Людзей слухай, а свой розум май
Беларускія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 211с.
Мінск 1988
— Бадай ты прапаў!
Стараста недачуў, што сказаў аканом, і падхапіў шчыра, ад душы:
— 3 усім дваром!
Лёкай пакланіўся нізка і запеў салодкім голасам:
— 3 дзецьмі і з жонкаю!
А фурман грымнуў басам на ўсё горла:
— I з усім сваім набыткам!
Пан як пачуў такое віншаванне, дык у яго і вочы на лоб палезлі.
ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МАЙ
Быў адзін дурнаваты чалавек. Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіў ён белага пеўня, засунуў за пазуху ды пайшоў. «Прадам,— думае,— пеўня, куплю махоркі».
Яшчэ не дайшоў да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:
— Што прадаеш, дзядзька?
— Пеўня,— кажа чалавек.
Дастаў ён з-за пазухі белага пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі паківалі:
— Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
«Жартуюць,— думае дзядзька,— ліха ім!» Забраў пеўня ды ідзе далей.
Прайшоў крыху — другія купцы падбягаюць:
— Што прадаеш?
— Пеўня.
Паглядзелі:
— Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
Прыгледзеўся лепш чалавек і сам да свайго пеўня: «А можа, і заяц? — думае.— He вер вачам! Відаць, праўда, калі ўсе як у бубен б’юць».
Прыйшоў ён на самы кірмаш. Людзей там так густа, што і яблыку няма дзе ўпасці. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі — пакупнікоў заклікаюць. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.
Ачухаўся ён трохі і сам пачаў крычаць:
— Купіце зайца! Купіце зайца!
Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:
— Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!
Ды чалавек стаіць на сваім:
— Заяц, кажу табе, а не певень!
Сабралася куча народу. Жартуюць з бабы:
— Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!
Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс ён на кірмаш зайца, а не пеўня. I калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, дык ён ледзь не з кулакамі на яго кідаўся.
Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем, і ўсё яму здавалася, што гэта заяц.
Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам — пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
— Ку-ка-рэ-ку!
Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае! Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым posy мам жыве.
Людзей слухай, а свой розум май.
ПАНСКАЯ ГАВОРКА
ТКылі ў адной вёсцы тры браты. Багатыя былі, а гаварылі, як і ўсе мужыкі,— па-простаму. А ім вельмі хацелася навучыцца гаварыць па-панску.
Сабраліся яны і пайшлі ў маёнтак панскай мове вучыцца. Прыходзяць, а ў пана гасцей поўна.
— Нас да гасцей,— кажа старэйшы брат,— пан не пусціць. Дык мы хоць пад акном паслухаем панскую гаворку. Можа, чаму і навучымся. А каб усім не тырчаць пад акном, давайце будзем слухаць па чарзе, цішком.
Першы падышоў да акна ён сам. Слухаў, слухаў — нічога не разабраў: шумяць паны, як восы ў дупле. А адзін наймацней крычыць:
— To естэм мы! To естэм мы!1
— Ага,— зарадаваўся старэйшы брат,— тры словы ўжо ведаю!
1 Гэта мы.
Падышоў да акна сярэдні брат. 3 усяго шуму ён таксама разабраў толькі тры словы:
— Hi за цо! Hi за цо!1
А малодшы брат добра пачуў словы:
— Добжэ. Мы пуйдам хоць да д’ябла!2
Ну, на першы раз і гэтай навукі братам хапіла. Ідуць яны дахаты, бачаць: на дарозе мярцвяк ляжыць, Сталі браты і глядзяць на мёртвага чалавека. А тут якраз станавы прыстаў едзе. Убачыў мерцвяка і да братоў:
— Гэта вы чалавека забілі?
Браты і думаюць: як жа ім з прыставам гаварыць? Ён жа таксама пан, і, відаць, лепш гаварыць з ім панскаю моваю.
Вось старэйшы брат, набраўшыся панскага гонару, і кажа:
— To естэм мы!
— За што ж вы яго забілі? — пытаецца прыстаў.
— Hi за цо! — умяшаўся ў гаворку сярэдні брат.
Станавы раскрычаўся:
— У Сібір вас, забойцы, заганю!
А меншы брат выпаліў:
— Добжэ. Мы пуйдам хоць да д’ябла!
Вось як добра пагаварылі браты з прыставам на панскай мове.
1 Нізашто.
2 Добра. Мы пойдзем хоць к чорту.
ДОБРЫ ЗНАЕМЫ
Выбралі ў адной воласці новага старшыню. Ну, валасны старшыня — чын не такі ўжо вялікі. Але як для каго: разумны на любой пасадзе розуму не траціць, а дурня хоць царом пастаў — дурнем і застанецца.
Адным словам, новы старшыня пан Цырубалка — так яго звалі — гэтак заганарыўся, што да яго і не падступіцца. Як кажуць, крукам носа не дастанеш. На мужыкоў крычыць, як той асэсар', у астрог садзіць. Без яго начальніцкага дазволу ніхто ні дыхнуць, ні пікнуць не меў права.
От сядзіць так аднаго разу новы старшыня ў сваім начальніцкім пакоі і думае, чым бы яшчэ праславіцца. Аж бачыць: ідзе вуліцаю нейкі не-
1 А с э с а р — член або засядацель у якой-небудзь важнай установе.
знаёмы чалавек. He стары, не малады. He сказаць, каб мужык, але, відаць, і не пан. Ідзе сабе, цыгарку курыць, на дарогу паплёўвае.
«Гм,— падумаў старшыня,— трэба праверыць, хто ён і што.»
Паклікаў свайго сакратара.
— Бачыш вунь таго чалавека? — пытаецца.
— Бачу, пан старшыня.
— To выскачы і даведайся, што ён за птушка. Можа, злодзей які?
— Добра, пан старшыня,— адказаў сакратар і кулём кінуўся на вуліцу.
Дагнаў таго чалавека і кажа:
— Наш новы старшыня пан Цырубалка пытаецца, што ты за птушка такая? Можа, злодзей які?
Паглядзеў прахожы на старшынёвага пасланца і адказвае:
— Скажы твайму новаму старшыні пану Цырубалку, што ён дурань з дурняў.
Плюнуў і пайшоў сваёю дарогаю.
Вярнуўся сакратар да старшыні.
— Ну, хто гэта?
— Ды нейкі, відаць, ваш добры знаёмы...
— Мой знаёмы?! — здзівіўся старшыня.
— Але.
— Адкуль жа ён ведае мяне?
— Гэтага ён не сказаў. Але ясна сказаў, што вы, пан старшыня, дурань з дурняў. Дык, я думаю, той, хто вас не ведае, так не сказаў бы.
Новы старшыня толькі скрывіўся як мыла з’еўшы.
САЛДАТ 3 ТАГО СВЕТУ
Адслужыў салдат сваю службу і падаўся дахаты. Ідзе дзень, другі, галодны, без капейкі грошай у кішэні.
Зайшоў па дарозе на папоўскі двор. «Хоць вады папрашу»,— думае. Падала яму пападдзя вады і пытаецца:
— Дзе служыў, салдацік?
— На ўсім свеце,— адказаў салдат.
Пападдзі здалося: на тым свеце.
— Ну, як там, служывенькі, на тым свеце? — зацікавілася яна.
— А нішто,— адказвае салдат.— Так, як і на гэтым: ёсць што есці, то ясі, а няма, то зубы на паліцу кладзі.
— Бацьку майго нябожчыка ты часам не бачыў там?
— А як яго завуць?
Пападдзя сказала.
— Дзіва што бачыў,— адказаў салдат.— Яго ўсе ведаюць.
— А што ж ён там робіць?
— Смалу ў пекле на тачцы возіць. Галодны, небарака, не раўнуючы, як той сабака.
Пападдзя забедавала:
— Ай-яй! У нас гэтулькі дабра ўсялякага, а ён там галодны... А скора ты, салдацік, вернешся назад, на той свет?
— Ды, каб не салгаць, заўтра або паслязаўтра буду там зноў...
Зарадавалася пападдзя, напакавала цэлую торбу кілбас, сала, хлеба і просіць салдата:
— Занясі ты, галубок, бацьку, няхай ён хоць трошкі паесць смачненькага.
— Добра,— кажа салдат,— зрабіць гэта мне няцяжка.
Закінуў ён торбу за плечы ды пайшоў з двара падскакваючы.
Прыходзіць неўзабаве non дахаты. Пападдзя і расказала яму пра салдата з таго свету.
— Што ты, матухна,— не верыць non.— Ілжэ твой салдат! Абдурыў ён цябе.
Сеў non на воз і паджгаў салдата даганяць. Ну, конь у папа быў добры, ён як бач і дагнаў яго.
— Куды ідзеш, служывы? — пытаецца non у салдата.
— Дахаты.
— Садзіся, падвязу.
Салдат сеў. A non думае сам сабе: падвязу яго да мястэчка, а там здам урадніку ці прыставу. Няхай у астрог яго пасадзяць за ашуканства.
Але, як кажуць, хіцер Зміцер, ды і Саўка не дурань. Праехалі гэтак з вярсту. I раптам салдат забедаваў:
— Ox, бацюшка, шапку згубіў! Пабягу пашукаю.
Поп думае: хітры нябось салдат — пабяжыць шапку шукаць і ўцячэ.
— Чакай,— кажа ён салдату.— Ты змарыўся за дарогу. Пасядзі лепш на возе. Я сам знайду тваю шапку.
Пайшоў non па шапку, а салдат па кані, па кані — ды толькі яго і бачылі.
— Вярнуўся non дахаты. Пападдзя пытаецца:
— А дзе ж конь, калёсы?
— Аддаў салдату,— кажа non.
— Навошта?
— Табе ж казаў салдат, што бацька твой у пекле на тачцы смалу возіць. To няхай лепш робіць гэта на кані.
РАЗУМНАЯ ДАЧКА
ТІСыў адзін бедны чалавек з жонкаю. Нарадзілася ў іх дачка. Прыйшлося спраўляць радзіны. А ў чалавека таго ні хлеба, ні да хлеба. Чым гасцей частаваць?
Пайшоў бядняк на рэчку па ваду. Аж бачыць — ляжыць у кустах цялушачка. Ды такая слабая, лядаштая, што сама і не ўстане.
Прынёс ён цялушачку дахаты і кажа сваёй жонцы:
— Давай зарэжам яе: будзе чым гасцей пачаставаць.
Спадабалася жонцы цялушачка — такая рыжанькая ды лысенькая.
— He,— адказвае яна,— хай лепш гадуецца.
— Дык жа яна зусім кволенькая. Яе, відаць, нехта знарок выкінуў, каб у хляве не здохла.
— Нічога, можа, як і выгадуем. Падрасце дачка — будзе ёй малако.
Паслухаў чалавек жонку, і пачалі яны гадаваць цялушачку.
Акрыяла тая, расце як на дражджах. I дачка таксама расце як на дражджах. Ды такая разумніца ўдалася, што і старыя ахвотна слухаюць яе.
Выгадавалася з лысенькай цялушкі слаўная карова.
Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову.
Загледзеўся аднойчы багаты сусед на карову бедняка.
— Адкуль у цябе такая добрая карова? — пытаецца.
Бядняк і расказаў яму ўсё, як было.
— Эге,— кажа багацей,— дык гэта ж мая цялушка! Гэта я выкінуў яе — не думаў, што яна на ногі ўстане. He, тады я забяру сваю карову назад...
Зажурыўся бедны чалавек.
— Я ж яе гадаваў,— кажа.— I яна цяпер мая.
He згаджаецца багаты.
— He аддасі па-добраму — пойдзем да пана на суд.
Што рабіць? Пайшлі да пана на суд.
Багаты падаў пану руку, прывітаўся: ведама, багаты з багатым свае людзі. Пан кажа яму:
— Садзіся ў мяне.
Багаты сеў у крэсла, а бедны стаіць ля парога, шапку зняўшы. Пан на яго і не глядзіць.
— Ну, што скажаш? — пытаецца пан у багатага.
— Ды вось, пане, якая справа,— пачаў скардзіцца багаты.— Сем гадоў таму назад гэты чалавек забраў маю цялушку і цяпер не аддае...
Выслухаў пан і бедняка. А потым і кажа ім:
— Добра. Суд мой будзе такі. Загадаю вам тры загадкі: што на свеце сыцей за ўсё? што на свеце саладзей за ўсё? што на свеце шпарчэй за ўсё? Хто адгадае, таму і карова застанецца. А цяпер ідзіце дахаты, падумайце. Заўтра прыйдзеце з адгадкамі.
Вярнуўся бедны чалавек дахаты, сеў і плача.
— Чаго ты, тата, плачаш? — пытаецца дачка.