траве ляжала безліч талерак, на якіх былі раскладзены садавіна і ўжо намазаныя маслам лусты цёплага, толькі што выпечанага хлеба з крухкай скарын-каю. Там былі яблычныя пірагі, і булачкі з запечанымі ў сярэдзіне сасіскамі, і пампушкі, з якіх ажно цякло масла, і маленькія, поўныя трускалак з вяршкамі сподачкі, і рознакаляровыя жэле ў форме стара-жытных замкаў.
■f’
— Хадзем хутчэй туды, хадзем! — закрычалі маленькія дзяўчынкі і пабеглі з узгорка ўніз, цягнучы за сабой Быка. Задаволены Людвік пабег разам з імі.
Якое гэта было свята! Пачастунку хапіла на ўсіх ды яшчэ й заста-лося, хоць народу назбіралася шмат. Падбегшы да вогнішча, Людвік раптам убачыў, што вакол круціцца безліч нейкіх невядомых істот,— ён нават не заўважыў, калі і адкуль яны тут узніклі. У адно імгненне залітая сонцам пляцоўка, дзе не было нікога і нічога, апроч маўклівых дрэваў, бліскучай вады і крылатых духаў, якія прыгожа гралі на розных інструментах, напоўнілася шумам, усе вакол танчылі, спявалі і веся-ліліся, хто як мог. Каго толькі Людвік тут не ўбачыў. Тут былі, напрык-лад, сапраўдныя фаўны, у якіх да пояса галава і тулава былі, як у звы-чайных хлопцаў, а ногі — як у казлоў. Ззаду ў іх віселі маленькія хвосцікі, а з кудлатых валасоў тырчалі ледзь прыкметныя рожкі. Яны паводзілі сябе вельмі вясёла і разняволена: бегалі, скакалі, як маладыя казлы, прагна хапалі ежу, размаўлялі і смяяліся з поўнымі ратамі. 3 выгляду яны былі вельмі вясёлыя і прыязныя, але вочы ў іх былі жоў-тыя і халодныя — такія ж самыя, як у таго Казярога. Таму Людвік вырашыў трымацца ад іх далей. Ён лепей адчуваў сябе побач з дзяў-чатамі, апранутымі ў кветкавыя сукенкі, бо тыя ўвесь час смяяліся і балбаталі. Спадабаліся яму і зялёныя людзі, апранутыя ў лісце,— яны размаўлялі толькі шэптам, які нагадваў шолах дрэваў пад ветрам. A яшчэ там былі нейкія дзіўныя людзі, якія ўвогуле не размаўлялі і нічога не елі, а толькі пілі. Іх блакітнае адзенне пералівалася, як вада.
У цэнтры ўсёй гэтай святочнае мітусні маўкліва стаяў Бык, жуючы сваю, сплеценую са стакротак, гірлянду. Цяпер ён быў падобны на зусім звычайнага быка, адрозніваючыся хіба толькі памерамі і велі-чнасцю паставы. Ён, здавалася, зусім забыўся на Людвіка, які ціхенька сядзеў, стараючыся не прыцягваць да сябе ўвагі і еў, еў, еў... Можа быць, хлопец перабіраў ужо праз меру, але ён думаў: «Калі яшчэ цяпер давядзецца падсілкавацца: у наступных землях — Блізняты, потым — Рак... Наўрад ці. яны мяне пачастуюць. Таго і глядзі заб’юць, a то і з’ядуць, не дай Божа...» Але нават гэтыя змрочныя думкі не псавалі яму настрою, бо ўсе стравы былі вельмі смачныя, гучала чароўная музыка, і ўсе вакол так прыгожа танчылі... Здавалася, пгго ўся цепльшя і прыгажосць лета запоўнілі гэтую лагчыну, расквеціўшы яе пяшчотяымі фарбамі.
ЙЬЛЛ^
Нарэшце Людвік наеўся і лёг на спіну, зацікаўлена паглядаючы на натоўп, які весяліўся вакол. Неўзабаве ён пачуў, як дзяўчынкі закрычалі:
— Настаў час Гульні! Гульня з Быком!
I тая, што была ў сукенцы з незабудак, агледзелася вакол, нібыта некага шукаючы, і прапанавала: