• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    ‹блізна 40 х 60 см рабілі з лучыны і звязвалі ніткамі. Потым па верху з двух бакоў прыклейвалі газеты ці шпалеры. Рабілі са стужак «хвост» для раўнавагі, з процілеглага боку прычэплівалі тоўстую моцную нітку або аборанку даўжынёй да 50 метраў.
        Запускалі «змея» такім чынам: адзін хлопец браўся за свабодны канец ніткі, другі  браў у рукі «змея» На роўнай пляцоўцы яны разбягаліся супраць ветру. Узлёт угару «змея» залежаў ад хуткасці разбегу і ад правільнай яго канструкцыі.
    
    
    вінен як мага далей адбіць у «поле» мяч, Пасля таго, як мяч упадзе на зямлю, ігрок у «полі» павінен узяць яго ў руку і з таго месца, дзе ён падняў мяч, кінуць убок кону, а ігрок, які падкідваў мяч, павінен яго злавіць, не выбягаючы за лінію лоўлі ўбок «поля». Калі гэта адбудзецца, то ігрок, які злавіў мяч, будзе наступным выконваць удар па мячы, ігрок, які кідаў яму мяч, будзе падкідваць мяч, a той, хто выконваў удар, ідзе ў «поле» на месца таго, хто кідаў з «поля» мяч. Ігрок, які выконваў удар па мячы, прайграе і ў тым выпадку, калі ён, выконваючы ўдар, зрабіў «свечку», г.зн. мяч паляцеў далёка ўгору, а любы ігрок ў «полі» злавіў мяч у паветры. Тады гэты ігрок ідзе да кону выконваць удар па мячы, а яму падкідвае мяч той самы ігрок. Удзельнік гульні, які выконваў удар, ідзе ў «поле» на месца таго, хто злавіў мяч
       Ігрок, які выконвае ўдар па мячы, працягвае гэта рабіць да таго часу, пакуль ігрок, які падкідвае мяч, не зловіць яго ад кідка з «поля» або не заробіць пры ўдары «свячу», і яе не зловяць у «полі». Калі ігрок, які выконвае ўдар па мячы, прамахнецца, то ўдар паўтараецца. Пераможцам становіцца той, у каго больш удараў па мячы.
    
        VI. «КРОПКІ»
    
       У гэту гульню гулялі ў асноўным дзяўчаты. На роўнай пляцоўцы абазначаўся квадрат 10 х 10 м. Па вуглах ставіліся кропкі. Дзяліліся на дзве каманды, якія павінны былі складацца з 2  4 чалавек. Па жэрабю адна каманда станавілася на «кропкі», другая  адвольна размяшчалася ўнутры квадрата.
        Ігракі з каманды, што стаялі на «кропках», перакідвалі паміж сабой малы лаптовы мяч, ігракі ўнутры квадрата перабягалі з месца на месца далей ад іграка, які валодаў мячом. Скарыстаўшы момант, ігракі на «кропках» імкнуліся зня
    
    
    42
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    
    
                ВЁСКАДАКУДАВА (Крупск. р., Аршанскай акр.) (Культурнагістарычны нарыс)
    
    
    
    ГАРТАЮЧЫ СТАРЫЯ ВЫДАНЬНІ
    
    
            Васіль Самцэвіч
    
    
        і. КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ 1
        МЕСЦАПАЛАЖЭНЬНЕ ВЁСКІ
    
       Аб гісторыі вёскі Дакудава мала што вядома.
       У пачатку XVIII ст. в.Дакудава уваходзіла ў склад Барысаўскага староства і перажывала ўсе асноўныя моманты экономічнагістарычных падзей, якія мелі месца на тэрыторыі Барысаўшчыны: барацьбу Польшчы і царскай Расіі, прыгоннае права, барацьбу праваслаўя з каталіцтвам, нямецкую і польскую окупацыі.
       Да часоў утварэньня Савецкай Беларусі в.Дакудава ўваходзіла ў склад Менскай губ., Барьісаўскага павету, Лошніцкай воласьці. Пасьля раёнаваньня 1923 г. вёска Дакудава ўваходзіла ў склад Крупскага раёну Барысаўскай акругі. Цяпер уваходзіць у Аршанск. акругу
       Вёска знаходзіцца ад Менску на адлегласьці 105 вёр., ад Барысава ў адлегласьці 27 вёр. 3 гэтымі гарадамі яна зьвязана гасьцінцам і чыгункай. Да бліжэйшай чыгуначнай станцыі 7 вёр.; раённы асяродак (м.Крупкі) знаходзіцца ў адлегласьці 17 вёр. У Крупках адбыj ваюцца кірмашы, ёсьць агрономічны і вэтэрынарны пункты, пошта больніца. Аднакжа трэба сказаць, што сяляне в.Дакудава з часу раёнаваньня ніяк не прызвычаіліся наведваць м.Крупкі, іх больш прыцягвае г.Барысаў, дзе адбываюцца бопьш багатыя кірмашы, ёсьць больш багатыя коопэратыўныя крамы з вялікім выбарам розных тавараў, сель
    
    скагаспадарчыя склады; тудыж аддаюць некаторыя сяляне і сваіх дзяцей вучыцца ў гарадзкія сямілеткі і тэхнікум. Слаба зьвязана вёска з Крупскай поштай і больніцай. У гэтай справе вёска мае большую сувязь з с.Лошніцай, быўшым валасным асяродкам (10 вёр.ў Вёска зьвязана з Лошніцкай поштай лістаносцам, які 2 разы ў тыдзень прыносіць і адносіць паштовыя корэспондэнцыі.
       У 2Vz вяр. ад вёскі праходзіць М.Бел.Балт. чыгунка. Бліжэйшая чыгуначная і паштовыя станцыя Прыяміна знаходзіцца ў 7 вёр.
       На працягу каля 2х вёр. з паўднёвага ўсходу на паўночны захад уздоўж балота з паўночнага боку расьцягнулася вёска. Балота і далей агібае вёску з усходн. і заходняга канцоў вёскі. На паўднёвым баку вёскі раскінуліся вясковыя палеткі. 3 трох бакоў вёску абкружаюць лясы, дзе яшчэ нядаўна было шматдзікіх зьвяроў: ваўкі, лісіцы, мядзьведзі і інш. Зараз лясы ў значнай меры ўжо зьнішчаны
       Шляхі зносін вёскі з суседнімі вёскамі надзвычайна дрэнныя. Мясцамі праз самую вёску ў дажджлівую восень і раньнюю вясну нельга ня толькі праехаць, але нават і прайсьці. Вясной на вуліцы гразнуць каровы. Дарогі ў трох кірунках (на паўн , паўн. усх. і паўн. зах.) ідуць праз бапоты, найлепшыя шляхі зносік магчымы толькі зімой, калі маразы моцна закуюць балоты. Летам прыходзіцца рабіць вялікія аб’езды ў некалькі вёрсг,
    
    МАД^ПАДЕСЬС^
    
    выпуск 1
    
    каб выбрацца на гасьцінец ці на больш буйную дарогу, асабліва ў паўн. і паўн,зах. кірунку. Дарогі на Вялікія Жаберычы, Ратуцічы, Начу на балотах маюць грэблі, якія праложаны невядома калі. У час вайны 1914  17 г.г. гэтыя грэблі папраўляліся, а цяпер вельмі сапсуліся, Папраўкі дарогі і грэбляў ня робіцца. Толькі ў паўднёвым кірунку магчым праезд ва ўсе пары году бяз значных пераш' од. ’ ’ л'лжа дарогі знаходзяцца ў
      'пьь <; іным становішчы.
    
        II ХСЕЛЬНІЦТВА ВЁСКІ
    
       Вёска да Кастрычнікавай Рэволюцыі падзялялася на дзьве часткі: «мужыкоў» і «шляхту». «Шляхта» была экономічна больш моцнай групай, але і кожная з гэтых груп была неаднолькава па сваім соцыяльным складзе: некаторыя «мужыкі» былі багацей за сярэдняга «шляхціца» і некаторая частка «шляхты» ня мела хлеба на цэлы год. У часы паншчыны «мужыкі» належалі спачатку да Радзівіла, а потым (з 40х гадоў XIX ст.) да б. в. кн. Мікалая Мікалаевіча. Адбываць паншчыну хадзілі вярсты за 4¹/з у фольв. Валянцінава (цяпер «Галубы»), Пры вызваленьні ад прыгону сяляне в.Дакудава атрымалі зямлю ў розных кавалках.
       «Шляхта»  ранейшыя арандатары зямлі ўтагож Мікалая Мікалаевіча. Мясцовыя старажылы апавядаюць: пры царыцы Ганьне (якой  ня ведаюць) быў нейкі прыдворны дваранін Ходасаў, які з цягам часу абяднеў і распрадаў сваю маёмасьць. Патомкі яго, ня маючы сродкаў на пражыцьцё, сталі арандаваць у памешчыкаў фольваркі і сваімі ўласнымі рукамі апрацоўвалі зямлю. Адзін з іх заарандаваў зямлю ў Радзівіла па суседзтву з вёскай Дакудава. Вёска ў той час знаходзілася ў іншым месцы (цяпер уроч. «Старае сяло»), Патомства разра
    
    сталася, зямля драбілася. 3 цягам часу патомкі Ходаса згубілі сваё дваранства і сталі называцца «вольнымі хлебаробамі». Іх паселішча звалася «хутар Дакудава». Замест грашовай платы за арэнду яны хадзілі адбываць некалькі дзён у месяц паншчыну ў тойжа самы фольв. Валянцінава. Але неяк, прыблізна каля 1855 г. яны сталі дамагацца, каб зьвярнуць сабе зноў дваранства і ў 18612 г. ім удалася гэтага дабіцца. Але з боку экономічнага становішча жыцьцё іх не зьмянілася: яны засталіся арандатарамі ў Мік. Мік. аж да самай лютаўскай рэволюцыі 1917 г. Мік. Мік альбо яго намесьнікі ў любы час маглі адабраць ад іх зямлю з будынкамі, выкінуць іх з наседжанага гнязда. Такія выпадкі ня раз мелі месца ў іх жыцьці.
       У свой час насельніцтва вёскі складалася з некалькіх «фамілій», з якіх першае месца займалі Хадасевічы і Бараны. 3 цягам часу насельніцтва павялічвалася, наяжджалі новыя гаспадары.
       У сучасны момант маем такі склад вёскі:
    
       УЗРОСТ     Мужчын Жанчын
    Да 7 год...     38   24    
    Да 10 год ...   24   17    
    Да 16 год ...   25   28    
    Да 55 год...   119    129  
    Старэй        18     14    
    Усяго          224    212  
    
        III. ЗЯМЛЯБУДАЎНІЦТВА I
        ЗЯМЛЯКАРЫСТАНЬНЕ
    
      Насельніцтва вёскі займалася і займаецца пераважна сельскай гаспадаркай і мае ў сваім карыстаньні 300 дзес. пахаці, 88 дз. сенажаці, (на 60 % балот
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    най), і 50 дз.выгану. Рэволюцыя зямлі сялянам не дала з тае прычыны, што паблізу ня было ні зямель памешчы
    
    каў, ні запасных.
      Зямля разьмяркоўвалася і разьмяркоўваецца наступным чынам:
    
    Насельніцтва Душ Дз. пах. Сенажаці Выгану Усяго дз. на
                      зямлі                    адну душу  
    “Шляхта’’... 208   160    36         40   1,13        
    Сяляне ...   228   140    52         10       0,9     
    Усяго...     436 300         88        50             
    
      Калі мы паглядзім, як разьмяркоўва насельніцтва, дык убачым наступную ецца зямля паміж паасобнымі групамі карціну:
    
      Катэгорыі     Лік    Лік   Землі Прыходзіцца  Коняй Кароў
        сялян      двароў едакоў ўсіх  ўсяго дз. на            
                                 відаў    1 душу               
    Безьзямельных  2      5                                
    Ад 1 да 2 дз.  19     84     36    0,43         17    24   
    Ад 2 да 3 дз.  12     41     28    0,68            13 18   
    Ад 3 да 5 дз.  43     196    199   1,00            48 96   
    Ад 5 да 8 дз.  19     91     137   1,50            41 41   
    Ад 8 да 16 дз. 3      19     38    2,00             8    11
    Усяго          98     436    438                127   190  
    
      Такім чынам бачым, што вёска мае пераважна серадняцкі склад насельніцтва (61,2%) і ў значнай частцы  бядняцкі (30%). Досыць яскравы малюнак клясавай розьніцы вёска мела да часоў рэволюцыі. Пасьля рэволюцыі частка зямлі ад найбольш заможных перайшла да малазямельных. Экономічная няроўнасьць паступова зьнішчаецца, але
    
    «шляхта» яшчэ не пазбавілася сваіх «шляхецкіх» дробнабуржуазных поглядаў і ня зусім зьліваецца з «мужыкамі» ў агульнаграмадзкіх справах.
      Зямлякарыстаньне як у «шляхты», так і ў «мужыкоў» цераспалоснае. Але «шляхта» перад вайной 1914 г. правяла нейкае зямлябудаўніцтва: усё поле разьбілі на чатыры зьмены, паменшыў
    
    45
    
    МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ краязнаўчы альманах, выпуск 1
    
    шы лік і павялічыўшы велічыню палос. Тут на аднаго гаспадара прыходзі