• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людзей слухай, а свой розум май Беларускія народныя казкі

    Людзей слухай, а свой розум май

    Беларускія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 211с.
    Мінск 1988
    115.23 МБ
    Убачылі каровы, што валы паплылі на другі бераг, кінуліся ў раку ды за імі наўздагон. Толькі свінні і авечкі не адважыліся скакаць у ваду. Стаяць на беразе, бляюць, рохкаюць. Вярнуліся потым браты з плытом назад і забралі іх. Гэтак усе і пераправіліся цераз шырокую і глыбокую раку. Паехалі яны далей і забраліся ў такую пушчу, што і канца ёй няма.
    Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга. Большы брат змарыўся, аслабеў.
    — Застануся,— кажа ён меншаму брату,— я тут, бо не хопіць у мяне сілы з гэтага лесу выцерабіцца.
    I застаўся з сваёю сям’ёю жыць у лесе.
    3 таго часу і яго самога, і ўвесь яго род пачалі зваць палешукамі.
    А малодшы брат не захацеў заставацца ў лесе. Быў ён дужы, як тур, і спадзяваўся на сваю сілу. Ен адзін церабіў прасекі, масціў грэблі і ехаў далей.
    I да гэтых часоў засталіся яшчэ на Палессі тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў малодшы брат.
    Ці доўга ён так выбіраўся з цёмнага лесу, ці не, але вось нарэшце пачалі трапляцца прагаліны ды палянкі з пяскамі. Асеў малодшы брат на гэтых палянках, пачаў іх араць і сеяць збожжа.
    I з таго часу празвалі яго самога і ўвесь яго род палевікамі.
    А потым рассяліліся палешукі і палевікі, занялі новыя лясы і палі ды сталі добрымі суседзямі.
    Так і цяпер жывуць.
    ДУРНАЯ ПАНІ I «РАЗУМНЫ» ПАН
    Быў адзін мужык. Да ўсяго спрыцён. Што ні надумаецца — тое і зробіць. I ўсё яму гладка ўдавалася.
    Захацелася яму з паноў пажартаваць. Пайшоў ён на панскі двор. Бачыць: ходзіць па двары белая свіння з парасятамі. Мужык зняў шапку, пачаў кланяцца свінні.
    Убачыла гэта пані з балкона.
    — Чаго ты, мужык, кланяешся маёй Белцы? — пытаецца.
    Мужык пачухаў патыліцу ды кажа заклапочана:
    — Бачыш, панечка, справа якая: ваша Белка даводзіцца маёй Рабцы роднай цёткай. Рабка выходзіць замуж, дык прыслала мяне запрасіць цётку на вяселле. А цётка нешта ўсё гнецца, не хоча ісці. Вось я ёй і кланяюся...
    — А я і не ведала, што ў маёй Белкі ёсць пляменніца! — здзівілася пані.
    — Есць, ёсць! — кажа мужык.— Яна такая ж добрая, ціхая ды рахманая, як і яе цётка.
    — Дык як жа ты яе — павядзеш ці павязеш? — пытаецца пані.
    — Павяду, панечка: няма ў мяне на чым везці.
    — А парасяты як — дома застануцца?
    — He, панечка. Рабка запрашала цётку з дзеткамі...
    — Дык жа яны малыя: ці дойдуць?
    — Так, так, панечка,— кажа мужык,— могуць і не дайсці: дарога няблізкая.
    — Дык я загадаю, каб запрэглі каня.
    — Вядома, панечка, на возе ім лепш было б: усё ж яны не простыя парасяты, а панскія.
    Тут як бачыш падалі мужыку павозку. Звязаў ён Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок.
    — Ці скора ж чакаць Белку з дзеткамі з вяселля? — пытаецца пані.
    — А так пасля дожджыку ў чацвер,— адказаў мужык.
    Сеў ён на воз і паехаў дахаты.
    Вярнуўся пан з палявання. Пані яму і расказала, што іх Белка паехала на вяселле да пляменніцы і вернецца пасля дожджыку ў чацвер.
    — Ах,— кажа пан,— якая ж ты дурная! Падмануў цябе мужык: прападзе і свіння з парасятамі, і фурманка. Ну, ды мяне ён не абдурыць!
    Загадаў пан запрэгчы тройку коней, сеў з фурманом і памчаўся даганяць мужыка.
    Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць.
    Пачуў мужык званок і думае: «Ці не пагоня гэта?» Звярнуў каня ў лес, прывязаў да дрэва. А сам выйшаў на дарогу, накрыў шапкаю жабу і сеў каля яе, аберуч за шапку трымаючыся.
    Пад’ехаў пан.
    — Набок! — крычыць мужыку.
    — He, панок,— кажа мужык,— аб’язджайце вы, бо мне нельга з гэтага месца сысці.
    Аб’ехаў пан, потым спыніўся і пытаецца:
    — Гэй, мужык, ці не бачыў ты тут чалавека з свіннёю і з парасятамі?
    — Бачыў, пане.
    — А ведаеш, куды ён паехаў?
    — Ведаю, панок.
    — Дык пакажы нам дарогу.
    — He магу, панок, рук падняць. Я лепш раскажу вам: едзьце проста, потым завернеце крутакрута направа, потым крута-крута налева і гэтак далей.
    Пан пытаецца ў фурмана:
    — Зразумеў?
    — He, пане.
    Тады пан пытаецца ў мужыка:
    — А ты сам дагнаў бы яго?
    — Чаму ж не! Я яго як бачыш дагнаў бы!
    — Дык дагані, я табе заплачу.
    — He магу. Мне няможна нават з месца скрануцца.
    — Чаму?
    — Дык гэта ж, бачыце, якая справа: ехаў гэтай дарогай мой пан, сустрэўся з другім панам, а той падарыў яму заморскага шчыгла. Дык пан загадаў мне вартаваць шчыгла, пакуль ён не вернецца.
    — Ну, то едзь ты з маім фурманом, а я буду вартаваць шчыгла,— кажа пан.
    — He, пане, не магу: ты выпусціш шчыгла, тады мне бяда будзе.
    — Ну, дык я буду вартаваць з фурманом, a ты даганяй адзін.
    — He, не магу...
    — To на табе сто рублёў — толькі даганяй.
    Падумаў мужык і кажа:
    — Добра. Але глядзіце ж — мацней трымайце шапку, каб шчыгол не вылецеў!
    Узяў мужык сто рублёў, сеў у панскую карэту і паехаў. Па дарозе адчапіў званок, заехаў у лес, забраў падводу з Белкаю ды рушыў дахаты.
    Сядзяць пан з фурманом над шапкаю з гадзіну — няма мужыка. Пачакалі яшчэ гадзіну — нікога не чуваць. Фурман пакруціў галавою і кажа:
    — Пані была дурная — аддала мужыку каня з Белкаю і парасятамі, а пан яшчэ дурнейшы: аддаў за нейкага заморскага шчыгла тройку лепшых коней з карэтаю ды яшчэ сто рублёў у прыдачу.
    Пан узлаваўся:
    — Што ты брэшаш, галган! He можа таго быць, каб мужык перахітрыў мяне! Я калі дам аб’яву, дык адразу даведаюся, чый шчыгол, і тады знайду мужыка.
    Сядзелі яны, сядзелі над шапкаю, а тут ужо і звечарэла. Фурман і кажа:
    — Пане, есці хочацца. Пара дадому...
    Пану таксама есці захацелася, ды і рукі знямелі. Ён і кажа:
    — Возьмем шчыгла і пойдзем. А там я знайду гэтага мужыка! Ну, я шапку буду падымаць, а ты лаві шчыгла.
    । — Ой, пане,— калоціцца фурман,— баюся: яшчэ выпушчу.
    — Ну, дык ты падымай шапку, а я лавіць буду. Я не такі разявака, як ты!
    Прыўзняў фурман шапку, а пан цоп абедзвюма рукамі за жабу!
    Агледзеўся пан ды як закрычыць, як замахае рукамі...
    А фурман смяецца, узяўшыся ў бокі:
    — Ці не казаў я, што пані дурная, а пан яшчэ дурнейшы!
    — Маўчы,— просіць пан фурмана,— не кажы хоць пані...
    I павалокся пан дадому як мыла з’еўшы.
    ШАПТУХА
    •ш»
    /Іхыла ў адным сяльцы старэнькая бабка. Сяльцо было маленькае, хат з дзесяць. I на самым канцы яго стаяла бабчына хатка. Была яна такая ж старэнькая, як і сама бабка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Вось і стаіць яна, бо не ведае, у які бок паваліцца. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Калі ёсць што, то з’есць, а няма — і так абыдзецца.
    Ехаў аднаго разу праз тое сяльцо пан. Убачыў ён знаёмую бабку ды і задзівіўся.
    — Хіба ж ты яшчэ жыва? — пытаецца.
    — Жыва, паночку. He ідзе смерць па мяне... — А колькі ж табе гадоў?
    — Ды я сваім гадам і ліку не ведаю...
    — А як жа ты жывеш?
    — Якое маё жыццё! Як так жыць, то лепей
    гніць: рабіць не магу, а дзеці і ўнукі ўсе даўно паўміралі. Адна я цяпер, як тая былінка ў полі. Няма каму і вады падаць. Ці не памог бы ты. паночку, чым-небудзь старому чалавеку?
    Пан быў скупы. He было яшчэ таго, каб ён каму памог у бядзе. Падумаў ён і кажа;
    — Чаму ж ты, старая, ке шэпчаш ці не варожыш?
    — He ўмею, панок.
    — Дык я цябе навучу.
    — А навучы, голубе, навучы, каб і я недарэмна свет займала.
    Нахіліўся пан да бабчынага вуха ды кажа:
    — Як паклічуць цябе да хворага, ты пахукай на яго тройчы і шапчы: «Сіголаў жыў, сіголаў не». Пашапчы гэтак трохі, дай яму выпіць вады з бутэлечкі — ён і ачуняе. А не ачуняе, то сіголаў яго бяры.
    Падзякавала бабка пану і пачала шаптаць, як ён яе навучыў.
    Пайшла чутка па аколіцы, што абявілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу. Ды не толькі лечыць, але і ўсё ўгадвае.
    Павалілі да тае бабкі людзі адусюль. Нясуць і вязуць ёй усялякага дабра. Жыве бабка і паміраць не хоча.
    Тым часам паехаў аднойчы пан на паляванне. Дзень быў халодны. Пан доўга ганяўся за зайцамі, крычаў на ўсё горла супраць ветру, вось і села яму скула ў горле. Пан і да аднаго доктара, і да другога — ніхто не можа скулы тае вылечыць. А яна вось-вось задушыць яго.
    Жонка кажа, што трэба паклікаць шаптуху, а пан і слухаць не хоча: ведае ж ён гэтую шаптуху!
    Цярпеў, цярпеў ён, а нарэшце, як не стала моцы, дык і згадзіўся, каб паклікалі бабку.
    Прывезлі бабку, а пан ужо ледзь дыхае. Давай тут бабка хутчэй хукаць ды шаптаць: «Сіголаў жыў, сіголаў не...»
    Пачуў пан, што бабка шэпча тое, чаму ён яе дзеля жарту навучыў, дык яго аж смех апанаваў. Бабка ж не зважае ні на што — шэпча: «Сіголаў жыў, сіголаў не...»
    Слухаў, слухаў пан, а потым як зарагоча — дык скула ў горле і лопнула...
    Ачухаўся пан ды давай дзякаваць бабцы, што адратавала ад смерці.
    — I гэта ты ўсё так лечыш, як я цябе навучыў? — пытаецца ён.
    — Эге ж, панок, так і лячу.
    — Ну, а як жа ты ўгадваеш?
    — Ды як прыйдзецца...
    — Угадай жа, што я цяпер думаю.
    Паглядзела бабка пану ў вочы і кажа:
    — Думаеш: заплаціць мне за шэпты ці не?
    Пан засмяяўся:
    — А няхай цябе, бабка, качкі стопчуць: як жа ты ўгадала?
    — А гэта, пане, кожны ўгадае, хто цябе знае...
    НЕДАЛІКАТНЫ СЫН
    Жыў уаднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.
    — Кузьма,— крычыць сын на бацьку,— ідзі араць! Кузьма, загані свіней у хлеў!
    Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.
    Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.
    — Дурань,— кажуць,— як гэта можна, каб бацьку не паважаць!
    А яму хоць бы што: не слухае ні бацькі, ні людзей.
    Аднаго разу паехаў Кузьма з сынам па сена. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім. Мінулі гладкую дарогу, уехалі ў лес. Тут пайшлі карчы ды выбоіны.
    Злез бацька з сена, ідзе збоку, за возам наглядае, каб не абярнуўся. А сын ляжыць на сваім возе ды толькі камандуе:
    — Кузьма, вунь яма — падтрымай воз! Кузьма, правядзі маю кабылу па ўзбочыне, a то кола за корч зачэпіцца!
    Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго:
    — Маладзец, Кузьма! Добра стараешся.
    Узлаваўся бацька і перастаў бегаць да сынавага воза.
    У адным месцы сынаў воз трапіў у глыбокую выбоіну і перакуліўся... Сын шлёпнуўся носам у гразь.
    Устаў ён і лае бацьку:
    — Бачыш, Кузьма, што ты нарабіў!