Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Кузня стаяла амаль на самым беразе неглыбокай ракі, ля якой зні-калі сляды сонечнай калясніцы. За ракою рос густы яловы лес, вельмі падобны на тыя, што былі на Людвікавай радзіме. А далей, за парослымі лесам узгоркамі, узвышаліся заснежаныя горныя вяршыні. Іх абрысы здаваліся вельмі знаёмымі.
Побач з кузняй паветра было халаднейшае, чым ля калодзежа, а на траве, нібыта зацягнутай павуціннем, тоўстым слоем ляжала раса.
Але ў самой кузні было вельмі цёпла, нават горача. Каваль, смуг-латвары дзед з шырокімі, як у Быка, плячыма і кульгавай нагой, награ-ваў падкову на агні, які палаў, як вулкан. Кузня была зусім такая ж, як у Людвіка дома — такі самы адкрыты агонь, такія самыя вялізныя скураныя мяхі з доўгімі ручкамі, такое самае вядро з халоднай вадою, каб астуджваць гарачае жалеза, і такая самая драўляная скрыня, паў-
нюткая цвікоў усіх памераў і даўжыні. На сценах былі развешаныя розныя падковы: ад самых вялікіх — для ламавых коней — да самых маленькіх, якія маглі падысці хіба што для поні. А каля дальняй сцяны ляжала куча жалезных лемешаў і нітоў.
Але было ў гэтай кузні адно адрозненне — побач з маленькім акен-цам, што глядзела на раку, была прыбіта палічка, на якой Людвік уба-чыў найпрыгажэйшыя ў свеце маленечкія драўляныя статуэткі. Тут былі выразаныя з яліны гномы і хохлікі, падобныя да тых, што рабіў Людвікаў бацька, але выглядалі яны яшчэ жывейшымі. Былі тут вы-рабленыя з кедру і буку алені і сарны, а таксама адлітыя з металу далікатныя статуэткі фаўнаў, німфаў, дзяцей. Але больш за ўсё Люд-віку спадабалася чароўная маленькая калясніца, запрэжаная чацверы-ком коней. Яна*была зроблена з нейкага бліскучага металу, падобнага да золата. Шкура на конях блішчала і пералівалася ў святле вогнішча, а сама калясніца была зроблена так адмыслова, што здавалася, быццам яна пакрыта дамаскім ядвабам. Возніка ў калясніцы не было.
У ЛюдвІка не хапіла часу ўсё добра разгледзець, бо каваль, які трымаў у абцугах з доўгімі ручкамі да чырвані распаленую падкову, ужо павярнуўся і ўбачыў усю кампанію, што стаяла ля дзвярэй у куз-ню. Ён не павітаўся, але Леў і Панна гэтага, відаць, і не чакалі. Ува-ходзіць у кузню яны не сталі, спыніўшыся ля дзвярэй.
Каваль спачатку ўважліва агледзеў Рэнці, а потым, зірнуўшы на Людвіка з-пад густых чорных броваў, рэзкім голасам загадаў:
— Ану, хлопец, вядзі сюды каня. Часу ўжо амаль не засталося. Гэтыя падковы вельмі цяжка падганяць, а хутка сцямнее. Вядзі яго да мяне. He, прывязваць яго не трэба, ён і так будзе стаяць спакойна.
I сапраўды ўвесь час, пакуль каваль адну за адной падымаў каню ногі, каб падрыхтаваць яго капыты пад новыя падковы, Рэнці стаяў ціха, бы тая мышка. Людвік хацеў быў прапанаваць сваю дапамогу — дома ён заўжды дапамагаў кавалю раздзімаць мяхі. Але тут ён убачыў двух хлопцаў, якіх раней чамусьці не заўважыў. Тыя ўжо з гатоўнасцю стаялі каля мяхоў. Тады Людвік ціхенька падышоў да паліцы, на якой стаялі статуэткі, і пачаў іх разглядаць, не могучы адарваць вачэй.
«Клін-клан, клін-клан!»— гучала ў яго за спінай. Потым пачулася працяглае шыпенне: гэта ў вядро з вадой апусцілі гарачую падкову. Цяжка дыхалі мяхі, рыкала полымя. Больш гучнае «ш-ш-ш!» азначала,
што гарачую падкову надзелі Рэнці на капыт. Кузню напоўніў смурод паленага рога, але сам Рэнці, як гэта не дзіўна, нічога, здаецца, і не заўважыў. Зноў пачуўся стук малатка: «клін-клан»... Праца пасоўва-лася марудна, цені на вуліцы доўжалі, але Людвік нічога не заўважаў. Ён не заўважыў нават, што Леў і Панна ціхенька некуды зніклі.
Маленькія статуэткі былі такія прыгожыя! Яны нібыта прыцягвалі да сябе хлопца. Аглядаючы кожную іх лінію, Людвік марыў калі-не-будзь быць здольным самому зрабіць штосьці падобнае. Ну, хоць бы напалову такое ж прыгожае... Ды не... Куды яму, хлопцу, які ніколі ў жыцці нічога ладам зрабіць не мог — хіба што дапамагаў бацьку даг-лядаць жывёлу ды маці ў яе працы па гаспадарцы. Ніколі, ніколі не пашчасціць яму зрабіць такую прыгажосць! Ён нават ніколі й не ўба-чыць нічога падобнага, калі пакіне гэтую дзіўную, чароўную і, аднача-сова, страшную краіну.
На плячо яму лягла цёмная рука. Ад нечаканасці хлопец ледзь не падскочыў! Каваль узяў выразаную з вязу фігурку каня і падаў яе Людвіку.
— Вазьмі, патрымай. Паспрабуй яе адчуць. Правядзі па дрэве паль-цам. Вось так,— вялікім пальцам ён з любоўю правёў па дрэве. Агру-белыя ад працы пальцы пяшчотна лашчылі драўляную фігурку. Здава-лася немагчымым, каб гэтыя грубыя рукі маглі вырабіць такую дзі-восную, далікатную рэч.
Людвік таксама пагладзіў дрэва, і тут далонь каваля накрыла яго-ную і прыціснула да фігуркі так, што Людвіку зрабілася балюча. Урэш-це каваль адпусціў яго, але далонь Людвіку па-ранейшаму балела, a калі ён зірнуў на яе, то ўбачыў маленькі чырвоны адбітак каня.
Каваль забраў фігурку і паставіў яе зноў на паліцу.
— Было балюча? — спытаў ён з усмешкай, якую цяжка было на-зваць вельмі добрай.
Людвік кіўнуў, сціснуўшы рукі.
Значыць, запомніш гэта,— сказаў каваль.— А калі вернешся дадому і возьмеш кавалак дрэва, дык адразу адчуеш у ім форму. Тую форму, якую ён хоча мець,— стары паглядзеў на Людвіка сваімі страш-нымі чорнымі вачыма, якія напалову хаваліся пад густымі бровамі.— Запомні гэта, хлопчык. Усё мае душу. Нават мёртвае дрэва, якое ты падымаеш у лесе з зямлі, мае недзе ўсярэдзіне сваю форму. I ты можаш
дастаць яе — так, як дастаеш арэх са шкарлупіны. Ты парэжаш рукі, яны будуць балець, але ты павінен працаваць, пакуль не знойдзеш у дрэва душу. I не думай, што гэта проста. Нішто не бывае простым, калі яно нечага вартае. Але калі ты хочаш нешта зрабіць і яно ў табе, дык табе будзе ўсё роўна — баліць нешта ці не. Ты зробіш гэта... А цяпер ставай на Шалі і — хутчэй у дарогу! Скарпіён не любіць чакаць.
— На шалі? — здзіўлена перапытаў Людвік. I тут ён успомніў знак, які быў у Гулавай паперцы пасля зыака Панны. Гэты знак быў зусім побач, ён гарэў распаленым жалезам над дзвярыма: л .
Потым ён убачыў і самі Шалі. Яны былі простыя, але вельмі вялікія: на іх можна было ўзважыць нават каня. Шалі віселі на круку, убітым у столь, і ўяўлялі сабой звычайную бэльку, на кожным канцы якой на ланцугах віселі дзве вялікія талеркі. Бэлька была пахіленая на адзін бок, і адна талерка ляжала на падлозе. Людвік са здзіўленнем убачыў, што на талерцы ляжала толькі кароткая вяровачная аброць Рэнці. На другой талерцы не было нічога.
Каваль узяў аброць, талерка рэзка паднялася, і Шалі набылі раў-навагу.
— Навошта вы гэта важылі? — са здзіўленнем спытаў Людвік.
— Я важыў не аброць. Я важыў каня, а аброць — у параўнанні з ім.
— У параўнанні з ім? — паўтарыў Людвік.— Вы хочаце сказаць, што важылі кавалак вяроўкі ў параўнанні з канёмі
Ён не змог схаваць здзіўлення ў голасе, але каваль толькі кіўнуў. Ён падышоў з аброццю да Рэнці і пачаў яе вязаць на каня.
— Гэта незвычайныя Шалі. Яны могуць шмат чаго расказаць таму, хто ўмее па іх чытаць, і павер мне, трэба вельмі сур’ёзна ставіцца да таго, што яны кажуць.
— Т-так,— сказаў Людвік, з апаскаю пазіраючы на Шалі. Вядома, гэта былі самі Шалі, таксама як кентаўр быў Стральцом, а казёл — Казярогам. Вядома, іх не трэба было баяцца, як, скажам, Ільва, але Людвік запытаўся шэптам, быццам яны маглі яго пачуць:
— А што яны сказалі пра Рэнці?
— Што ён гатовы ісці, але аброць утрымае яго побач з табой, пакуль не настане час,— каваль зірнуў на Людвіка з-пад густых броваў.— Ён падкаваны. Цяпер трэба нешта, каб яго ўтрымаць, а аброць мае якраз патрэбную вагу. Дакладна такую, як трэба. Паміж імі няма ніякае роз-
ніцы. Так і павінна быць,— ён ляпнуў Рэнці па шыі.— Пастой, пакуль я не скончу,— каваль зноў павярнуўся да Людвіка.— Так, цяпер паг-лядзім, што з табой. Твая чарга. Хадзем, часу ў нас зусім мала.
— Вы... вы і мяне хочаце ўзважыць? — запытаўся Людвік.
— Вядома. А навошта ты тут? Калі ты збіраешся ісці да Скарпіёна, цябе трэба спачатку ўзважыць.
Людвік падумаў, што яму ўсё менш падабаецца Скарпіён, але вый-сця ўжо не было. Ён з апаскаю падышоў да Шаляў.
— У параўнанні з чым вы будзеце мяне важыць?
— Вось з гэтым,— каваль падышоў да паліцы каля акна і зняў з яе прыгожую залатую калясніцу. Потым, вярнуўшыся да Шаляў, асця-рожна паставіў калясніцу на адну з талерак, і тая з шумам адразу апус-цілася на зямлю.
— Залазь, хлопча,— сказаў каваль, паказваючы на другую талер-ку.— Па-мойму, гэта якраз для цябе. Вагі зараз пацвердзяць гэта.
Людвік з сумненнем паглядзеў на крохкую залатую цацку. Ён уявіў, як Шалі пад ягонай вагой падляцяць да столі, прыгожая калясніца са-скочыць з талеркі і яе кавалкі рассыплюцца па каменнай падлозе. Але ён зрабіў усё так, як яму сказалі, і залез на талерку, што вісела на ўзроўні яго грудзей.
Талерка адразу пайшла ўніз, але павольна і мякка, бо яе стрым-лівала вага калясніцы. Выходзіла, што калясніца, хоць і выглядала крохкай, але важыла, як адчуваў сам Людвік, не менш за яго — кіла-грам у кілаграм. Талеркі крыху павагаліся ўверх-уніз і ўрэшце спы-ніліся адна супраць адной.
Каваль задаволена крэкнуў:
— Я так і думаў.
Людвік сядзеў на Шалях і са здзіўленнем глядзеў на залатую фі-гурку.
— Вага супадае? Паміж намі няма розніцы?
— Сам паглядзі,— сказаў каваль, паказваючы пальцам на бэльку.
— Пэўна, золата вельмі цяжкае,— уголас падумаў Людвік.
— Самае дзіўнае не ў тым, што калясніца мае такую ж вагу, як і ты,— сказаў каваль,— а ў тым, што ты маеш такую самую вагу, як і калясніца. Злазь.
Людвік паслухаўся. Каваль зняў залатую калясніцу з Шаляў і панёс
яе назад на паліцу. 3 выгляду яна не падавалася надта цяжкай. Яна, напэўна, і не магла важыць столькі ж, колькі адзінаццацігадовы хлоп-чык. Але ж Людвік бачыў усё на свае вочы і на свае вушы чуў, пгго сказаў каваль.
— Адкуль жа вы ведалі, што калясніца будзе са мной дакладна адной вагі?
Каваль паставіў ужо калясніцу на месца і павярнуўся да Людвіка. Ён паглядзеў на хлопчыка бліскучымі вачыма так, быццам быў нечым задаволены.
— Я сам зрабіў яе,— сказаў ён. — Я ведаў, што яна падыходзіць для такіх, як ты.