• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    Паны так і аслупянелі — не маглі нічога адказаць мужыку. А той узяў розгі пад паху ды шусь за парог.
    1 3 а м ы к а й (польск.) — зачыняй, замыкай.
    ПАНУ НАВУКА
    Ну, дык слухайце! Скажу вам не казку, a праўду.
    Было гэта яшчэ за панамі. А ліхія ж былі паны! He людзі, а звяр’ё. Трапіш да такога пана, то хоць кладзіся ды памірай: нічым яму не дагодзіш. Кажуць жа: зачыні чорту дзверы, дык ён у акно ўлезе. Гэтак і пан. Ты яму выстранчаеш, шчыра робіш, а ён усё крычыць: «Не так, шэльма, не так, галган', не так, пся крэў2!» I есць цябе поедам, здзекуецца, зневажае. А чуць што не ўнаровіш — жыўцом скуру зніме.
    Ой цяжка, вельмі цяжка было жыць за панамі!
    Дык вось. Быў у адным маёнтку такі ліхі пан. Чаго ён толькі не вытвараў! Як толькі не здзека-
    1 Г а л г а н — абразлівая клічка: абадранец, жабрак.
    2 П с я крэў — сабачая кроў.
    ваўся з людзей! He аднаго насмерць засек. Прыгонных сваіх і за людзей не лічыў.
    Загадаў аднойчы паганы пан, каб усе, хто мае валоў на продаж, прыводзілі іх толькі ў яго маёнтак. Паставіў па канцах сяла варту і не дазваляў праехаць туды ніводнаму купцу. Прывядзе хто вала ў маёнтак на продаж, а пан паглядзіць і кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, a казёл!
    I заплаціць, як за казла. А хто пярэчыць уздумае — пашле на стайню ды ўсыпле розаг.
    Доўга мучыліся людзі з такім паганым панам, доўга цярпелі — бо што зробіш, каму паскардзішся? Паны ж тады ўсюды сядзелі — і ў маёнтках і ў судах.
    Ды знайшоўся нарэшце адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія слёзы і крыўды.
    Гэта быў здатны і ўдалы дзяцюк. Звалі яго Рымша. Рана ён асірацеў, але і адзін неяк такі ўзбіўся на гаспадарку. Горды быў хлапец Рымша. Ніхто не адважваўся яго і пальцам крануць.
    Прывёў Рымша ў маёнтак вала прадаваць. Выйшаў пан на ганак і кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, a казёл!
    Глянуў Рымша, што нікога блізка няма, паказаў пану папліску1 ды пытаецца:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прывёў табе вала, а не казла!
    I давай дубасіць пана папліскаю. Біў, біў, пакуль рука не забалела.
    — Вось табе,— кажа,— за тое, што з людзей здзекуешся! Калі вычухаеш, чакай мяне ў госці.
    1 Папліска — паплеціна, лазіна.
    Сказаў гэта Рымша, кінуў вала і ўцёк у лес.
    Знайшлі дваровыя людзі пана без памяці — так змясіў яго Рымша. Толькі на трэці дзень апрытомнеў пан.
    — Злавіць мне Рымшу! — загадаў ён слугам.
    Ды дзе там! Таго і след ветрам замяло. Лясы даўней былі цёмныя, густыя. Жыві ў іх колькі хочаш, ніхто цябе і не ўбачыць.
    Мінае дзень за днём, а пан ніяк ачуняць не можа. Якіх толькі дактароў не клікалі — ніхто рады не дасць: мусіць, яму Рымша добра такі адсадзіў пячонкі.
    Тым часам прыехаў у маёнтак новы доктар з поўным сундуком усялякіх лекаў. Паклікаў пан да сябе новага доктара, частуе і просіць, каб палячыў яго.
    — Добра,— кажа доктар,— я пана вылечу. Трэба толькі нацяпліць лазню.
    Нацяплілі слугі лазню. Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. А сам пачаў націраць яго ўсялякімі мазямі.
    Сядзіць пан, трымаецца за жэрдку ды толькі крэхча.
    Але нядоўга ён крахтаў. Дастаў неўзабаве доктар з кішэні сырамятны пасак, прывязаў ім да жэрдкі панавы рукі і заткнуў яму вехцем рот. Пасля ўзяў папліску і кажа:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла...
    Бачыць пан, што гэта Рымша, а не доктар, хоча крычаць, ды не можа — вехаць у горле!
    Круціцца пан, як уюн на гарачай патэльні, a Рымша лупіць яго папліскаю па чым папала. Траха не ўсю скуру садраў з пана. Потым сеў на каня і паехаў. Толькі яго і бачылі.
    Доўга хварэў пан. Усе думалі, што капцы ўжо яму. Ды ліхога і смерць не бярэ: пад вясну акрыяў пан і надумаўся за граніцу, на воды, ехаць. Пачаў збірацца, а тут якраз грошай не хапае. Парашыў ён прадаць лес. Пусціў пагалоску, і пачалі прыязджаць купцы аглядаць лес. Таргаваліся, таргаваліся, ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся.
    Аднаго дня прыехаў у маёнтак нейкі вельмі ж багаты з выгляду купец. Павёў яго пан аглядаць лес. Пан хваліць лес, хоча даражэй з купца злупіць, а купец усё падтаквае яму ды адводзіць далей у гушчарнік. Забраліся яны ў такую нетру, што і свету не відаць. Тут купец давай рукамі хвоі абнімаць, сажнем таўшчыню мераць. Абхапіў і пан адну хваіну.
    — Вось,— кажа,— глядзі, якая калодзішча! Золата, а не лес.
    А купец выхапіў з кішэні пасак ды прывязаў пана да хвоі. Потым дастаў з-пад крыса папліску, паказаў пану і пытаецца:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла!
    I пачаў пярэсціць пана...
    Біў, біў колькі ўлезла, ды так і пакінуў прывязаным да хвоі. Увесь дзень прастаяў пан каля дрэва, пакуль не знайшлі яго дваровыя людзі.
    Можа, з год пасля таго пракачаўся пан, а ўсё няма ачунку.
    Зноў раяць яму дактары ехаць на воды. Прадаў пан лес, збожжа, жывёлу. Набраў шмат грошай і сабраўся ехаць за граніцу, на воды. А Рымша ўсё цікуе за панам. Даведаўся ён, па якой дарозе будзе ехаць пан, і зрабіў на яго пастку: паставіў у лесе за ганок трое адзін ад аднаго двух конных хлапцоў з папліскамі.
    Пад’ехаў пан да першага хлапца, а той здалёк патрос папліскаю і крычыць:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза?
    — Хапай, хапай яго! — крычыць пан на фурмана.—Гэта ж Рымша!
    Фурман шась нажом па пастронках, сеў на прыпражнога каня і пагнаўся за хлапцом.
    Як толькі ён знік з вачэй, да панскага воза пад’ехаў другі такі ж хлапец. Замахнуўся папліскаю і кажа:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза?
    — Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая.— Гэта ж Рымша!
    Ускочыў лёкай на другога каня і памчаўся за хлапцом. Застаўся пан адзін у карэце. Тут ні адсюль ні адтуль перад ім апынуўся сам Рымша. Дастаў ён з-пад крыса папліску, патрос ёю і пытаецца:
    — Што гэта, пане: бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла!
    Збіў Рымша пана на горкі яблык, забраў грошы і пайшоў у лес, у сваю зямлянку.
    Шмат дабра потым рабіў Рымша бедным людзям: і грашыма памагаў, і ад ліхіх паноў бараніў.
    Яшчэ і да гэтага часу ў цёмным лесе паміж Заполлем і Навасёлкамі' стаіць гара. Завуць яе Рымшаваю гарою. Кажуць, там і жыў той горды і смелы дзяцюк Рымша.
    1 На Мазыршчыне.
    ДВА КАМЕНІ
    Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, а то і падсілкуецца трохі. Людзі з усяе акругі ведалі той камень і шанавалі яго.
    Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў. Паехаў ён у горад, купіў там верхні жарнавы камень і вязе яго на валах дахаты. Убачыў жарнавік свайго таварыша пры дарозе і заганарыўся.
    — Вось бачыш, які я пан! Мяне на валах возяць, а ты нікому не патрэбен. Валяешся тут, як ламачына. Прэч з дарогі, бо расцісну, як порхаўку!
    Тут на валоў напалі авадні ды сляпні. Закруцілі валы хвастамі ды як скокнулі ўбок... Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, і ганарысты жарнавік паляцеў далоў.
    Ды так рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж усярэдзіне ў яго нешта трэснула.
    Ляжыць жарнавік і траха са злосці не лопаецца, што давялося апынуцца побач з такім брыдкім каменем.
    Тым часам млынар пачаў прыглядацца да прыдарожнага каменя. «Ці не зрабіць мне з яго споднік для жорнаў?» — думае.
    Паклікаў ён майстра. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.
    Прывёз млынар абодва камені і зрабіў з іх жорны: камень, што валяўся пры дарозе, палажыў пад спод, а куплены — наверх.
    Меле сподні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. А верхні камень аж скрыгоча ад злосці, фанабэрыцца перад таварышам:
    — Куды табе да мяне! Я калі захачу, дык задушу цябе! He ты, а я мялю муку!
    Пры гэтым ён так закруціўся, так зашумеў, што аж распаўся на кавалкі.
    Пабедаваў млынар ды выкінуў тыя кавалкі ў гразь як непатрэбныя.
    Купіў млынар новы жарнавік, доўга малоў ім, але і той зламаўся.
    А сподні камень трапіўся такі моцны ды ўдалы, што і да гэтага часу меле.
    сляпы, ГЛУХІ I БЯЗНОГІ
    «\тл
    х/І¥ылі ў адной вёсцы сляпы, глухі і бязногі.
    Пачалася ў тым краі вайна. Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца.
    Сляпы чуе, што статак рыкае на вуліцы, калёсы грукацяць на грэблі, людзі крычаць ды некуды бягуць, але нічога не бачыць, што робіцца.
    Глухі сядзіць на загуменні ў халадку пад ліпаю і пляце лапці. Ен бачыць, што за вёскаю падняўся пыл ад калёс, людзі кудысьці спяшаюцца, але нічога не ведае, што робіцца.
    Бязногі ўсё бачыць і чуе, ды сам зрушыцца з месца не можа: сядзіць на прызбе, мух адганяе.
    Тым часам уварваліся ў вёску ворагі. Ператрэслі ўсё, забралі хлеб і што з дабра засталося, падпалілі хаты ды пайшлі далей.
    Гарыць вёска, як сухая салома, і няма каму яе ратаваць.
    Сляпы куды ні сунецца, усё на агонь натыкаецца. Пачаў ён крычаць, на дапамогу клікаць. Пачуў яго бязногі. Але і самому яму няма ратунку ад агню.
    Скаціўся бязногі з прызбы ды папоўз на руках на загуменне. Убачыў там глухога. Пачаў яму тлумачыць, што трэба сляпога ратаваць. Ды глухі не разумее, што бязногі ад яго хоча. Узлез тады бязногі глухому на плечы і паказвае, куды яму ісці. Дайшлі яны гэтак да сляпога. Узяў глухі сляпога за руку і вывеў з агню.
    Згарэла вёска ўшчэнт: ні кала ні двара не засталося.
    Пачалі сляпы, глухі і бязногі раіцца, як ім далей жыць. I парашылі болып не пакідаць адзін аднаго ў бядзе, а рабіць усё згодна, як адзін чалавек.
    Пайшоў глухі на загуменне, знайшоў там старую каламажку. Сеў бязногі ў каламажку, a сляпы і глухі ўзяліся за аглоблі.
    Сляпы і глухі вязуць каламажку, а бязногі сядзіць і кіруе. I едуць яны як мае быць: дзе яма, там пакажа глухі, дзе выюць галодныя ваўкі, там перасцеражэ сляпы, бо слых у сляпога самы чуткі, а дзе трэба ў сустрэчнага запытацца дарогі, там паможа бязногі.
    Пад’ехалі яны гэтак да адной уцалелай вёскі. А ў ёй ні жывой душы. Бязногі застаўся сядзець у каламажцы, а сляпы і глухі пабраліся за рукі і пайшлі шукаць якой-небудзь спажывы.
    Чуе сляпы — цурчыць недалёка вада. Штурхнуў ён глухога пад бок, той паглядзеў навокал і ўбачыў крыніцу пад вярбою. Напіліся яны вады, набралі ў запас і пайшлі далей.
    Бачыць глухі — кружацца каля аднаго двара вароны і сарокі. Пайшоў ён туды з таварышам,