Людзей слухай, а свой розум май
Беларускія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 211с.
Мінск 1988
Пайшоў аднаго разу да дзядзькі меншы брат даведацца, што ён заўтра будзе рабіць. А дзядзька і кажа:
— Буду двор каля хлявоў капаць...
Вярнуўся брат і расказаў старэйшаму, што іх дзядзька збіраецца рабіць.
— Добра,— кажа брат,— будзем і мы двор капаць.
Капнулі браты разоў колькі і знайшлі цудоўны камень — блішчыць, як сонца!
Пакруцілі хлопцы камень у руках — не ведаюць, што гэта такое.
— Занясём яго, бадай, пану,— кажа старэйшы брат.— Можа, ён ведае.
Узяў пан камень і даў хлопцам за яго цэлы воз збажыны.
Зажылі цяпер браты яшчэ лепш, чым раней. А дзядзьку яшчэ болыпая зайздрасць грызе.
— Скажыце,— пытаецца ён у хлопцаў,— чым гэта вы дагадзілі пану, што ён вам гэтулькі збажыны не пашкадаваў?
— А нічым асаблівым,— кажа старэйшы брат.— Даведаліся, што пан вельмі любіць на абед жабаў. Ну, налавілі мы іх цэлую торбу ды і прынеслі яму як падарунак. За гэта ён нас і ўзнагародзіў.
Пабег зайздросны дзядзька на балота, налавіў цэлы мех жабаў і павалок пану.
Прыйшоў і кланяецца:
— Добры дзень, панок!
— Ну, што скажаш, Кузьма? — пытаецца пан.
— Ды вось прынёс пану гасцінец.
— Які гасцінец?
— Такі, як пляменнікі прыносілі. Хачу таксама мець ад пана ўзнагароду.
Развязаў Кузьма мех і высыпаў на панскі стол свой гасцінец...
Пан так і падскочыў разам з крэслам.
— Ах ты, нягоднік! — закрычаў ён.— Дык ты з мяне жартаваць надумаўся? Гэй, слугі! На стайню яго!
Схапілі панскія слугі прагнага дзядзьку, пацягнулі на стайню ды так яго ўзнагародзілі, што ён ледзьве ачухаўся.
СВЯТЫ ДУХ
Служыў у адным касцёле прагны ксёндз. I заработкі былі ў яго нядрэнныя, а ўсё здавалася яму мала. Скупіцца, маўляў, пачалі парафіяне на ахвяры пану богу. I ў касцёл не часта заглядваюць.
«Трэба,— вырашыў ксёндз,— дзіва якое-небудзь прыдумаць. Без святога дзіва справы, відаць, не палепшаюць».
Думаў ён, думаў і прыдумаў. Распусціў па ваколіцы чутку, што ў нядзелю спусціцца з неба ў касцёл дух святы.
I пайшла чутка гуляць па вёсках ды засценках, а ксёндз радуецца: «Цяпер ужо ахвяры пану богу як з мяшка пасыплюцца! Ну, а каля бога можна і мне пажывіцца трохі». Паклікаў ксёндз парабка і кажа яму:
— Злаві белага голуба ды занясі ў касцёл на званіцу. А ў столі зрабі дзірку і пакуль што
дошкаю яе залажы, У нядзелю адслужу я абедню, пачну казань казаць. А ты тым часам лезь на званіцу, злаві голуба і чакай. Як толькі я скажу: «Дух свенты, зыйдзь на мяне!» — пускай у дзірку голуба. Зразумеў?
— Зразумеў, пане ксенжа,— адказаў парабак.
Настала нядзеля. У касцёл народ валам валіць — і старыя і малыя. Набралася парафіян, што няма дзе і яблыку ўпасці. Ды і на цвінтары нямала: ведама, усім цікава паглядзець на жывога святога духа.
А ксёндз ледзь не скача ад радасці — такога збору парафіян яшчэ не бывала! Памагла-такі выдумка!
Адслужыў ён сяк-так абедню, спяшаючыся, з пятае на дзесятае, і хутчэй казань распачаў. А ўсе ўжо чакаюць святога духа і без яго пакуль што нічога на касцёл не ахвяруюць.
Тым часам парабак — шмыг на званіцу. А там глядзіць: няма голуба... Толькі ксяндзоў рыжы кот на званіцы сядзіць, аблізваецца. I галубіныя пер’і каля яго валяюцца...
«Што ж тут рабіць? — думае парабак.— Другога голуба лавіць няма калі». А тут і ксяндзоў голас пачуўся:
— Дух свенты, зыйдзь на мяне!
Схапіў тады парабак рыжага ката ды і кінуў яго ў дзірку замест голуба. «Усё роўна,— думае,— адна ў іх святасць: што ў ката, што ў голуба ».
Плюхнуўся кот проста ксяндзу на галаву, агледзеўся — поўна народу, уцякаць няма куды. Запусціў ён вострыя кіпцюры ў ксяндзову лысіну і зафыркаў на ўвесь касцёл.
Цярпіць ксёндз. Думае, і праўда святы дух
сышоў на яго. Але чаму ж ён такі недалікатны? Фыркае злосна ды яшчэ ўчапіўся кіпцюрамі ў лысіну, як сапраўдны кот... Цярпеў, цярпеў ксёндз, а потым і давай прасіцца ў святога духа:
— Свенты дух міласэрны, пакінь мяне, грэшнага, узнясіся назад на неба!
He слухае святы дух — сядзіць, як клешч, на галаве. А народ ад смеху ледзь не падае: ну і святы дух сышоў на іх набожнага ксяндза! Ад такога духа не паздаровіцца яго лысіне!
Бачыць ксёндз — бяда: прыстаў да яго святы дух як смала. He вытрымаў ён, падняў сутану і ходу з касцёла. А народ за ім:
— Пане ксенжа, куды ж ты святога духа пацягнуў?
Прыбег ксёндз дахаты з рыжым катом на галаве. Ледзьве там парабкі садралі разам са скурай з яго лысіны святога духа.
Перастаў тады прагны ксёндз дзівы выдумляць, а касцёл з таго часу і зусім апусцеў. *
РЫЖЫ I лысы
Сабраўся адзін хлопец ехаць у горад па сваіх справах. Бацька кажа яму:
— Толькі асцерагайся, сынок, рыжых і лысых.
— Чаму?
— Бо рыжыя надта хітрыя, а лысыя надта разумныя...
Пасмяяўся сын з бацькавай навукі і паехаў.
Трапілася па дарозе карчма. Зайшоў сын у карчму і папрасіў абед. Рыжы карчмар падаў яму міску капусты.
Есць хлопец капусту ды пахвальвае:
— Вось смачная яда, кожная лыжка цэлага рубля каштуе!
Пачуў гэта карчмар, узяў крэйду і, як толькі зачэрпне хлопец лыжку капусты,— чырк пад сталом крэйдаю.
Наеўся хлопец і пытаецца ў карчмара:
— Ну, колькі ж за капусту табе плаціць?
— Сто рублёў,— кажа карчмар.— Па рублю за лыжку, як сам гаварыў.
— Адкуль жа ты ведаеш, колькі я лыжак з’еў?
Перакуліў карчмар стол і пачаў лічыць палачкі. Налічыў роўна сотню.
«Вось,— падумаў сам сабе хлопец,— праўду такі бацька казаў — асцерагайся рыжых».
I як ні прасіў ён — забраў карчмар усе яго грошы. Паехаў хлопец назад: без грошай жа ў горадзе рабіць няма чаго. Раптам бачыць: едзе насустрач нейкі чалавек у брычцы, без шапкі, a галава лысая, блішчыць на сонцы, як патэльня. «Ну,— думае хлопец,— цяпер я зусім прапаў: рыжы' грошы забраў, а гэтаму і каня, бадай, з возам давядзецца аддаць». Завярнуў ён з дарогі і памчаўся ў лес.
«Гэта злодзей, відаць, нейкі, калі ад людзей уцякае»,— падумаў лысы і кінуўся наўздагон. Дагнаў хлопца, схапіў за каўнер:
— Прызнавайся, што ўкраў?
Бачыць хлопец: нічога не зробіш, і расказаў лысаму, чаму ён так яго напалохаўся.
Пасмяяўся лысы і кажа:
— Добра, паедзем назад, я табе грошы вярну.
Прыехалі яны ў карчму, а лысы паглядзеў туды-сюды, бачыць: ляжыць на калодзе цялячая лапатка. Падышоў ён да карчмара, пастукаў яго па плячы і пытаецца:
— Колькі каштуе твая лапатка?
Карчмар падумаў, што той хоча купіць цялячую лапатку, і кажа:
— Тры рублі.
Дастаў лысы тры рублі, заплаціў, узяў нож і загадвае карчмару:
— Скідай пінжак.
— Навошта? — здзівіўся карчмар.
— A то я сапсую яго, калі буду выразаць у цябе лапатку.
— Што ты, чалавеча,— заенчыў карчмар,— хіба ж можна за тры рублі сваю лапатку прадаць?
— А хіба можна сто рублёў за міску капусты браць? — кажа лысы.
I як ні выкручваўся хітры карчмар, а давялося яму вярнуць хлопцу грошы. Ды яшчэ і сваіх палавіну аддаў лысаму, каб той лапатку не выразаў.
Зарадаваўся хлопец і дзякуе лысаму.
— Дай бог,— кажа,— каб і ва ўсіх так галовы аблыселі, як у цябе. Тады б мне не прыйшлося нікога асцерагацца.
ЦЫГАН I ПОП
Наняўся цыган у папа сена касіць. Дагаварыліся. Назаўтра напакаваў цыган добрую торбу ежы і паехаў з папоўскімі парабкамі на сенажаць. Прыехаў, паглядзеў — раса вялікая.
— Раніцою касіць нельга — росна,— кажа цыган.— Давайце пакуль што паснедаем.
Ну, парабкі і рады. Селі снедаць.
Тым часам і сонца прыпякло.
— Удзень,— кажа цыган,— касіць нельга — млосна. Давайце паабедаем.
Паабедалі.
— А зараз,— кажа цыган,— трэба паспаць, каб здор завязаўся.
— А калі касіць будзем? — пытаюцца парабкі.
— Адвячоркам.
Паспалі да вечара. Цыган устаў, пацягнуўся і кажа:
— А цяпер таксама не да касьбы: камары. Давайце вячэраць.
Павячэралі. Цыган кажа:
— Ну, а зараз дахаты пара.
Прыехалі дахаты. Цыган пайшоў да папа:
— Давай, бацюшка, плату: усю тваю сенажаць скасілі.
Заплаціў non цыгану за работу і даў яму пірог у прыдачу.
Цыган прыстаў:
— He, бацюшка, гэтага за такую работу Mana: дай яшчэ сала.
Поп пачаў таргавацца:
— Хопіць табе і без сала!
— Ну, бацюшка,— кажа цыган,— не даў ты мне сала, каб тваё сена травою ўстала.
I пайшоў сваёю дарогаю.
Назаўтра паехаў non сам з парабкамі сена грэбці. Глядзіць — і праўда: замест сена трава стаіць...
— Ах,— хапіўся за галаву non,— лепш бы я даў цыгану кавалак сала, а так уся работа прапала...
ХВОСТ ДЫ ГРЫВА
Быў у бацькі сын Хвядос. Сабраўся бацька яго жаніць. Сам паехаў дзяўчыну сватаць, а сыну загадаў сушыць снапы ў сушылцы.
Пайшоў Хвядос снапы сушыць ды і сушылку спаліў. Прыязджае на досвітку бацька са сватоў, будзіць сына:
— Хадзем малаціць.
Хвядос адказвае:
— А чым, калі цапы пагарэлі?
— Як пагарэлі?
— А так, сушылка згарэла, дык і цапы разам з ёю.
Пабедаваў бацька і думае сам сабе: «Ажаню яго, можа, тады паразумнее».
Паслаў ён Хвядоса да папа на споведзь.
Пайшоў Хвядос да папа.
— Ну што,— пытаецца non,— жаніцца хочаш?
— Хачу.
— А ці ведаеш ты пацеры1?
— He,— кажа Хвядос.— А вось ёсьцека ў мяне меншы брат, дык той на пацеры, як гад.
Узлаваўся non на Хвядоса, хацеў яго прагнаць, ды бачыць: нешта трымае ён пад крысом.
— Што гэта ў цябе?
— А гэта, бацюшка, я гасцінца прынёс.
— Якога?
— Ды трохі жывіны, трохі збажыны.
Палажыў перад папом курыцу і вянок цыбулі.
Поп палагаднеў.
— Добра,— кажа,— але сёння спавядаць цябе не буду — позна. Бяры маю кабылу і едзь на начлег. А заўтра я з табою разлічуся.
Назаўтра раніцою прыйшоў Хвядос да папа, надзьмуўся і стаіць на парозе. Поп пытаецца:
— Чаго ты надзьмуўся, Хвядос?
— I ты б надзьмуўся, каб на начлезе пабыў.
— А што там такое было?
— А тое, што тваю кабылу ваўкі ўкусілі.
— Як — укусілі? Будзе жыва?
— Дзе там! Застаўся толькі хвост ды грыва.
1 П а ц е р ы — малітвы.
КУЛАК I ПАРАБАК
ТКыў-быў скупы і хітры кулак. Парабкі працавалі на яго ад цямна да цямна. А карміў ён іх толькі адзін раз у дзень.
Вось як гэта было. Пасадзіць кулак парабка снедаць. А снедання дасць з камарыны нос. Паснедае парабак і нават не пачуе — было што ў pope ці не. Тады кулак пытаецца ў яго:
— Можа, паабедаеш заадно? Бо няма чаго табе даваць у торбу.
— Добра,— згаджаецца парабак,— давай і абед.
З’есць парабак і абед, а кулак зноў пытаецца:
— To, можа, ужо і павячэраеш адным заходам? Як вернешся з работы, не трэба будзе час траціць на вячэру — хутчэй спаць ляжаш.