• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    Ды да пары збан ваду носіць.
    Было яно так. Заняпала ў аднаго чалавека карова.
    — Пакліч, Сцяпанка, ведзьмара,— кажа жонка мужыку,— няхай пашэпча, мо яна і паправіцца.
    — Вядзьмар дарэмна шаптаць не будзе,— адказаў мужык,— пачакаем, можа, сама ўстане.
    Але карова не ўстала.
    Жонка ў плач: апошняя кароўка загінула. А купіць другую — не купіш: на гэта грошы патрэбны. А дзе тыя грошы ў бедняка!
    Выйшаў засмучаны Сцяпан на вуліцу, каб не слухаць жончынага ляманту. Тут бачыць: вядзьмар Нічыпар ідзе.
    — Што,— кажа вядзьмар,— няшчасце ў цябе, Сцяпане?
    — Але ж, няшчасце.
    — Гэта, відаць, нейкі злы чалавек табе зрабіў. Трэба на зоры паглядзець.
    — Паглядзі, Нічыпарка,— просіць Сцяпан ведзьмара.— Нічога не пашкадую. Зрабі, братка, так, каб і мой ліхадзей плакаў, як я.
    — Гэта можна,— адказвае Нічыпар.
    Павёў Сцяпан ведзьмара ў хату. Паіў і карміў яго да позняга вечара. Напіўся, наеўся вядзьмар і лёг спаць. У поўнач устаў і пытаецца ў гаспадара:
    — Ты спіш? .
    — He,— адказвае гаспадар,— сон не бярэ.
    — Нічога, спі спакойна. А я пайду на зоры глядзець. Вось пабачыш, заўтра ж не будзе каровы ў таго, хто на тваю скаціну порчу напусціў.
    Сабраўся Нічыпар і пайшоў на зоры глядзець.
    А назаўтра чуць свет чуе Сцяпан, як на суседнім двары бабы загаласілі: самая лепшая
    карова іх нрапала. Увечары зусім здаровая была, а тут ні з таго ні з сяго і ногі выпруціла.
    — Ну, цяпер бачыш,— хваліцца вядзьмар Сцяпану,— хто тваю кароўку са свету звёў. Як паглядзеў я на зоры, дык усё і ўгадаў. А потым як шапнуў святому Ягору — заступніку скацінкі — адно-два слоўцы, то ліхому суседу і сталася тое, што ён табе зрабіў. Але ты, Сцяпане, не кажы яму пра гэта. Чуеш? Так святы Ягор хоча.
    Ну, калі сам святы Ягор так хоча, то трэба маўчаць пра такое дзіва.
    Пайшоў вядзьмар да Сцяпанавага суседа Лявона.
    — Гэта,— кажа,— няйначай, як нехта наваражыў на тваю карову. Хочаш — пагляджу на зоры і адраблю ліха.
    — Адрабі, даражэнькі! — просіць ведзьмара Сцяпанаў сусед.— У даўгу не застануся.
    Вось пасля добрай выпіўкі і закускі вядзьмар гэтак жа ўстаў у поўнач і пытаецца ў гаспадара:
    — Ты спіш?
    — He, не сплю.
    — Спі, спі спакойна, а я пайду на зоры глядзець.
    I пайшоў з хаты.
    Пачуў гэта гаспадароў сын Пятрок, хлапчук так гадоў дванаццаці. Цікавасць яго ўзяла, як гэта вядзьмар Нічыпар будзе на зоры глядзець.
    Устаў Пятрок ды падаўся цішком з хаты. Прытуліўся за вуглом і цікуе, што будзе вядзьмар рабіць. Бачыць: вядзьмар пастаяў на вуліцы, а потым, азіраючыся, пасунуўся на двор суседа Мікіты. I знік там.
    Толькі хацеў ужо вярнуцца Пятрок у хату, як раптам чуе: нешта вельмі ж моцна загрукала ў суседа ў хляве.
    «Ці не воўк авечак душыць? — падумаў сам сабе Пятрок.— Трэба дзядзьку Мікіту сказаць».
    Падбег ён да акна і забарабаніў у шыбу:
    — Дзядзька Мікіта, а дзядзька Мікіта!
    — Хто там? — пытаецца Мікіта.
    — Гэта я — Лявонаў Пятрок. У вашым хляве нешта моцна стукае. Ці не воўк там?
    Запаліў Мікіта ліхтар і пабег у хлеў. Бачыць: аж там вядзьмар Нічыпар... Сядзіць на валу і душыць яго пятлёю. Вол ужо і не храпе, толькі нагамі дрыгае.
    — Што ж гэта ты, гад, робіш? — закрычаў гаспадар.— Я ж цябе зараз самога задушу!
    Схапіў ён добрую паплеціну ды давай лупіць ведзьмара па чым папала.
    На крык збегліся людзі. Насілу адратавалі вала, а ведзьмара так прыбілі, што думалі, ён ужо больш і не ўстане. Ажно жывучы быў вядзьмар: паваляўся трохі ды ачухаўся. Але з таго часу годзе ўжо на зоры глядзець.
    ДВОЕ СКУПЫХ
    Прадаў цыган каня на рынку ды ішоў дадому, у свой цыганскі табар. Дзень быў халодны, ветраны. Так і працінае цыгана навылёт.
    Едзе па дарозе барадаты балагол1. Цыган да яго:
    — Падвязі, баця.
    — Далёка?
    Цыган сказаў.
    — А колькі за фурманку дасі?
    — Дваццаць капеек.
    — He,— матае галавою балагол.— Мала. Давай рубля. У вас, цыганоў, грошай многа.
    Таргаваліся, таргаваліся, сышліся на паўрублі.
    — Толькі грошы наперад,— дамаўляецца балагол.— A то скруціш потым. Я вас, цыганоў, ведаю.
    1 Балагол — возчык.
    Даў яму цыган паўрубля і сеў на воз. Праехаў трохі, яшчэ халадней яму стала, як было.
    — Гэй, баця,— кажа цыган,— вярні мне грыўню', я на грыўню прабягу з вярсту, a то зусім замёрз.
    — He,— кажа балагол.— Дагаварыліся — і справе канец. А хочаш прабегчы, то бяжы сабе на здароўе. Мне ўсё роўна, што з табою ехаць, што без цябе.
    He хочацца цыгану дарэмна бегчы: грошы ж за ўсю дарогу заплаціў. Праехаў ён яшчэ трохі ды зноў да вазака:
    — To вярні хоць дзесятку2.
    — He, не вярну.
    Сядзіць цыган на возе, мерзне. Ужо як корч здубянеў. Зубамі ляскае.
    — Вярні, баця, хоць капейку,— просіць цыган.
    — He. Дагавор даражэй за грошы.
    Так і не спусціў скупы балагол цыгану ні капейкі. А скупы цыган так і не злез з воза да самага канца дарогі.
    Прывёз яго балагол у табар і спіхнуў з воза, як калоду, бо сам цыган ужо і на нагах не стаяў.
    1	Г р ы ў н я — дзесяць капеек.
    2	Дзесятка — пяць капеек.
    ПЯТРУШКА
    Жыў на свеце адзін пан. Вялікі быў у яго маёнтак, і шмат меў ён усялякага дабра. Але найбольш з усяго свайго багацця любіў пан сабакуганчака. Хітры гэта быў сабака — ну, як чалавек, не раўняючы. Што пан яму ні загадае — усё зробіць. I імя яму даў пан не абы-якое, а чалавечае: Пятрушка.
    А трэба сказаць, што пан той быў надта люты. Ніводзін парабак не мог выслужыць у яго болып за тыдзень.
    Здарылася аднаго разу так, што пан зусім без парабкаў застаўся: усе пазбягалі. Паспрабаваў ён сам за работу брацца. Ды дзе там: і рабіць нічога не ўмее, і лянуецца. Ведама, прывык на гатовым жыць. Запрог тады пан каня і паехаў шукаць парабкаў. Ездзіў, ездзіў — ніхто не ідзе да яго: усе ж ведалі, які гэта паганы пан!
    Сярдзіты, варочаецца пан дахаты. Бачыць:
    насустрач хлапец ідзе і песню спявае. А сам абадраны, босы.
    «Ну,— думае пан,— папытаюся, можа, хоць гэты абадранец пойдзе да мяне ў парабкі».
    Прыпыніў ён каня.
    — Гэй, хлоп басаногі,— крычыць,— ці не ноймешся ты да мяне за парабка?
    Хлапец спыніўся.
    — А чаму ж,— кажа,— не наняцца, калі добры пан трапляецца. Давай, наймай.
    Усміхнуўся пан сам сабе ды думае: «Эге, відаць, ноймецца, калі добрым мяне палічыў».
    — Ну, то садзіся на воз,— кажа пан.
    Сеў Янка (так звалі таго хлапца) на воз, і паехалі яны ў маёнтак. Прыехалі дадому, пан і кажа Янку:
    — Бяры другога каня ды едзь у лес па дровы.
    Янка сумеўся:
    — Можа, пане, спачатку паабедаць дасі. Я, бачыш, з дарогі, галодны.
    — А хіба я наймаў цябе абедаць, а не рабіць? — закрычаў пан.— Бачыш, які хітры!
    Пачухаў Янка патыліцу і кажа:
    — Але ж я не ведаю, дзе панскі лес і якія там дрэвы секчы.
    — Ну,— адказвае пан,— я змарыўся і не Ma­ry табе расказваць. Гэта зробіць мой сабака Пятрушка. Я шапну яму, і ён завядзе цябе куды трэба.
    Запрог Янка каня і паехаў услед за сабакам. Сабака ўзрадаваўся, што на волі апынуўся, ды давай гайсаць, куды папала лятаць. I Янка ўслед за ім. Сабака ў лужыну — і парабак з возам за ім, сабака ў кусты — і Янка туды. Гэтак і ў лес прыехалі.
    Толькі ссек Янка адно дрэва, як сабака завяр-
    нуўся ды пабег дахаты. Кінуў Янка работу, сеў на воз ды за сабакам следам. Куды сабака — туды і Янка.
    Убачыў пан, што парабак без дроў вярнуўся, напаў на яго ды давай біць. Біў-біў, ледзь не забіў.
    Назаўтра пабудзіў пан Янку і загадвае:
    — Ідзі, гультай, барана зарэж: сёння да мяне госці прыедуць.
    — А якога, пане, барана зарэзаць? — пытаецца Янка.
    Пан махнуў рукою:
    — Няма ў мяне ахвоты табе расказваць. Пакліч Пятрушку — да каторага ён падбяжыць, таго і рэж.
    Узяў Янка самы болыпы нож, паклікаў сабаку і пайшоў у аўчарню. А аўчарня ў пана вялікая — і авечак і бараноў у ёй многа. Вось і пачаў сабака бегаць па аўчарні: да аднаго барана падбяжыць, да другога. А Янка ўслед за ім — ды па горле, ды па горле тым баранам, да каторых Пятрушка падбягае. I так усіх бараноў перарэзаў.
    Прыйшоў пан паглядзець, ці добрага барана зарэзаў Янка для гасцей. Як глянуў, дык аж за галаву хапіўся: усе яго бараны перарэзаны! Зноў пачаў пан біць Янку. Біў-біў, ледзь не забіў.
    Ачухаўся Янка, пан яму і кажа:
    — Цяпер, дурань, вары бараніну. Ды глядзі, каб смачная была: перцу падсып і пятрушкі накрышы.
    Думаў, думаў Янка, што гэта за пятрушка, a потым успомніў: ды гэта ж панскі сабака так завецца! Зарэзаў ён сабаку, шкуру злупіў, а мяса пакрышыў дробна ды ў кацёл, як пан казаў.
    Сабраліся ў пана госці. Пачаў іх Янка баранінаю частаваць. Ядуць паны сабачыну, аж за ву-
    шамі трашчыць. Наеліся так, што дыхаць не могуць.
    — А цяпер, дарагія госці,— кажа пан,— я пакажу вам свайго вучонага сабаку. Гэй, Янка, пакліч сюды Пятрушку!
    — Якога, пане, Пятрушку? — дзівіцца Янка.— Ты ж сам загадаў мне пакрышыць яго і бараніну прыправіць.
    Як пачуў гэта пан, дык аж учарнеў ад злосці, аж усе вантробы ў яго перавярнуліся.
    Ну, з пана і дух вон.
    СУП 3 СЯКЕРЫ
    Ішоў салдат дарогаю. Падбіўся, прагаладаўся. А ў торбе — ні крошкі. Адна старая сякера без тапарышча, якую ён на дарозе знайшоў.
    Зайшоў салдат у сяло. Пытаецца ў сустрэчнага мужыка:
    — Хто тут у вас на харчы багацейшы?
    Падумаў мужык і кажа:
    — Ды вунь у трэцяй хаце адна баба жыве. Багацця ў яе хоць адбаўляй, а скупая, не дай бог.
    Зайшоў салдат да скупой бабы, добры дзень даў. Разгаварыўся і папрасіў есці.
    — А мой ты служывенькі, а мой ты саколік. Няма ж у мяне нічога — ні ў гумне, ні ў клеці. Сама галодная сяджу...
    Дастаў салдат сякеру з торбы і кажа:
    — Ну, нічога, старая, давай чыгун, будзем суп з сякеры варыць.
    Здзівілася баба, але чыгун дала.
    Укінуў салдат сякеру ў чыгун, наліў вады і паставіў у печ.
    Паварыў трохі свой суп, пакаштаваў і кажа бабе:
    — Нішто суп, не хапае толькі солі ды круп.
    Пакаштавала і баба салдацкага супу.
    — Але,— кажа,— праўда: не хапае солі і круп.
    — To, можа, падкінеш трохі? — пытаецца салдат.
    Памулялася баба, але ўсё ж прынесла солі і круп.
    Паварыў салдат яшчэ свой суп, пакаштаваў.
    — Нішто,— кажа,— суп, не хапае толькі цыбулі ды здору або лою. Можа, падкінеш, бабка?
    Падкінула баба ў салдатаў суп цыбулі і здору.
    I тут такі пах пайшоў, што салдат аж зачхаў на ўсю хату. Ды і ў бабы слінкі пацяклі.
    Наеўся салдат супу з сякеры, бабу пачаставаў.
    — Ай, служывенькі,— дзівіцца баба.— Век пражыла, а такой стравы не ела: гэта ж і суп смачны, і сякера цэлая!