• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    Пачуўшы пра плату, вядзьмар ахвотна згадзіўся. Пайшлі на поле. Вядзьмар паглядзеў на залом здалёк і кажа:
    — Вельмі ж страшны залом. Так да яго падступацца я і сам баюся.
    Скінуў ён сарочку, каб большага туману напусціць на Тодара, і ракам папоўз да залома.
    Паўзе вядзьмар і ўсё крэхча, што страшны залом нехта заламаў: відаць, на гаспадарову смерць. Давядзецца даражэй узяць з Тодара за такі залом.
    Падышлі сюды і Тодаравы суседзі падзівіцца, як вядзьмар будзе страшны залом вырываць.
    Тут Тодар, доўга не думаючы, уссеў на ведзьмара верхам, дастаў з-пад крыса дручок ды давай дубасіць ашуканца:
    — Я ж табе, шэльма, пакажу, які гэта страшны залом! Я ж яго сам і заламаў!
    Раве вядзьмар немым голасам, а Тодар дубасіць яго па чым папала. Біў, біў, а потым пытаецца:
    — Будзеш добрым людзям галовы дурыць?
    — He,— енчыць вядзьмар,— пусці толькі жывога.
    . Пусціў Тодар ведзьмара. Усхапіўся той ды наўцекача — і сарочкі адрокся.
    Напужаліся суседзі, думалі — вядзьмар са свету Тодара зжыве: ён жа ўсё можа зрабіць... Ажно мінае тыдзень, другі, а Тодар жыве і на ведзьмара чхае.
    Вядзьмар жа керхаў, керхаў ды і скапыціўся: відаць, Тодараў дручок быў мацнейшы за яго чары.
    ЯК СЦЕПКА
    3 ПАНАМ ГАВАРЫЎ
    /І¥ыу некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Бывала, прыйдзе да яго хто штонебудзь прасіць, а ён як крыкне: «Што скажаш?» — дык той ад страху забудзецца і аб сваёй просьбе.
    — Нічога, паночку, усё добра,— адказвае бядак калоцячыся.
    — А па добрым што?
    — He ведаю, паночку...
    — На стайню яго, галгана! — раве пан.— Даць яму розаг, каб больш сюды не хадзіў!
    Іначай той пан і не ўмеў з людзьмі гаварыць. I людзі баяліся з ім гаварыць, бо скажаш што не так, не па шэрсці — да смерці засячэ.
    Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. Было гэта вясною. Са-
    браўся пан ды паехаў аглядаць свой новы маёнтак. Як паехаў, дык і застаўся там на ўсё лета: вельмі ж яму спадабаўся новы маёнтак. Праўду бо кажуць, што новае сіта на калочку вісіць, a старое пад лавай ляжыць.
    Тым часам у старым маёнтку нарабілася шмат бяды. «Як,— думае аканом,— сказаць пану пра бяду?» Сам ехаць да яго баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Ды няма ахвотніка. Каму хочацца дастаць ад пана лішніх розаг?
    А жыў там адзін чалавек. 3 выгляду так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі яго проста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы.
    Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланца да пана, прыйшоў да яго і кажа:
    — Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.
    Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ён яму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіў у дарогу.
    Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнай карчмы не мінае.
    Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшце ў новы маёнтак.
    Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў:
    — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся!
    I нацкаваў на яго сабак.
    Сцёпка дастаў з торбачкі кавалак хлеба, кінуў сабакам. Тыя і перасталі брахаць. Тады Сцёпка зноў падышоў да ганка.
    — Што табе трэба? — крычыць лёкай.— Тут сам пан жыве!
    Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа:
    — А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жа мне і патрэбен гэты сам-пан. Я прыйшоў да яго са старога маёнтка.
    Лёкай памякчэў.
    — Добра,— кажа,— я далажу пану пра цябе. Але скажы ж ты мне, адкуль ты ведаеш, што і я — пан?
    — Гм,— хітра кашлянуў Сцёпка,— бачу: ты пан не пан, а так сабе паўпанак, бо ў цябе лоб нізкі, нос слізкі, от і відаць, што лізаў панскія міскі.
    Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Убачыў гэта пан з акна і паклікаў лёкая да сябе.
    — Які там хлоп1? — Пытаецца пан у лёкая.
    — Ды валацуга нейкі са старога панскага маёнтка,— адказаў лёкай і нізка пакланіўся пану.
    Пан успомніў, што даўно не быў у старым маёнтку.
    — Пакліч яго сюды,— загадаў ён лёкаю.
    Пабег лёкай клікаць Сцёпку, а той дастаў капшук, набіў люльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць. Выкрасіў агню, закурыў люлечку. Курыць ды паплёўвае на чысты панскі ганак.
    — Ідзі ў пакоі? цябе пан кліча! — крычыць яму лёкай.
    — He трасца пана трасе, пачакае,— адказвае Сцёпка і пакурвае сабе люлечку.
    —Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай.— A то пан цябе розгамі засячэ...
    — He засячэ! Вось дакуру люльку, тады і • пайду.
    1 X л о п — халоп, абразлівая клічка прыгонных сялян.
    Чакаў, чакаў пан Сцёпку, не дачакаўся. Кліча зноў лёкая:
    —г Чаму хлоп не ідзе?
    — Люльку, пане, курыць.
    Пан узлаваўся:
    — Гані яго сюды!
    Сцёпка дакурыў люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху і толькі тады падаўся памаленьку ў панскія пакоі. Лёкай бяжыць наперадзе, адчыняе Сцёпку дзверы, як пану.
    Увайшоў Сцёпка да пана ды і закашляўся пасля моцнага тытуню. Кашляе, а пан чакае, толькі злосна вачыма зіркае. Адкашляўся сяктак Сцёпка і кажа:
    — Добры дзень, паночку!
    — Што скажаш? — хмурыцца пан.
    — Усё добра, паночку.
    — А па добрым што?
    — Ды вось, паночку, прыслаў мяне аканом. Бачыце, панскі сцізорык зламаўся.
    — Які сцізорык?
    — Ды, мабыць, той, якім пану пер’і вастрылі.
    — Як жа яго зламалі?
    — Кажуць жа, пане, што без начыння і лапця не спляцеш. А ўсялякае начынне пры рабоце псуецца. Вось так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла’ шкуру, узялі сцізорык. Але на панскім выжле вельмі ж моцная шкура была. Ну, сцізорык і зламаўся.
    — Якога выжла? Што ты пляцеш, галган? — закрычаў злосны пан і хацеў ужо загадаць слугам, каб забралі Сцёпку на стайню і далі розаг. Але Сцёпка пачаў расказваць далей:
    — Панскі выжал, гэта той самы, можа, пан
    1 В ы ж а л — паляўнічы сабака.
    памятае, што ўскочыў быў у студню, а Мікіту пасылалі даставаць, дык ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Здаецца, калі не мыляюся, пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў...
    — Што ж, мой лепшы выжал здох?
    — Здох, пане.
    — 3 чаго ж ён здох?
    — Каніны аб’еўся, дык адразу і ногі выпруЦіў.
    — Якой каніны?
    — Ды мяса жарабца.
    — Якога жарабца?
    — Панскага ж буланага жарабца, з лысінкаю.
    — Што ж, і ён здох?
    — Здох, пане. А шкада, добры жарабец быў.
    — О, я нешчаслівы!
    — Э, пане, чаго вельмі турбавацца. Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.
    — 3 чаго ж жарабец здох?
    — Падарваўся, мабыць.
    — Што ж на ім рабілі? Шпарка ездзілі, ці што?
    — Ды не, пане, на ім не ездзілі, ён заўсёды на стайні стаяў.
    — А што ж?
    — Ваду, пане, вазілі.
    — Але ж нашто была тая вада?
    — Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, дык і за брытву ўхопішся. Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.
    — Што ж, і свінушнік згарэў?
    — Згарэў, пане.
    — Як жа ён загарэўся?
    — Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы1, дык ад яе і загарэўся.
    — To і абора згарэла?
    — Згарэла, пане, як свечка.
    — 3 чаго ж яна загарэлася?
    — Вось гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо ад пакояў.
    — О, то і пакоі згарэлі?
    — Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў.
    — I ўвесь двор згарэў?
    — Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей.
    Ухапіўся пан за галаву ды давай божкаць.
    — Але з чаго ж загарэліся пакоі? — зноў пытаецца пан у Сцёпкі.
    — Ад свечак, пане.
    — Для чаго ж паліліся свечкі?
    — Ну як жа, пане, вядома, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
    — Хто ж там памёр?
    — Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася,— пані памерла.
    — Што, што ты кажаш?.. Пані памерла?!
    Пачуўшы такія навіны, пан зваліўся з крэсла, а Сцёпка закурыў люлечку ды падаўся сабе дахаты.
    1 А б о р a — хлеў.
    ПАЛЕШУКІ I ПАЛЕВІКІ
    Было ў бацькі дванаццаць сыноў, усе рослыя ды ўдалыя хлопцы.
    Жылі яны на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі там сваю гаспадарку, палявалі на дзікіх звяроў і птушак. Стары бацька, сівы, як голуб, сядзеў сабе ў кажушку і ўлетку ды толькі камандаваў. I былі ў сям’і лад ды згода.
    Пажаніліся сыны, пайшлі ў іх свае дзеці. Вялікая вырасла сям’я. Ды ўсе слухалі старога бацьку, і кожны рабіў сваю работу.
    Але вось па некаторым часе памёр бацька. I пачаліся ў сям’і нелады. Жонкі братоў сварацца, адна адну заядаюць — рады няма. Такая пайшла між імі калатня, што і мужыкі нічога зрабіць не могуць. Крычаць жонкі, хочуць дзяліцца.
    «Ну што ж,— думаюць браты,— трэба дзяліцца».
    Пачалі дзяліцца. Ды справа гэтая не такая і лёгкая, як ім здавалася. Сяк-так з крыкам ды зыкам падзялілі дабро і жывёлу. А як дайшло да зямлі, дык тут чуць адзін аднаго не пазабівалі: ніяк не мог-уць падзяліць сваю палянку, каб нікому крыўды не было. Перасварыліся браты і сталі адзін аднаму ворагамі.
    Толькі два малодшыя браты жылі між сабою ў вялікай згодзе: куды адзін, туды і другі. He захацелі яны калаціцца з братамі за зямлю, пакінулі бацькаву хату ды падаліся ў свет шукаць іншага прытулку.
    Зрабілі браты з двух дубоў вялікія сані, запрэглі ў іх шэсць пар валоў, наклалі дабра, пасадзілі жонак з дзецьмі ды паехалі на санях па пяску. А каровы і дробная жывёла ззаду за імі пайшлі.
    Працягнулі трохі валы дубовыя сані па пяску ды сталі як укопаныя. Калёс тыя браты не мелі і нічога пра іх не ведалі. Бо нікуды яны з свайго лесу не толькі ўлетку, але і зімою не ездзілі.
    Пачалі браты адпілоўваць круглыя калодкі ды падкладваць пад палазы. Коцяцца калодкі, і сані паўзуць уперад.
    Надакучыла меншаму брату падкладваць калодкі пад палазы, вось ён і кажа большаму:
    — Давай зробім так, каб калодкі самі круціліся пад палазамі.
    I зрабілі яны першыя ў тым краі калёсы. Лёгка пайшлі цяпер валы, так што браты і самі паселі на воз. Едуць і дзівяцца, як яны да гэтага часу абыходзіліся без калёс.
    Ехалі яны, ехалі, даехалі да вялікай ракі. Агледзелі раку — усюды глыбока, нідзе няма зручнага месца, каб пераехаць уброд. А тут такая навальніца ўсхадзілася, што лес, як звер.
    раве. Ломіць навальніца дрэвы, як саломінкі, ды шпурляе ў раку. Плывуць яны па вадзе цэлымі сціртамі.
    Паглядзеў на іх малодшы брат, падумаў і здагадаўся, як перабрацца цераз раку.
    Налавілі яны з братам дрэў, ачысцілі галлё, калоды звязалі адну з адной і зрабілі моцны плыт. А як сціхла навальніца, узвезлі свой воз на плыт. Самі стаяць на плыце ды кіруюць доўгімі жэрдкамі-бусакамі, а плыт плыве, як карабель.