Людзей слухай, а свой розум май
Беларускія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 211с.
Мінск 1988
Ну, non надзеў расу, сеў у каляску, прыехаў на поле. Пахадзіў, пасвянціў, потым убачыў каля вываратня нару і кажа:
— Вось дзе ён, шкоднік, сядзіць. Лезьце па яго.
Гаспадары гнуцца — не хочуць у нару лезці.
— Тады я сам палезу,— кажа non.— Толькі прывяжыце мне за ногі вяроўку: калі мяне доўга не будзе, то цягніце.
Палез non у нару. Пачакалі гаспадары гадзі-
ну, другую — і пацягнулі за вяроўку. Выцягнулі папа з нары, аж бачаць — няма ў яго галавы.
— Цікава,— кажа Лявон,— ці была ў папа галава, як ён у нару лез?
— Нешта я не прыкмеціў,— кажа Парамон.— Трэба хіба ў фурмана запытацца.
Пайшлі да фурмана. Фурман кажа:
— Я хоць і вёз яго, але добра не прыглядаўся: можа, ён з галавою быў, а можа, без галавы. Папытайцеся ў наймічкі: яна ўчора яго прычэсвала.
Пайшлі да наймічкі.
— Ці была ў папа галава, як ты яго ўчора прычэсвала? — пытаюцца.
— He памятаю,— кажа наймічка.— Можа, матушка ведае: яна яму сёння снеданне падавала.
Пайшлі да пападдзі:
— Ці была ў твайго бацюшкі галава?
— Хто яго ведае,— адказала пападдзя.— Здаецца, як раніцою бліны ўплятаў, дык галавою матаў.
I колькі ў каго тыя суседзі ні пыталі, так толку і не дабралі: была ў папа галава ці не.
ДЗЯК — БЛАГІ СПЯВАК
С лужыў у адной царкве дзяк. Благі ён быў спявак. Hi складу ў яго песнях, ні ладу. Бывала, як заспявае сваім казліным галаском, то хоць ты з царквы ўцякай.
Аднаго разу дзяк вырашыў пастарацца. А ведама, калі чалавек залішне стараецца, то яшчэ горш выходзіць. Спявае гэта дзяк жаласна, a сам усё на людзей паглядае: ці слухаюць яны яго песні? Аж бачыць: стаіць адзін стары дзядок каля кліраса ды плача.
Зарадаваўся дзяк: гэта, думае, я сваімі песнямі яго так расчуліў. I давай дзяк яшчэ танчэй зацягваць. Скончылася абедня. Падышоў дзяк да старога і пытаецца:
— Чаго ты, старэнькі, гэтак плакаў?
— Ай, дзяча,— кажа стары.— Як жа мне было не плакаць? Ты сёння спяваў якраз так, як мая козачка бляяла, калі яе ваўкі душылі...
ПІСАР-АШУКАНЕЦ
Быў адзін ліхі пан. Цяжка за ім жылося людзям: увесь тыдзень хадзілі на паншчыну, а што заробіш для сябе ў нядзелю, дык і тое аддай пану. To нясі яму сушаных грыбоў, то назбірай свежых, то ягад розных — усё яму трэба. Бывала, як прыйдзе зіма, цэлыя абозы фурманак вязуць усялякае дабро на панскі двор. Сам жа пан рэдка калі і стыкаўся ў маёнтку: то за граніцу ездзіў, то ў Варшаву.
Аднойчы доўга не было пана ў маёнтку. Потым пайшла чутка, што ён і зусім не вернецца. Хто іх там разбярэ, што ў паноў робіцца. Казалі, быццам прадаў ён свой маёнтак з усімі людзьмі другому пану за пару замежных коней і за пяток нейкіх сабак.
I вось па немалым часе прыехаў новы пан.
Сабраліся людзі грамадою і пачалі раіцца, ці не можна было б упрасіць новага пана, каб збавіў
трохі паншчыну і падаткі, каб даў якую палёгку бедным людзям.
Але як жа яго прасіць, таго пана? Ці ж здолее хто з іх расказаць пану ўсё як трэба? Людзі яны цёмныя ды і мовы панскай не разумеюць. Згаварыліся тады напісаць пану пра ўсё на паперы. Ды — новая бяда: ніхто пісаць не ўмее. Карбаваць1 сяк-так карбуюць, а пісаць — дзе там!
Прачулі мужчыны, што ёсць у мястэчку якісь пісар і што ён умее вельмі добра пісаць. Піша дробна, як макам сыпле, а дзе трэба — кружкі, быццам яйкі, ставіць і гэтак накруціць, што толькі надта пісьменны і разбярэ.
Прывезлі яны таго пісара, частуюць і просяць, каб ён усё добра напісаў пану.
Цэлы тыдзень пісар піў, еў яечню, а пісаць не браўся. Праз тыдзень кажа:
— Трэба раней паперы дастаць.
Пайшлі хлопцы ў мястэчка, купілі ў крамцы аркуш паперы. Тады пісар кажа:
— А цяпер назбірайце дубовых арэшкаў ды насушыце.
Назбіралі арэшкаў, насушылі. Пайшоў пісар у кузню, набраў з-пад тачыла вады, наліў яе ў гаршчок, насыпаў туды дубовых арэшкаў і паставіў гаршчок на печ.
Праз тры дні зняў гаршчок з печы, паглядзеў — аж там чорны, як сажа, атрамант2.
— Цяпер,— кажа пісар,— нарвіце мне гусіных пер’яў.
Нанеслі яму з усяго сяла кучу гусіных пер’яў. Навастрыў іх пісар цэлы пук — прашэнне тое пісаць.
1 Карбаваць — лічыць.
2 Атрамант — чарніла.
— Ну, а зараз нясіце гарэлку, каб рука лягчэй хадзіла,— загадаў мужчынам.
Прынеслі яму гарэлку — абы толькі пісаў! Выпіў пісар, закусіў агурком і давай пісаць. Сышліся людзі з усяго сяла. Адзін кажа: — Напішы, каб пан даў нам на дым' па пяць коп2 жэрдзя на плот.
— Пішы,— кажа другі,— каб пан збавіў падаткі.
— Пішы,— падказвае трэці,— каб пан зменшыў нам паншчыну хоць на два дні ў тыдзень, бо мы з голаду паўміраем.
Шмат чаго ўспомнілі мужыкі пра сваё гаротнае жыццё і пра ўсё прасілі напісаць пану.
А пісар пацягне з пляшкі ды так піша, што аж пяро скрыпіць, як непадмазаныя калёсы. Аж пот на лбе выступае, быццам не пяром водзіць, a сякераю дровы пляжыць. А лоб у яго вялізны і галава голая, хоць боб малаці.
Напісаў пісар прашэнне. Мужчыны паставілі крыжыкі замест подпісаў і дзякуюць пісару. Сабралі з усяе вёскі курэй, яек, мёду — хто што меў. Забраў усё гэта пісар ды паехаў дахаты, a мужчыны гуртам пайшлі да новага пана.
Выйшаў пан на ганак.
— Чаго прыйшлі? — пытаецца.
— Ды вось, панок, прашэнне прынеслі...
Узяў пан у рукі тую паперу, прачытаў і кажа:
— Ну што ж, дзякую, што вы па добрай волі даяце мне з дыму па валу, па капе яек і па асміне аўса. Ідзіце, збірайце ўсё і вязіце ў маёнтак.
Слухаюць мужчыны пана — вушам не вераць: жартуе ён, ці што?
1 Д ы м — двор, хата.
2 К a п a — 60 штук.
— А калі самі не аддасце ўсяго, што напісалі,— кажа пан,— дык я падам вашу паперу ўрадніку, ён з вас сышча.
Здагадаліся тут мужыкі: ашукаў іх той пісарп’янчужка!
Пачухалі яны патыліцы ды падаліся дахаты. Ідуць, ледзь не плачуць. Адзін і кажа:
— Эх, і падвёў жа нас гэты недавярак! А я і тады ведаў, што ён піша...
— Адкуль жа ты ведаў? — пытаюцца ў яго мужчыны.
— А вось бачу — піша буйней ды і закруціць. Ну, думаю, гэта валы крутарогія. Піша круглае — гэта вам яйкі, а дробнае — авёс...
— Чаму ж ты нам не сказаў?
Напалі на яго мужчыны, але бядзе гэта не памагло.
УПАРТАЯ ЖОНКА
Касіў мужык сена. Прыносіць яму жонка абед. Паглядзела на пакошу і кажа:
— Вось жа скасіў, як выстрыг!
Мужык пакруціў галавою:
— He выстрыг, а выгаліў. Ці ж не бачыш: ніводнай травінкі не пакінуў.
— He выгаліў, а выстрыг! — запярэчыла жонка. Бо, трэба сказаць, была яна з тых жонак, якія заўсёды мужыкам пярэчаць — варта ці не варта.
Мужык узлаваўся: як гэта, каб усё было так, як жонка захоча!
— He выстрыг, а выгаліў! — не здаваўся ён.
I пайшла ў іх спрэчка на ўсю ваколіцу:
— Выстрыг!
— Выгаліў!
— Стрыжана!
— Голена...
Спрачаліся, спрачаліся, а да згоды так і не прыйшлі.
Плюнула тады жонка са злосці ды пабегла тапіцца. Балазе блізка рэчка была. Ускочыла ў ваду па самыя вушы і ўсё сваё крычыць:
— Стрыжана!
— Голена! — стаіць на сваім мужык.
Вось жонка ўжо і з галавою схавалася, крычаць нельга, дык яна два пальцы выставіла, стрыжэ імі над вадою: стрыг, стрыг! А мужык, як бык, упёрся:
— He, любая жоначка, на гэты раз, здаецца, я цябе пераспрачаю.
Так яно і было.
ПОП-АШУКАНЕЦ
А.дзін non не раз угаворваў веруючых, каб не скупіліся на ахвяры пану богу.
— Бог,— казаў non,— не толькі любіць ахвяры, але і добра ўзнагароджвае тых, хто яму гэтыя ахвяры прыносіць. Вось, скажам, ты ахвяруеш богу свечку або нават і авечку ці цэлую карову, а ён табе за гэта ў дзесяць разоў больш верне. Так што не скупіцеся, паважаныя парафіяне, нясіце і вядзіце ў святую царкву хто што можа.
Наслухаўся гэтых казанняў адзін бедны чалавек і захацелася яму паспрабаваць шчасця.
Але што ж ахвяраваць пану богу? Каня ў яго няма. Авечак і свіней таксама. Адна толькі худая Рагуля ў гаспадарцы засталася.
— Давай,— кажа ён жонцы,— хоць сваю Рагулю ахвяруем богу. Калі ён нам верне ў дзесяць
разоў больш, то мы адразу разбагацеем: купім і каня, і авечак, і свіней.
— Давай,— згаджаецца жонка.— Няхай будзе так. Бо ідзе зіма, а корму ў нас кот наплакаў.
Накінуў бедны чалавек вяроўку на рогі сваёй кароўцы і павёў яе на папоўскі двор.
— Вось, бацюшка,— кажа,— мая ахвяра пану богу. Бяры яе і маліся, каб ён вярнуў мне ў дзесяць разоў больш.
Зарадаваўся прагны на чужое дабро non. Забраў беднякову Рагулю і далучыў да сваёй чарады.
— Добра,— кажа,— зрабіў ты, чалавеча. Чакай. Бог табе верне.
Тым часам мінула зіма. Вясною выпусціў non сваю чараду кароў на пашу. Прыгрэла сонейка. Напалі на кароў сляпні і авадні. Каровы як загізуюць з пашы!
Беднякова Рагуля пабегла па прывычцы не на папоў двор, а да свайго старога гаспадара. А за ёю, не разабраўшыся, яшчэ дзевяць сытых папоўскіх кароў паджгалі.
Убачыў гэта бядняк і крычыць:
— Глядзі, Акуліна, колькі наша Рагуля прыбытку прывяла!
Выбегла жонка з хаты, радуецца:
— Праўду non казаў. Гані іх у хлеў. Я зараз з даёнкаю прыйду.
Загнаў гаспадар кароў у хлеў. Баба падаіла іх. А тут і non на двор заходзіць.
— Mae,— кажа,— каровы да цябе прыбеглі.
— Як твае, бацюшка?! — здзівіўся гаспадар.— Гэта мне бог вярнуў за Рагулю ў дзесяць разоў больш, як ты сам казаў.
Поп і туды, і сюды — ды так нічога і не зрабіў.
ЗА КАНЯ — БРУСОК
ТКылі дзед з бабаю. Быў у іх конь. Дзед яго пасвіў, на начлег вадзіў.
Надакучыла яму гэтая работа. Вось аднойчы ён і кажа бабе:
— Баба, а баба. Давай прадамо каня, а купім вала.
— Навошта, дзед, табе вол?
— Вала лягчэй даглядаць: яго на начлег не трэба вадзіць.
Падумала баба.
— Праўда,— кажа.— Ты будзеш дома начаваць. A то мне адной маркотна.
Ну, прадалі каня, купілі вала. Патрымалі яго трохі ды агледзеліся, што вол многа сена есць.
— Давай,— кажа баба,— прадамо вала, а купім лепш казу. Яна будзе малако даваць. А карміць яе можна лазою або бярозавымі венікамі.
— Добра,— кажа дзед.— Няхай будзе каза.
Прадалі вала, купілі казу. А каза такая разбойніца трапілася — бяда. Адну бабу падпускае да сябе. А дзеда ні на вочы. Так і таўчэ яго para мі.
Панасіў дзед сінякоў ад казіных рагоў і кажа бабе:
— Гэта шалёная каза. Давай прадамо яе ды купім лепш гусь.
— Давай. Яна будзе яйкі несці, гусянят выводзіць.
Ды дзед памыліўся: купіў не гусь, а гусака. Жыве гусак, а яек не нясе, гусянят не выводзіць. Што рабіць? А тут якраз людзі сена касіць пачалі. Сабраўся і дзед касіць, ды няма бруска касу вастрыць. Вось ён і кажа бабе: