• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    ¹ фізічнай у асноўным пры раскарчоўцы ляд (участкаў зямлі сярод лесу), калі прыходзілася тапаром валіць стогадовыя дрэвы, рг.окрыжс^ваць іх, звозіць іх на кані, рыдіюў*ай і 'м карчаваць пні, зносіць з ІІЛ cv ааймаўся Ціт і нарыхтоў■ ; лалк я металургічнага завода ў е ■ Чэр. кй (Барысаўскі раён, 18 км & < /мнаў), >.«і ў мінулым стагоддзі калежаў вялікім князям Раманавым і быў заснаваны імі ж. Даўно няма на нашай зямлі ні Ціта, ні вялікіх князёў Раманавых, ні металургічнага завода, але ў ваколіцах Гумнаў да гэтага часу засталіся абкапаныя конаўкай круглыя плоскія бугры дыяметрам да 10 12 метраў. Гэта рэшткі збудаванняў вуглякопаў мінулага стагоддзя.
       А выпальвалі вугаль, як сцвярджаюць старажылы, наступным чынам: бярвенні лісцевых парод (часцей бярозы), пабітыя на плашкі і добра падсушаныя, ставіліся стажком плашка да плашкі вышынёю да трох метраў, а пасля з усіх бакоў абкладваліся дзёрнам і абсыпаліся зямлёю, але так, каб толькі ўверсе і з чатырох бакоў заставаліся адтуліны. Знізу складня плашак падпальвалася, а дым выходзіў праз верхнюю невялічкую адтуліну. Дрэва павінна было не гарэць, a павольна тлець. Таму вуглякоп на працягу трох дзён і начэй дзяжурыў каля сваёй «домніцы» і назіраў, каб не дай Бог дзенебудзь збоку паміж дзёрнам складні не завіўся дымок ці складня дроў не загарэлася вялікім полымем. Для гзтага на праваліны дзёрну зноў і зноў насыпалася зямля. Калі вугаль быў гатовы, дзёран і зямля акуратна здымалі ся, вугаль выкапваўся з зямлі, прамызаўся вадою і ў спецыяльных фурах ад
    
    возіўся ў Чэрнеўку на металургічны завод. Пры такой рабоце Ціту не было роўных: ён адной рукой у складню трохметровыя плошкі (траякі), ды так хутка, што яго тазарышы па працы ўдваіх не паспявалі іх падаваць. А калі пачыналі абкладваць драўніну дзёрнам, то не па адным дзёрне цягнуў ён да складні, a па цэлым стосе.
      Займаўся Ціт і пчалярствам (бортніцтвам). Расказваюць, што мог пад пахамі адразу несці дзве калоды пчол, адзін падымаў борці на таўшчэзныя сосны і елкі. Сала і мяса ён ніколі не еў падсмажаным або адварным, а толькі сырым (салёным і добра падсушаным).
      Расказваюць пра Ціта Баравулю і тры легенды, якія крыху дапаўняюць партрэт гэтага вясковага сілача.
      Пабіліся аб заклад. На бару ва ўрочышчы Яраш, 3 левага боку дарогі, да гзтага часу ляжыць горка гліны, добрых паўвсза будзе. Мой дзед Барыс гаварыў, што з’явілася гзта гліна тут вось як. Атрымалі ў Чэрнеўцы гуменскія мужчыны грошы за работу, добра выпілі і слова за слова спрачацца пачалі: хто з іх колькі цаглінсырцу з Чзрнеўкі да I ўмнаў данясе без адпачынку Падышоў і Ціт. «Данясу штук дваццаць, — сказаў ён. — На гарнец гарэлкі б’юся на заклад».
        Наклалі мужчыны Ціту на спецыяльнае прыстасаванне дваццаць штук сырых цаглін, узяў ён іх на плечы і подбегам пашыбаваў на Гумны. Ды так хутка, што яго таварышы ледзь паспявапі за ім. Беглі, кажуць, языкі высалапіўшы. Стаміліся страшэнна (гэта ж не смешкі 18 км у адзін бок), а Ціту хоць бы што: шыбўё наперадзе іх і не аглядваецца нават.
         Стой, Ціт, давай адпачнём і перакусім!
        А ЦІт у адказ з ухмылкай:  А вы ж сказалі, каббезадпачынку. Перахітрыць хочаце?
       Засталося да Гумнаў недзе кіламет
    
    28
    
    краязнаўчыальмавах^выпусіН^д^
    
    ры паўтары, не больш. Забеглі мужыкі з апошніх сіл наперад, разаслалі каля дарогі світку, паклалі на рушніку закуску, паставілі гарэлку.
       Кідай ты, Ціт, гэтую гліну. Выйграў, сядай з намі. Дома жонкі выпіць не дадуць спакойна.
      Толькі тады паверыў ім Ціт. Паставіў ён цэглу на зямлю пад сасонку і прысеў побач. А тут і дождж пайшоў. Цэгла ўся і размякла. Так і ляжыць яна цяпер грудам гліны сярод дарогі.
      Калі папярэдняя быль апавядае аб сіле і тэхніцы пераносу цяжару Цітам (подбегам пашыбаваў да роднай вёскі), то наступная сведчыць аб тым, што ён вельмі добра валодаў тэхнікай рукапашнага бою. (3 аповеду Баравулі Адама Пракопавіча, 1928 г.н., запісана ў 1970 гадзе).
      Чаму луг на Беразіне застаўся за гумнянамі. Тумняне раней жылі ў Рэпішчы, што недалёка ад урочышча Лысы Бераг на Бярозе. Калі ж пачалі замест рэпы садзіць бульбу, то рашылі пераехаць на свае асноўныя землі, дзе стаялі іх гумны з ёўнямі, а сена з луга вазіць на конях дамоў, ужо ў новую вёску. Большасць жыхароў і пераехала ў цяперашнія Гумны (так пасля і назвалі вёску), a некаторыя ў Аздзяцічы, Мётчу, Ліванава і Вяляцічы. Доўгі час на сенакосы гумнян ніхто вока не клаў. але аднойчы аздзяціцкія неяк сабраліся гэтак чалавек дваццаць, і рашылі скасіць гуменскія сенакосы ўціхую. А была тады такая завядзёнка: калі адзін раз скасіў то наступны год можла касіць смела  не спі у шапку.
      Ну, косяць, значыць, яны каля Лысага Берага, аж косы свішчуць на ўсю ваколіцу.
      А Ціт гуменскі неяк быў у Чэрнеўцы. Яму і падказалі яўрэі чэрнеўскія, што на гуменскіх сенакосах робіцца. Паслаў Ціт у Гумны чалавека за мужчынамі а сам схапіў касу і на Лысы Бераг. Аздзяціцкія
    
    ўбачылі, што нехта адзін нясецца на іх з касой, але спакойна так сабе ідуць у пакосе, бо што адзін чалавек можа зрабіць, думаюць, супраць такой ватагі. Калі той падбег бліжэй, то яны і пачалі акружаць яго з косамі наперавес. Тут Ціт і разышоўся: як шморгнуў касой у адзін бок, косы ў пярэдніх за колькі метраў з рук паляцелі. ён ім кассёмкассём у плечы і да наступных  і ў тых толькі косы на сонцы заблішчэлі. Кажуць, разагнаў ён усіх аздзяціцкіх, косы іх пазбіраў, сам сеў каля будана і пачаў луг сцерагмы. I сцярог, пакуль гумняне на конях не прыехалі.
      А пабітыя аздзяціцкія прыбеглі да сваёй пані і пачалі скардзіцца на Ціта. Тая выслухала сваіх і кажа:  Чыя сіла, хай той лугам і валодае! Так гуменскі луг і застаўся за гумнянамі.
      Ціт Баравуля адрозніваўся ад навакольныхсялян нетолькі сваёй сілай, але яшчэ і тым, што не баяўся ніякіх забабонаў, мог уступіць у спрэчку нават з чараўнікамі і ведзьмарамі, заўсёды заступаўся за пакрыўджаных, бо быў вельмі справядлівы чалавек. (Запісаў Баравуля М.А. ад Ермачонка Міхаіла Фёдаравіча, 1899 г.н. в.Лаўніца Барысаўскага раёна).
      Ціт і навасельскі чараўнік. У Старай Маталызе ранэй стаяла смалакурня, a каля яе была карчма, якую трымаў яўрэй. У нядзелю ў тыя часы ніхто не працаваў, людзі часцей за усё ездзілі ў госці, хадзілі ў царкву ці адпачьівалі. Мужчыны збіраліся і ў карчме: выпіць, закусіць, пагаварыць, аб падзеях у свеце даведацца.
      Аднойчы да стараматалыжскага карчмара ўнадзіўся есці і піць на дармаўшчынку адзін навасельскі чараунік (з вёскі Наваселле Бярэзінскага раёна). Прыйдзе ў карчму і з пагрозамі:  Абрамка, стаўляй на стол закуску і выпіўку, a то счарую і цябе, і тваіх дзяцей, і жонку, і скаціну.
    
    29
    
    МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ краязнаўчы альманах, выпуск 1
    
      Абрам (а яўрэй гэты чараўніцтва ой як баяўся!) і поіць, і корміць гэтага чараўніка і месяц, і другі... А той настолькі стаў нахабным, што сяброў пачаў з сабою калінекалі прыводзіць. Паглядзеў Абрам, што і разарыцца так нядоўга.
      Аднойчы ў нядзелю, ідучы ці то з Чзрнеўкі, ці то з Вяляціч, зайшоў у карчму Ціт. Абрам пасадзіў яго і расказаў пра сваю бяду.  Дзе той чараўнік?  спытаў падвыпіўшы Ціт.  Пакажы мне яго, Абрамка.
      А чараўнік ужо на парозе і апрануты ва ўсё святочнае, белае і вышыванае Садзіцца за асобны стол і кліча Абрама:  Абрамка, накрывай жа хутчэй стол, а не то счарую.  Паспрабуй счараваць лепш мяне,  гаркнуў зза суседняга стала Ціт.
      Згроб ён чараўніка ў ахапку, ускінуў сабе, як барана, на плечы і панёс да бочкі з дзёгцем. Акунуў адной рукой чараўніка ў дзёгаць разам з галавою.
      Падняў над бочкай s пытае:  Ці будзеш чараваць? Навасельскі чараўнік маўчыць, Ціт яго яшчэ раз у бочку з галавою:  Ці будзеш чараваць? I так да таго часу, пакуль чараўнік не папрасіў літасці. 3 таго часу і чараваць забыўся, і ў карчму да Абрама  ні нагою (Запісаў Баравуля М.А. ад бацькі ў 1971г.)
      Сілач Барыс Агеевіч Цішкавец з в.Вяляцічы (1890 1960).
      У дзяцінстве нічым асабпівым, як кажуць старыя, будучы сілач не выдзяляўся. Ведаў аб яго сіле толькі бацька, але нікому сынам не хваліўся, бо баяўся, каб людзі не сурочылі. А даведаўся ён пра тое, што сын вельмі моцны, аднойчы ранняй вясной, калі яны паехалі па дровы ўтраіх на санках. Стаяла адліга, і снег ужо добра размок. Нагрузілі яны ў лесе добры воз бярэзніку і пайшлі побач з санкамі. У лагчынцы, дзе снегу за зіму намяло значна больш, і ўжо паказалася талая вада, конь і завяз. Як не натужваецца конік, а не можа выцягнуць воз.
    
    Стары Агей хацеў ужо з друпм сынам скінуць крыху бярэзніку, але Барыс спыніў іх. Распрог ён каня, узяўся сам за аглоблі і выцягнуў санкі з дрывамі на ўзгорачак.
      Праз нейкі час даведаліся пра сілу Барыса і вяскоўцы. А было гэта так. Летам усе хлопцы ганялі коней на начлег. I была ў Вяляцічах і навакольных вёсках такая гульня; хто хутчэй з начлегу сваіх коней дадому прыгоніць. Гзта каб пахваліцца сваімі коньмі, іххуткасцю і ўкормленасцю. 3 самага лугу імчалі начлежнікі навыперадкі, хто хутчэй каго абгоніць, збіваючы ў адстаючых ездакоў шапкі. А Барыс быў па прыродзе вельмі спакойны і ціхмяны. Вось адзін з галавы яму шапку скінуў. Барыс яе падняў і далей едзе на кані. А тут і другі скінуў, і трэці... Барыс раззлаваўся. Падняў ён яшчэ раз шапку, нацягнуў яе на самыя вушы і пачаў даганяць свавольнікаў. У аднаго шапку з галавы схапіў, у другога, у трэцяга... I вырваўся на сваім коніку наперад, калі сабраў шапкі ва ўсіх начлежнікаў. Першым даскакаў на кані да вёскі, дзе на самым яе краі стаяла клець, саскочыў з каня каля яе, адной рукой падняў за вугал. паклаў усе шапкі на камень і апуспіў клець на месца. Прыскакалі на конях начлежнікі, паспарабавалі падняць пабудову, каб забраць зпад вугла свае шапкі, і колькі не тужыліся ўсім гуртам, не змаглі гэта зрабіць. Прыйшлося ім Борыка цэлы дзень улагоджваць, каб адаў ім шапкі. Той на вачах амаль усяго свайго пасёлка (а іх ў Вяляцічах дванаццаць) і прарабіў гэта, адной рукой падняўшы будынак за вугал. Пасля з ім пачалі баяцца так жартаваць і ўсе пачалі, ад старога да малога, называць не Борыкам, а Барысам Агеевічам.
      Памятаю, як расказваў мне дзед і другія мясцовыя жыхары яшчэ пра тое, што выступаў пасля Барыс Агеевіч Цішкавец як барэц і ў Беларусі, і ў РасіІ, і нават у Парыжы, дзе яго і скінупі, так і не здо
    
    »1
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    леўшы перамагчы, замежныя сілачы з другога паверха і пры гэтым моцна паламапі яму рэбры. У 20ыя гады, у час грамадзянскай вайны і пасля яе, хадзіў ён па вёсках і выступаў у клубах, якія тады толькі пачыналі арганізоўвацца. (3 аповеду Ермачонка Міхаіла Фёдаравіча, 18