Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
ьманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
Ф.Наўроцкая, С.Ткачэнка, А.Хаецкі й Р.Хаецкі, І.Прыгажонак, Е.Палякова й Т.Палякова, Е.Іванова; васьмярых прыгаварылі да 10 год, 23 да трох год, 1 да 6 год, 2 да 5 год і 1 да 3 год турмы. Акрамя гэтага, па сьведчаньні Юркі Віцьбіча: “...штоночы на “батарэі”, ужо палітай крывёю паўстанцаў, прыводзілі на растрэл групы сялян. Усяго было растраляна каля 300 чалавек"
..Пра Барысаўскі галодны бунт пачатку 30х гадоў ужо распавядалі сучасныя рэспубліканскія газэты, але праўды ніколі не бывае зашмат. 3 пачаткам калектывізацыі зьнік хлеб і ў гарадах Беларусі (як і ў СССР), была ўведзена карткавая сістэма. Усё насельніцтва з 1928 па 1933г. пры атрыманьні харчовых нормаў было падзелена на наступныя катэгорыі.
1я катэгорыя. Камуністы, што ачольвалі партыйныя, савецкія й прафсаюзныя ўстановы (гэтак званыя адказныя работнікі). Работнікі цяжкай фізычнай працы, як кавалі, качагары, пільшчыкі, грабары й г.д. Яны атрымлівалі 1 кг. хлеба на дзень.
2я катэгорыя. Работнікі менш цяжкай працы 500 г. хлеба.
3я катэгорыя. Работнікі на лёгкай рабоце 300 г. хлеба.
4я катэгарыя. Службоўцы й дарослыя ўтрыманцы асобаў усіх катэгорыяў 150 г. хлеба.
5я катэгорыя. Дзеці 100 г. хлеба.
Барысаў горад лёгкай індустрыі. 3 гэтае прычыны бальшыня ягоных жыхароў атрымлівала ад 300 да 500 г хлеба на дзень.
У канцы красавіка 1933г. у Барысаве была атрымана непасрэдна з Масквы, мінаючы сталічны Менск, дырэктыва аб зьніжэньні харчовых нормаў. Паводле яе:
1я катэгорыя мелася атрымаць па 500 г хлеба,
2я катэгорыя па 300 г. хлеба на
дзень;
3я катэгорыя па 150 г. хлеба на дзень;
4я катэгорыя па 100 г. хлеба на дзень.
Дарослым утрыманцам і дзецям у хлебе было зусім адмоўлена.
На камуністаў гэтае афіцыйнае зьніжэньне нормаў па сутнасьці, не пашыралася. Кожнага зь іх цалкам забясьпечваў распаўсюджаны ў савецкай рэчаіснасьці “блат” г.зн. забесьпячэньне з чорнага ходу падуладных ім складаў і крамаў. У бухгалтарскіх справаздачах “блат" менаваўся як “усушка”, "выцек", “раструшчваньне”, “недапёк” і г.д. Затое ўсё астатняе насельніцтва было асуджана на галодную сьмерць.
I вось 3 траўня 1933г. галодныя жанчыны, дзеці выйшлі раніцай на вуліцы Барысава й накіраваліся да дзяржаўных установаў з патрабаваньнем хлеба. Па дарозе яны ўбачылі падводы з хлебам, што перавозілі яго з тутэйшых складаў да чыгуначнай станцыі для вывазу. Абураны галодны натоўп затрымаў гэтыя падводы й разабраў той хлеб. Аднак яго было мала, каб накарміць усіх галодных. Тады a 23 гадзіне апоўдні натоўпы, што паранейшаму складаліся пераважна з жанчынаў й дзяцей, пачалі разбураць харчовыя крамы. Тутэйшы конны атрад НКУС і міліцыі пачаў разганяць людзей, топчучы жанчын і дзяцей коньмі, аднак безпасьпяхова Адзін зь міліцыянтаў, што стрымлівалі націск галодных на харчовую краму, нечакана закрычаў: Жанчыны! Маткі! Жонкі! Сёстры! Навошта вы гэтак мардуецеся і без усялякай ка рысьці калечыце сябе й дзяцей! Ідзіце да сваіх дамоў. Ідзіце да фабрыкаў й цягніце сваіх мужоў, сыноў ды братоў. Няхай яны бароняць вас. Тады хутчэй будзе толк.
Заклік міліцыянта пачулі. Работнікі самай вялікай у Барысаве запалкавай фабрыкі “Беразіна" нечакана спынілі
35
краязнаўчы альманах, выпуск 1
працу й патрабавалі ад адміністрацыі павялічэньня хлебных нормаў. Пачалося ні што іншае, як забароненая й неўласьцівая для савецкіх умоў забастоўка. Парторг фабрыкі, адказваючы на патрабаваньні рабочых, з трыбуны крычаў:
Таварышы! 3 кім змагаецеся? Самі з сабою? Са сваёй работніцкасялянскай уладай! Вярніцеся назад! Вярніцеся да сваіх асірацелых машынаў, на якіх □ы чуяце сусветную пралетарскую рэваліс іыю. і< лі раней мы недаядалі на рч асьць . /ржуям, дык цяпер мы гала
м на страх ім. Кожнае зярнятка хлеба ёсьць удар па капіталістычных акулах.
Са словамі “цецярук”, “болбат”, “талалай” абураныя работнікі схапілі парторга й пацягнулі на раку Беразіну тапіць, але пашкадавалі й толькі кінулі ў ваду. Між тым жанчыны, да якіх цяпер далучыліся й мужчыны, павярнулі ад крамаў да тутэйшых партыйных устаноў й будынку НКУС. Сакратар Барысаўскага райкому КП(б)Б зьвярнуўся да галодных людзей з ушчувальнай прамовай, якая нагадвала прамову парторга з фабрыкі “Беразіна”. Аднак калі парторга толькі напалохалі, дык сакратара зьбілі на горкі яблык. Убачыўшы гэта, усе астатнія партыйныя й савецкія службоўцы паха
валіся хто куды. Толькі энкавэдысты зь вінтоўкамі густым частаколам акружылі будынак НКУС. Натоўп абураных, галодных людзей напіраў, ужо пачуліся стрэлы ў паветра... Хісткае становішча выратаваў начальнік НКУС. Ён выйшаў на балкон зь нейкай паперкай у руцэ й сказаў што кагадзе атрымаў тэлеграму з Масквы, якая дазваляе захаваць старыя харчовыя нормы. Задаволены натоўп пачаў паступова меншаць, шмат хто радаваўся перамозе...
Уначы барысаўскія энкавэдысты разам зь менскімі, прыбыўшымі на дапамогу, арыштавалі 1400 (!) барысаўцаў. Фабрыка “Беразіна" ў сувязі з арыштам работнікаў часова спынілася. Празь некалькі дзён прыехала надзвычайная сэсія рэўтрыбуналу БССР й пачала судзіць арыштаваных. 1200 чалавек былі сасланы на тэрмін ад 8 да 10 год у сібірскія лягеры, бяз права ліставаньня (!), 200 барысаўцаў былі растраляныя на сумнавядомых “батарэях”...
Паміж імі быў барысаўскі дарэвалюцыйны галава Паўлоўскі, ксёнздэкан тутэйшага касьцёлу Марызевіч, два міліцыянты, работнікі “Беразіны” й іншых барысаўскіх фабрыкаў. Аднак пераважную бальшыню складалі жанчыны, дзяўчаты й амаль дзеці. Яны прасілі свайго роднага беларускага хлеба. .
Выкарыстаная літаратура:
Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні й партызанская барацьба на Беларусі. НьюЁрк. 1996.
Анна Касмнская, Сергей Крапнвнн. Ограбленне поезда №2, “Народная газета” 2729 верасьня 1997 г. ст. 1213.
Газэта “Звезда”, Ns№ 402,407; сакавік 1919 г.
Газэта “Звезда”, №53, сакавік 1924 г.
36
краязнаўчы альманах, выпуск J. МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
ЗАБЫВАЦЬ НЕЛЬГА
(У раённую кмігу “Памяць“)
КРАЯЗНАУСТВА
Андрэй Апяхновіч
Гэты артыкул ужо больш года ляжыць у рэдакцыі раённай газэтьі: “Крупскі веснік”. I, відаць па ўсяму, ня будзе надрукаваны. Часы зьмяніліся... Але ж гісторыя гэта перш за ўсё праўда! Таму мы зьмяшчаем гзты матэрыял так, як ён быў падрыхтаваны для публікацыі у газэту.
Напрыканцы студзеня 2002г. у Літаратурньім музеі імя Янкі Купалы ў Менску адбылася прэзентацыя першай кнігі серыі “Беларускі індэкс рэпрэсаваных". Аўтарам зьяўляецца гісторык Ігар Кузьняцоў, вядомы нам па кнізе “Канвеер смерці . Дакумэнты Сьведчаньні . Успаміны . “ (чытай раёнку ад 14 сакавіка 1998 г стар.2). Новая праца навукоўца называецца “ Індэкс уражэнцаў Беларусі, рэпрэсаваных у 1920 1950 гады ў Заходняй Сібіры “. У ёй утрымліваюцца пайменны сьпіс і кароткія зьвесткі пра 1261 ураджэнца Беларусі, зьнішчанага сталінскім рэжымам на тэрыторыі цяперашніх Новасібірскай і Томскай абласьцей Расейскай Фэдэрацыі, а таксама вытрымкі з дакумэнтаў тых гадоў .
Прачытаўшы кнігу, яшчэ раз пераконваешся, што пэрыядленінска сталінскіх рэпрэсіяў у СССР патрабуе ня толькі глыбокага вьівучэньня, але і шырокай грамадзкай дыскусіі аб камуністычным генацыдзе ў Беларусі. He зрабіўшы гэтага мы асуджаны зноў і зноў наступаць на адныя ж і тыя граблі, гісторыя паўтараецца...
Вядома ж, насзацікавіў разьдзел кнігі, дзе прыведзены сьпіс рэпрэсаваных. Там мы адшукалі прозьвішчы нашых землякоў . Нарадзіліся яны , задоўга да 1917 года, калі яшчэ не было Крупскага раёну, а нашы землі дзялілі між сабой
Барысаўскі павет Менскай губэрні і Сеньненскі пазет Магілёўскай губэрні. A нашы Крупкі ў той час лічыліся мястэчкам Бобрскай воласьці Сеньненскага павету.
Мы падаем тут ня толькі прозьвішчы нашых землякоў, але й жыхароў суседніх рэгіёнаў, якія маюць прозьвішчы, што вельмі часта сустракаюцца на Крупшчыне .
Старонка 38. Амяльянчык Марк Міхайлавіч, 1884 г., нарадзіўся ў вёс. Баркі Менскай губ., пражываў у г.Томску, загадчык кніжнай крамы. Арыштаваны ў 1937 г. Растраляны.
Стар . 46 Белікаў Аўрам Ігнацьевіч, 1897 г., нарадзіўся ў вёс. Гапонаўка (Гапонічы ці Гапоны Сеньненскага павету) Магілёўскай губ., пражываў у паселку Слабадзінка Зыранскага раёну ЗСК, член калгасу “Пуць Сталіна “. Арышта
Аляхновіч Андрэй
Пятровіч. нарадзіўся 8.4.1963. у м.
Халапенічы Крупскага раёну.
Краязнавец, педагог, куратар харугвы скаўтаў Малога ІІалесься.
МАЛОЕ ОАЛЕСЬСЕ
краязнаўчы альманах.
выпуск 1
ваны ў 1937 г. Асуджаны на 10 год пазбаўленьня волі і 5 год паражэньня ў правох.
Стар . 47. Белякоў Павал Ігнацьевіч, 1894 г., нарадзіўся ў вёс. Гапонаўка (Гапонічы ці Гапоны Сеньненскага павету) Магілёўскай губ., пражываў у вёс. Паўлаўка Зыранскага раёна ЗСК, аднаасобнік. Арыштаваны ў 1937 г. Растраляны.
Стар . 61. Галуза Сямён Андрэевіч, 1877 г., нарадзіўся ў вёс. Арэшкавічы Барысаўскага павету (Менскай губ.), пражываў у вёс. Нікольская Крывашэінскага раёну, аднаасобнік. Арыштаваны ў 1938 г. Растраляны.
Стар. 72. Дэнгер Генрых Аўгуставіч, 1889 г, нарадзіўся ў вёс.Чарняўка Магілёўскай губ., пражываў у г.Томску, начальнік сэктара збыту трэста “Томлес “. Арыштаваны ў 1937 г. Асуджаны на 10 год пазбаўленьня волі і 5 год паражэньня ў правох.
Стар. 93. Каранькоў Павал Іванавіч, 1907 г., нарадзіўся ў вёс.Высокае Магілёўскай губ , пражываў у пасёлку Барзуноўка Кажэўнікаўскага раёну, не працаваў. Арыштаваны ў 1937 г. Растраляны.
Стар. 93. Каранькоў Фёдар Іванавіч, 1899 г., нарадзіўся ў вёс.Высокае Магілёўскай губ., пражываў у вёс.Рамашоўка Кажэўнікаўскага раёну, аднаасобнік.
Арыштаваны ў 1938 г. Растраляны.
Стар. 100. Кульля Вольга Фёдараўна, 1902 г., нарадзілася ў вёс.Шчаўры Магілёўскай губ., пражывала ў вёс. Лебацер Чаінскага раёну, не працавала. Асуджаная на 10 год пазбаўленьня волі і 5 год паражэньня ў правох.
Стар. 117. Міхневіч Кірыл Ігнацьевіч, 1883 г., нарадзіўся ў вёс. Слабада Барысаўскага павету Мінскай губ., пражываў у пасёлку Новы Труд Цегульдзецкага раёну, член калгаса «18ы Кастрычнік». Арыштаваны ў 1938 г. Растраляны.
Стар. 148. Старадубцаў Іван Васільевіч, 1882