Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Панне. Леў за ўвесь гэты час не зварухнуўся з месца. Ён толькі разявіў вялікую ружовую пашчу, высунуў язык, і яго вялікія, як сярпы, кіп-цюры, трошкі высунуліся, скрыгатнуўшы па каменю.
Старая пашнарыла ў глыбокіх кішэнях, выняла кубак і, зачэрп-нуўшы з вядра вады, выпіла ўсё да дна. Наталіўшы смагу, яна ветліва падзякавала Людвіку, і хлопцу здалося, што голас у яе неяк змяніўся, зрабіўся мілагучнейшым, чым раней, быццам памаладзеў...
— Можа, і ты хочаш піць? — запыталася Панна.— Гэта вельмі добрая вада, і яна ддя ўсіх.
— А можна, я дам трошкі папіць каню? — папрасіў Людвік.
— Калі ласка.
Вядро было яшчэ амаль поўнае, і калі Людвік паднёс яго Рэнці, той адразу забыў пра Льва і пачаў прагна піць.
Асушыўшы ўсё вядро, ён гучна фыркнуў, здзімаючы з пысы кроплі, трасянуў грываю і пачаў скубці свежую траўку разам з кветкамі. Ён выглядаў цяпер вельмі бадзёрым і маладым. «Дый чаго тут здзіўляц-ца,— з зайздрасцю падумаў Людвік,— у Рэнці ж адзін толькі клопат: паесці ды папіць». Увесь цяжар падарожжа нёс на сабе Людвік. Ме-навіта ён павінен быў увесь час думаць, як пазбегчы той тті іншае не-бяспекі, якая ім пагражала. Вось і цяпер...
Зрэшты, Леў па-ранейшаму спакойна ляжаў па свой бок мяжы, і хвост у яго не варушыўся, а ў катоў гэта азначае, што нападаць яны ні на каго пакуль не збіраюцца. Але ж гэта быў не звычайны кот, а леў, і Людвік, які раней з ільвамі ніколі не сустракаўся, тым не менш, ведаў, што блізка да іх падыходзіць вельмі небяспечна.
— Ну, што ж,— зноў сказала яму Панна,— калі хочаш піць — калі ласка, можаш набраць яшчэ адно вядро вады, для сябе.
Людвік быў бы рады адмовіцца, але прапанова прагучала, як загад. Дый, апроч таго, ён сапраўды пакутаваў ад смагі. I ён другі раз апусціў вядро ў калодзеж, ні на імгненне не зводзячы вачэй з пясочнага колеру Льва, што нерухома ляжаў ля каменя на мяжы. Выцягнуўшьі вядро з вадою, якая ажно ззяла на сонцы, Людвік паставіў яго на парапет, і не-калькі крьппталёвых кропелек скаціліся па камені і заблішчалі на кветках.
Леў назіраў за Людвікам, не зводзячы з яго залацістых вачэй. Яго пашча была крыху раскрыта, і можна было ўбачыць белыя зубы і скру-чаны трубачкаю язык. Леў цяжка дыхаў.
Панна падала Людвіку кубак. Хлопец узяў яго. Ён і сам цяжка дыхаў з-за жудаснай спёкі. Яго мучыла смага. Нічога ў жыцці ён не хацеў так моцна, як хутчэй напоўніць кубак вадою і асушыць яго.
Але ён чамусьці завагаўся, паглядзеў на Панну і ўбачыў яе вочы — цёплыя і ясныя. Яна сачыла за ім з-пад капюшона.
— Што-небудзь не так, хлопец? — запыталася яна.
— Калі ласка, пані, я падумаў, што, можа, Леў таксама хоча па-піць,— сказаў Людвік.— Можна, я... ці не дазволіце мне прапанаваць яму вады?
Хвіліну Панна моўчкі глядзела на яго і потым прамовіла:
— Вада належыць усім. Але табе давядзецца перанесці вядро праз мяжу. Ты не баішся?
— А вы дазволіце мне вярнуцца да вас? Калі ласка, пані.
— Я не збіраюся абмяркоўваць умовы,— незадаволена адказала Панна.— Ты ці ідзеш, ці застаешся. Табе рашаць.
Людвік не ведаў, што і думаць. 3 аднаго боку, ён баяўся пакрыў-дзіць Панну, але з другога, зірнуўшы на Льва, упэўніўся, што той на-праўду вельмі хоча піць. «Нікому нельга адмаўляць у глытку вады»,— падумаў Людвік.
Ён паставіў кубак і, няспешна ступаючы, як робіць кожны, пады-ходзячы да небяспечнай жывёліны, рушыў з поўным вядром да Льва. Перайшоўшы мяжу, ён паставіў вядро перад Ільвом, чакаючы, што той пачне піць.
Але Леў толькі нізка нахіліўся, амаль цалкам усунуўшы нос у вяд-ро, а потым зноў падняў сваю страшную, але неверагодна прыгожую галаву і шырока расплюшчанымі вачыма паглядзеў на хлопчыка.
Людвік аблізаў сухія вусны і прапанаваў:
— Ці не хочаце папіць? — і, прыгадаўшы, што перад ім не проста якісь стары леў, а гаспадар зорнага Дома, дадаў:— Вашамосць...
Леў зноў нахіліў галаву і пачаў хлябтаць.
Людвік чамусьці ніколі не ўяўляў, што львы могуць так піць. Леў хлябтаў вельмі элегантна, як малое кацяня. Здавалася, ён абгортвае сваім доўгім, ружовым языком кожную кропельку вады. I Леў сап-раўды піў менавіта так: ён пасылаў у рот адну за адной вялізныя кроплі, і было відаць, як гэта яму падабаецца. Ягоная грыва звісала да самай зямлі, хвост апусціўся, і яго кутасік лёг на траву. Леў, прыжмурыўшы
ад задавальнення вочы, кроплю за кропляй піў празрыстую ваду, якая зіхацела дыяментавым бляскам.
Ён піў доўга, вельмі доўга. А бедны Людвік, у якога ў роце зусім перасохла, быў вымушаны стаяць побач і назіраць, як Леў п’е і як вада ў вядры паволі ўбывае. Сам ён не выпіў яшчэ ні кроплі.
Але нарэшце Леў напіўся. На барадзе ў яго блішчалі кроплі. Ён сеў і падняў пярэднюю лапу. Лапа была агромністая. Але Людвік здолеў не паказаць, як яму страшна. Леў аблізаў лапу, пацёр ёю пашчу і толькі тады звярнуўся да Людвіка:
— Дзякуй табе, хлопчык. Гэта было вельмі смачна. Кожная кропля была для мяне сапраўднаю асалодай. Спадзяюся, я пакінуў у вядры дастаткова, каб мог напіцца і ты. He бойся, дапівай усё да канца.
I, убачыўшы, як глядзіць на яго Людвік, Леў усміхнуўся. Калі вы ніколі не бачылі львінай усмешкі — нічога не зробіш, але ўсміхаюцца львы чароўна. Проста ў іх звычайна не бывае жадання ўсміхацца. Але цяпер Леў усміхнуўся і сказаў:
— Так, так, хлопец. Я ўмею размаўляць. Ці, можа, ты забыў, што я Леў — гаспадар гэтага Дома?
— Н-не,— адказаў Людвік,— я... я прашу прабачэння, Вашамосць, але я так вас баяўся, што ні пра што ўвогуле не мог думаць.
— Ведаю,— добразычліва прамовіў Леў.— I таму я яшчэ больш удзячны табе за ваду. Ты добры хлопец і жаданы госць у маім Доме. Ты прыйшоў са страхам, але, не задумваючыся, зрабіў усё, як трэба, і цяпер, калі ты заплаціў за ўсё сваёй дабрынёй, я дазваляю табе прайсці. I я, у сваю чаргу, дапамагу табе. Папі цяпер вады, а потым паясі разам з Паннай.
Людвік мог сабе ўявіць, што сказала б маці, калі б даведалася, што ён піў з аднаго вядра з Рэнці ці з аднаго сподачка з катом. Але Леў сачыў за ім сур’ёзнымі залацістымі вачыма, і адмаўляцца ад прапановы ўладара Дома было б праяваю дрэнных манер. Таму Людвік зачэрпнуў кубкам ваду з вядра і пачаў піць.
Думаю, вам ніколі не даводзілася каштаваць такое вады. Мы ж усе ведаем, што звычайна вада не мае ні паху, ні смаку, ні колеру. Але ў гэтай вадзе было нешта лепшае за пах і смак — яна была, як бляск дыямента, як сонечнае святло, як сама прахалода, як раса, што сабра-лася на пялёстках ружы, як першы вясенні дождж. Калі Людвік напіўся,
7 Зак. 463
у яго ўзнікла такое ўражанне, быццам ён увесь абмыты, свежы, і яго вочы ўсё бачаць у іншых колерах. Сонца ззяла ярчэй, ад кветак веяла прахалодай і прыгажосцю. Рэнці выглядаў, як сапраўдны зорны конь, вочы Льва гарэлі, як дзве вялікія лямпы, а Панна...
Людвік не мог адвесці ад Панны вачэй — яна адкінула капюшон, і ён убачыў, што яна зусім не старая: перад ім была найпрыгажэйшая ў свеце дзяўчына. У яе былі чароўныя валасы колеру спелай пшаніцы, чырвоныя, як трускалкі, вусны, а вочы — блакітныя, як валошкі, якімі былі абсыпаны ўзгоркі. Яна распакоўвала свой кош з ежай, выклада-ючы ўсё на парапет калодзежа.
Шмат гадоў пазней, калі Людвік быў ужо стары, ён не раз спрабаваў прыгадаць усё, чым яго частавала Панна. Ён казаў, што там былі бу-лачкі з залацістай скарынкаю, запечаныя, фаршыраваныя кураняты, піражкі з мясам, зелянінай і маслам, печыва з крэмам і вішнямі, самая розная садавіна — ад бананаў, персікаў і ананасаў да трускалак і абры-косаў — і яшчэ процьма ўсякага іншага, назваў чаго Людвік так ніколі і не даведаўся. Ён неяк адразу перастаў зайздросціць Рэнці, які скуб траву, і прысеў побач з Паннай на парапет калодзежа.
— Давай, хлопча, еш, колькі зможаш. Мы са Львом чакаем цябе з таго самага часу, як убачылі зорную стралу, што праляцела над лесам. I цяпер я разумею, чаму Стралец дазволіў табе ўвайсці ў зорную краіну і чаму Далястрэл дапамог табе. Цяпер ты ўжо амаль дагнаў сонечную калясніцу. Дзякуючы табе твой конь будзе сярод зорных коней. У гэ-тым будзь упэўнены. Што ж да цябе...
Панна змоўкла і, акінуўшы хлопца добрым позіркам, перавяла во-чы на Льва.
— Мы абое пойдзем з табой і правядзём цябе да кузні.
— Да кузні? — перапытаў Людвік, здзіўлены, што ў такой чара-дзейнай краіне могуць быць такія звычайныя рэчы, як кузня.
— Так, так,— пацвердзіў Леў,— каб каня можна было запрэгчы ў калясніцу, яго абавязкова трэба падкаваць. Ці ты думаеш, што капыты, якія хадзілі толькі па зямлі, здолеюць вытрымаць нябесны сонечны шлях? Ану, зірні!
Падняўшы галаву і паглядзеўшы ў той бок, куды паказваў Леў, Людвік убачыў сонечную калясніцу. Яна была зусім блізка, так блізка, што хлопчык добра разгледзеў чацвярык залацістых коней з бледна-
залацістымі, растрапанымі ветрам грывамі, бляск цугляў і вялізныя колы, якія круціліся на бліскучых восях. Коні несліся наўзгалоп усё вышэй і вышэй, з-пад капытоў ва ўсе бакі разляталіся іскры, і святло вакол іх усё ярчэла. Калясніцай правіў Нехта. Але калі Людвік, спра-буючы яго разгледзець, напружыў зрок, ён быў вымушаны адразу за-жмурыцца ад балючага святла, якое ўдарыла яму ў вочы. Калі ж ён зноў здолеў зірнуць у той бок, дык убачыў толькі вогненны шар, які мы называем Сонцам.
Людвік павярнуўся да Льва, які па-добраму глядзеў на яго.
— Няўжо стары Рэнці можа зрабіцца адным з тых чароўных коней? — з захапленнем папытаўся хлопчык.
Леў зноў усміхнуўся.
— Чаму б і не? Ты сам казаў, што ён сапраўдны зорны конь, і, калі каваль пасля такога цяжкага падарожжа яго падкуе, а Шалі ўзважаць, ён заслугоўвае быць запрэжаным у сонечную калясніцу. Можа, ты ду-маеш, што толькі выпадкова трапіў у зорную краіну, каб дапамагчы Рэнці ў падарожжы? У жыцці няма нічога выпадковага, Людвік. У ня-бесных палях узнікла патрэба ў Рэнці, таму ты і здолеў прайсці з ім такі доўгі шлях. А цяпер мы з Паннай праводзім цябе. Вядзі Рэнці. Ужо ніхто і ніколі не будзе ездзіць на ім верхі.
Людвік паслухмяна ўзяў каня за аброць і пайшоў следам за Львом і Паннаю па схіле, парослым летнімі кветкамі.