Людзей слухай, а свой розум май
Беларускія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 211с.
Мінск 1988
Паднялі воз і паехалі далей. Сын ужо і на сена не палез. Ідзе збоку ды ўсё бурчыць на бацьку.
Даехалі да крутога павароту. Бацька свой воз падпёр плячом і аб’ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Воз перакуліўся і падмяў яго пад сябе.
— Кузьма! — крычыць сын з-пад сена.— Падымі воз!
Маўчыць бацька як вады ў рот набраўшы. Дастаў з кішэні капшук, закурыў люльку. «Паляжы ж там, калі ты такі разумны»,— думае бацька.
Клікаў, клікаў сын Кузьму, а той як аглух. Сыну ўжо і дыхаць цяжка. Напалохаўся ён, заенчыў не сваім голасам:
— Бацька, ратуй!
Зарадаваўся Кузьма, што сын нарэшце такі назваў яго бацькам. Падняў воз і кажа да сына, усміхаючыся:
— На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш!
3 таго часу і пайшла гэтая прыказка.
СТРАЛЕЦ I РЫБАК
^Кыліўбацькі два сыны. Выраслі яны, як дубы, а бацьку ўсё няма палёгкі.
Болыпы, праўда, старанны быў хлопец, ды вось бяда: змалку ўсё розныя пасткі майстраваў, а як падрос, дык дастаў сабе стрэльбу і не разлучаецца з ёю. Людзі на работу ідуць, а ён стрэльбу на плячо ды шмыг у лес ці на балота. Цягаецца ўвесь дзень, дахаты ж з пустымі рукамі ідзе, галодны як воўк. Топча лапці, а прыбытку ніякага. Калі ж часам і ўпалюе якое зайчаня, дык хутчэй нясе пану, каб той даў пораху. Перш сварыўся на яго бацька, потым бачыць — нічога не зробіш, калі ў сына такая ахвота.
А меншы сын такі гультай удаўся, што хоць ты яго з хаты гані. Дзень і ноч сядзіць з вудаю на рэчцы, за гаспадарку ж ані не бярэцца. Наловіць жменю печкуроў ці яршоў — якая ад іх карысць? Хіба што катў паласавацца.
Пачаў і на яго бацька сварыцца, што толькі час марна траціць. Але і меншы сын не слухае бацькі, бо, ведама, ахвота горш няволі.
А каб апраўдацца перад бацькам, што с пустымі рукамі прыходзяць, выдумляюць сыны розныя прычыны. Стралец расказвае:
— Сёння з самага ранку натрапіў я на чараду коз. Была там каза з казлянятамі ды стары казёл барадаты. Але толькі я злажыўся, каб стрэліць, ажно ў казла, ліха на яго, у ноздрах восы заказыталі. Ен як чмыхнуў, дык цэлы рой восаў вылецеў з ноздраў. Давай тыя восы казу з казлянятамі кусаць... Ну, яны і пасмалілі як шалёныя ў гушчар. Я за імі. Выскачыў на палянку, а там стаіць на задніх лапах вялізны, як вол, мядзведзь. Чмыхае мядзведзь носам ды абараняецца пярэднімі лапамі ад чмялёў. Ну, думаю, гэта, відаць, толькі што выйшаў з яго чмяліны рой. У такі час мядзведзі вельмі злосныя. Пабаяўся я страляць у яго, а хутчэй скокнуў на елку. Дык вось і сядзеў там, на елцы, увесь дзень, пакуль мядзведзь не пайшоў...
, Рыбак расказвае:
— Сяджу гэта я на беразе, цікую за паплаўком. Раптам нейкі шчупачышча цоп за кручок — і на дно! Я за вудзільна, цягну, ажно жылы ў мяне трашчаць. Давалок да берага, а шчупак віль хвастом — і будзь здароў... Бадай цябе! Закінуў другі раз вуду. Зноў той шчупачышчадурнішча папаўся. Падцягнуў яго да берага, хацеў рукамі ўхапіць, ды не ўтрымаўся і — шабулдых у ваду!.. Насілу жывы выкарабкаўся.
Слухае іх бацька і толькі галавою ківае:
— Праўду бо людзі кажуць, што ў стральца дым густы, ды абед пусты, а рыбак як намочыцца, дык і рыбы яму не захочацца.
Думаў, думаў бацька, як яму адвучыць сыноў ад благой прывычкі, ды нічога не можа прыдумаць.
Аднойчы зайшоў да яго стары жабрак і папрасіўся нанач. Разгаварыўся бацька з жабраком, на сыноў паскардзіўся.
— Выгадаваў,— кажа,— дзяцей, а падмогі на старасці ніякай. Бо вядома: стралец страляе, а гаспадарка гуляе!
Выслухаў жабрак бацькаву скаргу і параіў, што яму зрабіць, каб прывучыць сыноў да гаспадаркі.
Назаўтра бацька кажа сынам:
— Вось што, сынкі, ёсць у мяне адна далёкая радня. Пайду я да яе. А вы сабе жывіце як хочаце.
Сабраўся і пайшоў.
Засталіся сыны гаспадарамі. Доўга яны гаспадарылі ці нядоўга, але хутка дажыліся так, што няма чаго, як кажуць, і на зуб палажыць. Пачалі браты спрачацца, хто вінаваты. Спрачаліся, спрачаліся, а да праўды так і не дайшлі.
Толькі вось праз нейкі час зноў завітаў да іх той жабрак. Ну, вядома, трэба накарміць падарожнага чалавека, а ў братоў ні кавалка хлеба.
Стралец дакарае рыбака:
— Няхай бы ты хоць якую рыбіну злавіў, каб было чым чужога чалавека прыняць.
Рыбак адказвае стральцу:
— Няхай бы ты хоць якое казляня падстрэліў...
Паслухаў іх жабрак і кажа:
— Дзякую вам, хлопчыкі, за клопат. Есць у мяне хлеб, што добрыя людзі далі.
Дастаў ён з торбы хлеб, сала і пачаў частаваць стральца і рыбака. Сорамна ім прымаць
пачастунак ад беднага жабрака, ды голад не цётка. Накінуліся браты на жабракову торбу і як бачыш усю апрасталі.
— Чаму вы такія бедныя? — пытаецца ў іх жабрак.— Хіба ў вас няшчасце якое, ці што?
Браты цяжка ўздыхнулі:
—, Зусім, дзядуля, прапала наша гаспадарка...
— А як жа вы раней жылі?
— Бацька гаспадарыў, дык хлеб і вёўся.
— А што ваш бацька: малады ці стары?
— Ды зусім ужо стары.
— Вось бачыце,— кажа жабрак,— ён стары, ды гаспадаркаю карміўся сам і вас карміў. А вы маладыя, дужыя і без хлеба галееце...
Брыдка стала братам, радзей пачалі яны са стрэльбай ды вудай цягацца, а больш гаспадаркай займацца.
Мінуў год-другі, і зажылі яны як трэба.
Тым часам вярнуўся бацька з гасцей. Паглядзеў: гаспадарка як мае быць! Зарадаваўся ён і кажа:
— Вось цяпер я магу спакойна і паміраць, бо бачу, што вы розуму набраліся, ловіце, страляеце і гаспадарку даглядаеце.
НАДАКУЧЛІВЫЯ ГОСЦІ
5Кылі два браты. Гаспадарку мелі невялікую, ды сяк-так кідаліся.
Прыехалі да іх аднойчы госці: два гультаігулякі, аднаго поля ягады. Прынялі браты гасцей як трэба: пачаставалі, чым мелі, павесяліліся як умелі.
Тым часам мінае дзень, мінае другі, тыдзень мінае, а госці і не думаюць дамоў выбірацца: п’юць, гуляюць ды яшчэ і гаспадароў ад работы адрываюць.
Надакучылі госці братам. Пачалі яны думаць, як ад іх збавіцца.
Думалі, думалі, нарэшце дадумаліся. Пайшлі малаціць, а там слова за слова давай сварыцца, каб госці чулі.
Меншы брат крычыць на большага:
— Хоць ты і старэйшы, а ў крыўду я табе не дамся! Будзем дзяліцца!
— Давай! — крычыць і большы брат.— Дзяліцца дык дзяліцца!
Вярнуліся ў хату і пачалі дзяліцца. Падзялілі ўсю гаспадарку. Дайшло да гасцей.
— Давай і гасцей дзяліць! — кажа меншы брат.— Я вазьму аднаго госця на сваю палавіну хаты, а ты другога — на сваю.
— Добра,— згадзіўся болыпы брат.— Дзяліцца дык дзяліцца!
Падзялілі і гасцей.
Прыйшла пара абедаць.
Болыпы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі кілбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды і то нішчымнай.
Селі есці.
Меншы брат кажа свайму госцю:
— Няма ў мяне, дарагі госць, чым цябе частаваць: бачыш, брат усю скаромніну пры дзяльбе забраў. Вазьмі ў яго хоць скрутак кілбасы.
Госць быў ласы на чужыя кілбасы. Але толькі працягнуў ён руку па кілбасу, як большы брат — трах! — яго лыжкай па лбе.
Тут меншы брат схапіў апалонік.
— Як! — закрычаў ён на болыпага брата.— Дык ты майго дарагога госця будзеш біць лыжкай?! Калі ж так, то я твайго апалонікам трэсну!
Ды так трэснуў госця па галаве, што таму аж неба з аўчынку здалося.
Тады болыпы брат схапіў качаргу.
— А калі ты майго,— кажа,— яшчэ даражэйшага госця, чым твой, будзеш біць апалонікам, дык я твайго качаргою перацягну!
— А калі ты майго качаргою,— бушуе меншы брат,— дык я твайго зусім вон выкіну!
I ён схапіў госця большага брата за каўнер ды павалок за парог.
— Ах! — закрычаў болыпы брат.— Калі так, дык няхай жа і твой ідзе за маім!
Пры гэтых словах ён схапіў госця меншага брата і вытурыў за дзверы.
Ачухаліся госці ад такога пачастунку, пабралі лахі пад пахі ды і ходу дадому.
Так браты і збавіліся ад надакучлівых гасцей.
ЗАМЁІКАЙ
Вёз чалавек у горад дровы прадаваць. Даганяе яго пан у брычцы.
— Гэй, мужык! — крычыць пан.— Прэч з дарогі!
Мужык пакінуў воз, сышоў з дарогі і кажа: — Едзь, пане, хоць да д’ябла!
Пан падумаў, што мужык дурны, не зразумеў яго.
— Прэч з канём! — растлумачыў ён мужыку.
Мужык выпраг каня, звёў убок, а воз пакінуў на дарозе. Узлаваўся пан на мужыка:
— Прэч з возам, пся крэў!
— To так бы ты адразу і казаў! — усміхнуўся мужык.
Запрог ён каня і з’ехаў з дарогі.
Прыехаў пан у горад, пераначаваў, а назаўтра пайшоў на рынак шукаць аўса. Ходзіць па
рынку ды распытваецца, хто прадае авёс. Падышоў і да таго чалавека, якога ўчора дагнаў на дарозе. Людзей на рынку многа, і пан яго не пазнаў.
— Ці не чуваць тут аўса? — пытаецца пан у мужыка.
— Аўса? — перапытаў мужык.
— Але, аўса.
— Пачакай, пане,— кажа мужык,— зараз даведаемся.
Узлез ён на воз і ветрыць носам. Панюхаў, панюхаў і адказвае:
— He, пане, не чуваць...
Бачыць пан — жартуе з яго мужык.
— Ці не ўчарашні ты? — пытаецца пан.
— Бадай цябе, пане, качкі стапталі! — адказвае мужык.— Мне ўжо гадоў за сорак мінула, а ты кажаш — учарашні!
Пан злуецца:
— Чый ты, мужык?
— Мар’янін.
— А хто Мар’яна?
— Жонка мая.
— А хто ў вас старшы?
— Есць у нас, пане, адна бабка, Даміцэля, дык ёй ужо гадоў за сотню будзе: яна за ўсіх старэйшая.
Плюнуў пан:
— Я не аб тым цябе пытаю: каго вы слухаеце?
— А-а... To так бы і казаў! Есць у нас у вёсцы хлопчык гадоў васьмі ці дзевяці. Ен як пачне іграць на дудачцы, дык уся вёска збягаецца слухаць.
— Ды не! — тупае пан.— Я пытаюся, каго ты баішся?
— А-а... Есць у нашага Піліпа сучка паганая, дык мы ўсе яе баімся: хто каля Піліпавага двара ідзе, палку нясе.
— Вось жа бесталковы мужык! Я пытаюся, хто ў вас вышэй за ўсіх!
— А ёсць у нас, пане, мужык Аўдзей — ён за ўсіх вышэй.
Бачыць пан, што з мужыком не згаварыцца, пачаў у другіх дапытвацца, чый гэта мужык: якога пана?
Дапытаўся і паехаў да таго пана.
— Твой мужык з мяне жартуе,— скардзіцца ён пану.
Загадаў пан цівуну прывесці мужыка на допыт.
Павёў цівун мужыка ў панскія пакоі. Мужык ішоў ззаду за цівуном і не зачыніў за сабою дзверы. Пан убачыў гэта і закрычаў:
— Мужык, замыкай1!
— Му-у! — замыкаў мужык на ўвесь пакой.
Пан аж за галаву хапіўся.
— Ну, бачыш,— кажа ён прыезджаму пану,— ён і з мяне жартуе! Што мне з ім рабіць?
— Даць розаг! — раіць пан-госць.
— Гэй, цівун, даць мужыку розаг! — загадаў пан.
Прынёс цівун пук розаг. Мужык узяў розгі ў цівуна з рук і пакланіўся панам:
— Дзякуй вам, паночкі, за розгі: яны мне ў гаспадарцы спатрэбяцца.