• Газеты, часопісы і г.д.
  • Логіка  Аркадзь Бабко

    Логіка

    Аркадзь Бабко

    Памер: 184с.
    Мінск 2017
    50.14 МБ
    Навуковыя тэорыі з'яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    Прыродазнаўчыя тэорыі  гэта навуковыя тэорыі.________________ Прыродазнаўчыя тэорыі з ’яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    Усе фізічныя тэорыі належаць да прыродазнаўчых тэорый.
    Усе фізічныя тэорыі — гэта вынікі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    Тэорыі, што апісваюць падзеі ў мікрасвеце,  гэта фізічныя тэорыі.______________________________________________________
    Тэорыі, што апісваюць падзеі ў мікрасвеце, з ’яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнаіі дзейнасці.
    У рамках рэгрэсіўнага полісілагізма з кожнай новай высновай усё больш агульным робіцца яе прэдыкат і разам з ім усё разважанне. У працэсе разгортвання думкі мы ўзыходзім, такім чынам, да ўсё больш грунтоўных і важкіх палажэнняў:
    Навуковыя тэорыі з’яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    90
    Прыродазнаўчыя тэорыі — гэта навуковыя тэорыі.
    Прыродазнаўчыя тэорыі з’яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    Вынікі чалавечай пазнавальнай дзеіінасці  гэта культурныя набыткі чалавецтва.
    Прыродазнаўчыя тэорыі належаць да культурных набыткаў чалавеірпва.
    Культурныя набыткі чалавецтва з’яўляюцца фактарамі яго гістарычнага развіцця._________________________________
    Прыродазнаўчыя тэорыі з 'яўляюцца фактарамі гістарычнага развіцця чалавецтва.
    Энтымема
    Просты катэгарычны сілагізм ператвараецца ў энтымему'0, калі апускаецца (але маецца на ўвазе) пэўны яго структурны элемент. Усе людзі смяротныя; значыцца, грэкі смяротныя. У дадзенай развазе апушчана меншая пасылка (Грэкі  людзі). Дзве іншыя разнавіднасці энтымем, што паўстаюць на грунце простага катэгарычнага сілагізма, маюць у якасці невыяўленага элемента большую пасылку (Калі грэкі — людзі, дык яны смяротныя) ці выснову (Усе людзі смяротныя, а грэкі  людзіў
    Неабходна адзначыць, што логікі, як правіла, карпатліва і дэталёва аналізуюць дадзены феномен, матывуючы свой уважлівы падыход яго здольнасцю «рабіць малапрыкметнымі фармальныя або змястоўныя хібы» ў разважаннях [4, с. 129], У сувязі з гэтым асаблівае значэнне надаецца працэдуры аднаўлення энтымемы да поўнай формы простага катэгарычнага сілагізма: дадзеная працэдура дазваляе выразна выявіць вытокі некарэктнасці адпаведнай развагі, калі апошняя мае месца. Таму яна заслугоўвае падрабязнага і засяроджанага разгляду. У чыста фармальным плане заўжды існуюць два шляхі яе здзяйснення: энтымема можа быць адноўлена да поўнага сілагізма па схеме дзвюх фігур:
    10 Ян Пятроўскі ўказвае ў сваім «Клясычным грэцкабеларускім слоўніку» некалькі значэнняў дадзенага слова, сярод якіх сустракаюцца і такія, як «думка», «ідэя» (8, ч. 1, с. 146] Звычайна, аднак, значэнне тэрміна «энлымема» звязваецца з выразам «у розуме» [4, с. 129] Варта адзначыць, што ў антычнай логіцы і рыторыцы ён абазначаў адрозныя ад скарочанага сілагізма спосабы руху думкі [22, т. 2, с. 528]
    91
    першай і другой або трэцяй і чацвёртай  калі апушчана большая пасылка, першай і трэцяй або другой і чацвёртай  калі не выказваецца меншая пасылка. Выбар на карысць той ці іншай з іх павінен грунтавацца на сфармуляваных у абсягу сілагістыкі правілах, а таксама змястоўных аспектах адпаведных разваг.
    Разгледзім найперш у якасці прыкладу прыведзеную вышэй (карэктную) энтымему Калі грэкі  людзі, дык яны смяротныя. Большая пасылка прысутнічае ў ёй толькі імпліцытна і таму  каб атрымаць просты катэгарычны сілагізм у поўнай форме  яе неабходна выразна сфармуляваць. Дадзеная фармулёўка можа даць у выніку развагу, што здзяйсняецца ці па схеме першай, ці па схеме другой фігуры. Калі першы шлях прыводзіць да агульназначнага модуса (Barbara), дык на другім паўстаюць пэўныя цяжкасці. Сапраўды, з пункту гледжання зместу большая пасылка павінна фармулявацца ў выглядзе прыватнасцвярджальнага выказвання: Некаторыя са смяротных істот з’яўляюцца людзьмі, што забараняецца правіламі другой фігуры. Праўда, суадносіны тэрмінаў паводле аб’ёму ў дадзеным выказванні маюць нестандартны характар, што дазваляе выбудаваць агульназначную развагу. Тым не менш больш просты і натуральны крок  правесці працэдуру аднаўлення дадзенай энтымемы да простага катэгарычнага сілагізма поўнай формы па схеме першай фігуры.
    У тым выпадку, калі адпаведная развага з’яўляецца некарэктнай, фармальныя ці змястоўныя цяжкасці паўстаюць пры любым спосабе правядзення дадзенай лагічнай аперацыі. Разгледзім некарэктную энтымему, аналагічную па сваёй форме папярэдняй: Калі навуковыя тэорыі маюць статус абгрунтаваных ведаў, дык яны з’яўляюцца праўдзівымі. Аднаўляючы яе паводле модуса Barbara першай фігуры (іншы модус тут немагчымы: выснова і меншая пасылка перадаюцца агульнасцвярджальнымі выказваннямі толькі ў дадзеным модусе), мы дапусцім у фармулёўцы большай пасылкі істотную змястоўную памылку: Усе абгрунтаваныя веды з’яўляюцца праўдзівымі. Абраўшы схему другой фігуры, мы атрымаем развагу, заганную ў фармальным плане: Калі ўсе праўдзівыя веды маюць абгрунтаваны характар і навуковыя тэорыі з’яўляюцца абгрунтаванымі, дык яны з’яўляюцца
    92
    праўдзівымі. (Правілы другой фігуры патрабуюць, каб у адпаведных развагах фігуравала адмоўная пасылка: інакш сярэдні тэрмін застанецца неразмеркаваным, што і мае месца ў дадзеным выпадку.) Такім чынам, працэдура аднаўлення энтымемы да простага катэгарычнага сілагізма поўнай формы сапраўды выступае як дзейсны сродак праверкі адпаведных разваг на правільнасць.
    Эпіхейрэма
    Энтымема можа фігураваць у якасці матэрыялу для выбудо^вання больш складаных разваг, якія называюцца эпіхейрэмамі '. Паводле сваёй фармальнай дэфініцыі эпіхейрэма  гэта сілагізм, пасылкамі якога з’яўляюцца энтымемьг.
    Антыноміі  гэта супярэчнасці, што выклікаюць ашаламляльны псіхалагічны эфект, паколькі яны з 'яўляюцца парадоксамі.
    Супярэчнасці, што выклікаюць ашаламляльны псіхалагічны эфект, стымулююць навуковы пошук, паколькі яны маюць неардынарны характар.
    Значыцца, антыноміі стымулююць навуковы пойіук.
    Такім чынам, эпіхейрэма выступае як пэўная разнавіднасць складанаскарочаных сілагізмаў.
    Сарыт
    Адзначым, што, згарнуўшы, гэта значыць зрабіўшы імпліцытнымі, няяўнымі, наяўныя ў полісілагізме прамежкавыя высновы, мы атрымаем яго скарочаную форму, сарытп. Насуперак згаданаму найменню, упершыню ўжытаму ў дачыненні да дадзенага тыпу разваг у IV стагоддзі рымскім філосафам, граматыкам і прамоўцам Гаем Марыем Віктарынам13 [22, т. 9, с. 1095], адпаведнае разгортванне думкі зусім не з’яўляецца неўпарадкаваным нагру
    11 «Клясычны грэцкабеларускі слоўнік» Яна Пятроўскага падае наступныя значэнні дадзенага слова: «спроба, прадпрыняцьце, пастанова, замер» [8, ч, 1, с. 162], Неабходна мець на ўвазе, што дадзены тэрмін меў і мае ў навуковай і вучэбнай літаратуры рознае змястоўнае напаўненне [4, с. 129; 22, т. 2, с. 577579],
    12 У сваім «Клясычным грэцкабеларускім слоўніку» Ян Пятроўскі прыводзіць некалькі слоў, якія могуць прэтэндаваць на вызначальную ролю ў этымалогіі гэтага тэрміна, і сярод іх  ашрб^, што ў перакладзе азначае «куча», «стос» [8, ч. 2, с. 184],
    13 Як і тэрмін «эпіхейрэма», дадзены тэрмін ужываўся на працягу гістарычнага развіцця логікі не толькі ў тым значэнні, у якім ён разглядаецца вышэй (22, т. 9, с. 1090],
    93
    вашчваннем пасылак, што нечакана завяршаецца высновай. Наадварот, сарыт уяўляе сабой пэўным чынам выбудаваны і арганізаваны феномен. Грунтам і гарантам кагерэнтнасці гэтай лагічнай формы з’яўляецца яе ўнутраная сувязь з полісілагізмам, кожны з відаў якога выступае як аснова для пэўнай разнавіднасці сарыта. Так, калі мы правядзём згаданую вышэй аперацыю з прагрэсіўным полісілагізмам, дык ён ператворыцца ў гакленіеўскі сарыт (названы так у гонар яго першаадкрывальніка нямецкага філосафа Р. Гёкеля (15471628); у лацінізаванай форме яго прозвішча прамаўляецца і пішацца як Гакленіўс). Прадэманструем гэта на прыкладзе развагі, якую мы прыводзілі ў якасці ілюстрацыі дадзенага тыпу полісілагізма:
    Навуковыя тэорыі з’яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    Прыродазнаўчыя тэорыі  гэта навуковыя тэорыі.
    Усе фізічныя тэорыі належаць да прыродазнаўчых тэорый.
    Тэорыі, што апісваюць падзеі ў мікрасвеце,  гэта фізічныя тэорыі.
    Тэорыі, што апісваюць падзеі ў мікрасвеце, з 'яўляюцца вынікамі чалавечай пазнавальнай дзейнасці.
    Правёўшы аналагічную аперацыю з рэгрэсіўным полісілагізмам, мы атрымаем сарыт, які разглядаўся ўжо Арыстоцелем і таму названы арыстоцелеўскім.
    Навуковыя тэорыі з’яўляюцца вынікамі чалавечаіі пазнавальнай дзеіінасці.
    Прыродазнаўчыя тэорыі  гэта навуковыя тэорыі.
    Вынікі чалавечай пазнавальнай дзейнасііі  гэта культурныя набыткі чалавецтва.
    Культурныя набыткі чалавецтва з’яўляюцца фактарамі яго гістарычнага развіцця.
    Прыродазнаўчыя тэорыі з’яўляюцца фактарамі гістарычнага развіцця чалавецтва.
    Завяршаючы разгляд асноў сілагістыкі, адзначым, што існуюць і такія формы высноўвання, у якіх пасылкі перадаюцца не толькі катэгарычнымі выказваннямі ці катэгарычныя выказванні ўвогуле адсутнічаюць. Мы прааналізуем іх, аднак, у наступным раздзе
    94
    ле, выкарыстоўваючы тэхнічныя сродкі, што шырока і плённа ўжываюцца ў сучаснай логіцы.
    Пытанні і заданні
    1.	Пра якую тэндэнцыю ў практыцы маўлення і пісьма сведчаць такія лагічныя формы, як энтымема, эпіхейрэма і сарыт?
    2.	Падумайце, ці ёсць пэўная заканамернасць і глыбокі сэнс у тым, што сарыт, грунтам якога з’яўляецца рэгрэсіўны полісілагізм, быў вылучаны логікамі яшчэ ў Антычнасці, у той час як на адпаведнай лагічнай форме, якая грунтуецца на прагрэсіўным полісілагізме, яны засяродзілі сваю ўвагу толькі ў эпоху ранняга Новага часу? Калі так, дык у чым гэтая заканамернасць і гэты сэнс?
    3.	Праверце, ці з’яўляюцца карэктнымі наступныя энтымемы, аднавіўшы іх да сілагізмаў у поўнай форме:
    а)	Я.мыслю, значыць я існую (Р. Дэкарт).
    b)	Калі ніводзін барыён не з 'яўляецца лептонам, дык ніводзін электрон не з ’яўляецца барыёнам.
    с)	Усе інжынеры вывучалі тэарэтычную механіку; значыцца, усе, хто працуе з тэхнічнымі прыстасаваннямі, вывучалі тэарэтычную механіку.
    4.	Сфармулюйце высновы прыведзеных ніжэй эпіхейрэм:
    а)	Сілагістычныя высновы  дзейсны сродак аргументацыі, бо дзейсным сродкам аргумешпацыі з'яўляюцца ўсе высновы, якія маюць неабходны характар.