• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людвік і зорны конь  Мэры Сцюарт

    Людвік і зорны конь

    Мэры Сцюарт

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 124с.
    Мінск 1996
    162.16 МБ
       — Слабак! Што робіцца з гэтай моладдзю?! Дачагомытакдойдзем?! Вось калі мы з Палуксам былі ў тваім узросце, дык мы чакаць бы не сталі, мы біліся б да самай смерці — нажамі, зубамі, кіпцюрамі, усё роўна чым і ўсё роўна з кім.
       — Гэта праўда,— пацвердзіў Палукс, да якога яны якраз пады-шлі.— Мы ніколі не лічылі, колькі перад намі ворагаў,мы біліся з кож-ным, хто нас выклікаў, нават калі ён быў у восем разоў здаравейшы за нас. I заўсёды перамагалі! I ўсіх забівалі!
       — У восем разоў?! — перапыніў яго Кастар.— У дзесяць! Нават у дваццаць! Памятаеш Амікуса? А Ідаса? Вось ужо была бойка дык бойка!
       Блізняты вясёла зарагаталі. Кастар, тым не менш, не выпускаў Лю-
    
    двікава пляча, а Палукс, які ўжо агледзеў Рэнці, па-ранейшаму трымаў каня за аброць. Праўда, нічога дрэннага яны ні хлопцу, ні каню не рабілі. Яны чакалі Далястрэла Лікеаса, які спускаўся ўжо са скалы.
        Забыўшы пра страх, Людвік на ўсе вочы глядзеў, як Далястрэл набліжаецца да іх: ён ішоў так хутка, быццам ляцеў па паветры над сухой камяністай зямлёй. Хлопцу падумалася, што ён ніколі яшчэ не бачыў нікога, хто хоць бы блізка быў падобны да Лікеаса. Лікеас быў вельмі высокі — на цэлую галаву вышэйшы за абаіх Блізнят. Тыя былі чарнявыя, а Далястрэл меў прыгожыя залацістыя валасы, якія львінаю грывай спадалі яму на плечы. Яго вочы гарэлі блакітным полымем. На ім была кароткая жоўтая туніка, цераз правае плячо была перакінутая воўчая шкура. На раменьчыку вісеў калчан, поўны стрэл. Адны стрэлы мелі апя-рэнне з белых гусіных пёраў, другія — з шэрых. Даўжынёй яны былі з чалавечую руку. Яго велічэзны, двойчывыгнуты лук быў увесь залаты, нават цеціва, якая спявала сама па сабе, была з чыстага золата.
        Побач з Лікеасам, цяжка дыхаючы, з высунутымі языкамі, не зво-дзячы з Людвіка і Рэнці вачэй, беглі яго ваўкі.
        Людвік баяўся Блізнят — так, як усе мы баімся тупагаловых, зло-сных людзей, якія любяць крыўдзіць меншых або слабейшых. А вось Лікеас выклікаў у яго страх зусім іншага роду: ён палохаў і зачароўваў адначасова — такое самае захапленне і такую ж пашану ў нас выклікае моц навальніцы або вулкана.
        Лікеас загаварыў, і голас яго загучаў мілагучна, але цвёрда, як гук трубы.
        — Адпусціце іх! — загадаў ён.
        Блізняты паслухаліся. Кастар зняў руку з Людвікава пляча, а Па-лукс адпусціў аброць, якую адразу падхапіў Людвік. Хлопец і конь застылі, чакаючы, што будзе далей.
        Палукс пераступіў з нагі на нагу:
        — Што здарылася, Лікеас? Навошта табе турбавацца? Дазволь, мы самі ўсё зробім. Тваёй увагі яны не вартыя.
        — Шкада ж стралы,— хуценька дадаў Кастар.— А нам гэта — толькі скажы... Адно імгненне — і гатова...
        — Далібог, з нашага боку гэта будзе нават праяваю літасці,— ус-тавіў Палукс, хоць выгляд у яго быў зусім не літасцівы, а хутчэй наад-варот.— Калі гэтыя нябогі пойдуць жывымі ад нас, дык іх усё роўна
    
    потым спаймае Рак, а што ўжо ён з імі зробіць,— лепей не думаць. — I ўсё ж,— прамовіў Валадар ваўкоў,— вы пакінеце гэтага хлопца мне. I ён перавёў на Людвіка свой жудліва-чароўны позірк. Лікеас стаяў усяго за тры крокі ад Людвіка, але таму здавалася, што Далястрэлавы блакітныя вочы, як зоры, глядзяць на яго з самага неба.
       Хлопец тройчы спрабаваў разявіць рот, пакуль здолеў нарэшце вы-мавіць:
       — Пане... Вашамосць...— пралапатаў ён, аблізваючы перасохлыя вусны.— Мы толькі ўчора выйшлі з дому з канём. Мы ідзём па слядах сонечнай калясніцы. Рэнці — вось, гэта Рэнці, Вашамосць,— ён трапіў у снежную прорву, адкуль быў толькі адзін выхад — праз пячору, дзе жыве ваш брат, Стралец... Ён жа ваш брат, праўда?
       — Так, ён мой брат. I што? Ён дазволіў вам прайсці?
       — Так, Вашамосць. Гэта якраз ён нам і сказаў, што мы павінны дагнаць сонца,— адказаў Людвік і, крыху заікаючыся ад хвалявання, распавёў Лікеасу ўсю гісторыю — як Рэнці трапіў у лавіну, якія парады ім даў Стралец і што з імі здарылася пасля.
       Расказваць усё гэта Людвіку было нялёгка: Блізняты стаялі побач і ніяк не маглі супакоіцца. Кастар увесь час вадзіў пальцам па лязе Пелеева кінжала і ціха мармытаў пад нос:
       — Якая праблема?! Ён жа і вокам міргнуць не паспее, як я ўжо яго заб’ю. Нават нецікава. Але ж біцца ён не хоча. Сечянін — што ад такога чакаць...
       Палукс, які стаяў з іншага боку, пагадзіўся:
       — Ды ўжо ж, якое тут задавальненне. Слабак яейкі. Як гэта Стра-лец дазволіў яму прайсці?! I хіба гэта конь? Здыхляціна, а не конь, ды яшчэ й кульгавы.
       Лікеас маўчаў, не зводзячы з хлопца вачэй. Але выгляд у яго быў такі, быццам ён думаў пра нешта зусім іншае, а не пра тое, аб чым расказваў Людвік. Тады, вырашыўшы, што Валадар ваўкоў таксама яго не слухае, Людвік сумеўся, пачаў заікацца яшчэ мацней і ўрэшце змоўк.
       — Ну, вось,— адразу ўмяшаўся Палукс,— нават двух словаў звя-заць не можа. Дарэмна толькі трацім час. Аддай яго нам, Валадар ваў-коў. Мы з ім паіутарым.
       — Гаворка будзе нядоўгая,— дадаў Кастар, пагладжваючы лязо і брыдка ўсміхаючыся.
       Лікеас не звярнуў на іх ніякай увагі. Сонца хілілася да небакраю, і
    
    на фоне барвовага неба Лікеас паўставаў агромністым ценем. Толькі яго валасы і лук адсвечвалі золатам ды, як зоркі, блішчалі воўчыя вочы. Людвік баяўся на яго зірнуць.
        А калі Далястрэл загаварыў, Людвіку падалося, што яго голас гу-чыць аднекуль здалёк, ці не ад самых зор.
        — Хлопча,— спытаў Лікеас,— ты калі нарадзіўся?
        — Адзінаццаць гадоў назад, Вашамосць,— здзіўлена адказаў Люд-вік.— У першы дзень чэрвеня.
        — Так я і думаў,— прамовіў Лікеас. I яго дыяментавыя вочы ма-ланкава бліснулі, калі ён павярнуўся да Блізнят.
        — Прапусціце яго,— сказаў ён.— Гэты хлопец мой. Вярні яму кін-жал, Кастар. I запомніце: я забараняю вам да яго дакранацца.
        Блізняты здзіўлена пераглянуліся, не могучы паверыць сваім вушам. На іх прыгожых, але бязглуздых тварах-было поўнае неразуменне.
       — Але, Лікеас...— пачаў Палукс.
       — Але, Лікеас...— рэхам паўторыў Кастар.
        — Гэта мой загад,— сказаў волат, і цеціва яго лука пагрозліва прас-пявала.
        Людвік з палёгкаю ўздыхнуў. Ён яшчэ не надта разумеў, што ад-былося, але ўжо адчуў, што Далястрэл можа абараніць яго ад гэтых дзікуноў Блізнят. Тады перарывістым ад хвалявання голасам ён сказаў:
       — Вашамосць!..
       — Слухаю цябе, мой хлопча.
        — Вашамосць, калі ласка, мы, праўда, можам адсюль пайсці? Ужо цяпер?
        — Можаце. Я даю табе дазвол пакінуць гэты Дом з мірам. Ты на-радзіўся ў гэтым Доме, пад знакам Алалона Лікейскага, Валадара ваў-коў, таго, хто цэліць далёка і трапна страляе, абаронцы статкаў. Таму ты — мой, і ты верна мне службаваў. Пакуль ты ў гэтым Доме, табе нічога не пагражае. Можаш правесці тут ноч, а калі ўзыдзе сонца, ты без перашкод перасячэш уладанні Рака. Але твой конь... Ён кульгае, a я не дазваляю пакідаць гэты Дом ніводнай знявечанай істоце — усё роўна, чалавеку або жывёліне.
        — Няўжо вы яго вылечыце?! — узрадавана крыкнуў Людвік.
        — Вылечыць ці забіць... Якая розніца... Адыдзіцеся ад каня. Праз хвіліну сонечнае святло згасне.
    
        Лікеас узняў свой вялізны лук і ўставіў у яго стралу. Апярэнне ў стралы было шэрае, яе джала халодна блішчала. Цеціва звінела на ад-ной высокай і страшнай ноце. Апошнія промні сонца кроплямі крыві прабеглі па ёй.
        Кастар неахвотна вярнуў Людвіку Пелееў кінжал, і, як ім і было загадана, яны з Палуксам адьшілі на некалькі крокаў убок.
        Але Людвік не крануўся з месца, застаўшыся побач з Рэнці. Хлопец мужна стаяў між канём і стралою, якая несла смерць, і маліў Даляст-рэла злітавацца з каня.
       — Вашамосць...— вымавіў ён.
       — Я сказаў: адыдзі,— загадна паўтарыў Лікеас.
        I тут дурныя Блізняты вырашылі ўмяшацца і апынуліся паміж Люд-вікам і Лікеасам. У гэты самы момант сонечнае кола схавалася за не-бакраем, неба пафарбавалася ў малінавы колер, і па гарах папаўзлі доўгія цені.
        Хутка, як змяя, Людвік павярнуўся, узляцеў Рэнці на спіну і, уда-рыўшы каня пяткамі па баках, крыкнуў:
       — Хутчэй, Рэнці! Хутчэй!
        Напалоханы Рэнці не стаў доўга чакаць. Ледзь адчуўшы Людвіка ў сябе на спіне, ён наўзгалоп, не зважаючы на хворую нагу, паляцеў да* бліжэйшых скал.
        Блізняты ў адзін голас закрычалі нешта пагрозлівае ім наўздагон. Людвік, учапіўшыся ў конскую грыву, яшчэ ніжэй прыпаў да Рэн-ціевай спіны. I ў гэтае імгненне прагрымеў Лікеасаў голас. Далястрэл спакойна і, што вельмі здзівіла Людвіка, са смехам сказаў:
       — He чапайце іх. Я ім зараз...
        Людвік азірнууся: у змроку ён убачыў Блізнят, якія, як дзве скалы, стаялі плячо ў плячо, а крыху далей, чорным абрысам вылучаючыся на фоне барвовага неба, высіўся Далястрэл. Ён падаўся Людвіку вышэйпіым за дрэвы, вышэйшым за скалы, ён даставаў галавою да самага неба!
       Вясёлкаю бліснула цеціва... Паратунку не было.
        Пачуўся гук, падобны да гуку арфы, маланкаю выляцела страла і... казытнуўшы Людвіка белымі пёрамі па шчацэ і ледзь дакрануўшыся залатым вастрыём да Рэнціевай шыі, знікла наперадзе ў цемры.
        Над імі ўжо навісаў цень скал, і аднекуль чуўся шэпт марскіх хва-ляў.
    
    
       Пляж цягнуўся роўнай палосай. Ён бьіў такі доўгі, што дальняга краю не было відаць. 3 аднаго боку было шэрае, халоднае, як лёд, мора, над якім зіхацелі такія ж халодныя зоркі. Здавалася, што гэтыя мігат-лівыя зоркі разам з шэрымі аблокамі ў небе таксама нясуцца наўзгалоп побач з канём, як зграя Лікеасавых ваўкоў,— Людвік нават нібыта чуў, як пад іх страшнымі кіпцюрамі скрыгоча пясок.
       3 другога боку над пляжам навісалі вугальна-чорныя скалы, якія гіганцкім мурам цямнелі на фоне зорнага неба. Над скаламі няспешна выплываў месяц.
       Людвік моцна трымаўся за грыву Рэнці, які раптам перастаў куль-гаць і наўскач ляцеў па пясчаным беразе. Зоркі і месяц свяцілі ярка, і ў іх святле добра быў бачны знак ^ , накрэслены на пяску. He звяр-нуўшы на гэты знак ніякае увагі, Рэнці праскакаў проста па ім і,
    
    выцягнуўшы шыю з натапыранымі вушамі, панёсся наперад па вузкай дарозе паміж морам і скаламі. Усё вакол быццам вымерла. Нідзе не было ні чалавека, ні звера, нічога. Толькі шоргат марскіх хваляў ды маўклівы белы месяц у чорных нябёсах. А з-пад капытоў у Рэнці ва ўсе бакі разбягаліся мірыяды маленькіх рачкоў.