• Газеты, часопісы і г.д.
  • Логіка  Аркадзь Бабко

    Логіка

    Аркадзь Бабко

    Памер: 184с.
    Мінск 2017
    50.14 МБ
    а)	Кіно не з 'яўляецца сішпэтычным відам мастацтва.
    18
    b)	X таленавіты навуковец.
    с)	Хіба ён музыка?!
    d)	Ці пісаў Шылер музыку?
    е)	Пазнай самога сябе!
    5.	Вызначце сярод наступных выразаў іменныя і прапазіцыянальныя функцыі:
    a)	X смяецца.
    Ь)	Сталіца Рэспублікі X.
    с)	Хл малака.
    d)	Калі X, дык Y.
    е)	Калі Х>4, дыкХ>2.
    ДДоктарХ.
    6.	У рамках аб’ектнай мовы ці ў рамках метамовы сфармуляваны прыведзеныя ніжэй палажэнні (яны належаць Арыстоцелю [11,с.71])?
    а)	Адно і тое не можа быць уласцівым і разам з тым неўласцівым пэўнай рэчы з аднаго пункту гледжання.
    Ь)	Немагчыма, каб супярэчлівыя выказванні былі адначасова праўдзівымі.
    7.	Вызначце аргументы і функтары ў наступных выразах:
    а)	Таленавіты студэнт.
    Ь)	Чалавек ідзе.
    с)	Дзесяць больш, чым два.
    d)	Планеты рухаюцца вакол зорак.
    19
    2	. АСНОВЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙ ЛОГІКІ
    2.1. ІМЁНЫ
    У кантэксце цэнтральнай тэарэтычнай сістэмы традыцыйнай логікі  сілагістыкі — грунтоўнае значэнне мае той момант, што развагі складаюцца з выказванняў, а выказванні  з імён. Гэта азначае, што ў якасці элементарнай формы лагічнага аналізу ў ёй фігуруе імя: менавіта на яго ўзроўні аналізуюцца тут структурныя сувязі, у якіх выяўляецца механізм слушных разваг. Таму сілагістыку нельга зразумець і засвоіць ва ўсёй яе паўнаце без сур’ёзнага разгляду асноўных характарыстык згаданага моўнага феномена.
    Імя, паняцце, тэрмін
    Гэты параграф мог бы мець іншы загаловак  напрыклад, «Паняцці» (нярэдка адпаведны структурны кампанент падручнікаў па логіцы менавіта так і называецца). Адзначым у дадзенай сувязі, што праблема суадносінаў імя і паняцця мае няпросты характар. Яе складанасць абумоўліваецца найперш наяўнасцю розных філасофскіх падыходаў да вызначэння сутнасці паняцця (узгадаем рэпліку Гегеля на адрас Канта, што меркаванне, згодна з якім сто талераў з’яўляюцца паняццем, не без падстаў магло б быць названа варварскім [21, с. 136]). Імя як моўная абалонка паняцця, лагічныя ўласцівасці якой вызначаюцца ў канчатковым выніку якраз гэтым апошнім, мае ў дадзеным кантэксце пэўныя тэрміналагічныя перавагі, бо праблемы, звязаныя з ім, не набываюць такой вастрыні: гэта хутчэй праблемы інтэрпрэтацыі, чым ідэнтыфікацыі. Аднак не толькі ў тэрміналагічным плане імя выступае на пярэдні план у сучаснай логіцы: усё большая ўвага засяроджваецца на ім і з аналітычнага пункту гледжання [22, т. 1, с. 784]. Сярод прычын такога стану рэчаў можна згадаць і адмысловы статус праблем, датычных мовы, у сучаснай філасо
    20
    фіі, і той момант, што, як указвае К. Попер, метад моўнага аналізу кідае выклік псіхалагізму ў тэорыі пазнання і азначае істотны прагрэс у кантэксце сцвярджэння ідэалу аб’ектыўнасці ў эпістэмалогіі і навуцы [30, с. XV1XVII].
    Ва «Уводзінах» (1.2) мы ўжывалі выраз «логіка тэрмінаў» як блізкі ці сінанімічны ў дачыненні да выразаў «логіка імён» і «логіка паняццяў», і гэта было зроблена зусім не выпадкова. Справа ў тым, што ён досыць актыўна выкарыстоўваецца ў рознага кшталту тэкстах, прысвечаных лагічнай праблематыцы (гл., напрыклад, [11, с. XVII]). У сувязі з гэтым паўстае пытанне, ці не варта было б адлюстраваць згаданы момант і ў загалоўку дадзенага параграфа? На першы погляд, улічваючы, што мы разглядаем традыцыйную логіку праз прызму арыстоцелеўскай сілагістыкі, было б слушна назваць гэты параграф адпаведным чынам,  напрыклад, «Імёны (тэрміны)». У такім выпадку мы ўлічылі б той момант, што іменныя элементы разваг, якія аналізуюцца ў ёй, і ў сучасных умовах абазначаюцца як тэрміны  мы сутыкнёмся з гэтым у параграфе 2.4. У дадзеным кантэксце, аднак, мы маем справу з вельмі спецыфічным значэннем слова «тэрмін»: ім перакладаецца арыстоцелеўскае Opoq, літаральнае значэнне якога  «мяжа» і якое азначае тут адпаведна «слова, што знаходзіцца на «мяжы», гэта значыць у пачатку ці ў канцы выказвання» [11, с. 52],
    Згаданая вышэй акалічнасць з'яўляецца яскравым сведчаннем на карысць высновы пра шматзначнасць дадзенай моўнай адзінкі. Аналіз гісторыі яе ўжывання таксама пацвярджае адпаведную тэзу. Адзначым у гэтай сувязі палісемічны характар лацінскага слова terminus у сярэднявечнай філасофскай і лагічнай культуры, дзе яно мела трывалыя пазіцыі і было прадметам ажыўленых дыскусій [22, т. 10, с. 10131018]. У Новы час яно адыходзіць на другі план, яго значэнне і прызначэнне робіцца больш плыткім (тэрміны фігуруюць ужо як спецыяльныя, «тэхнічныя» лексічныя адзінкі ці як сінонімы для моўных сродкаў увогуле) [22, т. 10, с. 1019],
    У кантэксце праблемы, якую мы разглядаем, важна таксама мець на ўвазе, што адзначаны намі выраз «логіка тэрмінаў» узыходзіць не непасрэдна да згаданага лацінскага слова, а да англій
    21
    скага term, якое актыўна ўжываецца ў сучаснай логіцы і таксама мае дастаткова шматзначны характар [22, т. 10, с. 1004],
    Такім чынам, улічваючы полісемію слова «тэрмін» (а таксама «тэрм»), мы мусім даць адмоўны адказ на пытанне адносна мэтазгоднасці яго ўключэння ў загаловак дадзенага параграфа і пакінуць у ім месца толькі для імён.
    Семантычныя характарыстыкі імя
    Імя, выступаючы як складовая частка выказвання, адрозніваецца ад яго сваёй семантыкай: лагічнае значэнне выказвання гэта, як указвалася вышэй, яго праўдзівасць ці памылковасць характарыстыкі, якія ў абсягу фармальнай логікі ні ў якім разе не прыпісваюцца імю (магчыма, у нейкім адмыслова патаемным і заглыблена філасофскім сэнсе гэта і можна зрабіць, як сцвярджаюць прадстаўнікі філасофскай герменеўтыкі, але ў такім выпадку трэба пакінуць сферу фармальналагічных даследаванняў). Калі семантыку імя разглядаць у станоўчым плане, дык яна выяўляе дыхатамічную структуру, гэта значыць складаецца з двух асноўных момантаў, для абазначэння якіх мы будзем ужываць традыцыйныя тэрміны «змест» і «аб’ём». Хоць некаторыя навукоўцы лічаць іх крыху старамоднымі (на мове сучаснай логікі гэтыя аспекты іменнай семантыкі абазначаюцца адпаведна як «інтэнсіянальны» і «экстэнсіянальны») [18, с. 654], абодва найменні падаюцца, аднак, дастаткова празрыстымі, яснымі і ў прапедэўтычным плане цалкам прымальнымі (у далейшым, аднак, мы будзем выкарыстоўваць і згаданыя вышэй сучасныя тэрміны). Змест  гэта сукупнасць прымет, на аснове якіх пэўны прадмет (ці клас прадметаў) атрымлівае сваё імя, а аб’ём  гэта сукупнасць саміх згаданых прадметаў (для іх абазначэння прыняты тэрмін дэсігнаты імя).
    Узаемадачыненне зместу і аб’ёму імя
    Змест і аб’ём імя глыбока ўзаемазвязаныя паміж сабой, што знаходзіць сваё знешняе выяўленне ў фармальналагічным законе, згодна з якім іх узаемадачыненне мае адваротны характар: аб’ём імя тым большы, чым бяднейшы яго змест і наадварот. Каб глыбей зразумець сутнасць дадзенага закона, неабходна разгле
    22
    дзець такія лагічныя аперацыі, як абагульненне і абмежаванне аб’ёму імя. У рамках аперацыі абагульнення мы пераходзім ад імя з меншым аб’ёмам да больш шырокага па сваім аб’ёме імя, так што першы робіцца часткай другога. Аперацыя абмежавання мае, натуральна, адваротны характар. Правядзём дадзеную аперацыю ў дачыненні да імя «філосаф»: пярэйдзем, напрыклад, да імя «антычны філосаф». Відавочна, што змяншэнне аб’ёму суправаджаецца тут павялічэннем колькасці прымет, якія фіксуюцца ў адпаведным імені: антычны філосаф мае ўсе тыя прыметы, што складаюць змест імя «філосаф», і да іх дадаецца, прынамсі, яшчэ адна  прыналежнасць да пэўнай культурнай эпохі. Калі мы зробім наступны крок у згаданым кірунку і возьмем імя «антычны філосафатаміст», мы зноў зменшым аб’ём, артыкулюючы новую дадатковую прымету. Відавочна, што аперацыя абагульнення, скіраваная ў супрацьлеглы бок  у бок павялічэння аб’ёму, будзе суправаджацца змяншэннем колькасці прымет, што складаюць змест адпаведных імён.
    Класіфікацыі Ыён паводле зместу і паводле аб’ёму
    Цалкам натуральна, што змест і аб’ём як грунтоўныя лагічныя характарыстыкі імя выконваюць ролю асновы для іх класіфікацыі. У дадзенай сувязі неабходна падкрэсліць, што пры ўсякай спробе класіфікаваць імёны паўстаюць істотныя цяжкасці. I гэта не выпадкова. Уся сукупнасць семантычных аспектаў імя непасрэдна не артыкулюецца ў ім, згаданыя аспекты поўнасцю раскрываюцца ў выказваннях тым ці іншым спосабам, з таго ці іншага боку. Таму нярэдка надзвычай цяжка вызначыць, да якой разнавіднасці гэтага моўнага феномена належыць пэўнае яго ўвасабленне: у розных кантэкстах яно ўжываецца парознаму і выяўляе розныя характарыстыкі. Разам з тым неабходна мець на ўвазе і каласальную разнастайнасць імён, абумоўленую багаццем і разнастайнасцю прадметаў думкі. У такіх умовах неакрэсленасць меж, наяўнасць пераходных формаў у дадзеным сегменце моўнай карціны свету (як і ўсякай іншай жывой і развітай сферы) выглядае цалкам заканамернай.
    Тым не менш логіка ў стане прапанаваць і прапаноўвае ідэалізаваны вобраз гэтай стракатай моўнай рэальнасці (метад ідэа
    23
    лізацыі ўвогуле мае істотнае значэнне для навуковага пазнання і актыўна выкарыстоўваецца на шматлікіх яго кірунках). У сувязі з гэтым апраўданым робіцца і таксанамічны падыход, г. зн. распрацоўка класіфікацый, якія могуць грунтавацца на розных характарыстыках імён. Адпаведныя працэдуры з’яўляюцца значнымі і здзяйсняюцца, безумоўна, не толькі ў сферы логікі. Для апошняй яны важныя таму, што могуць быць эфектыўна задзейнічаны ў працэсе аналізу і праверкі нашых разваг, выяўлення і ідэнтыфікацыі лагічных памылак (а найперш дзеля іх прадухілення ў разважаннях, дзеля таго, каб разважаць карэктна). На дадзеным этапе, аднак, мы абмяжуемся іх агульным разглядам і прывядзём асноўныя групы імён, што традыцыйна вылучаюцца ў іх класіфікацыях паводле змету і паводле аб’ёму.
    Паводле зместу імёны падзяляюцца найперш на канкрэтныя і абстрактныя. Найбольш простая інтэрпрэтацыя гэтага падзелу грунтуецца на выяўленні рознасці (якое з’яўляецца, аднак, не зусім пэўным) паміж прадметам думкі як носьбітам пэўных прымет і як прыметы, адцягненай, абстрагаванай ад яго. У першым выпадку мы маем справу з канкрэтным імем (чалавек, конь, аўтамабільў у другім  з абстрактным (разумнасць, хуткасць, зручнасць). Суадносныя і безадносныя імёны вылучаюцца праз выяўленне адрозненняў паміж двума тыпамі прымет, да першага з якіх належаць прыметы, што выяўляюцца ў адносінах пэўнага прадмета ці класа прадметаў з іншымі прадметамі, а да другога прыметы, што характарызуюць прадмет безадносна да іншых прадметаў. Калі імя абазначае прадмет ці клас прадметаў на аснове першага тыпу прымет, яно, натуральна, характарызуецца як суадноснае (бацька, васал, супярэчнасць), калі  на аснове другога, дык мы маем справу з безадносным імем (філосаф, зубр, домў Станоўчыя і адмоўныя імёны вылучаюцца на аснове наяўнасці ці адсутнасці прымет у прадметаў ці класа прадметаў. Адсутнасць прымет фіксуецца праз ужыванне адмоўнай часціцы. Гармонія, такім чынам, выступае як прыклад станоўчага імя, дысгармонія  адмоўнага. (Сітуацыя застаецца ў дадзеным выпадку дастаткова простай, пакуль мы не пакідаем абсяг аксіялагічна нейтральных імён, і робіцца надзвычай складанай, калі мы звяртаемся да імён з аксіялагічным гучаннем. У апошнім выпадку