• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    99 г.н., в.Лаўніца).
      Расказваў мне бацька і другія нацкія старажыпы, што Барыс Агеевіч Цішкавец, выступаючы ў Начах, усіх здзіўляў сваей незвычайнай сілай: завязваў у вузел металічныя цвікі, разгінаў падковы, пальцамі згінаў медныя манеты, адным ударам рукі забіваў у дрэвы цвікі, папярэдне закруціўшы іх шляпкі ў кольцы, каб не параніць пры ўдары руку. Рабіў і шмат чаго іншага. Але некалькі яго каронных нумароў, а дакладней расказаў пра іх, мне запомніліся на ўсё жыццё. Людзі на яго выступленні ішлі са сваімі лаўкамі і табурэткамі, бо мэблі ў клубе не было, ды і выступленні праходзілі на вуліцы. Вось Барыс Агеевіч неяк выйшаў на сярэдзіну пляцоўкі каля клуба, абвёў усіх прысутных вачыма і спытаў: — Хто ў вас тут самая тоўстая баба?
       Паказалі яму адну такую жанчыну. Ён за грошы ўгаварыў яе сесці на табурэтку. Тая села. Пасля гэтага сілач адной рукой падняў табурэтку з жанчынай над сабой і пранёс яе па крузе. I гэта не ўсё. He апускаючы табурэтку з жанчынай на зямлю, паставіў ён адну ножку табурэткі сабе ў зубы і яшчэ пранёс гэты больш чым стокілаграмовы груз па крузе, а пасля дзвюма рукамі прыпадняў над сабой і акуратна паставіў на зямлю.
       Ці яшчэ расказвалі. Ляжаў каля клуба вялізны валун. Барыс Агеевіч зняў з шулы вароты, паклаў іх сабе на грудзі, лежачы дагары на зямлі, і загадаў мужчынам ускаціць той камень на вароты Тыя, чалавек дзесяць ці болей іх было, з горам напалам гэта зрабілі. Барыс Агеевіч некалькі разоў выжаў вароты з ва
    
    луном над сабой і адным рыўком скінуў валун ка зямлю.
      Або прасіў ён прынесці доўгідоўгі металічны лом. Клаў яго сабе на плечы і прасіў як мага больш мужчын, самых моцных і важкіх, павіснуць з двух бакоў на канцах лома. Мужчыны павісалі, колькі гэта магло зрабіць. I Барыс Агеевіч дзвюмя рукамі падымаў лом з павісшымі на ім людзьмі. Пры гэтым лом заўсёды згінаўся дугой ад цяжару (3 успамінаў Мікалая Філіпавіча Шастакова , былога жыхара в.Нача Крупскага раёна).
      Да вайны, у час вайны і пасля яе Барыс Агеевіч працаваў загадчыкам мельніцы ў Чэрнеўцы. Я сам бачыў, як ён на другі паверх яе па сходцах насіў пад пахамі адразу чатыры мяхі зерня. Па два пад кожнай. За некалькі хвілін адной рукой ён мог нагрузіць поўную машыну мукі. Лепшага грузчыка шукаць не трэба было. Мяхі, здавалася, самі ўспрыгвалі на кузава.
      Даведаліся пра сілу Барыса Агеевіча і немцы і пасля сталі вельмі паважаць яго. А было гэта так. Ехаў неяк ён на кані. А недалёка ад маста праз раку Бобр у гэты часзабуксавала нямецкая грузавая машына. Немцы спынілі Барыса Агеевіча і загадалі яму распрагаць каня, каб канём выцягнуць машыну з гразі, бо самі, колькі не ўпіраліся, не змаглі гэта зрабіць. Сілач і паказвае немцам: каня распрагаць не трэба, я сам выцягну машыну. Атыя ў рогат, пальцамі каля скроні круцяць: прыдурак, значыць. Іх чалавек дванаццаць  і то не змаглі машыну выштурхнуць, а гэты адзін бярзцца. A БарысАгеевіч падышоўда машыны зза ду, стаў да яе спіной, прыпадняў крыху кузава над зямлёй і адзін выштурхнуў’ яе з гразі.
       А пасля вайны ён наказаў неяк аднаго хвалько — прымака, які прыстаўу прымы ў Манчы да адной жанчыны. Вядома, чалавек быў са свету, аднекуль з Сібіры, і не ведаў пра сілу Барыса Агее
    
    31
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1
    
    віча. Дык неяк на Троіцу сабраліся мужчыны каля мельніцы і разгаварыліся. Сібірак (а быў ён высокі шыракаплечы) і вырашыў выпіць на задарма, і таму пачаў падбухгорваць памерацца сілаю А ў гэты час з мельніцы выйшаў Барыс Агеевіч. Адзін з пашых лаўніцкіх, таксама не зломак, і скажы сібіраку:  А ты лепш вунь з тым мужчынам пазмагайся!
      А Баплс агеевіч быў невысокага росту, хоць і оржакаваты, крэпкі, як смагг •. Уся . <а яго была ў руках і мускуг :.
      Зібірак і заве яго да сабе: «Давай падужаемся. Хто на лапаткі ляжа, той і га
    
    рэлку ставіць!»
      Падышоў Барыс Агеевіч, нахіліўся над сібіраком і павольна так правёў яму адным толькі пальцам па рэбрах. Мы думалі, што побач нямецкі кулямёт запрацаваў  так громка затрамцелі рэбры. Сібірак счырванеў увесь, як рак, ды ў кусты кінуўся, а мы ў рогат!
      У апошнія гады жыцця Барыс Агеевіч жыў у вёсцы Мётча Барысаўскага раёна, працаваў на мельніцы. У Мётчы ён памёр. Быў у яго сын, таксама моцны, але ўжо не такі, як бацька (3 успамінаў Ермачонка Сяргея Міхайлавіча, в. Лаўніца).
    
    32
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    
    
                БАРЫСАЎСКІЯ КУРАПАТЫ
    
    
    
        КРАЯЗНАУСТВА
    
    
            Нікіпар Баркоўскі
    
    
       Амаль ўсім жыхарам горада Барысава вядомы знакамітыя “чычагаўскія батарэі, ці проста “батарэі”, што разьмешчаны на правым беразе ракі Беразіна побач з гарадзкім краязнаўчым музэем. Названы яны так у памяць падзей 1812 года й зьвязаны з імем рускага адмірала Чычагава, што перасьледаваў францускую армію Напалеона пад час адступленьня. Фактычна “батарэі — гэта умацаваньне гарадзкога прадмесьця (плошча 1700 кв.м.) зь вялікімі абарончымі валамі й глыбокімі акопамі, парослымі цяпер рэдкім хваёвым лесам. Але ! ж мала хто з барысаўцаў ведае, што за | савецкім часам бальшавікі пераўтварылі іх у месца масавых растрэлаў жыхароў Барысаўшчыны й Крупшчыны. Па сьведчаньні нашага вядомага гісторыка Юркі Віцьбіча тут растраляна каля 1200 чалавек!
        Пачалося ўсё у далёкім 1919 годзе, калі ў сувязі з актывізацыяй дзеяньняў на польскім фронце Менск прыслаў у барысаўскі ваенкамат (якім кіраваў латыш Бенгер) загад аб прызыве ў чырвоную армію мужчын узросту ад 20 да 30 год. Гэты, колькасна вялікі, прызыў барысаўскія ўлады застаў абсалютна не падрыхтаванымі, — мясцовыя начальнікі не мелі нават мабілізацыйнага пляну. Для харчаваньня на перасыльным пункце мелася толькі дзесяць пудоў аўса. Памяшканьні, г.зв. баракі, былі халодныя : й зусім непадрыхтаваныя нават для часовага пражываньня. Акрамя холаду, яшчэ мучыў і голад. Тыя крохі, што мабілізаваныя ўзялі з дому, абдзяліўшы га
    
    лодныя сем’і, скончыліся празь дзеньдва. Адпаведна ж загаду ваенкама на кожны дзень выклікаліся па дзьве воласьці з павету. Людзі прыбывалі сотнямі...
      Каб выправіць крытычнае становішча, харчкамісар г. Барысава. таварыш Баршай арганізаваў дзьве экспэдыцыі. Адна зь іх рэквізавала па горадзе пасьцелі, коўдры, падушкі, сталы, крэслы для навабранцаў. Другая ў вёсках павету, адкуль толькі што прь'былі прызыўнікі, адабрала ў іхных бацькоў, братоў, жанок і дзяцей апошнія мізэрныя рзшткі хлеба й пакінула іх на галодную сьмерць. Калі чуткі пра гэтыя акцыі ўладаў дайшлі да перасыльнага пункту, абурэньню мабілізаваных не было канца. Яны адразу ж пакінулі баракі й накіраваліся да будынку харчкаму.
      У нядзелю, 16 сакавіка, Барысаў быў уражаны паходам тысячаў мабілізава ных у цэнтр гораду, дзе знаходзіліся дзяржаўныя ўстановы. Але ўсе адказныя камуністы раёну разьбегліся, толькі ваенны камісар Бенгер накіраваў каравульны батальён супраць паўстанцаў, аднактой адразу перайшоў на іхны бок. Пасьля гэтага й Бенгер на пэўны час зьнік, а мабілізаваныя й чырвонаармейцы батальёну, разагнаўшы такім чынам усе савецкія ўстановы, разышліся па сваіх вёсках і дамох, адмовіўшыся абараняць савецкую ўладу.
       На заўтра было арыштавана некалькі сотняў жыхароў горада, якіх западозрылі ва ўдзеле ў паўстаньні, або ў спачуваньні яму. Больш за 100 чалавек, па загаду
    
    .33
    
    МАДОЕЛАПШгСЕ21
    
    выпуск 1
    
    камісара Бенгера, было растраляна ў хваёвым лясочку “батарэі”. На сяньня мы ведаем прозьвішчы толькі трох удзельнікаўкіраўнікоў гэтага паўстаньня, атрымаўшага ў тагачаснай савецкай прэсе назву “Барысаўскі пагром чорнай сотні". 23 сакавіка ў 12 гадзін ночы, па прыгавору ваеннапалявога суда на “батарэях” былі растраляны: Апанас Вусікаў, Казімір Палітыка і Пінчук (імя не названа)...
      1923 год  скончыліся войны, на Беларусі савецкая ўлада. Але лічыць
    
    да БВК (Беларуская Вайсковая Камісія) з паведамленьнем, што ён хоча перайсьці пад загад Беларускага ваеннага камандаваньня для змаганьня з бальшавікамі й вызваленьня зпад іхняга гнёту рэшты Беларусі...” Таксама вядома, што атрад Моніча зьяўляўся падразьдзяленьнем тайнай палітычнай арганізацыі “Беларуская сялянская партыя “Зялёны дуб”, якая дзейнічала на Беларусі 3 1920 па 1932г.
      Зразумела, што НКУС абрынуў на Крупшчыну ўсю сваю моц. Карныя ат
    
    мірным той час не выпадае. Фактычна працягвалася грамадзянская вайна, але партызанскімі мэтадамі. j У пачатку кастрычніка 1923r., L пэршыя старонкі вядучых за j—4posiaw
    
    •р<
    
    Ф
    
    рады шукалі Моніча, але безвы
    
    нікова, паймалі толькі памочніка атамана Мавідовіча. Напрыканцы
    
    гоЯ^Й'⁸ф}зімы 1923 года бары
    
    ходнеэўрапэмскіх газэт падавалі сэнсацыйную навіну з СССР: на чыгун •<
    
    цы пад Круп, камі быў прыпынены й аб
    
    •'Lida»
    Ataman
    
    рабаваны хуткі
    
    цягнік №1, у
    
    Sionim
    
    саўская гарадзкая міліцыя загадала жыхарам шэрагу вуліц, што вялі v Krichev. ад ускраіны $ ргораду да турмы, не выходзіць са сваіх &?ужід < дамоў і зачыніць яееХаГ усе вокны й бра• ZhiikwieW ф>іч^<ў^~л Мы. Празь некатоMₒzyⱼ,         г ры час па ГЭТЬ|Х вуЛ|.
                   цах пад канвоем прайшоў тысячны сялянскі
    
       Viijy# й.                 >
    Motodedino    (        ’
        ’             f • Boris»
    
    OrshU*
    1     : &t»a
    r Ft.
    
    ♦ Minsk
         Bela rWs
    Baranovichi _   • Osipwlchl
      •    „  , Babruysk»
         Slutski             ^
    
    якім ехалі
    n p a д /W       .
    стаўнікі за y ' tunings.
    межных дып;
    ляматычных '
    
    • Soligofsk
    
    •> lobin
    
    місій і вядомыя савецкія дыпляматы. Ак
    
    цыю зьдзейсьніў партызанскі атрад, якім кіраваў шырока вядомы Юрка Моніч.
      Што нам вядома аб ім? Нарадзіўся знакаміты беларускі атаман у вёсцы Вялікія Жаберычы Барысаўскага павету (зараз Крупскі рн) у 80х гадох XIX стагодзя. Скончыў настаўніцкую сэмінарыю, працаваў вясковым настаўнікам. 3 пачаткам Ій Сусьветнай вайны Моніч прызваны ў войска, атрымаў афіцэрскі чын. У Грамадзянскую служыў у барона Ўрангеля, далей. . У газэце “Беларусь” адЗсьнежня 1919г. чытаем: “...Начальнік штаба беларускага партызанскага адзьдзела падпаручнік Г. Моніч зьвярнуўся
    
    натоўп. Тут былі поўнасьцю ўсе жыхары роднае вёскі Моніча Вялікія Жаберычы, вёскі Кругліца і разам са сваёй вёскай Пярэсіка йшоў схоплены, акрываўлены Мавідовіч. Таксама тут йшлі сяляне з васьмі найбліжэйшых да Крупак вёсак. У Барысаве адбыўся хуткі пралетарскі суд: надзвычайная тройка ЧК судзіла партызан і сялян, як саўдзельнікаў партызанаў. 22 чалавекі атрымалі растрэл, гзтаД.Асінскі, Ф.ФІліпёнак, П.Корнышаў, Г.Загалавец, С.Сабалеўскі й Сьпір.Сабалеўскі, Г.Сабалеўскі, С.ЛІпчэнка, Г.Каструкоў, І.Іваноў, А.Аляхновіч, А.Казак, І.Бібін, ГБуйвідовіч,
    
    34
    
    краязнаўчы ал