Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
ВЯСНА2ООЗ
»СЬСЕ
выпуск першы
— краязнаучы альманах
краязнаўчая фантастыка • археалёгія •
краязнаўства •
гартаючы старыя выданьні • юбілей *
кніга •
першая публікацыя «
мэтодыка. вопыт •
КРУПКІ
На першай старонцы еокладкі: герб горада Крупк’, зацьверджаны
Крупскім райвыканкамам 27 траўня 1999 г.
ПРАДМОВА
Вітаем цябе дарагі чытач! На старонках нашага альманаха ты зможаш знайсці цікавую інфармацыю па гісторыі роднага краю, даведацца аб падзеях мінулых часоў, ці, калі зьявіцца жаданьне, надрукаваць свае краязнаўчыя нататкі. Калі ты яшчэ не адкінуў прэч наш альманах й хочаш даведацца хто мы дык слухай!
Мы харугва скаўтаў і сяброў Малога Палесься. Так называецца наша арганізацыя, якая налічвае больш за сотню сябраў, вучняў некалькіх школаў Крупскага раёну. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА «Аб’яднаньне Бепарускіх Скаўтаў». Нас цікавіць гісторыя нашага рэгіёну Малога Палесься. Калі ты яшчэ працягваеш нас чытаць, то ведай, што навукоўцыгеографы называюць Малым Палесьсем лясную частку Крупскага, Барысаўскага, Бярэзінскага й Бялыніцкага раёнаў, бо сваімі прыроднымі асаблівасьцямі
яна нагадвае Беларускае Палесьсе. Таму нашай асноўнай задачай зьяўляецца комплекснае вывучэньне гісторыі нашай малой радзімы. У нашым альманаху мы будзем друкаваць матэрыялы, якія сабралі ў шматлікіх архіўных, краязнаўчых, этнаграфічных, фальклёрных і археалягічных экспэдыцыях за апошнія гады. Таксама на бачынах нашага выданьня можна будзе прачытаць творы нашых сяброў навукоўцаў, бардаў, мастакоў, пісьменьнікаў, музэйных работнікаў і, зразумела, нашых землякоў.
Асобна хочацца сказаць некалькі слоў пра мову нашага выданьня. Мы шануем родную мову ва ўсіх яе формах таму, дарагі чытач, ты знойдзеш тутартыкулы, напісаныяяк «тарашкевіцай», гэтак і «наркомаўкай».
Выказваем шчырую падзяку Цэнтру «Скрыжаваньне» (Барысаў) у даламозе па выданьню гэтай кнігі.
Галоўны нацыянальны скаўцкісымбальбелая лілея з трыма пялёсткамі на чырвоным тле. Эмблема РГА «Аб’яднаньне Беларускіх Скаўтаў». На сярэднім пялёстку мае шасьціканцовы крыж, узяты з нацыянальнага герба «Пагоня». Б&іачырвонабелая стужка зьвязвае тры пялёсткі. Ужываньне нацыянальных сымбаляў азначае любоў да Бацькаўшчыны. Унізе, на стужцы, зьмешчаны
скаўцкі дэвізвітаньне «Напагатове!».
.«АПЛГ ПЛПСГЬГЕ краяэнаўчы альманах, выпуск 1
MAnOEJnAnKdoGE^—
ГІСТОРЫІПРА МАЛОЕ ПАЛЕССЕ
IМАЛАПАЛЕШУКОУ
КРАЯЗНАУЧАЯ ФАНТАСТЫКА
Андр. Меленік
3 ЧАГО ПАЧНЕМ?
Так склалася, што апошнія стагоддзі самыя раннія звесткі па гісторь і родііага Беларускага Малога Пахя (а есць яшчэ Украінскае Малое лессе, лы чэрпаем з кірылічных гапісаў, складзеных тутэйшымі ндаваслаўнымі хрысціянамі. Пачынаюць тыя летапісы адлік гістарычнага часу з 859862 гадоў, калі вараг Рурык пасадзіў сваіх намеснікаў (сыноў) княжыць у Кіеву, Полацку, Смаленску ды Ноўгарадзе. Раней, без удакладнення часу, ўзгадваюцца апостал Андрэй, што паставіў крыж на месцы будучага Кіева, Кій, Шчэк, Харыў і сястра іх Лыбедзь, што Кіеў заснавалі, ды ваяўнічыя обры, што пасля “погібоша”.
Ды апроч гэтых кірылічных тэкстаў, былі іншыя, якія захавалі звесткі пра наш край, нашы гарады і дзяржавы.
Усходнія географы VIIX стагоддзяў — арабы альБалхі, альІстархі, ібнХаўкаль, Худуд альАлем, Джэйхані, Махамед альІдрысі, а таксама перс, аўтар “Кнігі межаў свету ад усходу да захаду” (Персідскі Ананім) узгадваюць тры буйныя племянныя цэнгры на нашых землях: Куябію (Куяву) са сталіцай Куяба (Куява), Слабію (Славію) са сталіцай Слава (Слаба, Селяба) і Артанію (Арсанію) са сталіцай Арта (Артаб, Арція, Артан, Арсан, Уртаб).
Куяба, па сведчаннях гэтых географаў бліжэй за іншых “да Булгару і
цара. 3 яго вывозяць разнастайныя футры і каштоўныя мячы.”
“Славія далей. Селяба прыемнае месца, з якога ў мірны час жыхары ездзяць гандляваць у зямлю булгараў.”
Яшчэ больш сівыя часы. Канец Нпачатак III стагоддзя. Пахаладанне ў Еўропе. Па Даўгаве і Нёмане падымаюцца на ладдзях да Славіі готы, каб перажыць тут цяжкія гады. Затым яны ж рушаць на Днепр і жывуць там, сярод славян, у міры і згодзе тры гады. Потым прыходзіць голад і ў Славію. Князі, што сядзяць у Селябе ды Джарвабу (у іншай транскрыпцыі — Хардабу, Хадраце) патрабуюць, каб готы сыходзілі, і тыя пачынаюць свой “націск на поўдзень" разам са славянскімі воямі, якія да таго далучаюцца.
На той час, готы ўжо валодаюць рунічнай пісьмовасцю. I руны сапраўды знаходзяць сучасныя археолагі пры раскопах на паўвыспе возера Сялява. 3 VIII стагоддзя да н.э на працягу дваццаці трох стагоддзяў з нядоўгімі перапынкамі тут існавала буйное месца. Сялява, колішняя сталіца Славіі, равеснік Рыму. Напачатку XVI стагоддзя жыхары пакінулі яго, а на мапах з’явілася мястэчка Бобр.
* * *
Месца Сялява, па сутнасці, дало імя тым, каго ведаюць два тысячагоддзі, як славянаў. Разыйшліся па свеце найменні рымлянаў, візантыйцаў, маскавітаў, сталі вядомымі і сла
краін ісламу. Месца большае за Булгар. Прыемнае месца і рэзідэнцыя
краяэнаўчы альманах, выпуск 1
МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
вяне грамадзяне СлавііСялявы дзяржавы, што ў часы росквіту sanMana вярхоўі Дзвіны і Нёману ды ўвесь басейн Дняпра да чарнаморскіх стэпаў. А час яе росквіту прыйшоўся на пачатаксярэдзіну II стагоддзя. Як і Рыму...
Дакументацыя СялявыСлавіі была клінапіснай. Запісы вяліся, у асноўным, на берасце, а нямногія дайшоўшыя дагэтуль каменныя ды гліняныя дакументы з ёй знаходзяцца ў прыватных калекцыях і чакаюць сваіх даследчыкаў.
Як і ў Рымскай Імперыі, на паўночным усходзе Славіі ў сярэдзіне II стагоддзя паўстаў апазіцыйны цзнтр. ён сфармаваўся вакол буйнога паганьскага капішча і стаў вядомы, як Горад (у арабскіх крыніцах Хадрат). Капішчы з даўніх часін агарожваліся частаколам ад непажаданых назіральнікаў таму і зваліся гарадамі. Крывісы (жрацы капішчаў) пасадзілі ў Горадзе абранага імі князя і абвесцілі непадпарадкаванне Сяляве. Так адбыўся першы падзел Славіі. I узнікла Крывія.
У сярэдзіне IV стагоддзя на Еўропу абрынулася гунская навала. Каб стварыць непераадольныя перашкоды для гэтага ваяўнічага народа, што па сведчаннях рымскага ваяра і пісьменніка Аміана Марцаліна “прырос да коней”, на поўдні Славіі (сучасная Валыншчына, Ровеншчына і Жытоміршчына) узводзяцца велічэзныя валы. Яны цягнуцца на многія дзясяткі кіламетраў, а самі слаўскія паселішчы пераносяцца на рукатворныя насыпы гарадзішчы. Раней даступныя толькі абраным, паганьскія капішчы цяпер знаходзяцца ў цэнтрах слаўскіх месцаў, старадаўнія веды ўваходзяць у масы, грамадства імкліва дэмакратызуецца.
Распад гунскай імперыі ў канцы V
стагоддзя адбіваецца на Славіі яе далейшым дзяленнем. Адзін з буйнейшых слаўскіх князёў Кій (у наваколлях Сялявы захавалася яго родавае паселішча Кіявец) пасля перамогі над сцепнякамі не вяртаецца да Сялявы, а засноўвае на Дняпры горад і абвяшчае сябе адзінаўладным уладаром яго наваколляў. Кіеў хутка расце і багацее, а Славія страчвае яшчэ частку магуты.
* * ★
Кітайскія крыніцы V стагоддзя пад імём “Ю ян” упершыню ўзгадваюць авараў качавых жыхароў Унутранай Азіі. Адтуль яны прагна рушаць на усход, даходзяць да Паўночнага Прычарнамор’я і ў 445454 гадах існуюць як баявы рэзэрв гуннскай імперыі Атылы. Пасля смерці Атылы авары ўваходзяць у савірскі племянны саюз, разам з савірамі рушаць на Каўказ, дзе ўладкоўваюцца на тэрыторыі сучасныхДагестану ды Ічкерыі і адтуль вядуць паспяховыя войны з Візантыяй і Персіяй, уражваючы супраціўнікаў сваімі лёгкімі крытымі таранамі, ды граматнымі абарончымі збудаваннямі. Менавіта аварам перадаюць майстры зброі з Семяндэру сакрэт вырабу дамаскай сталі.
У сярэдзіне VI стагоддзя на змену савірам на вядучыя ролі ў племянным саюзе выходзяць хазары. Авары гэтымі зменамі зусім не задаволены. Яны выходзяць з племяннога саюза і, амаль у поўным складзе, (за выключэннем некалькіх родаў, што сыходзяць у горы), рушаць на поўнач. У Паўночным Прычарнамор’і авары распадаюца на дзве плыні.
Жыхары Славіі, Крывіі і Кіева завуць авараў обрамі. Незадаволеныя занадтым, на іхдумку, уплывам крывісаў, крывіцкія князі запрашаюць обраў да сябе, каб тыя дапамаглі ў
МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
краязнаўчы альманах,
выпуск 1
іх барацьбе за ўладу. На гэта пагаджаецца заможная обрская вярхушка (у тым ліку, майстры дамаскай сталі), а маладыя амбіцыйныя роды жадаюць паўтарыць шлях Атылы і рушаць на захад у Панонію, дзе ствараюць ваяўнічы аварскі каганат, які праіснуе амаль два з паловай стагоддзя.
Уварванне обраў у Крывію прывяло да поўнага знішчэння яе сталіцы Горада. Рэшткі колісь усемагутных крывісаў з нямногімі саюзнымі ім князямі уцяклі на поўнач і паўночны ўсход, дзе заснавалі новае галоўнае капішча Ноўгарад, крэпасці Полацак і Плескаў. Насельніцтва Крывіі, як і суседняй Славіі вымушана аказалася насыпаць гарадзішчы, каб хоць неяк ратавацца ад коннай навалы. У Верхнім Падняпроўі паўстала дзяржава Арда (ці, у славянскім маўленні Артанія) з рухомай стаўкай князёў і магутнай конніцай.
Сляды Арды дагэтуль існуюць у шматлікіх тапонімах на орд, одр, ард, адр а ў міжрэччы Дняпра і Сожа ў выглядзе ўнікальнай для лясных рэгіёнаў традыцыі каняводства.
Арабскія крыніцы кажуць пра Артанію так: “Яе насельнікі выпраўляюцца гандляваць у Куябу па вадзе, але нічога не распавядаюць пра свае справы, тавары і не дапускаюць нікога праводзіць іх і не даюць трапіць у іхнюю краіну. Ва Урце забіваюць іншаземцаў. А яшчэ там вырабляюць каштоўныя клінкі для мячоў і мячы, якія магчыма перагнуць напалову, але калі адпусціць іх, яны вяртаюцца ў ранейшы стан."
Славіі прыйшлося ратавацца ад ваяўнічай Артаніі пабудовай доўгага абарончага валу на ўсход ад сталіцы. Рэшткі валу захаваліся да нашых часоў на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці, недалёк ад Талочына.
Неўзабаве кіраўнікі Сялявы
запрасілі для сваёй абароны некалькі тысяч обрскіх вояў з Каганату і далі ім у валоданне мясцовасць, паабапал прыгожай ракі, якой раней валодаў род Кія. 3 тых часоў рака стала звацца Обар (ці, з асаблівасцю тутэйшага маўлення Бобар). Галоўнае сваё паселішча обры назвалі Кабказ у гонар добрай памяці зямлі продкаў.
Калі ў IX стагоддзі пад супольнымі ўдарамі франкаў, баварцаў і антаў скончыў існаваць Аварс