• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    — Давай і вячэру,— кажа галодны парабак.
    З’есць парабак і вячэру, а потым цэлы дзень працуе і не еўшы спаць кладзецца.
    Шмат перабыло ў скупога кулака парабкаў. Больш тыдня ніхто не мог вытрымаць такога жыцця.
    Ды вось знайшоўся адзін парабак, які перахітрыў кулака.
    Паснедаў ён, паабедаў, павячэраў ды пытаецца:
    — Дзе тут, гаспадар, у вас можна спаць легчы?
    — Як гэта спаць? — здзі віўся кулак.— А на работу хто пойдзе?
    — Здурнеў ты, гаспадар, ці што? — адказаў парабак.— Дзе ты бачыў, каб пасля вячэры добрыя людзі на работу ішлі? Павячэраўшы, трэба спаць класціся.
    I парабак разлёгся на канапе ды моцна захроп.
    ПАГАНЫ ПАН
    «/IV
    ыў-быў пан, ды такі паганы, што слова яму
    не скажы — засячэ розгамі.
    Доўга ён так з людзей здзекаваўся. Ніхто яму нічога не мог зрабіць.
    Ды недарэмна прыказка кажа: да пары збан
    ваду носіць.
    Прыйшоў канец і таму было.
    пану. Вось як яно
    Жылі ў адной з панскіх вёсак тры неразлучныя сябры — дужыя ды смелыя дзецюкі. Згаварыліся яны адплаціць пану за здзекі з людзей. I пачалі цікаваць за ім.
    Даведаліся хлопцы, што пан любіць у лес ездзіць на пагулянку — свежым паветрам пады-
    хаць.
    Пайшлі яны аднойчы ў лес, стаіліся за дрэвамі недалёка ад дарогі, чакаюць.
    Ці доўга чакалі, ці нядоўга, раптам бачаць:
    коціцца па лясной дарозе павозка, а ў ёй пан сядзіць, сам канём кіруе.
    Пад’ехаў пан блізка.
    — Стой, паганец! — крыкнулі хлопцы пану.
    Пан так і аслупянеў ад нечаканасці.
    Падхапілі хлопцы пана, завялі ў лес ды прывязалі да дрэва.
    Стаіць пан, дрыжыць, а потым пытаецца ў хлапцоў:
    — Хто вы такія? Як вае завуць?
    — Адзін кажа:
    — Мяне завуць Няруш.
    Другі кажа:
    — Мяне — Нечапай.
    А трэці:
    — А мяне — Якая Табе Справа!
    Адказалі яму так хлопцы і пайшлі дахаты.
    Ішоў назаўтра каля таго дрэва ляснік. Убачыў пана і пытаецца:
    — Хто гэта, пане, цябе прывязаў?
    — Няруш, Нечапай, Якая Табе Справа! — закрычаў разгневаны пан.
    Плюнуў ляснік і пайшоў сваёю дарогаю.
    ЗМЕСТ
    СТАРЫ БАЦЬКА — 5
    ЯК МУЖЫК ЦАРСКАГА ГЕНЕРАЛА ПРАВУЧЫЎ — 8
    АД КРАДЗЕНАГА HE ПАСЫЦЕЕШ — 12
    СТРАШНЫ ЗАЛОМ — 15
    ЯК СЦЕПКА 3 ПАНАМ ГАВАРЫЎ — 18
    ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ — 24
    ДУРНАЯ ПАНІ I «РАЗУМНЫ» ПАН — 29
    ШАПТУХА — 34
    НЕДАЛІКАТНЫ СЫН — 37
    СТРАЛЕЦ I РЫБАК — 39
    НАДАКУЧЛІВЫЯ ГОСЦІ — 43
    ЗАМЫКАЙ — 46
    ПАНУ НАВУКА — 49
    ДВА КАМЕНІ — 55
    СЛЯПЫ, ГЛУХІ I БЯЗНОГІ — 57
    HE СІЛА, А СМЕЛАСЦЬ — 60
    ПАН I КАЗАЧНІК — 64
    ЯК КСЯНДЗЫ ВЫЛЕЧЫЛІСЯ — 69
    КІСЕЛЬ — 73
    МУЖЫК I ЖОНКА — 76
    ПОП I ДЗЯК — 81
    ЯК ПАНА ВІНШАВАЛІ — 87
    ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МАЙ — 89
    ПАНСКАЯ ГАВОРКА — 91
    ДОБРЫ ЗНАЕМЫ — 93
    САЛДАТ 3 ТАГО СВЕТУ — 95
    РАЗУМНАЯ ДАЧКА — 98
    HE КАЖЫ «ГОП», ПАКУЛЬ HE ПЕРАСКОЧЫШ — 107
    ЦІ БЫЛА Ў ПАПА ГАЛАВА — 109
    ДЗЯК —БЛАГІ СПЯВАК — 111
    ПІСАР-АШУКАНЕЦ — 112
    УПАРТАЯ ЖОНКА — 116
    ПОП-АШУКАНЕЦ — 118
    ЗА КАНЯ — БРУСОК — 120
    СТАРЫЯ, ЯК МАЛЫЯ — 122
    ПАНСКАЯ ЛАСКА — 125
    САПРАЎДНЫ ДУРАНЬ — 128
    РАЗЫШОЎСЯ, ЯК ЗАЕЧАЕ САЛА — 134
    СКУПЫ ПОП — 136
    КСЕНДЗ У PAI — 138
    АМІН, КАРОЎКА, АМІН! — 140
    ЯК ПОП МАЛІЎСЯ — 142
    ШТУКАР КЛІМКА — 144
    ЦЯСЛЯР-САМАХВАЛ — 160
    ПОП I ЗЛОДЗЕЙ — 163
    ЯК ВЯДЗЬМАР НА ЗОРЫ ГЛЯДЗЕУ — 166
    ДВОЕ СКУПЫХ — 170
    ПЯТРУШКА — 172
    СУП 3 СЯКЕРЫ — 176
    САМЫ МУДРЫ — 178
    БРАХУН I ПАДБРЭХІЧ — 180
    ЯК МУЖЫК ГУСЕЙ ДЗЯЛІЎ — 187
    ЗАЙЗДРОСНЫ ДЗЯДЗЬКА — 190
    СВЯТЫ ДУХ — 192
    РЫЖЫ I ЛЫСЫ — 195
    ЦЫГАН I ПОП — 198
    ХВОСТ ДЫ ГРЫВА — 200
    КУЛАК I ПАРАБАК — 202
    ПАГАНЫ ПАН — 204
    Лнтературно-художественное нзданне
    ЛЮДЕЙ СЛУШАЙ, А СВОЙ РАЗУМ ЙМЕЙ
    Белорусскне народные сказкн
    Для детей дошкольного й младшего школьного возраста
    Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
    Літаратурна-мастацкае выданне
    ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МАЙ
    Беларускія народныя казкі
    Загадчык рэдакцыі М. А. Казбярук Адказны за выпуск A. М. Каляда Малодшы рэдактар Н. А. Грышкова Мастак В. П. Славук Мастацкі рэдактар М. У. Чуднікаў Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук Карэктары Л. П. Стэсік, Л. С. Мануленка
    ІБ № 619
    Здадзена ў набор 31.12.86.
    Падпісана да друку 15.07.88.
    Фармат 70Х 1О8'/ібПапера афс. № 2.
    Гарнітура Школьная. Афсетны друк.
    Ум. друк. арк. 18,20.
    Ум. фарб.-адб. 74,20. Ул.-выд. арк. 9,78.
    Тыраж 90 000 экз. (2-і завод 10 001—90 000 экз.).
    Зак. 590. Цана 85 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю.
    220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20. Дыяпазітывы тэксту падрыхтаваны Мінскім ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінатам МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    85 к.