Людзей слухай, а свой розум май
Беларускія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 211с.
Мінск 1988
— Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.
— Вылез я, сеў на кабылку, сякерку за пояс заткнуў і далей еду. А сякерка цюк ды цюк, цюк ды цюк... Раптам кабылка стала і ні з месца. Азірнуўся я — палавіны кабылкі няма: адсекла яе сякерка! Бадай цябе ліха! Выразаў я ракітавы дубец, сшыў кабылку ды зноў еду. А ракіта як расці ды расці — вырасла да неба. Ну, думаю, палезу на неба, пагляджу, што там робіцца.
Пан перастаў пыхкаць люлькай:
— I што ж ты там бачыў на небе?
— Шмат чаго, пане, бачыў. Іду гэта па небе, аж у адной хаце святыя вечарынку спраўляюць: п’юць, гуляюць, вясёлыя песні спяваюць. Хацелася мне зайсці да іх, але ж не, думаю: з п’янымі лепш не чапайся, a то яшчэ грымакоў надаюць. Іду далей. У другой хаце святы Мікола храпе пад сталом як пшаніцу прадаўшы. Відаць, добра гарэлкі нажлукціўся.
— Свет вялік, можа, і праўда,— кажа пан.
— Дзіва што праўда! Я ж на свае вочы бачыў. Заглянуў я да Міколы, думаў, можа, пажыўлюся чым. Ды дзе там! Бутэлькі на стале пустыя, хлеба ні крошкі. Пакруціўся я, бачу: валяецца
каля гаспадара залатая шапка. Вазьму, думаю, хоць Міколаву шапку. Зайду дзе па дарозе ў карчму, мяне за яе і накормяць. Узяў шапку ды назад. Тым часам Мікола прачнуўся, пачаў шукаць шапку. А яе няма. Нарабіў ён крыку, зыку... Трэба дадому ўцякаць, думаю, бо як зловяць — бяды не мінеш. А тут ніяк не знайду таго месца, дзе ракіта на кабылцы расце. Я і туды, і сюды — няма ракіты. Аж бачу: у гумне святыя грэчку веюць, мякіна так і рассыпаецца па ўсім небе. Я гэта давай яе лавіць ды вяроўку віць. Звіў, прывязаў адным канцом да неба і пачаў спускацца на зямлю. Спусціўся да канца вяроўкі, а зямлі ўсё не відаць. Вішу між небам і зямлёю. Добра яшчэ, што пры мне сякерка была. Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей.
— Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.
— Тачыў гэтак, тачыў ды не агледзеўся, як прамінуў зямлю і апынуўся ў пекле. Іду гэта я па пекле, разглядаю, як там і што. Аж бачу... панаў бацька-нябожчык — худы, босы, абшарпаны — свіней пасе.
Пан вылупіў вочы, люлька выпала з зубоў. — Ілжэш, хаме! — закрычаў ён.— He можа таго быць, каб мой бацька свіней пасвіў!
А Янка цап за талерку з золатам ды за дзверы!
ЯК КСЯНДЗЫ ВЫЛЕЧЫЛІСЯ
^Кылі-былі тры ксяндзы.
Растаўсцелі яны так, што бяда. Што ні рабілі, якіх лекаў ні ўжывалі — нічога не памагае.
Параілі ім дактары на воды ехаць: можа, кажуць, вада з вас лішняе сала выцягне...
Пайшлі ксяндзы па людзях грошы збіраць на дарогу. Зайшлі да аднаго чалавека. Звалі таго чалавека Адась. Усё жыццё рабіў ён у панскім бровары і надта быў здатны на ўсялякія выдумкі.
Выслухаў Адась тоўстых ксяндзоў, падумаў крыху, а потым і кажа:
— Навошта вам, паны ксяндзы, самім па людзях хадзіць. Пажывіце ў мяне трохі, а я за вас зраблю гэтую работу.
— Добра,— кажуць ксяндзы.— Для нас гэта яшчэ лепш, бо нам самім цяжка хадзіць.
Пачаў Адась ксяндзоў частаваць.
П’юць ксяндзы, хваляць гаспадара: вось жа
які чалавек знайшоўся — нічога для божых служкаў не шкадуе!
Напіліся дармовай гарэлкі і захраплі на ўсю хату.
Пакінуў іх гаспадар, а сам пайшоў да сваіх сяброў — броварскіх рабочых.
— Так і так,— кажа,— памажыце, хлопцы, тоўстых ксяндзоў вылечыць...
— Гэта мы можам,— адказваюць сябры.— Чым мы не дактары?
Прыйшлі яны да Адася, пераадзелі п’яных сонных ксяндзоў у рабочую вопратку і ўвечары перанеслі іх у панскі бровар.
Назаўтра прачухаліся ксяндзы. Глядзяць — дзе ж гэта яны? Паглядзелі адзін на аднаго і яшчэ болып дзіву даліся — замест сутанаў на іх парваныя сялянскія світкі, на нагах стаптаныя апоркі... Усё такое ж, як у рабочых панскага бровара! Але нядоўга дзівіліся ксяндзы. Падышоў да іх панскі прыганяты ды як крыкне:
— Вы чаго тут паразлягаліся? Марш бульбу насіць у катлы!
Прыганяты падумаў, што гэта пан новых рабочых наняў, а тыя прыйшлі сюды адлежвацца, а не работу рабіць.
Хацелі ксяндзы заспрачацца з прыганятым, ды той і гаварыць не даўся, а пачаў свянціць іх бізуном.
Ксяндзы заенчылі:
— Мы не рабочыя, а ксяндзы!
— Э, дык вы яшчэ і жартаваць з мяне ўздумалі!
I прыганяты зноў пачаў лупіць іх, яшчэ мацней.
Круціліся, круціліся ксяндзы, бачаць — рады няма.
— Пойдзем, пойдзем,— кажуць,— на работу.
— Вось так бы адразу і гаварылі! — супакоіўся прыганяты.— A то выдумалі — ксяндзы! Я вас наксенджу!
Падумалі ксяндзы: «А і праўда: можа, гэта ім толькі прыснілася, што яны былі ксяндзамі? »
Пайшлі яны бульбу насіць. Узваляць ім рабочыя на плечы па мяшку — тыя крэхчуць, а нясуць, толькі касавурацца на прыганятага з бізуном. Да паўдня цэлы капец бульбы перанасілі: дужыя былі ксяндзы!
Пасля абеду даў ім прыганяты новую работу — дровы пілаваць. А дровы трапіліся дубовыя, сукаватыя. Пілуюць ксяндзы і ўсё на сонца паглядваюць: ці скора вечар? Дачакаліся сяктак вечара і, не еўшы, тут жа каля цёплага катла паснулі як забітыя.
Назаўтра ўсхапіліся, паелі трохі бульбы разам з рабочымі ды за пілу: баяцца, каб зноў прыганяты не адлупцаваў.
Робяць ксяндзы ў бровары разам з усімі што трэба, разам ядуць, разам спяць.
Мінуў тыдзень-другі, пачало з ксяндзоў сала спадаць, а праз месяц вырабіліся яны, як тыя харты. Паглядзяць адзін на аднаго і пазнаць не могуць — так схуднелі. «Мусіць,— думаюць,— гэта нас чэрці ўхапілі ды засадзілі ў бровар на пакуту».
Вось аднаго разу, моцна напрацаваўшыся, ксяндзы заснулі без памяці. Узялі тады іх рабочыя, перанеслі да Адася ў хату, знялі брудную вопратку ды палажылі ксяндзоўскую.
Прахапіліся назаўтра ксяндзы позна і аж калоцяцца: баяцца, што работу праспалі... Пачалі хутчэй вопратку шукаць. Але бачаць: ляжаць
каля іх сапраўдныя ксяндзоўскія сутаны! Дзівяцца ксяндзы — вачам не вераць.
Тут заходзіць да іх гаспадар са скаварадою яечні. Запахла яечня на ўсю хату — аж нос казыча.
— Уставайце, уставайце, панове ксяндзы,— кажа гаспадар.— Снедаць пара.
Адзеліся ксяндзы ды за стол. Ядуць і паглядаюць моўчкі адзін на аднаго: відаць, зноў сон сніцца!
Паснедалі гэтак моўчкі ды збіраюцца дадому.
Адась кажа:
— Пачакайце, панове, я ж вам яшчэ грошай не сабраў на воды ехаць...
— He, не,— замахалі рукамі ксяндзы,— не трэба нам водаў: мы ўжо вылечыліся...
I кулём адзін за адным кінуліся за дзверы.
Выскачылі ксяндзы на двор ды ходу кожны ў свой касцёл. I так шпарка памчаліся, што і на кані не дагоніш.
КІСЕЛЬ
А.жаніўся адзін хлопец і ўзяў сабе жонку з далёкай вёскі. Пажыў ён трохі з маладою жонкаю ды паехаў у госці да цешчы.
Цешча прыняла зяця як трэба: напаіла і накарміла ўсякімі стравамі. А на закуску паставіла кісель з цукрам.
Зяцю ўсё спадабалася. А найбольш кісель. Ніколі такой стравы ён яшчэ не еў: у іх вёсцы ніхто кісялю не варыў.
— Што гэта, маці, за кулеш такі смачны ў цябе? — пытаецца зяць у цешчы.
— Гэта не кулеш, зяцёк, а кісель,— кажа.
— А ці ўмее ж мая Параска яго варыць?
— Дзіва што! Скажы ёй толькі — і яна наварыць.
Паехаў зяць дахаты, а каб не забыцца, як завецца гэты смачны кулеш, усё бубніў сабе пад hoc: «Кісель, кісель...»
Па дарозе сустрэў чалавека. Той даў яму « добры дзень». Хлопец адказаў і адразу забыўся, як завецца кісель. Вярнуўся да цешчы.
— Забыўся,— кажа,— як зваць твой смачны кулеш...
— Кісель, зяцюхна, кісель.
— Дай мне яго, маці, лепш напаказ з сабою, a то я зноў забудуся.
Цешча ўзяла кубачак і наліла ў яго крыху кісялю. Узяў зяць той кубачак у правую руку і паехаў. Цяпер яму ўжо не было патрэбы бубніць сабе пад нос: кісель, кісель... «Вось,— думае зяць,— пакажу жонцы кубачак з гэтым куляшом, яна і здагадаецца, што трэба наварыць».
Тым часам едзе насустрач пан у брычцы. Убачыў яго хлопец і падняў па прывычцы руку, каб зняць шапку. А кісель з кубка — плюх! — і выліўся. Ды не ў воз, а за воз, у лужыну.
— А каб на цябе ліха, панок! — вылаяўся са злосці хлопец.— Праз цябе такую дарагую рэч упусціў...
Саскочыў ён з воза і давай боўтацца ў лужыне — кісель шукаць.
Пан спыніўся і пытаецца:
— Што ты, мужык, згубіў тут?
— Кажу ж табе: дужа дарагую рэч,— адказаў засмучаны хлопец.
Пан таксама злез з брычкі ды пачаў у лужыне плюхацца. «Калі знайду,— думае,— гэтую дарагую рэч, то трасцу аддам мужыку».
Плюхаліся яны, плюхаліся ў бруднай лужыне, але нічога не знайшлі.
Разагнуў пан спіну і кажа:
— А нех цябе д’яблы возьмуць! Змясілі толькі дарэмна гразь на кісель...
Тут хлопец як падскочыць:
— Дзякуй, паночку: кісель, кісель!
А сам хутчэй на воз ды па кані.
«Вар’ят нейкі»,— падумаў пан і паехаў сваёю дарогаю.
Прымчаўся хлопец дахаты і да жонкі:
— Умееш кісель варыць?
— Чаму ж не.
— To хутчэй вары, а то я зноў забудуся, як ён завецца.
МУЖЫК I ЖОНКА
А.дзін мужык часта сварыўся з жонкаю.
— Гультайка ты! — крычыць на яе.— Я і ару, і кашу, а ты нават абед лянуешся прынесці мне ў поле!
— Ды ў мяне дома работы болып, чым у цябе ў полі,— адказвае жонка.— Калі мне насіць табе абед?
Мужык не верыць жонцы:
— Якая дома работа! Такую работу я гуляючы зраблю.
Узлавалася аднойчы жонка.
— Калі так,— кажа,— то я паеду араць, а ты заставайся дома.
Мужык зарадаваўся:
— Добра. Цяпер ты ўбачыш, хто з нас праўду кажа! Араць — гэта не гаршкі ў печы перастаўляць.
Сабралася жонка ў поле і кажа мужыку:
— Толькі ж глядзі, каб усю работу парабіў. Мужык кінуў вокам на хату:
— А якая тут работа?
— Бачыш, вунь рошчына ў дзяжы?
— Бачу,— адказвае мужык.
— Дык намялі мукі ў жорнах, замясі цеста, а як падыдзе, пасадзі хлеб у печ.
— Ну, гэта работа лёгкая,— махнуў мужык рукою.— Яшчэ якая?
— Збі масла.
— I гэта няцяжкая. Што яшчэ?
— Пільнуй цялят на выгане, каб у шкоду не ўлезлі. Абед звары ды за квактухаю наглядай, каб з рэшата не зляцела, бо яйкі астынуць.
Расказала жонка мужыку, што яму дома рабіць, сабралася і паехала ў поле. Мужык тупае па хаце, пасміхаецца сам сабе: «Я не толькі зраблю гэтую работу, а і выспацца паспею».
Закурыў ён люльку і пачаў муку малоць. А каб спарней работа ішла, прывязаў да пояса бойку са смятанай. Круціць жорны, а сам ківаецца, дык смятана — боўць, боўць! — на масла збіваецца. Добра ідзе работа!
Тут раптам суседскія дзеці як залямантуюць пад акном:
— Дзядзька, вашы цяляты ў шкоду залезлі!
— Ах, каб іх ваўкі з’елі! — закрычаў мужык і, як стаяў, кулём кінуўся на выган.