Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
адчуваюцца, асабліва сярод моладзі. Часопісаў ніякіх не атрымліваецца. Газэты выпісваюць мала: «Крестьянская газета» — 3 экз., «Правда» 1, «Зьвязда» 1, «Гудок» — 1. Дзенідзе можна сустрэць яшчэ эвангельле, маліцьвеньнік, але рэдка. Культурныя мерапрыемствы прышчэпліваюцца слаба. Толькі асобныя гаспадары пачынаюць уводзіць у сваю гаспадарку тыя ці іншыя зьмены.
У гэтым годзе 4 гаспадары пасеялі жыта радавым сеўнікам. Ёсьць спробы ўжываньня тарфянага і попельнага (зольнага) угнаеньня, разьвядзеньня кармавых кораньплодаў (буракі, турнэпс, марква), пасеву лубіну. Настаўнік П.Самцэвіч разьвёў невялічкі (у 4 з паловай тысячы) пладовы выхавальнік.
Краязнаўчай працы і краязнаўцаў сярод насельніцтва няма. ёсьць тры сябры членаў ячэйкі ЛКСМБ (ячэйкі знаходзяцца ў с.Нача), 2 кандыдаты КПБ, піонэраў няма.
IX. ВЯСКОВЫЯ ЗАБАВЫ I ЗВЫЧАІ
Вясна, лета і восень праходзяць у напружанай працы на гародзе, полі, сенажаці. Працуюць ад усходу і да захаду сонца мужчыны, жанчыны і дзеці. Нядзеля дзень адпачынку. Зрэдка хто наведаў царкву (за 7 вёрст), дзе можна было сустрэць знаёмых, пагаварыць Маліцца, мала хто маліўся, нават ня ўсе і ў сподведзь хадзілі. Мужчыны лічылі за лепшае сабрацца ды выпіць па паўбутэльцы. Зараз ужо і ў нядзелю працуюць, калі ёсьць сьпешная работа.
Узімку калядамі моладзь зьбіраецца на вечарынкі, наладжвае ігрышчы. Наймаецца хата, гарманісты і пачынаюцца танцы, з якіх першае месца займаюць «вальць», полька. Раней вельмі пашырана была «кадрыль». Вечарынкі не абыходзяцца бяз выпіўкі; досыць часта вечарынкі заканчваюцца бойкамі. Варожымі лягерамі раней у большасьці был, «шляхоцкія» і «мужыцкія» хлопцы
Вечарынкі з танцамі зьяўляюцца адзінай забавай для вясковай моладзі. Ніякіх іншых забаў няма. Hi спэктакляў, ні хору, ні літаратурных ці політычных вечароў вёска амаль што і ня бачыла.
«Шляхоцкія» хлапцы, часамі ня меўшыя ў гаспадарцы хлеба да новага ўраджаю, часта няпісьменныя, хаця і гулялі з «мужыцкімі» дзеўкамі, але ніколі на іх не жаніліся. Лепш жаніўся якінебудзь захудалы «шляхцюк» на зусім няўдалай «шляхцянцы», чым на аднзй з лепшых «мужыцкіх» дзяўчат. Так і мяняліся дзьве суседнія вёскі і паасобныя сем'і «шляхты» жанчынамі, з прычыны чаго амаль усе сем і «шляхты» знаходзіліся паміж сабой у сваяцтве. Гэтай замкнутасьці ў «мужыкоў» зусім ня было. і этыя перажыткі мінулага, выкліканыя ўсёж
40
MAflQEJlAflEGbGEJ^^?^^^
нейкімі саслоўнымі прывілеямі «шляхты» (дваран), засталіся ў значнай меры і цяпер.
Рэлігійныя забабоны ў вёсцы глыбокіх каранёў ня мелі. Насельніцтва к часам рэволюцыі да царквы і
папоў адносіліся больш формальна. Моладзь яшчэ і раней досыць крытычна глядзела на ўсе абрады і падсьмейвалася над старымі, якія сьлепа верылі папом.
Увага: Лічбовыяданыясабраныі прадастаўленыўкарыстаньне П.Самцэвічам.
50
краязнаўчы альманах.
вып МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
ХАЛАПЕШЧЫ СТАРОНКІГІСТОРЬП
ЮБІЛЕЙ
Стары ліцьвін
У 2001 годзе споўнілася 550 год мястэчку Халапенічы. На жаль, раённая ўлада не знайшла грошай, каб адзначыць гэты паважны юбілей, да якога, дарэчы, самі местачкоўцы рыхтаваліся, нават быў падрыхтаваны плян сьвяткаваньня. Рыхтаваліся й скаўты Малога Палесься — быў падрыхтаваны невялічкі спэктакль па гісторыі Халапеніч, Алесь Пушкін браўся правесьці конкурс “Міс Халапенічы” й падрыхтаваў адмысловыя прызы. Таксама былі зроблены памятныя налепкі «Маім Халопенічам 550», якімі плянавалася павіншаваць амаль усіх местачкоўцаў...
Будзем спадзявацца, што 555 год мы адзначым сапраўдньш сьвятам!
1. Першы ўпамін 1451г Наш кароль і вялікі князь Казімір пажалаваў канцлеру ВКЛ Міхаілу Кезгайлу (Кежгайлу) 10 даньнікаў і 11 цяглых сялянаў у шэрагу вёсак Лукомскай воласьці (былое Лукомскае княства), сярод якіх згадваюцца і Халапенічы.
2. Назва мястэчка гідронім: «Халапея» (балт.);ХАЛАвозера, ПЕЯрэчка. Гэта значыць: возера, утворанае рэчкай Халапенічы. Прыклад: прыток Дняпра р.Халапея.
3. 3 1555 па 1620г.г. належаць папераменна: Шэметам, Завішам, Вішнявецкім, Дарагастайскім, Валадковічам, Нонхартам, Нароўнікам,
4.1620 1644г.г. належалі Мікалаю Млечку, харужаму Аршанскага павету. Стварыў маёнтак з цэнтрам у Халапенічах, збудаваў двор. У 1640 г., фундаваў у Халапенічах кармеліцкі касьцёл і кляштар. 3 1621 па 1635 год Мікалай Млечка жывучы ў маёнтку вёў дзёньнік, у якім, акрамя іншага, зьмясьціў інвэнтар за 1620 г,, плян панскага дому, апісаньне кухоннага начыньня; скаціны, гаспадарчых прыладаў, сьпіс рэчаў, падараваных ім Халапеніцкай вуніяцкай
царкве, лекарскія й кулінарныя рацэг,ты таго часу
5.16441670г.г.належалі Мікалаю
Угары. Налепка, падрыхтаваная скаўтамі Малога Палесься да юбілею Халопеніч.
5J
MAflQEJlAnECbGEJZ!^r±L^^
выпуск 1
Цеханавецкаму, што быў старастам і ваяводай амсьціслаўскім.
6. 1670 30я г.г. XVIII ст. належалі Халецкім. Зь якіх Гедэон Халецкі у 1690 г. заснаваў кляштар дамініканаў пры ўжо існуючым былым кармеліцкім касьцёле (?). Яго сын Марцыян, стараста навасельскі фундаваў дамініканскі кляштар у Халапенічах у 1700 г. Дарэчы, Марцыян Дамінік Халецкі быў першы з Халецкіх, хто ў сваё імя ўвёў назву маёнтка Халапенічы і пісаўся ў дакумантах наступным чынам: «Марцыян Дамінік з Хальча на Чэрніхаве й Халапенічах Халецкі, навасельскі стараста».
7. 30я г.г. XVIII ст. 1855г. належалі Храптовічам. Самы знакаміты з іх Храптовіч Яўхім Ігнацы Юзаф Літавор (17291812)нарадзіўсяўв Ясянецсучаснага Баранавіцкага рну Берасьцейскай вобласьці. Палітычны, грамадзкі і культурны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт, перакладчык, мэцэнат, вучоныгуманіст. Апошні канцлер ВКЛ (з 1793г.). Пісаў на польскай, лацінскай й беларускай мовах. Паходзіў са старадаўняга ліцьвінскага магнацкага роду, што карыстаўся гэрбам «Адравонж» і меў ва ўладаньні, сярод іншых, маёнткі Шчорсы, Вішнева, Бешанковічы, Зембін, Халапенічы. У Шчорсах сабраў знакамітаю бібліятэку (10 тыс. тамоў).
У 1783 г. даў Халапенічам шэраг гандлёвых і эканамічных ільгот. Лепшых сялян вызваляў ад прыгону й пераводзіў на грашовы аброк (в.Яўхімаўка зараз: Якімаўка). Займаўся разумнай мэліярацыяй вакол мястэчка. У 1786 г. пабудаваў і адчыніў у Халапенічах шасьціклясную школу (2 двухпавярховых й 1 трохпавярховы будынкі). У ёй дзеці шляхты й сялян вывучалі латынь, матэматыку, гісторыю, права, земляробства, садаводства й пчалярства. У маёнтку стварыў дваровую бібліятэку. Распаўсюджваў сярод сялян агранамі
чныя веды (каровы «ціролькі»).
Ягоны сын Адам працягваў мэліярацыю вакол мястэчка. У 1828 г. пабудаваў драўляную вуніяцкую царкву ў Халапенічаху выглядзе карабля. У 1840 г. адкрыў у мястэчку больніцу й аптэку для сялян (адзіную на ўвесь Барысаўскі павет). Вучыў сялян культурнаму земляробству.
8. 1772 1793 г.г. пасьля першага падзелу нашай краіны, Аршанскі павет быў падзелены на дзьве часткі, большая зь якіх з цэнтрам у Воршы апынулася ў Расейскай імпэрыі. Другая, заходняя частка разам з Халапенічамі засталася ў складзе нашай дзяржавы. Паводле каралеўскага прывілея 1775 г. Халапенічы былі прызначаны адміністрацыйнасудовым цэнтрам гэтае часткі Аршанскага павету. Менавіта тут сталі адбывацца паседжаньні гродзкага й земскага судоў Аршанскага пав. Рэчы Паспалітай. Гэта ўзвысіла мястэчка ў эканамічным і культурным пляне.
9. 19 кастрычніка 1856 г. у ваколіцы Халапеніч, вёску Шчаўры прыехаў на дажынкі знакаміты Вінцэнт ДунінМарцінкевіч па запрашэньню свайго прыяцеля, уладара аднайменага маёнтка, Юліяна Рашкоўскага. Творчым вынікам паездкі сталіся: вершаваная аповесьць «Шчароўскія дажынкі», верш «Да пачцівых беларусаў» і вершаванае апавяданьне «Літаратурныя клопаты». Адля сябе Беларускі пясьняр узяў у жонкі мясцовую шляхцянку Марыю Паўліну Грушэўскую! Пабываў пісьменьнік і ў Халапенічах у свайго добрага знаёмага, уладара маёнтка Аляксандра Дамініка Лапы, падарыўшы яму свайго знакамітага «Гапона».
10. 25 сакавіка 1862г. нарадзіўся Адам ( у хросьце Адольф) Ягоравіч Багдановіч (быў ахрышчаны па вуніяцкаму абраду ў Халапеніцкай праваслаўнай царкве!).
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ
Фальклярыст, этнограф, мэмуарыст, бацька Максіма Багдановіча. Сабраны бацькам фальклёр Максім шырока выкарыстаў у сваёй творчасьці (напрыклад у вершы «Зьмяіны цар»). Акрамя іншых шматлікіх працаў Адам Ягоравіч пакінуў шыкоўныя успаміны аб Халапенічах XIX стагодзьдзя, якія сьмела можна лічыць энцыкляпэдыяй сялянскага жыцьця нашага мястэчка.
11. Вясна 1863 г. атрад капітана Трашчынскага, сабраны ў ваколіцах Халапеніч, рушыў у бок Барысава на злучэньне з больш буйнымі паўстанцкімі фармаваньнямі й папаў у засаду ля вёскі Падбярэзьзе. Месца пахаваньня загінуўшых вядома.
12. 1875г. (?) у сям’і местачковага шаўца Левіна нарадзіўся сын Міхаіл, які праз 20 год паехаў у Амэрыку й разбагацеў у 1908 годзе ён ужо валодаў вялікай сеткай кінатэатраў. Пазнаёміўшыся з братамі Джозэфам і Мікаласам Шэнкамі (з Рыбінску), на пачатку 20х гадоў Міхаіл Левін (Маркус Лоў) разам зь імі стварыў знакамітую кінакампанію
МГМ (Мэтро Голдвін Майер), што сталася пачаткам Галівуда!
13. 1897г. нарадзіўся Віктар Міхайлавіч Берман, выдатны навуковец, доктар мэдычных навук, прафэсар, аўтар падручніка «Прыватная эпідэіялёгія».
14. 1907г. памёр Міхаіл Навумавіч Берман, доктар Халапеніцкай больніцы, які карыстаўся ўсенароднай любоўю й павагай далёка паза межамі мястэчка (бясплатна лячыў бедных, «...Высокага сэрца быў чалавек!»).
15.1918 1921 г.г. у мястэчку й ваколіцах пасьпяхова дзейнічала “зялёная армія” на чале з атаманам Лукашом Семенюком (нарадзіўся ў в.Траянаўка Халапеніцкай воласьці), якога халапенцы, пасьля адступленьня немцаў у 1918 г. абралісваім камісарам. У1918 1919 г.г. савецкай улады ў мястэчку й воласьці амаль не існавала. А вось што дакладваў А.Чарвякову 28 кастрычніка 1920 г. Барысаўскі камісар аб становішчы ў павеце: “Зелёная армня в борнсовском уезде разрослась до неммоверных размеров. Нет нн одной волос
53
краязнаўчы
альманах.
выпуск 1
тм уезда, где не было бы банд. Ос