• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    Адабраў чорт у Клімкі жалезную палку ды памчаўся да Люцыпара парады прасіць.
    «Што ж рабіць? — думае Люцыпар.— Прычапіўся да нас гэты Клімка як смала».
    — Добра,— кажа ён пасыльнаму,— дай яму другую задачу. Няхай абнясе каня вакол нашага балота. Калі і гэта не паможа, тады давядзецца з паняю расстацца.
    Прыбягае чорт Рагач да Клімкі.
    — Вунь,— кажа,— конь пасецца. Хто з нас хутчэй абнясе яго на плячах вакол балота, таго і пані будзе.
    — Ну, давай, пакажы, які ў цябе чартоўскі спрыт,— згаджаецца Клімка.
    Ускінуў чорт Рагач каня на плечы і памчаўся. Толькі віхор закружыўся. Абабег вакол балота, задыхаўся, язык высалапіў.
    — Цяпер ты нясі,— кажа Клімку.
    — Добра. Але на плячах мне няма чаго яго несці: ён жа зусім лёгкі. Я панясу яго паміж ног.
    — Нясі, як хочаш, абы абнёс.
    Сеў Клімка на каня, свіснуў, гікнуў і памчаўся наўгалоп.
    Чорт Рагач і аддыхацца не паспеў, як Клімка ўжо тут. Саскочыў з каня, смяецца: ані не змарыўся.
    Заплакаў ад жалю чорт Рагач і пабег назад у пекла. Чуваць было, як там усё пекла разраўлося.
    Ну, што ж, рабіць чарцям няма чаго: выкінулі яны паню з пекла. Глянуў на яе Клімка і аж напалохаўся: худая, змардаваная, уся ў смале. А ціхая стала, слова сказаць баіцца.
    Завёў Клімка паню ў двор. Убачыў яе пан і ажно за галаву схапіўся.
    — He,— кажа,— гэта не мая пані. Мая белая, поўная, а гэта Баба Яга — Касцяная Нага! Ты, Клімка, ашукаў мяне. Я табе гэтага не дарую.
    Думаў-думаў пан, як Клімку адпомсціць.
    I надумаўся на гэты раз утапіць яго ў возеры. Усадзіў Клімку ў мех, завязаў вяроўкаю і панёс у возера тапіць. А Клімка толькі брыкаецца ў мяшку ды крычыць на ўсё горла: «Не ўмею ні чытаць, ні пісаць, хочуць за караля абраць!»
    Нёс, нёс пан Клімку, змарыўся. Кінуў ён мех пры дарозе, а сам вярнуўся ў маёнтак паклікаць аканома на дапамогу.
    Ляжыць Клімка ў мяшку ды ўсё сваё крычыць: «Не ўмею ні чытаць, ні пісаць, хочуць за караля абраць!»
    Ехаў тою дарогаю багаты пан на чацверыку. Пачуў, аб чым Клімка крычыць. «Дурань нейкі,— думае пан,— не хоча каралём стаць! Вось бы мне такое шчасце! Сядзеў бы я тады на каралеўскім троне ды толькі камандаваў бы. А ўсе — і мужыкі і паны — служылі б мне».
    Падышоў пан да Клімкі, развязаў мех.
    — Давай,— кажа,— чалавеча, я цябе падмяню. Я ўмею і чытаць і пісаць. I хачу каралём стаць...
    — Добра, пане,— згадзіўся Клімка.— Скідай сваю панскую вопратку ды лезь у мех.
    Крэкчучы, пан сяк-так улез у мех. Клімка адразу ж моцна завязаў мех вяроўкаю.
    — Толькі, пане, сядзі ціха ў мяшку,— раіць Клімка.— A то каралеўскія слугі могуць адрачыся ад цябе, крыклівага, ды выбраць каралём каго спакайнейшага.
    — 0, не,— кажа ўзрадаваны пан.— Я буду сядзець, як мыш пад мятлою, пакуль каралём не стану. А тады пакажу гэтым слугам, хто я ест!
    Апрануўся Клімка ў панскае адзенне і паехаў у панскай карэце дахаты.
    Тым часам вярнуўся пан з аканомам, паднялі яны мех ды панеслі да возера.
    — Нешта пацяжэў наш Клімка,— дзівіцца пан.
    — Відаць, заснуў,— кажа аканом.— Сонны чалавек заўсёды цяжэйшым здаецца.
    — Што ж, затое соннаму лягчэй будзе каралём стаць,— задаволена ўсміхнуўся пан.
    Знайшоў пан на возеры глыбейшае месца і скаціў туды мех. Толькі бурбалкі забулькаталі.
    — Ну,— кажа ён,— цяпер, Клімка, тут табе жыць, галавы мне больш не дурыць.
    Паехаў назаўтра пан з аканомам на кірмаш. Бачыць: прадае Клімка на кірмашы коней. Пан ледзь з воза не зваліўся. Перахрысціўся і пытаецца:
    — Клімка, гэта ты?
    — Я, пане.
    — Адкуль?
    — Як адкуль? Пан жа сам ведае, куды мяне ў мяшку занёс.
    — А карэта... коні...— хаўкае пан, не могучы ад дзіва дзіўнага слова вымавіць.
    — Э, пане, у падводным каралеўстве не толькі карэты з коньмі на выбар — там золата цэлыя горы наварочаны... Але золата я пакуль што не чапаў. Думаю, другім разам калі з’езджу.
    — He маніш? — калоціцца пан ад зайздрасці.
    — Сам жа здаровенькі, бачыш. Калі гэта я маніў?!
    — Ой, Клімка, ці не мог бы ты і мяне завесці ў тое падводнае каралеўства?
    — I мяне...— просіцца аканом.
    — Чаму ж не. Калі ласка! Але, як сам пан ведае, трапіць туды можна толькі ў мяшку.
    — Няхай сабе хоць у мяшку,— згадзіўся
    пан,— абы хутчэй да золата дапяць. А там я дурань не буду — цэлую карэту насыплю...
    — Ты толькі, пане, глядзі, мне маю долю пакінь.
    «Пакіну,— думае пан,— фігу на талерцы...»
    Завёз Клімка пана з аканомам да возера, усадзіў у мяшкі.
    — Я першы пайду ў падводнае каралеўства! — крычыць пан.— A то мой аканом добрая шэльма — ён і там мяне абкрадзе.
    Спіхнуў Клімка ў падводнае каралеўства пана, а за ім і яго слугу-шэльму. На гэтым і казка скончылася.
    ЦЯСЛЯР-САМАХВАЛ
    Сабраўся адзін стары чалавек будаваць дом. «Сам я ўжо нядоўга пражыву на свеце,— думае,— дык няхай успамінаюць мяне добрым словам і дзеці і ўнукі».
    Наняў ён старога цесляра і пачаў выбіраць > месца для дома. Аблюбаваў добрае месца на ўзгорку, дзе з даўніх часоў ляжаў вялікі камень.
    — Вось тут і будзе стаяць новы дом,— сказаў гаспадар цесляру.
    Цясляр аснаваў дом так, што камень якраз застаўся на покуці пад вуглом.
    Вывеў стары цясляр зруб, паставіў кроквы, прыбіў латы, прывязаў паплеціны.
    Добры дом выходзіць! Радуюцца, гледзячы на новы дом, і гаспадар і цясляр.
    I вось калі дом быў ужо траха не гатовы, трапіў аднекуль сюды другі цясляр, маладзейшы. Паглядзеў на дом і пачаў ганіць работу старога
    цесляра: і тое не так, і гэта не гэтак... I вуглы быццам крывыя, і камень не на месцы. Так задурыў галаву гаспадару, што той і сам пачаў думаць: «А можа, і праўду кажа гэты малады цясляр».
    — А скажы ж ты мне,— пытаецца гаспадар,— дзе і ў каго ты вучыўся цяслярству? Гаворыш ты складна, а ці ўмееш так і рабіць, як гаворыш?
    — Э,— махнуў рукою малады цясляр,— няхай вучыцца той, у каго свайго розуму не стае. А я і без навукі добра абыходжуся.
    — Ну што ж,— кажа гаспадар,— калі ты такі разумны ды спрытны да цяслярскай работы, то зрабі лепш. Хто ж будзе ад дабра адмаўляцца.
    I наняў ён новага цесляра дом дарабляць.
    Пачаў гэты цясляр перарабляць тое ды іншае. Ды такога глупства нарабіў, што брыдка і людзям паказаць.
    — Зраблю,— кажа цясляр,— перапынак. Замарыўся я на гэтай рабоце. Вельмі ж сапсаваў дом стары цясляр.
    Кінуў будоўлю няскончанай і паехаў дахаты.
    Тым часам стары чалавек памёр. Застаўся гаспадаром яго сын.
    Тут неўзабаве зноў прыехаў малады цясляр.
    — Трэба,— кажа,— дом нанава перабудаваць. Іначай нічога не будзе.
    Падумаў малады гаспадар і кажа:
    — Трэба дык трэба.
    Зноў ухапіўся цясляр за работу. Разбурыў старую страху ды зрабіў новую — з рознымі цацкамі, пеўнікамі ды іншымі выкрутасамі.
    Ідуць людзі, смяюцца.
    — Гэта,— кажуць,— не дом, а пацеха!
    Тады цясляр разбурыў сваю страху і зрабіў такую, як была.
    Людзі перасталі смяяцца.
    Потым цясляр узяўся перарабляць то адну сцяну, то другую, то вымаць падваліны, то прасякаць новыя дзверы. Нарэшце вывернуў з-пад вугла камень, які яму не падабаўся.
    Пасля такой перабудовы дом і зусім набок пахіліўся. Вось-вось упадзе. Паставіў цясляр падпоры і кажа маладому гаспадару:
    — Тут мала добрага матэрыялу. Трэба навазіць лепшага.
    — Трэба дык трэба,— згадзіўся гаспадар.— Шкада ж пакідаць дом недабудаваным.
    Пачаў цясляр вазіць лепшы матэрыял. Навазіў цэлую гару.
    — Ну, цяпер дом будзе, як лялька,— цешыць цясляр маладога гаспадара.
    I зноў ухапіўся за будоўлю. Выме са сцяны бервяно, уставіць новае, паглядзіць — нягожа! I зноў перарабляе сваю работу.
    Мудрагеліць цясляр-самахвал, а дом так і стаіць недабудаваны.
    non I ЗЛОДЗЕП
    Прыйшоў злодзей да папа на споведзь. Накрыў яго non чорным пакрывалам, прыгнуўся і пачаў спавядаць:
    — Чым грэшны, раб божы?
    — Ды вось, бацюшка, выгнаў я сёння свінню з твайго гароху. Ці не грэх гэта?
    — Які ж тут грэх? — кажа non.— Наадварот: табе за гэта падзякаваць трэба. А яшчэ чым грэшны?
    — Калі я выганяў свінню з гароху, то ўбачыў мядзведзя ў сенцах твайго дома. Ну, я і яго вытурыў. Ці не грэх гэта?
    — He,— кажа non.— Добра зрабіў. Мядзведзь той мог маю пападдзю загрызці, маіх кароў падушыць. Чым яшчэ грэшны?
    — Ды, бацюшка, маю яшчэ адзін грэх...
    — Які?
    — Ачысціў тваю святую царкву ад шаптуноў...
    — I гэта не грэх,— кажа non.— Шаптуны з нячыстаю сілаю знаюцца. За гэта табе таксама толькі дзякуй скажу. I ўсе грахі ў цябе?
    — Усе, бацюшка.
    Перахрысціў non злодзея:
    — Адпускаюцца грахі рабу божаму... Як зваць цябе?
    — Аўдзей-зладзей.
    — ...Аўдзею-зладзею! — праспяваў non і адпусціў злодзея.
    Вярнуўся non пасля службы дахаты, сеў абедаць.
    — Нясі, матухна, на стол гавядзіну. Нешта выгаладаўся я сёння.
    — Гавядзіны, бацюшка, я не варыла,— кажа пападдзя.— Але ўкінула ў гаршчок з гарохам добры кавалак свініны.
    — Давай свініну.
    Пайшла пападдзя на кухню, пабоўталася ў гаршку — няма свініны... Вярнулася яна і кажа папу:
    — Дзіва: няма ў гаршку свініны. Ці не наймічка з’ела?
    Тут non і язык прыкусіў: здагадаўся, чыя гэта работа. Вось табе і свіння ў гаросе!
    — He, матушка,— кажа non,— не наймічка свініну спажыла, а Аўдзей-зладзей. Ен быў у мяне на споведзі, і я, дурань, дараваў яму гэты грэх...
    «А пра якога ж гэта мядзведзя ён мне плёў?» — падумаў non.
    Выйшаў ён у сенцы, глядзіць: няма яго ноBa­ra футра!
    «Вось табе і мядзведзь! — ледзь не заенчыў non.— Застаецца разгадаць яшчэ, хто такія шаптуны».
    А тут якраз пападдзя пытаецца:
    — Колькі, бацюшка, часу на тваім гадзінніку?
    Хапіўся non за кішэнь, у якім гадзіннік насіў, а яго і няма...
    I тут папу ўсё стала ясна: каго ён спавядаў і каму грахі дараваў.
    /
    ЯК ВЯДЗЬМАР НА ЗОРЫ ГЛЯДЗЕЎ
    Жыў у адным сяле вядзьмар. Звалі яго Нічыпар. Слава і пагалоска пра яго ішлі далёка. Адкуль толькі не прыязджалі ды не прыходзілі да яго людзі! Ведама, людзі без бяды не жывуць. Аднаго хвароба апанавала, у другога з жывёлай не ладзіцца, на трэцяга злы сусед ці суседка залом заламала або ліхім словам наклікалі порчу на яго самога ці на яго род і плод. Адным словам, клопату людзям хапае. А вядзьмар — той усё мог зрабіць: ён і заломы вырываў, і ад розных хвароб лячыў, і порчу адрабляў. Ды і не дзіва! Ен, казалі, не толькі з багамі, а і з самімі чарцямі мог гаманіць. А як гляне ўночы на зоры, дык адразу пазнае, чаму ў суседа авечка або вол здохлі. Быццам там на тых зорах так і напісана: на авечку ў суседа Саўкі наслаў порчу сусед Сымон, а на Сымонавага вала — сусед Лявон...