• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людвік і зорны конь  Мэры Сцюарт

    Людвік і зорны конь

    Мэры Сцюарт

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 124с.
    Мінск 1996
    162.16 МБ
        Вы ўжо, безумоўна, здагадаліся, што гэта быў звычайны кентаўр, але не забывайцеся, што Людвік не прачытаў ніводнае кнігі за сваё жыццё і таму нават чуць не чуў пра нейкіх там кентаўраў. I усё ж ён адразу адчуў, што перад ім стаіць вельмі ўпэўкеная ў сабе, спакойная, магутная, але і вельмі пагрозлівая істота.
        — Хто гэта? — запытаўся кентаўр гучным голасам, у якім дзіўна перамешваліся высокія і нізкія ноты і які болей нагадваў голас каня, чым чалавека. Але кожнае прамоўленае ім слова гучала выразна.
        Людвік моўчкі пакланіўся: ад страху ён не мог разявіць рота. За яго адказаў Пелей:
        — Мы тут якраз распытвалі яго, пане Стралец. Ён кажа, што трапіў сюды праз браму ў тае скале: яна нібыта была расчыненая. А родам ён быццам з нейкага варварскага каралеўства, якое называецца Баварыя. Ен кажа, што цяпер там зіма і што яго конь трапіў там у нейкую расколіну ў снезе, а потым за канём праваліўся і ён сам. Тады яны нібыта пайшлі па тунелі і вось — знайшлі ўваход у наш Дом.
        Стралец велічна ўзвышаўся над усімі, уважліва пазіраючы на Люд-віка вялікімі нечалавечымі вачыма. Сцебануўшы сябе хвастом па ба-ках, ён запытаў:
        — Гэта ўсё праўда, хлопча?
        Людвік адразу не здолеў нічога адказаць, ён толькі кіўнуў, але ўрэшце прымусіў сябе выціснуць: «Так, пане».
        — Ты напраўду трапіў у гэты Дом выпадкова? Ці, можа, твой баць-ка-кароль паслаў цябе да мяне вучнем?
        — Мой бацька зусім не кароль, пане,— дрыжучы, вымавіў Люд-вік.— Кароль жыве ў замку, што ў суседняй даліне. Я колькі разоў яго бачыў, але ён на мяне ніколі не звяртаў увагі. А майго бацьку клічуць Фрыц Шпігель, ён сталяр, і жывем мы ў невялічкім дамку непадалёк ад Альма.
        — Як жа ты здолеў знайсці дарогу ў мой Дом? Якія чары прывялі цябе сюды?
        — Шаноўны пане,— пачаў тлумачыць Людвік,— Рэнці, мой конь, парваў аброць, а дзверы ў хляве былі адчыненыя, вось ён і ўцёк. А тады дзьмуў моцны паўночны вецер — самы страшны і небяспечны ў нашых гарах...— Людвік да таго заблытаўся, што яму пачало здавацца, быццам
    
    ён недзе вельмі далёка ад дому. Дый хто мог бы з упэўненасцю сказаць, як яно бьыо напраўдзе?!
       — I вось, Вашамосць, ведаючы, што адзін Рэнці загіне ў снезе, я забраўся на пагорак і, убачыўшы яго ля Егерсальпа, пачаў клікаць. Ен пачуў мяне, але назад чамусь не павярнуў. Тады я падумаў, што ён, відаць, нічога ўжо не разумее ад холаду. I вырашыў, што пайду за ім і тады, можа, здолею яго ўратаваць і прывесці дадому. Я ж быў сам вінаваты, што аброць парвалася, бо папраўляць яго збрую — мой аба-вязак. Калі б ён загінуў, я ніколі б сабе гэтага не дараваў. Дый потым, мы з Рэнці, ну... разумееце, пане, я ведаю яго ўсё жыццё... Я павінен быў зрабіць усё, каб знайсці яго...
       Людвік вельмі нерваваўся, ён часта збіваўся і пачынаў зноў. А калі расказваў, як Рэнці мог загінуць ад холаду,— моцна абняў старога каня за шыю, хоць зрабіў гэта, можа, не столькі ад любові, як дзеля таго, каб утрымацца на нагах, якія ажно падкошваліся ад хвалявання. Юнакі з кінжаламі і стрэламі напагатоў стаялі вакол шчыльнай сцяною, не зводзячы з яго пільных позіркаў. А кентаўр велічна паглядаў на яго з вышыні свайго агромністага росту, і здагадацца, пра што ён думае, было немагчыма.
       — А потым пачаўся снежны абвал,— ледзь чутна расказваў далей. Людвік,— і лавіна накрыла Рэнці. Я ўжо вырашыў быў, што пара, відаць, вяртацца дадому, бо цяпер мне яго не ўратаваць... Але тут упала знічка...
       Пачуўшы гэтыя словы, Стралец раптам рззка трасянуў галавой — як конь, які ўзмахвае грывай. Было бачна, як напружыліся яго муску-лы. I Людвік зноўку падумаў, што сіла ў кентаўра, напэўна, такая, што яе немагчыма параўнаць ні з чым.
       — Упала знічка? — перапытаў кентаўр.
       — Так, пане,— паспешліва адказаў Людвік, моцна трымаючыся за Рэнціеву шыю.— Гэта была вельмі прыгожая і вялікая зорка, яна ўпала якраз каля падножжа Егерсальпа. Таму я й пайшоў за ёй, а тады пад снегам знайшоў Рэнці; ён павёў мяне па тунелі, а потым мы знайшлі браму ў пячору; яна тады была адчыненая, а цяпер чамусь знікла...
       Небарака Людвік змоўк. Ніхто не варушыўся. У пячоры панавала мёртвая цішыня, якую ўрэшце парушыў Стралец.
       — Хр-р-р-мм-п,— прамовіў ён.
    
    
    
               Людвік падумаў, што ў Стральца, мусіць, запяршыла ў горле, але ў наступную хвіліну ён зразумеў, што памыліўся, бо Рэнці падняў га-лаву і заржаў у адказ. Стралец, відаць, пра нешта спытаў у яго на конскай мове.
               Пэўны час яны гутарылі між сабой. Людвік, вядома, не разумеў ні слова, як і астатнія хлопцы. Толькі Пелей, пазіраючы то на Стральца, то на Рэнці, уважліва сачыў за размовай. Прывабны Пелееў твар то праясняўся, то хмурнеў. Часам ён кідаў на Людвіка спагадлівы позірк, ад яго былое пагарды не засталося й знаку, і ён глядзеў на Людвіка ўжо зусім па-сяброўску.
               Нарэшце размова скончылася. Стралец апошні раз па-конску вы-дыхнуў паветра праз шырокія ноздры і павярнуўся да Людвіка.
               — Конь расказаў мне, чаму ўцёк са стойла. Ты не вінаваты, што ён гэта зрабіў. Твой бацька забыўся зачыніць хлеў, і конь, убачыўшы гэта, перагрыз аброць і ўцёк.
               Людвік разявіў быў рот, каб запытацца, навошта Рэнці гэта зрабіў, але раптам пра ўсё здагадаўся сам... Рэнці быў вельмі разумны, ён ведаў, што болей не здолее працаваць і таму вырашыў, што лепей сам пойдзе насустрач смерці, чым будзе, стары і кульгавы, чакаць, калі яго заб’юць. Людвік апусціў галаву і ціха заплакаў ад гора і сораму.
               — Ты ўсё правільна зразумеў,— мякка прамовіў Стралец.— Але не трэба сябе вінаваціць. Жыццё ёсць жыццё. Яно падпарадкуецца сва-ім законам. А твой конь з пароды зорных коней — ён горды. I таму ён вырашыў сысці раней і далучыцца да сваіх братоў. Ён ведаў дарогу да майго Дому, у якім знаходзяцца бліжэйшыя ад вас дзверы ў зорную краіну. I цяпер ён мусіць ісці далей. Калі ж знічка падказала табе, як да яго далучыцца... Што ж, здарыўся цуд, які і табе дазволіў разам з канём трапіць у зорную краіну.
               Юнакі здзіўлена пераглядаліся і з павагаю пазіралі на Людвіка. Той адчуваў, што павінен нешта сказаць. Але выціснуў з сябе толькі: «Дзя-куй, пане», — і зноўку змоўк.
              ' Стралец велічна прамовіў:
               — Калі ўжо так здарылася, што ты трапіў сюды, дык табе й вы-біраць. Ці пойдзеш ты са сваім канём? Гэта будзе доўгае і цяжкае па-дарожжа. Вам давядзецца прайсці дарогаю самай вялікай і яркай зоркі, якую вы называеце Сонцам. У сваёй залатой калясніцы Сонца праяз-
    
    
    
    джае паўз усе Дамы зорнай краіны, і Рэнці павінен яго дагнаць. Але ў цябе ёсць выбар. Ты можаш вярнуцца дадому па тым самым тунелі, які прывёў цябе сюды. Ты прыйшоў у мой Дом па сваёй волі, табой кіравалі любоў і адказнасць, і таму, калі ты захочаш, я магу цябе адпусціць. Ну, што скажаш?
        Людвік глыбока ўздыхнуў. Адзінай ягонаю марай было трапіць на-зад у тунель, выбрацца наверх і вярнуцца дадому. Стралец, нібы пе-ратварыўшыся ў камень, чакаў адказу. Юнакі не зводзілі з Людвіка зацікаўленых позіркаў. Рэнці стаяў, апусціўшы голаў і абапершыся ўсёю вагой на здаровую нагу, каб лягчэй было параненай.
        Людвік падняў вочы на Стральца.
        — А ці нельга, каб Рэнці таксама вярнуўся дадому? — з надзеяй у голасе запытаў ён.
        — He. Ён ужо зрабіў свой выбар. А ты можаш яшчэ выбіраць. Гэты конь аддана праслужыў табе ўсё сваё жыццё, дык ці згодзен ты, у сваю чаргу, паслужыць яму і захаваць вернасць старому сябру? Калі так, я дазволю вам з мірам прайсці праз мой Дом. Што здарыцца з вамі пасля, я не ведаю, і гэта ад мяне не залежыць.
        Адзін юнак хацеў быў нешта сказаць, але Стралец моўчкі зірнуў на яго, і той адразу змоўк.
        — Дык які ж будзе твой выбар, хлопча?
        — Я... я, пане, напэўна, лепей пайду з канём,— ад хвалявання Людвік пачаў крыху заікацца.— Ён жа можа збіцца з дарогі і заблу-дзіць, або ўвогуле хто-небудзь зловіць яго і потым дрэнна будзе з ім абыходзіцца... Коні ж, ведаеце, самі не могуць за сабой даглядзець... яны часам бываюць зусім не разумныя, усяго палохаюцца і нават мо-гуць пакалечыць сябе...
        Людвік змоўк, і юнакі па-сяброўску засмяяліся. Але кентаўр нават не ўсміхнуўся, бо ўсім вядома, што кентаўры не ўсміхаюцца ніколі. Ён толькі пару разоў лёгка сцебануў сябе хвастом па баках і пераступіў з нагі на нагу.
        Людвік сумеўся і закрыў рот рукой.
        — Вой, я перапрашаю... Я зусім не тое хацеў сказаць... Я меў на ўвазе...
        — Я ведаю, што ты хацеў сказаць,— урачыста прамовіў Стралец.— Ты застаешся верны свайму сябру. Дык хай будзе так! Ты пойдзеш з
    
    ім і правядзеш яго па сонечным шляху праз добрыя і дрэнныя землі. I ты альбо дагоніш сонечную калясніцу, альбо сустрэнеш свой канец у Доме Скарпіёна. Сонца пакінула мой Дом толькі сёння. Калі тьі па-спееш яго дагнаць, пакуль шпаркія коні не прынясуць яго зноў у мой Дом,— тваё самае запаветнае жаданне здзейсніцца. А калі не здолееш... Што ж, тады ніхто не зможа прадказаць, што прынясе табе шчасце, a што — пакуты.
        — Я нічога не разумею,— сказаў бедны Людвік.
        — Табе і не трэба спрабаваць зразумець. Ты павінен рабіць толькі тое, на што ты здольны, змагацца з цяжкасцямі і быць гатовым да ра-дасці і небясііекі, а болей усё роўна ты нічога зрабіць не зможаш. A цяпер ідзі. Тут табе нічога не пагражае. Ты прайшоў праз Дом Страль-ца, не спаткаўшы для сябе ніякае шкоды, а гэтым мала хто можа па-хваліцца.
        Кентаўр адступіў убок і паказаў у дальні кут пячоры, куды амаль не дасягала святло ад вогнішчаў. Там, высока на сцяне, зіхацеў золатам агромністы знак, падобны да стралы:
        Пад знакам быў уваход у тунель. Людвік мала што зразумеў з вы-сакамоўных Стральцовых словаў. Перш чым выправіцца ў дарогу, яму хацелася задаць яшчэ цэлую сотню розных пытанняў. Але Рэнці ўжо развітаўся са Стральцом і, схіліўшы перад ім галаву ў знак падзякі, пакульгаў да тунеля. Таму Людвік паспеў толькі крыкнуць:
        — Дзякуй, пане,— і пабег за канём.
        Але не прабег ён і трох крокаў, як нейкі юнак спытаў у Стральца:
        — Пане! Калі ў гэтага хлопца наперадзе такое небяспечнае выпра-баванне, дык ці не варта было б даць яму хоць якія ахоўныя чары?.. Чарадзейны пярсцёнак ці келіх...