Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Людвік ведаў, што шукаць старога каня няма сэнсу, але, можа, варта пайсці ў вёску і паведаміць бацьку пра тое, што здарылася. Ці-кава, ці скажа яму бацька: «Малайчына, Людвік! Ты добра зрабіў, што прыйшоў да мяне!» — ці, наадварот, усе толькі незадаволена патрасуць галовамі і прабурчаць: «Зноў гэты Людвік! Турбуе бацьку, ды яшчэ ў такі час, калі цётка Ганна ляжыць зусім хворая».
Людвік стаяў на пагорку і сумна думаў, які ён дурны і якая халодная ноч. Ён прыгадаў, што ў Рэнці параненая нага і зразумеў, што, калі да раніцы стары конь не знойдзецца, ён пэўна ўжо будзе мёртвы. I хлоп-чык гучна заплакаў.
3 вачэй у Людвіка пырснулі горкія слёзы, яны збягалі па шчаках на шалік, з носу цякло. Ён не ўтрымаўся і выцер твар мокраю ру-кавіцай, а кожны ведае, як гэта непрыемна. Людвіку здавалася, быццам ён зрабіў нешта непапраўнае, недаравальнае, быццам гэта праз яго недагляд бедны Рэнці можа цяпер загінуць. Ён стаяў на пагорку і пла-каў па сваім старым сябры, які згубіўся недзе ў лютай начы. Ён плакаў, і адзіным яго суцяшэннем было хіба тое, што ён можа ўволю выпла-кацца ў адзіноце, калі няма каму паздзекавацца з яго, назваць яго слі-маком ці размазнёй, таму што ён гэтак разрумзаўся з-за нейкай жы-вёліны. Людвік яшчэ быў малы і не разумеў, што ў слязах няма нічога ганебнага, тым болей, калі хвалюешся за жывёлу, якая сама не можа сябе абараніць.
Вакол, колькі хапала вачэй, шырылася маўклівая даліна, пакрытая
глыбокім некранутым снегам. Над ёю высіліся лясы, а яшчэ вышэй, ледзь бачныя скрозь снежную віхуру, іскрыліся горныя вяршыні. I над усёй гэтай белаю цішынёю панавалі зоры — яны панавалі над усім сусветам. Яны зіхацелі і пераліваліся ў чорным аксаміце неба, і ад іх сыходзіла дзівоснае святло, якое нібы серабрыстым покрывам ахутвала снежную прастору.
I раптам, далёка-далёка, ля падножжа высачэзнай скалы, якую ў тых краях завуць Егерсальп, узнікла маленькая чорная плямка, якая паволі пасоўвалася па снезе наперад. Безумоўна, толькі цуд мог дапа-магчы Людвіку яе заўважыць. Ен збіраўся быў ужо вяртацца дадому, калі краем вока прыкмеціў гэтую чорнаю кропачку на белым снезе. Каб яе ўбачылі вы ці я — мы не надалі б ёй ніякай увагі, але Людвік быў звыклы да горных прастораў, і вочы ў яго былі, як у арла, а вы самі ведаеце, што ў арлоў самыя зоркія ў свеце вочы. I таму ён адразу сцяміў, што гэта конь, які цяжка брыдзе праз снег, што дастае яму па самыя грудзі.
Вы, напэўна, здзівіліся б, каб убачылі, як хутка — у адно імгненне — высахлі ў Людвіка слёзы. Ён прыставіў рукі да рота, гучна крыкнуў — і яго доўгі крык, падобны да гука паляўнічага рога, паляцеў над Альпійскай далінаю. Улетку ён заўжды так склікаў кароў, калі быў у Альме. Яго крык дасягнуў Егерсальпа і, адбіўшыся ад яго, праз не-калькі імгненняў рэхам вярнуўся назад.
Рэнці пачуў голас свайго маленькага гаспадара. I Людвік — не ўба-чыў, а бадай — адчуў, што стары конь спыніўся, падняў галаву і азір-нуўся. Але, апусціўшы галаву, зноў рушыў далей праз глыбокі снег да Егерсальпа.
I тут здарылася нечаканае.
Над стромым схілам Егерсальпа ўзняліся стаўбуры белага дыму. Людвік ведаў, што гэты дым не ад вогнішча: гэта — абвал, страшная снежная лавіна, тысячы тонаў снегу, камення і абломкаў скал, якія нястрымным патокам нясуцца з горнай вяршыні, знішчаючы ўсё на шляху. Недзе высока ў гарах над Егерсальпам, не вытрымаўшы свайго ж цяжару, пачаў паволі рухацца снег. Спачатку ён поўз марудна, по-тым, набіраючы вагі, пачаў каціцца ўсё хутчэй і хутчэй... I вось лавіна ляцела ўжо ўніз, уздымаючы хмары снежнага пылу, які здалёк нагад-ваў дым.
2 Зак. 463
Лавіна спынілася ля падножжа Егерсальпа — якраз там, дзе хвіліну назад стаяў Рэнці. Тысячы тонаў снегу саслізнулі па горным схіле і пахавалі Людвікаву надзею выратаваць старога каня.
Што мог зрабіць бедны хлопчык?! Толькі глядзець...
Калі абвал скончыўся і снежныя хмары рассеяліся, перад вачыма зноў паўстала бязмежная белая прасціна, сатканая са срэбнага снегу, што пакрываў усю даліну. Чорная плямка ля падножжа Егерсальпа знікла.
Людвік быў няздольны паварушыцца. Яму здавалася, быццам ён сам трапіў пад тую лавіну і цяпер, раздушаны страшнымі снежнымі гурбамі, не можа нават уздыхнуць...
У гэтую хвіліну адбылася яшчэ адна дзіўная падзея. Ён убачыў знічку.
Агромністая, бліскучая і такая чароўная, нібыта яе падвесіў на ня-бёсах сам Бог, знічка ўспыхнула на неверагоднае вышыні і паляцела, разразаючы чорны аксаміт зімовага неба. Яна паволі плыла ўначы, і за ёю, як за паветраным змеем, цягнуўся доўгі святлівы хвост, перасыпа-ны зорным пылам. Здавалася, усе астатнія зоры побач з ёй пацьмянелі.
Спачатку знічка рухалася паволі, потым хутчэй і хутчэй, і вось, як вогненная стра.ла, уторкнулася ў снег ля падножжа Егерсальпа. Людвік гатовы быў прысягнуцца, што яна ўпала ў тым самым месцы, дзе лавіна накрыла Рэнці.
Але як толькі святло ад знічкі пагасла, ноч зрабілася чорнаю і пу-стою, і Людвік, стоячы ў цемры на пагорку за хатай, адчуў сябе яшчэ болей самотным і няшчасным.
I раптам уся Людвікава разважнасць некуды знікла. Невядома, пра што ён думаў і на што спадзяваўся — гэтага ён, напэўна, і сам не мог бы сказаць,— але, уражаны незвычайным відовішчам, якое адкрылася
яго вачам, чароўнаю знічкаю, што ўпала з нябёсаў да Егерсальпа, ён рашуча ўзмахнуў лыжнымі палкамі і паляцеў туды, дзе яна пагасла.
Людвік быў упэўнены, што здолее знайсці тое месца. Калі вы хоць раз бачылі знічку, вам павінна быць знаёмае гэтае пачуццё: здаецца, каб яна ўпала трошкі бліжэй (а такога ніколі чамусь не здараецца), можна было б падбегчы да месца, у якім яна ўпала, і ўбачыць блакітны халаднаваты шар ці якую вялікую і глыбокую, прарэзаную ў зямлі дзірку.
Зрэшты, я не думаю, каб Людвік спадзяваўся знайсці што-небудзь пэўнае. Проста ён адчуваў, што знічка ўпала дзеля яго — каб паказаць
яму дарогу, і таму ён павінен быў дабрацца да Егерсальпа. Людвік хутка ехаў наперад, і асветленыя вокны вясковых хат адплывалі ўсё далей і далей, пакуль нарэшце зусім не зніклі. Хлопчыка з усіх бакоў ахінула іскрыстая начная цішыня, у якой чуўся толькі шоргат лыжаў па снезе.
I вось, засланіўшы зорнае неба, над ім навіс цень Егерсальпа. Люд-віка раптам ахапіла няўпэўненасць, і ён упершыню падумаў, што, на-пэўна, зрабіў неразумна, выправіўшыся ў дарогу. Але ў гэтую самую хвіліну снег пад яго нагамі падаўся, расчынілася вялізная прорва... I ён адчуў, што ляціць уніз, у чорную пашчу, у якой, відаць, яму было наканавана быць пахаваным назаўжды.
Людвік не ведаў, якой глыбіні была расколіна, але яго палёт, як яму здалося, быў вельмі доўгі. Увогуле яму пашанцавала: упаўшы на мяккі снег, што высцілаў дно, ён зусім не параніўся. Паляжаўшы колькі хвілін, каб аддыхацца, ён сеў і здранцвелымі ад холаду пальцамі адвязаў лыжы. Вакол была непраглядная цемра. Зорнае святло не дасягала чорнай глыбіні гэтай снежнае ямы. Хлопец напружваў зрок, але не мог разгледзець нават, дзе канчаліся цёмныя сцены расколіны і пачыналася начное неба. Зорнае святло засланяў сабой Егерсальп, што навісаў над прорваю.
Было цёмна, халодна і вельмі самотна. Цяпер Людвік меў дастат-кова часу, каб падумаць і зразумець, якіх ён наламаў дроваў. Нічога чарадзейнага ў той знічцы не было, і ніякага знаку яна не несла. Хлопцу было дзіўна, што гэта магло прымусіць яго кінуцца так безразважна ў начное прадонне.
I тут ён прыгадаў, што звычайна казалі пра знічку людзі ў іх вёсцы: знічка — прадвесніца смерці, вось што казалі людзі. Выходзіць, калі знічка і была нейкім знакам, дык азначала яна, відаць, толькі тое, што бедны стары Рэнці загінуў пад снежнай лавінаю. I калі Людвік не прат-рымаецца, пакуль бацька прыйдзе дадому і знойдзе лыжны след, што вядзе да Егерсальпа, дык зусім можа быць, што ўпадзе яшчэ адна зніч-ка. Ягоная знічка.
Хлопец ведаў, што без дапамогі ніколі не здолее выбрацца з гэтай снежнае яміны. А калі паспрабуе палезці сам, снег пасыпіцца спачатку са сценаў прорвы, потым зверху, а потым і з горнага схілу. I тады ўжо не застанецца ніякіх слядоў, і бацька не даведаецца нават, адкуль па-чынаць пошукі.
Людвік сядзеў, трымаючы ў руках зусім не патрэбныя цяпер лыжы.
Яму было страшна. У яме рабілася ўсё халадней і халадней. Холад абвалокваў хлопчыка, прытупляючы ўсе ягоныя пачуцці, і ўрэшце Людвік лёг на мяккую снежную пярыну і заплюшчыў вочы...
Але раптам вялікая снежная гурба зусім побач з ім пачала вару-шыцца.
Людвік усхапіўся і хутка адскочыў убок. Сэрца ў яго моцна ка-лацілася.
А снежная гурба, паварушыўшыся, выцягнулася, пачала абтрасац-ца, і нарэшце тое, што было ўсярэдзіне, устала на ногі. Людвік нічога не бачыў у непрагляднай цемры, але пачуў вельмі знаёмае сапенне, і да яго твару даляцеў цёплы знаёмы подых.
Вы, напэўна, ужо здагадаліся, што гэта быў стары Рэнці, які, як і яго гаспадар, быў пахаваны ў снежнае яміне. Але конь быў жывы!
— Рэнці! Мілы Рэнці! — крыкнуў Людвік і, кінуўшыся да каня, моцна абхапіў яго за шыю рукамі. Ён так узрадаваўся, што зусім забыў, што, седзячы на дне расколіны, крычаць ці рабіць рэзкія рухі ні ў якім разе нельга, бо можна выклікаць яшчэ адзін снежны абвал.
А менавіта гэта і здарылася. Бязгучна, як туман, які раніцай пакрывае зямлю, снежныя сцены сышліся і апалі, пахаваўшы каня і хлопчыка. Ці, дакладней, — тое месца, дзе яны стаялі за імгаенне да абвалу. Бо не паспелі яшчэ першыя камякі даляцець да дна, як Рэнці, а з ім і Людвік, які з усяе моцы ўчапіўся каню ў грыву, кінуліся наперад, у цемру.
Прорва, у іх за спінаю, наглытаўшыся снегу, знікла. А перад імі ляжаў пракладзены пад снегам тунель. Тунель быў чорны, але цемра ў ім была празрыстая, нібыта сюды нейкім цудам змагло прасачыцца зорнае святло. I па гэтым доўгім і роўным, як струна, тунелі Рэнці амаль бегма рушыў наперад. Здавалася, ён ведае, куды вядзе дарога. Людвік таксама бег побач. I толькі яны прабягалі некалькі метраў, як сцены тунеля ў іх за спінамі адразу абвальваліся. Адзіным жаданнем Людвіка было, каб яны хутчэй дабраліся да канца, хоць да якога-небудзь канца...
Але палохацца часу не было. Дый у старога Рэнці выгляд быў зусім не спалоханы. Наадварот — раптам конь радасна заржаў.