Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
¼ацца на паўстаньні супраць акупацыйнага рэжыму. Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай», стаўся уладальнікам Бабра ў 1803 г. У 1811 г. ён стварыў праект утварэньня Вялікага княства Літоўскага у складзе Расейскай імпэрыі. Праект быў адмоўлеНЬІ царом У1823 г. Агінскі зь сям’ёй выехаў у Італію.
1812 ГОД
У Айчынную вайну 1812 г. у Бабры
:пуск 1_________________________ стаяў францускі гарнізон. Пры адступ I леньні ноч з 12 на 13 лістапада Напалеон правёўу Бабры. Бобрбыў «сожжен... co всемн улмцамн. Церковью Грекоуннатскою, с мельннцамп, плотянамм п многммм в господарском дворе строеннямн» — пісаў у 1813 г. копыскі павятовы прадвадзіцель дваранства (маршалак).
ЦЭРКВЫ Й ЛАЎКІ
Далей мястэчка Бобр на нейкі час зноў губляецца. У1842 г. Бобр — ва ўладаньні графа Іосіфа МіхалаТышкевіча. У гэтым жа годзе была пабудаваная новая Мікалаеўская царква замест старой вуніяцкай, абрабаванай і спаленай у час вайны 1812 г. У1862 г. быў пабудаваны касьцёл замест драўлянага, але пасьля паўстаньня 1863 г. быў зачынены ўладамі. У 1862 г. была ўтвораная народная вучэльня.
У 1877 г. мястэчка набыў сапраўдны статны саветнік (райца) Аляксандар Фёдаравіч Барталамей, памяць аб гаспадарлівасьці якога жыве й пасёньня. У 1885 г. заснаванае паштовае адзьдзяленьне, затым плятформа «Бобр», у 1881 г. валасное праўленьне, а таксама камора судовага сьледчага.
У канцы XIX ст. пачатку XX ст. у Бабры былі 2 вадзяныя млыны, скураны завод, крупадзёрка, бровар (належалі Барталамею), млын, лячэбніца, аптэка купца Лейбы, царкоўнапрыхадзкая школка, 3 малітоўныя габрэйскія дамы, пастаялы двор, карчма, 35 гандлёвых лавак, хлебазапасны магазін, 2 вінныя лаўкі, прадпрыемства па вытворчасьці піва й садавінавых напояў Брэйгера, цагляны завод братоў Лазінскіх (1904 г. 62 работнікі), цагляны завод братоў Пружыніных (53 работнікі). На зімовага й летняга Міколу (6 сьнежня й 19 траўня) праводзіліся кірмашы. У1863 г. было 1113 насельнікаў, у 1880 2239, у 19102340.
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
Закінгтая недабУдаваная паліклінікаў Бабры.
Стан на 2001 г.
У ЧАСЫ БАЛЬШАВІЗМУ
Пасьля рэвалюцыйных падзеяў у Расейскай імпэрыі пачаўся новы пэрыяд. Афіцыйную вэрсію гісторыі Бабра савецкага часу можна прачытаць у афіцыйных крыніцах. Але многае змоўчана, ня вывучана антысавецкі рух, рэпрэсіі, калябарацыянізм. Гісторыя Бабра савецкага пэрыяду яшчэ чакае свайго дасьледчыка.
Спынімся ў агульных рысах на гэтым пэрыядзе. He найлепшыя часы надыйшлі для Бабра пасьля бальшавіцкага перавароту ў кастрычніку 1917 г. Барталамей, напярэдадні прадаўшы лес, пасьпеў зьехаць з брычкаю золата (па расповедах местачкоўцаў) ў Парыж. На месцы ягонага маёнтку ў 20ыя г.г. пасьля адыходу нямецкай акупацыі была ўтвораная камуна. Камунарыкамбедаўцы забралі ўвесь рыштунак, гаспадарчыя пабудовы, бровар, маслабойку. Жылыя памяшканьні адыйшлі да школы. У 1928 г. быў створаны калгас «Красная ніва».
Касьцёл быў пераўтвораны ў клюб, у якім у 30ыя г.г. пускалі кіно. Баброўскую царкву ў 1938 г. рашэньнем старшыні тагачаснага сельсавету таварыша Крывашэева й старшыні калгасу таварыша Цодзіка было загадана разабраць і прадаць на дровы ва Ўкраіну. Касьцёл жа пры наступленьні немцаў у 1941 г. згарэў. Немцы разабралі ягоныя муры й
выбрукавалі дарогу ад маста да шашы. На былым месцы, дзе раней стаяў касьцёл, пасьля вайны збудавалі памяшканьне НКВД (цяпер дзіцячая бібліятэка), а на месцы пахаваньняў сьвятароў прыбіральню (якая, дарэчы, існуе й зараз).
У 20ыя г.г. у нашай мясцовасьці існаваў супраціў савецкай уладзе. Гэта былі ўзброеныя групы Моніча й Шпількі, аб якіх нашым сучасьнікам амаль нічога невядома. Зразумела, езьдзіў па мястэчку ў 30 г.г. і г.зв. «чорны воран». Сярод местачкоўцаў былі як ахвяры, так і «стукачы». Дзейнічаў негалосны сталінскі закон «на 10 жыхароў адзін данасіцель». Зь ліку мноства рэпрэсаваных ахвяраў рэабілітавана толькі каля дваццаці чалавек.
ВАЙНА
Апошняя вайна не ўкладваецца ў клясычныя рамкі Айчыннай вайны, яна, пасутнасьці, зьяўлялася й грамадзянскай вайной, у якой існавалі дзьве палітычныя сілы: камуністычная й нацыянальная. Местачкоўцы апынуліся ў гэтай вайне па розных бакох, сярод іх былі й калябаранты. Пасьля выгнаньня фашыстаў нямецкая акупацыя зьмянілася савецкарасейскай. Цалкам за гады вайны загінула каля паловы насельнікаў Бабра больш за тысячу. Ёсьць і памяць пра Галакост магіла габрэяў каля мястэчка Бобр.
25
МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
краязнаўчы альманах,
выпуск 1
ШТО МАЕМ?
За савецкія гады некалі прыватнаўласьніцкая гаспадарка была пераўтвораная ў сацыялістычную. У 30ыя г.г. у Бабры дзейнічала сьлесарская майстэрня «Ударнік», кавальская арцель «Мэталіст». У 1944 г. працаваў лесазавод. На сёньня ў Бабры існуюць лясьніцтва, калгас «Бобр», жывёлагадоўчая фэрма, ■.■•айстэрні, лесазавод, 4 крамы (э> іх 2 .рыватныя), бар, дрэваапрачы кг бінат (зачынены ў 1990 г), с ртаза ''зачынены таксама).
ласьл, 'енныя гады ў Бабры існа= дзіцячы дом, які згарэў у 80ыя г.г. . ^ ацуе сярэдняя школа, дзіцячы сад, летнік упраўленьня беларускай чыгункі, дзьве бібліятэкі, дом культуры, адзьдзяленьне сувязі, КБА, мэдпункт, аптэка. У 1994 г. была адбудаваная новая мураваная Мікалаеўская царква, у 2000 г. адчынілася пратэстанцкая царква.
Гэта ўсё скупая статыстыка. А што за ёй?Хочацца парадаваць. Местачкоў
цы за гады савецкай улады самаахвярна згарзлі на працы. Але так і не змаглі ані пабудаваць сабе катэджу, ані купіць аўтамабіля, ані зьезьдзіць у Парыж. He ўдалося ім утрымаць у мястэчку й сваіх
дзяцей, якія разьляцеліся па сьвеце, шукаючы лепшай долі й не жадаючы дабраахвотна браць на сябе ярмо сваіх бацькоў (3 трох тысячаў жыхароў у 1969 г. сёньня ў Бабры налічваецца толькі крыху больш за тысячу). A СССР у гэты
Стан на 2001 г.
час пускаў спадарожнікі, будаваў арма
рыяй ды зьбіраецца тут жыць і працаале мы ёсьць.
;гнуты неОабудаваны дзіцячы саОоку Бабры.
ды танкаў, дапамагаў Эфіопіі, Кубе, Аўганістану, Манголіі й безьлічы іншым марыянэткавым рэжымам. Савецкая прапаганда «трубіла» пра гэтыя дасягненьні, і звычзйныя людзі, якія ня мелі каляровага тэлевізара, гарачай вады, каналізацыі, прыроднага газу (якога ў Бабры няма й дагэтуль) і хадзілі па цёмных неасфальтаваных вуліцах, шчыра ганарыліся тымі ўяўнымі «дасягненьнямі». Старыя людзі Бабра настальгуюць па брэжнеўскім «застоі», разьвітым сацыялізьме, вераць у калгасы, вераць беларускай тэлевізіі. Аднак аніводнага прыгожага прыватнага 2павярховага катэджу ў Бабры за 73 гады савецкай улады так і не зьявілася. Спытаеце, чаму? Мо, усе гультаі ды пьяніцы? He, хутчэй, падманутыя ды ашуканыя. Старыя прадпрыемствы зачыненыя, стаяць непрыватызаваныя. Ого, каб жа людзі не пабагацелі! А моладзь плаціць падманутаму пакаленьню бацькоў непавагай, нігілізмам, пьянствам. дэградацыяй да жабрацтвам душы.
НОВАЯ ГЕНЭРАЦЫЯ
Ды ўсё ж дэмакратызацыя ды беларусізацыя ў 1991 1994 г.г. дала свой плён. Зьявілася новая генэрацыя мо
ладзі. Вось жа нехта малады, каму няма і дваццаці, павесіў 1 кастрычніка 2000 г. на коміне баброўскага бровару белчырвонабелы сьцяг! Заўтрашні дзень належь'Ць нам, маладым. Тым, хто любіць сваё мястэчка, ганарыцца ягонай гісто
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
г
БЕЛАРУСКІЯ АСІЛКІ3 МАЛОГА ПАЛЕССЯ
КРАЯЗНАЎСТВА
Міхаіл Баравуля
Да гэтага часу на поўдні Крупскага, Барысаўскага, а таксама ў паўднёвай частцы Бярэзінскага раёнаў сярод мясцовых старажылаў бытуе мноства быляў і небылічак пра мясцовых жыхароў, якія валодалі калісьці незвычайнай сілай У памяці народнай захаваліся і імёны некатарых з іх: Ціт Баравуля з Крупскага і Барыс Агеевіч Цішкавец з Вяляціч Барысаўскага раёнаў. Згодна сцвярджэнню асноўнай часткі нашых інфарматараў, незвычайная сіла гэтым волатам была дадзена ад прыроды, і толькі некаторыя з апавядальнікаў паведамляюць, што атрымалі «мацакі» («мацак» ад слова «моц», «моцны»), фізічную моцучасфізічнай работы. Мой дзед, Ермачонак Міхаіл Фёдаравіч (в. Лаўніца Барысаўскага раёна, 1899 г.н.), запэўніваў, што акрамя прыродных дадзеных мясцовыя жыхары мелі звычку займацца і штодзённымі спецыяльнымі трэніроўкамі.
«Старыя нават смяяліся з Барыса Агеевіча Цішкаўца, які ў маладыя гады бегаў з бервяном на плячах па лугах і
Бараву.ія Міхаіл Адамаеіч, нарадзіўся 8.1.1951. ув.
Гумны Крупскага раёну. Краязнаўца, паэт, філёляг, дырэктар СШ в. Старая Слабада, кіраўнік зьвязу скаўтаў Малога Палесься.
балотах, прысядаў з ім, круціў яго на руках. За гэта ўсё людзі спачатку лічылі яго крыху прыдуркаватым».
Успамінаў ён і яшчэ пра нейкага паслядоўніка асілка Б.А.Цішкаўца, які жыў у вёсцы Лаўніца. Прозвішча гэтага чалавека, на жаль, запамятаваў, але добра помню, што сваю фізічную сілу ён выкарыстоўваў вельмі арыгінальна.
«Леснікі, сцвярджаў мой дзед, не дазвалялі вазіць дровы або будаунічы не купіўшы яго, на кані. Гэта лічылася крадзяжом. А вось калі ты на плячах прынясеш дрэва з лесу, то ніхто за гзта не штрафаваў, і крадзяжом гэта не лічылася. Дык наш лаўніцкі (называлася яго імя) пойдзе ў лес, высеча там дрэва, раскрыжуе яго і кіламетры два (да лесу было далекавата) бяжыць з ім па полі. Так ён да сенакосу і нацягаў на плячах будаўнічага лесу на лазню і стопку, да восені змог і зрубіць яе. Смяяўся ўсё з леснікоў: пакуль у іх новы закон выйдзе, я сабе і новую хату пастаўлю.»
Адносна такіх людзей у нашай мясцовасці ніколі не ўжывалі тэрмін «волат», «багатыр» ці «асілак». Багатырамі ў нас да гзтага часу называюць багатых. але толькі не фізічна моцных людзей («Багатыр знайшоўся пяць мільёнаў паклаў на вяселлі пляменніка», «У нас багатыроў няма усе на палучку жывуць»)
На нашу думку, да людзей, якія валодаюць рэальнай незвычайнай сілай, больш правамерным будзе ўжыванне тэрміна «сілач». У вашай мясцовасці іх нярэдка яшчэ называюць «мацакамі» .
Сілач Ціт Баравуля з вёскі Гумны (1840
27
краязнаўчы альманах, выпуск 1
1918).
Паданні (былі і небылічкі) пра сілу Ціта Баравулі з вёскі Гумны Крупскага раёна захаваліся да нашага часу толькі сярод яго старажылаў. Яны лічаць, што набыў Ціт сваю сілу ў працы цяжкаÐ