Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
ºое красамоуна распавяла “Іліяда”. Менавіта на барбараў эліту траянскай абароны быў разлічаны геніяльны хітрык з вялізным драўляным канём. Для барбараў ужо многія тысячагоддзі конь з’яўляўся сымбалем іх улады і моцы іх татэмнай жывёлай. Магчыма, яны расцанілі Траянскага Каня як хабар, магчыма гэта проста была іх памылка — хто ведае зараз? Але без гэтай памылкі (?) Іліён не пацярпеў бы паразу, а пасля паразы імя барбараў стала для ўсяго малазійскага ўзбярэжжа яе сінонімам, было праклята і аддадзена забвенню. Барбарам прыйшлося пакінуць Трою і сысці. Шлях сушай існаваў толькі адзіны на ўсход. На стасункі з морам у барбараў было табу мора ў іх паданнях паўставала заўжды як носьбіт няшчасця, носьбіт смерці. I барбары сышлі сушай. I ўзгадваць пра іх перасталі...
Але застаўся звычай, які ў Малую Азію прынеслі менавіта яны звычай насіць бароды формы, што пасля назавуць грэчаскай ад грэкаўпераможцаў Іліёна, пераняўшых мноства рэчаў ад пераможаных. I засталося імя барбараў у слове “барб” ці “барба”, якім сталі пазначаць у Еўропе спачатку бароды грэчаскай формы, а затым усе бароды ўвогуле.
Прышлі ж барбары да Троі ў XVIII стагоддзі да н.э. з тэрыторыі, што ў сучаснасці завецца Палестынай. У тыя часы тут існавала некалькі дзяржаваў, вядомейшымі з якіх былі Элам і Фінікія Амаль усе дзяржавы Палестыны былі заснаваныя пры ўдзеле бербераў народа, які па паданнях складаўся з нашчадкаў ацалелых атлантаў жыхароў
загінуўшай больш за 10000 год таму Атлантыды. Качавыя берберыатланты, усё далей аддаляючыся ад акіяна, колісь паглынуўшага іх прарадзіму неслі з сабой тайныя веды, і гэтыя веды рушылі да развіцця новыя маладыя цывілізацыі.
Частка бербераў засталася ў Афрыцы. Яны захавалі назву народа дагэтуль. Астатнім берберам на шляху тысячагоддзяў давялося перажыць працэсы асіміляцыі і змены саманазвы.
Асіміляцыя з егіпецкімі плямёнамі прывяла ў далейшым да стварення магутнай Егіпецкай цывілізацыі, асіміляцыя з фінікійцамі ўтварыла слаўнейшую (да грэкаў) пірацкую цывілізацыю Міжземнамор’я (да яе стварення спрычынілася, відавочна, надзвычай адважная частка бербераў, бо ёй давялося пераступіць праз табу продкаў, што тычылася моразла, морасмерці). Асобныя берберскія атрады дайшлі да Міжрэчча, зліліся з арыямі — і паўсталі Шумер ды Акад.
Яшчэ адна хваля бербераўперасяленцаў стварыла ўласную дзяржаву з двума сталіцамі гарадамі Садомам і Гаморай. Дзяржава гэтая праіснавала адносна бязбедна некалькі соцень год. Але аднойчы да яе лідэраправадыра сыйшоў сон звыш, з якога вынікала, што на берберах з часоў Атлантыды ляжыць праклён, што любой іх дзяржаве — лёс жахліва загінуць. I ёсць адзіная зямля недзе на Поўначы, якая пазбавіць бербераў ад гетага праклёну.
I лідэрправадыр бербераў абвясціў пра свой сон свайму народу і павёў свой народ на поўнач — да невядомых земляў. Але паверылі і падпарадкаваліся яму не ўсе.
10
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
“Скептыкі” засталіся ў Садоме і Гаморы пад кіраўніцтвам нейкага жраца Беры. Праз месяц Садом і Гамора падпалі пад уладу суседняга Элама. Незалежная дзаржава бербераў перастала існаваць.
Прайшло чатырнаццаць гадоў. Беры падняў у Садоме паўстанне. Садамляне панішчылі эламскіх чыноўнікаў і абвясцілі новую
незалежнасць Садома. Тое ж адбылося і ў Гаморы. Праз сорак дзён Садом і Гамора былі панішчаны жахлівым нябесным агнём. Ніхто не ўратаваўся.
Даведаўшыся пра трагедыю садомскіх і гаморскіх бербераў, берберы, сыйшоўшыя на поўнач змянілі назву. Так з’явіліся барбары.
11
UAflEGbGE. краязнаўчы альманах, выпуск 1
ГАРАДЗШІЧА НА ВЫСПЕ ВОЗ. СЯЛЯВА КРУПСКАГА РАЁНА
АРХЕАЛЁПЯ
Шадыра В.І., Мацвеева Л.Я., Махнач А.І.
На л,"лзішчы каля в.Клішана, вядоым гк д жсцовай назвай «Выспянская оа», з ‘ 309 г. праводзяцца археалагіч,я дас. ..аванні. Актыўны ўдзел у рас>пках прымаюць школьнікіскаўты з г.Крупкі. Гарадзішча размешчана на выс.<е воз.Сялява ў 1,7 км на поўдзень ад в.Янаўшчына, з якой і злучылася цяпер в.Югішана. Помнік прьівязаны да в.Клішана (Штыхов, 1971, с. 178), хаця бліжэй знаходзіцца в.Баркі. Дакладная топапрывязка гарадзішча наступная: Татур, 1892. с. у 0,8 км на ўсход ад в.Баркі і ў 0,3 км ад сучаснага могільніка. Выспа на возеры Сялява ўтварылася ў выніку пад’ёму вады пры будаўніцтве ГЭС у 50я гады XX ст. Раней гэта быў мыс ці перашыек між двух азёр Абіда і Сялява. Гэтая мясцовасць вартая ўвагі тым, што знаходзіцца ў рэгіёне агульнаеўрапейскага водападзела Балтыйскага і Чорнага мораў. Само возера звязвае басейны Зах.Дзвіны і Дняпра адпаведна дзвюмя рэчкамі (Югна і Ракітаўка). Гэтым фактам і быў абумоўлены лукомльскі адрэзак шляху «з варагаў у грэкі», аб якім казаў яшчэ Е.Р.Раманаў на пачатку XX ст.: «3 Балтыйскага мора ў Дзвіну. потым Улу, адсюль па Лукомцы (і Югне В.Ш.) у возера Сялява, далей волакам да Бабра, а потым па Бярэзіне і Дняпры ў Чорнае мора» (Романов, 1903).
У археалагічных адносінах гэты рэгіён цікавы сваім памежным размяшчэннем сярод разнастайных археалагічных культур ад эпохі каменнага веку да ся
рзднявечча. У эпоху жалезнага веку гэтая тэрыторыя знаходзілася ў зоне кантакту днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (мал. 1).
Што да назвы возера Сялява, то яна, хутчэй за ўсё, адлюстроўвае форму балцкага этноніма selis з далучэннем тыпова балцкага фарманта «ава» Такім чынам, балцкі этнонім пераўтварыўся ў гідронім Сялява. Побач з формай selis існаваў і суфіксальны дэрыват selonas (параўн. лац. Selones Selonia (Кузавнннс, 1970, с. 159—160)). Звязваць назву возера з селамі вельмі гіпатэтычна. Аднак калі дапусціць, што селы разам з латгаламі ўваходзілі ў склад старажытных племянных утварэнн.яў балтаў, якія пражывалі на больш значных прасторах басейна Зах.Дзвіны (Даўгавы), і цалкам верагодна, што іх продкі маглі трапляць у межы сярэдняга ці беларускага яе цячэння. В.В.Сядоў, спасылаючыся на «Пеўцінгераву карту», дзе пазначана «Fluoius Sellianus», што азначае «рака селаў», мяркуе, што селы, якія далі назву рацэ Даўгаве, у першай палове I тысячагоддзя н.э. былі буйной этнічнай адзінкай і жылі на абодвух берагах Даўгавы (Седов, 1987, с. 365).
Цікавьм з’яўляецца і гідронім Югна, які можна аднесці да фінаўгорскіх гідронімаў з наменклатурнай лексікай у значэнні «пратока», «выток з возера або балота, ручай, рака» (Шадыро, Овчннннкова, 1992, с. 6).
Пачатак вывучэння помніка адносіцца да 1955 г„ капі яго адкрыў і абсле
12
краязнаўчы альманах, выпуск 1МАПОЕПАЛЕСЬСЕ
даваў Л.Д.Побаль. У 1964 г. ім жа была зроблена шурфоўка. Па выяўленым матэрыяле даследчык залічыў гарадзішча да днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культураў і датаваў эпохай ранняга жалеза (Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, 1987, с. 234).
Сістэматычнае даследаванне помніка вядзецца аўтарамі з 1999 г. Усяго ўскрыта каля 200 кв.м. Да канчатковых высноў яшчэ далёка, але папярэднія выглядаюць наступным чынам. Сляды чалавечай прысутнасці на гэтым месцы фіксуюцца яшчэ з эпохі неаліту (разнастайныя крамянёвыя скрабкі, адшчэпы, вастрыі, укладышы, рэтушоры і да т.п. (мал. 2:1—12). У эпоху бронзы тут, мабыць, было культавае месца, дзе адбываліся і пахаванні (косткі чалавечыя, амулеты з рэбраў, іклаў і разцоў крамянёвая паліраваная клінападобная сякерка, фрагмент керамікі з ружанцовым арнаментам). У якасці ўмацаванага паселішча яго спачатку выкарыстоўвалі днепрадзвінцы, але інтэнсіўнае жыццё на ім звязана з плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. Элементы гэтай культуры дамінуюць з мяжы н.э., куды арганічна ўлілася пазней і кераміка з расчосамі. Гарадзішча актыўна выкарыстоўвалася ў 3й чвэрці I тысячагоддзя н.э. носьбітамі культуры тьпу БанцараўшчыныТушамлі. Затым жыццё на гэтым месцы замірае і адраджаецца толькі ў перыяд позняга сярэднявечча, калі тут была сядзіба феадала (кафля тэракотавая XVI XVII стст., трайны грош Жыгімонта III, ганчарны посуд і інш.). Хаця трэба адзначыць, што былі зафіксаваныя таксама і асобныя знаходкі IX XIII стст (арабскі дырхем, канец IX ст., некалькі фрагментаў посуду X XIII стст.).
Асноўную масу знаходак складаюць вырабы з гліны (прасліцы, грузікі, у тым ліку і дзякава тыпу). Апрача гліняных знойдзены грузік дзякавага тыпу з косткі
(мал. 5: 8). Прасліцы з гліны прадстаўлены самай разнастайнай формы, яны характэрныя як для гарадзішчаў штрыхаванай керамікі (мал. 4), так і для помнікаў 3й чвэрці I тыс. н.э. (мал. 4: 9, 10).
Значная частка прасліцаў арнаментаваная (мал. 5), што адлюстроўвае светапогляд насельніцтва гарадзішча. Тут фіксуюцца выявы левых трохчасткавых свастык, якія звычайна трактуюцца як жаночыя (мал. 5: 7). Акрамя гэтага яны сімвалізуюць траістасць свету і грамадства, што характэрна для індаеўрапейцаў (Голан, 1994). Вядома, што лічба 3 з'яўляецца сакральнай для шматлікіх старажытных і сучасных народаў. MacTa сустракаецца арнамент у выглядзе трохкутнікаў з вяршынямі ў супрацьлеглыя бакі (верх, ніз) (мал. 5: 3, 4, 5). Вядомы яшчэ ў неаліце, ён сімвалізаваў нябесную ваду. Трохкутнік з вяршыняй унізе азначаў жанчыну. На думку Б.А Рыбакова такое спалучэнне звязана з язычніцкім культам Вялікай Багіні Маці, якая адказвала за дождж (Рыбаков, 1994. с. 388). Трохкутнікі на прасліцах могуць быць адзнакамі багіні, якая, да таго ж, апекавалася жанчынамі і іх заняткамі, у прыватнасці прадзеннем. Яшчэ адзін цікавы знак сустрэты на праселках з Клішына (мал. 5: 9). У беларусаў ён дагэтуль выкарыстоўваецца ў вышыўцы і завецца «баба», альбо «жаба». На вялікім археалагічным і этнаграфічным матэрыяле А.К.Амброз паказаў, што гэты знак мае сувязь з плоднасцю (Амброз, 1965). А Б.А.Рыбакоў лічыць. што знак «баба» выяўляе жанчыну якая нараджае дзіця (Рыбаков, 1994). На двух прасліцах і адным з фрагментаў пасудзіны назіраецца выява шасціканцовай зоркі (мал. 5: 1 9). Як адзначае А.Голан, гэты знак сімвалізуе шэсць канцоў свету і сувязь з небам і з’яўляецца эмблемай Вялікай БагініМаці (Голан, 1994, с. 150) Цікавасць
13
MAJMEJ3AflECbGEZ^ii^£Z±2^^
выпуск 1
выклікае арнаментацыя касцянога грузіка дзякава тыпу (мал. 5: 8), што складаецца з паралельных ліній з разбежнымі промнямі. Тут у наяўнасці сімволіка дажджу ці вады, гаспадыняй яÐ