• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    А бойка — трах, трах! — яго па каленях. Прабег ён крыху ды грымнуўся як сноп вобземлю. Накрыўка ў бойцы выскачыла, і ўся смятана вылілася.
    Падняўся мужык, плюнуў са злосці і пабег далей. Выгнаў цялят з аўса і прыгнаў іх дамоў.
    — He хочаце,— кажа,— на выгане пасвіцца, дык стойце ў хляве галодныя!
    Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата.
    Вытурыў мужык свінню вон, стаў пасярод хаты і чухае патыліцу: што ж цяпер рабіць? Трэба, думае, хоць яйкі ратаваць, бо як астынуць, дык і кураняты не выведуцца: бяда будзе ад жонкі... Пакруціўся сюды-туды — няма курыцы.
    Сеў мужык з гора сам на рэшата. «Як вернецца квактуха,— думае,— тады я злезу абед варыць, а яе пасаджу».
    Ехаў праз вёску казак і зайшоў у хату вады напіцца. Убачыў мужыка на рэшаце.
    — Што ты робіш? — пытаецца.
    — Куранят выседжваю,— адказвае мужык.
    — Хто ж гэта цябе, небараку, пасадзіў на рэшата?
    Расказаў мужык пра сваю бяду — як ён дома за гаспадыню застаўся і як не пашанцавала яму.
    Парагатаў казак, а-потым давай бізуном яго хвастаць... Лупіць і прыказвае:
    — Вось табе за тваю дурноту! Жонка поле арэ, а ты што робіш?
    Круціўся, круціўся мужык і падушыў усе яйкі. Бачыць — няма ратунку. Саскочыў з рэшата ды ходу. Залез з перапуду на гару і схаваўся там у кораб з пер’ем.
    Казак напіўся вады ды паехаў далей. А мужык сядзіць у пер’і, ад страху калоціцца.
    Тым часам прыехалі жончыны бацькі ў госці. Зайшлі ў хату. Паглядзела цешча на непарадкі і кажа да дзеда:
    — He дзіра, што зяць з нашаю дачкою сварыцца! Мусіць, такі і праўда, што яна гультайка.
    — Калі так,— кажа дзед,— дык аддамо гаецінец не дачцэ, а зяцю!
    Мужык усё гэта чуў з гары. «Які ж яны гасцінец прывезлі?» — узяла яго цікавасць.
    Перагнуўся ён цераз кораб, каб паглядзець гасцінец, а кораб — бабух! — і паляцеў далоў разам з мужыком.
    Пачулі дзед з бабаю грукат, выбеглі ў сенцы і ўбачылі там мужыка ў пер’і.
    — Чорт! Чорт! — закрычалі яны ў адзін голас.
    Баба пачала хрысціцца, а дзед схапіў качаргу ды давай чорта дубасіць:
    — Бач, нячыстая сіла, куды панадзіўся цягацца!
    Усхапіўся мужык і кінуўся на агарод. Схаваўся там у каноплях і сядзіць ні жывы ні мёртвы, пабітыя бакі чухае.
    Вярнулася ўвечары з поля жонка. Бацькі кажуць ёй:
    — Ну, цяпер ты з мужыком будзеш добра жыць.
    — Чаму? — пытаецца дачка.
    — Бо мы выгналі чорта з вашай хаты. Гэта ён, пракляты, сварыў вас!
    I праўда: перастаў пасля таго мужык абзываць жонку гультайкай.
    ПОІІ I ДЗЯК
    Жылі ў адным сяле non і дзяк: абодва п’яніцы. Хочацца ім піць, ды няма за што.
    Вось дзяк і кажа папу:
    — Есць у цябе, бацюшка, святая кніга тоўстая; я красці буду, а ты па ёй варажыць, то і будзе нам за што выпіваць.
    Украў дзяк у суседа вала, завёў у лес ды прывязаў да бярэзіны.
    Забегаў сусед — шукае вала. А дзяк кажа яму:
    — Ідзі, чалавеча, да бацюшкі: ёсць у яго TaKan кніга, па якой ён можа любога злодзея ўгадаць„ А калі ўжо не ўгадае, хто ўкраў, дык угадае, дзе схаваў...
    Прыбег сусед да папа, плюсь яму ў руку:
    — Вычытай, бацюшка, у сваёй кнізе, хто майго вала ўкраў!
    — А што мне будзе за гэта?
    — Нічога не пашкадую!
    — Дасі пяць рублёў і гарэлкі, то вычытаю.
    — Дам. Вельмі ж добры вол быў!
    — To нясі гарэлку, а грошы пасля, як вала знойдзем.
    Прынёс сусед гарэлку. Селі non з дзякам ды папіваюць сабе памаленьку. Выпілі, non паглядзеў у кнігу, памармытаў сабе пад нос ды кажа:
    — Ёсць твой вол! Жывы і здаровы.
    — Няўжо? — зарадаваўся сусед.
    — Ідзі ў лес, там ён: каля балотца стаіць, да бярэзіны прывязаны. Яго ўжо зладзеі хочуць далей весці, ды баяцца, што цяпер дзень: чакаюць ночы...
    Пайшоў сусед у лес, знайшоў вала.
    Прынёс ён папу грошы, дзякуе не надзякуецца. A non з дзякам купілі гарэлкі, сядзяць, папіваюць.
    Ну, цяпер так у іх і пайшло як па масле: калі грошай няма, а выпіць хочацца — ідзе дзяк на промысел: у каго карову ўкрадзе, у каго авечку... Поп, вядома, адразу ўгадае.
    Вось аднаго разу фурман, лёкай і кухар укралі ў свайго пана шкатулку грошай.
    Дачуўся пан, што non усім добра ўгадвае, загадаў запрэгчы тройку коней у карэту ды ехаць па яго.
    Прыязджае панскі аканом да папа. А той сядзіць п’яны, аж вочы пачырванелі ад гарэлкі. Аканом кажа:
    — Прасіў пан, каб бацюшка прыехалі да нас у маёнтак.
    Поп зараз прычасаў кудлы, апрануў расу, крыж пачапіў на шыю ды паехаў.
    Пан пачаставаў папа як след, а потым і кажа:
    — Я чуў, бацюшка, што ты памагаеш людзям
    у няшчасці. Памажы і мне. У мяне шмат грошай укралі. Калі ты мне іх знойдзеш, я дам табе за гэта тысячу рублёў і два вазы пшаніцы.
    Спужаўся non.
    — Цяпер, пане,— кажа,— не магу нічога сказаць. Кніга мая засталася дома. I хто ведае — можа, давядзецца і цэлую ноч сядзець ды вычытваць... Грошай жа ў пана многа ўкралі!..
    А сам сабе думае: хутчэй бы ўцячы адсюль, бо дзяк не ўкраў, то і не вычытаеш...
    Пан кажа:
    — Добра. Заўтра я прышлю па цябе карэту. А зараз едзь дадому і вычытвай.
    Вярнуўся non дадому, паклікаў дзяка.
    — Прапалі мы цяпер, дзяча, са сваёю кнігаю. Трзба ўцякаць з гэтага сяла на новае месца.
    — А калі ж будзем уцякаць? — пытаецца дзяк.
    — Ды вось пасядзім трохі, а пасля трэціх пеўняў і дамо драла. Бо пан як данясе архірэю, што мы людзей ашукваем,— пападзе нам абодвум.
    — Добра,— кажа дзяк.— Ты зноў на новым месцы будзеш папом, а я — дзякам.
    Сядзяць non з дзякам, чакаюць трэціх пеўняў.
    Тым часам фурман, лёкай і кухар напужаліся не на жарты — калі non узяўся гадаць, хто грошы ўкраў, то напэўна выгадае. He першы раз яму!
    — Пойдзем,— кажа фурман,— паглядзім, што ён робіць: гадае ці не?
    Як толькі паны паснулі, рушылі яны да папа. Зайшлі на двор; лёкай і кухар кажуць фурману:
    — Падыдзі ты да акна адзін, паглядзі, а мы пачакаем.
    Падышоў фурман да акна, бачыць — сядзяць
    non з дзякам, чакаюць. А тут якраз і папоў певень закукарэкаў. Поп кажа:
    — Ну, дзяча, ужо ёсць адзін!
    Фурман аж умлеў. Праўду бо кажуць, што на злодзеі шапка гарыць. Прыбег ён да таварышаў.
    — Пазнаў,— шэпча,— мяне... Як толькі я падышоў да акна, ён і кажа: «Ужо ёсць адзін». Як у сук уляпіў, пракляты!
    — Пайду і я паслухаю,— кажа лёкай.
    Падышоў да акна, а певень:
    — Ку-ка-рэ-ку!
    Поп кажа:
    — Ну, дзяча, ужо два!
    Вярнуўся лёкай да таварышаў, калоціцца, слова вымавіць не можа.
    — Пазнаў, кажа, заікаючыся,— і мяне...
    Пайшоў да акна і кухар. А тут певень трэці раз:
    — Ку-ка-рэ-ку!
    Поп кажа:
    — Ну, дзяча, дачакаліся: усе тры ёсць!
    А дзяк ужо і не чуе нічога: зваліўся пад стол ды храпе.
    Фурман, лёкай і кухар шусь тады ў хату да папа. Поп напалохаўся, думаў, гэта пан іх па яго прыслаў.
    Яны ж адразу бух яму ў ногі:
    — Бацюшка, не кажы пану, што мы грошы ўкралі! Мы дамо табе за гэта па трыццаць рублёў, толькі не кажы. Хто з нас богу не грэшны, цару не вінаваты!
    Зарадаваўся non, пытаецца:
    — А дзе ж вы падзелі грошы?
    — Закапалі, бацюшка, у стайні, каля другога стойла...
    — А цэлыя грошы, нічога сабе не ўзялі?
    — Цэлыя, бацюшка. Мы іх як укралі, дык адразу і закапалі.
    — Добра,— кажа non,— што з вамі рабіць: павінную галаву і меч не сячэ. Давайце па трыццаць рублёў...
    Далі яны папу па трыццаць рублёў, плюснулі ў руку ды пабеглі назад у маёнтак вясёлыя.
    Поп пачаў будзіць дзяка:
    — Уставай, дзяча, будзем піць да самага дня. Знайшліся зладзеі.
    Назаўтра non яшчэ спіць, а пан прыслаў ужо тройку коней па яго.
    Пабудзіў аканом папа. Той ахвотна сабраўся. Узяў сваю тоўстую кнігу ды паехаў.
    Уваходзіць у пакой да пана, трасе перад ім кнігаю:
    — Вычытаў, пане! Знайшлася панская шкатулка!
    Пан пытаецца:
    — Дзе ж яна, бацюшка?
    — Дайце,— кажа non,— мне двух работнікаў...
    Даў яму пан двух работнікаў. Пайшоў non з імі ў стайню, разгарнуў сваю кнігу, паглядзеў у яе ды кажа да работнікаў:
    — Капайце вось тут, каля другога стойла.
    Пачалі работнікі капаць і выкапалі панскую шкатулку з грашыма.
    Аддаў non пану грошы.
    — Вось яны,— кажа.— Давайце мне цяпер за турбацыю, што дакляравалі.
    Пачухаў пан патыліцу: пшаніцы-то не шкада, а тысячу рублёў не хочацца даваць. «Што тут зрабіць,— думае пан,— каб скруціць папу тысячу рублёў?»
    Выйшаў ён на двор, бачыць — ляціць жук. Пан схапіў жука ў жменю, вярнуўся назад ды кажа папу:
    — Калі ўгадаеш, бацюшка, што ў мяне ў руцэ, аддам табе ўсё дакляраванае ды яшчэ і прыбаўлю.
    Поп так і аслупянеў ад неспадзяванай загадкі.
    — Ото ж,— мармыча сам сабе,— папаўся, Жучку, у панскую ручку...
    — Бач ты,— здзівіўся пан,— угадаў!
    Пан і не ведаў, што non меў прозвішча Жук.
    Ну, рабіць няма чаго. Аддаў пан яму тысячу рублёў, два вазы пшаніцы і яшчэ воз прыбавіў.
    Прыехаў non дадому, паклікаў дзяка і кажа:
    — Удалася, дзяча, нам і гэтая штука. Будзем цяпер гуляць ды панскую шкатулку ўспамінаць!
    Выпілі non з дзякам ды пачалі грошы дзяліць. Дзялілі, дзялілі — ніяк падзяліць не могуць.
    Поп крычыць:	<
    — Я старшы, мне дзве долі трэба ўзяць!
    Дзяк крычыць:
    — Ты старшы ў царкве, а не ў варажбе!
    Узлаваўся non ды — трах! — дзяка кадзілам. А дзяк папа — за валасы...
    I такая ў іх калатня пайшла — на ўсю аколіцу лямантуюць.
    Збегліся на крык людзі. Даведаліся, за што non з дзякам б’юцца, і прагналі іх з сяла абодвух.
    ЯК ПАНА ВІНШАВАЛІ
    Нарадзіўся ў пана сын.
    Даведаўся пра гэта аканом. «Трэба,— думае,— павіншаваць пана».
    Паклікаў ён старасту, лёкая і фурмана ды кажа ім:
    — Пойдзем віншаваць пана з сынам. Я буду гаварыць першы, а ты, стараста, скажаш за мною: «3 усім дваром», а ты, лёкай: «3 дзецьмі і з жонкаю», а ты, фурман: «I з усім сваім набыткам». Зразумелі?
    — Зразумелі!
    Толькі ж, глядзіце, гаварыце шчыра, ад душы. Калі ўсё ўдала скажаце, дык пан узнагародзіць нас.
    — Добра,— кажуць слугі.— Мы ад душы павіншуем пана. Бо хто ж яго болып любіць, як не мы!
    А каб не ісці да пана ў такі дзень з пустымі
    рукамі, аканом напакаваў рэшата яек і загадаў парабку несці.
    Сабраліся так ды і пайшлі пана віншаваць: спераду парабак з рэшатам яек, за парабкам аканом, за аканомам — стараста, за старастам — лёкай, за лёкаем — фурман.
    Падышлі да панскіх пакояў. Тут раптам у парабка развязалася абора ад лапця. Аканом наступіў на абору — парабак так і грымнуўся кулём цераз парог з рэшатам яек...
    Як убачыў гэта аканом, забыўся на ўсё ды крыкнуў са злосці: