• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    кі каганат, нямногія з выжыўшых авараў знайшлі сябе прытулак менавіта ў суродзічаў на Бабры.
      Так што зусім не выпадкова насельніцтва берагоў Бабра характарызуецца як мужнае, адкрытае і зменлівае. Генная памяць...
      Калі напачатку XVI стагоддзя распачаліся крывавыя маскоўскалітоўскія войны, апошняе насельніцтва Сялявы пакінула яго. Славуты горад, які праіснаваў дваццаць тры стагоддзі памёр. Апошнія сяляўцы пайшлі да нашчадкаў обраў, і з’явілася мястэчка Бобр.
      Да вялікай Славіі больш за тысячу гадоў існавала на Малым Палессі кельцкая дзяржава Брытанія. Малая Брытанія, продак Брытаніі Вялікай, пакінуўшая свой адбітак.
    ★ ★ ★
      Кельты ішлі першымі з навалы індаеўрапейцаў. Прагнучы займаць найвышэйшыя кропкі мясцовасці і водападзелы. Мяшаючыся з мясцовым насельніцтвам і пераймаючы яго антрапалагічныя рысы. Кельты неслі на каланізаваныя тэрыторыі майстэрства апрацоўкі зямлі і вырабу металаў: сакральнае спалучэнне чырвонай медзі з белым волавам у бронзу. Кельты шанавалі катоў і ўвогуле жывёл сямейства кашачых свабодных,
    
    6
    
    ёдауфіаФй аёйіаіаб, айхбйё 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    незалежных, мягкіх на вобмацак і бязлітасных на паляванні.
      Першыя кельты мелі вялізны рост, светлыя вочы і валасы (мо яны і былі тымі легендарнымі волатамі, што пакінулі пра сабе гераічныя паданні ды курганывалатоўкі) але, як і праз тысячагоддзе рымляне няўхільна змяшаліся з каланізаванымі абарыгенамі і перанялі іх каржакавты смугласкуры смуглавалосы выгляд.
      Узгадкі пра Брытанію ці Брытунію Усходняй Еўропы можна сустрэць у кельцкіх паданнях, за імі  у творах заходніх гістарычных белетрыстаў і фантастаў. Брытунія  адна з дзяржаваў, што адыграла значную ролю ў еўрапейскай гісторыі пасля гібелі Атлантыды, прынесла ў яе бронзавы век і, можна казаць, паклала пачатак таму, што ўласна завецца еўрапейскай цывілізацыяй, затым распалася пад уціскам сваёй старасці і нованапіраючых арыеў  будучых англаў, саксаў, балтаў ды славян.
      Таксама арыі, кельты засталіся тым мостам паміж уласна арыйскай і даарыйскай культурай, які дазваляе нам пабачыць нашае мінулае і ў іншых расах: напаўжоўтых еўразійцах уграфінах, у этрусках, старажытных егіпцянах і барбарах (берберах) нашчадках чырвонаскурай Атлантыды, у кучаравых семітах  былых насельніках Антарктыды і Афрыкі, у чорных эфіопах і жыхарах экватарыяльнай зоны  з якімі судакраналіся рымляне і барбары. Арыіпершапраходцы кельты судакраналіся і мяшаліся з усімі імі, каланізавалі, пераймалі і саступалі, утваралі новыя этнасы. Немала этнасаў было ўтворана з іх дапамогай і на Малым Палессі.
    
        МАЛОЕ ГІАЛЕССЕ  КАЛЫСКА НАРОДАЎ
    
      Нямала доказаў у тых навукоўцаў,
    
    якія шукаюць прарадзіму славян на Палессі. Адсюль напрыканцы I стагоддзя н.э. пачаўся рух славянства на поўдзень, адсюль пайшло развіццё беларускай, рускай, украінскай і польскай цывілізацый.
      Але, на поўнач ад Палесся ўсім вядомага знаходзіцца багаты помнікамі старажытнасці рэгіён, які з даўніх часоў завецца Палессем Малым, а паданні сучасных ірландцаў, шатландцаў ды валійцаў узгадваюць яго, як Малую Брытанію, ці Брытунію  зямлю брытаў. Чаму? Памятаеце пра Малую Польшчу і Маларасію? Малы, апроч іншага, яшчз і ранейшы, першапачатковы.
      Геаграфічна Малое Палессе размясцілася на БалтыйскаЧарнаморскім вадападзеле ў раёне зозера Сялява, ды ў басейне ракі Бобр. Паўночнай мяжой рэгіёна стала мяжа наступу апошняга ледавіка. Ратуючыся ад ледавіка і адышло дзесяць тысяч год таму насельніцтва Малога Палесся ў цёплыя краі, каб праз тысячагоддзі вярнуцца з Паўднёвага Ўсходу магутнай ведыйскай хваляй, а на Паўднёвым Захадзе стварыць чыста еўрапейскую цывілізацыю этрускаў.
      А засялілі Малое Палессе пад час наступу ледавіка невялічкія групкі адыйшоўшых з поўначы круглагаловых палярных паляўнічых ды рыбаловаў, тых, каго праз тысячагоддзі назавуць фінауграмі..
      Вядыйцы (індаеўрапейцы, арыі) пачалі вяртацца ў гэтыя мясціны ля чатырох з паловай тысяч год таму. Гэта былі вельмі размаістыя плямёны, якія сеялі зерне, карысталіся керамічным посудам, шанавалі ды дгглядалі кароў і катоў, а таксама ладзілі капішчы. Кіравалі плямёнамі валадары бронзавых сякеркельтаў, але толькі ў малым. Усе сур’ёзныя
    
    
    
    
        МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ ‘Л‘Г^^^
    
    
    пытанні вырашаліся асобнай кастай  друідамі.
      Друіды жылі асобна ад кельцкіх паселішчаў, на магічных капішчах, разам са служкамі, якія штогод прыносіліся ў ахвяру. Друіды выконвалі таямнічыя рытуалы, выраблялі чарсўныя рэчывы з грыбоў, зёлак, чалавечай і звярынай крыві, вызначалі тэрміны сяўбы і жніва, размаўлялі з духамі, дрэвамі, камянямі і крыніцамі, лячылі ўладароў бронзавых сякер, ^ іалі ты^. карысныя парады па • іўніцтЕ' племенем, а тыя забясзалі нсдасягальнасць капішчаў і чужых.
      Самыя ўплывовыя з друідаў  брыты  чатыры разы на год збіраліся на Галоўным Капішчыабсерваторыі ў глыбіні Малога Палесся на Вялікі Рытуал. Тут палілася магічнае вогнішча, прыносіліся шматлікія чалавечыя ахвяры і шлі самыя сур’ёзныя размовы.
      Стасункі кельтаў з круглагаловымі паляўнічымі склаліся адносна мірныя  тыя проста не здолелі супрацьстаяць арганізаванай арыйскай навале і былі вымушаныя трываць кельцкія паселішчы і капішчы недалёк ад уласных стойбішчаў. Улада друідаў не ўспрымала круглагаловых як ворагаў, і тыя жылі сваімі традыцыямі, трапляючы на ахвярныя алтары кельтаў, калі перашкаджалі тым чымнебудзь.
      Увогуле, людзей на Малым Палессі было тады не так многа, каб занадта перашкаджаць адзін адному Круглагаловых дзяўчын валадары бронзавых сякер нярэдка бралі ў жонкі, тым больш, што жонак у кожнага з іх было па некалькі. Друіды жонак не мелі, бо гэта перашкаджала магічнай дзейнасці, але дзяцей, каб выхаваць сабе змену бралі  па ўласным выбары. I ніхто друідам не пярэчыў.
    
      Паступова на Галоўным Капішчы брытаў запалала негасімае вогнішча  вечны Зніч. Капішча ператварылася ў пастаянную брыцкую рэзідэнцыю і стала сталіцай першай кельцкай дзяржавы  Брытуніі.
      Брытунія на Малым Палессі праіснавала больш за тысячу гадоў, пакуль у VIII ст. да н.э. яе не разбурыла нашэсце барбараў  ваяўнічага племені, што адкалолася ад скіфскага племяннога саюза, калі скіфы распачалі выцясненне кімерыйцаў з Паўночнага Прычарнамор'я
      Але гісторыя барбараў  гэта асобная гісторыя.
    
        БАРБАРЫ: ДОЎГІ ШЛЯХ ДА БЕЛАРУСІ
    
      Нашэсце барбараў у VIII ст. да н.э. разбурыла больш за тысячагадовую кельцкую дзяржаву на БалтаЧарнаморскім вадападзеле і прылягаючых да яго тэрыторыях. Кельцкая сталіца ў глыбіні Малога Палесся скончыла існаванне, але яе Вечны Зніч не згас. Друіды Вечнага Зніча, пазбаўленыя вярхоўнай ўлады, працягвалі карыстацца ўплывам за кошт велізарных ведаў, хаця, у адрозненне ад валадароў бронзавых сякеркельтаў, барбары не падпарадкоўваліся жрацам, a толькі прыслухоўваліся да іх парад.
      У VIII ст. да н.э. барбары адкалоліся ад скіфскага племяннога саюза, але іх гісторыя сягае ў непараўнальна глыбейшыя часы, чым гісторыя скіфаў. Славуты вершнікамі і ваярамі народ прыйшоў да скіфаў, якія тады жылі ў нізоўях Дону і Волгі з поўдня  Паўночнага Каўказу ў 828 г. да н.э. усяго на некалькі дзесяцігоддзяў, каб у далейшым ізноў разыйсціся  кожны ў сваім напрамку.
      Адкуль у нас дакладная дата
    
    8
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    прыходу барбараў да скіфаў?
      У 860м годзе да н.э. у Асірыі прышоў да ўлады цар Салмансар III. I адразу ж распачаў вайсковыя аперацыі супраць лежачай ў Закаўказзі дзяржавы Ўрарту. На той час барбары складалі аснову ўрарцкіх узброеных сіл, а галоўныя іх гарнізоны з сем'ямі знаходзіліся ў сталіцы дзаржавы Арзашку і ў горадзекрэпасці Сугуніі. Менавіта на Сугунію прышоўся першы ўдар Салмансара: “Да Сугуніі, крэпасці Арама Ўрарта, я наблізіўся, горад аблажыў, захапіў я, забіў мноства іх вояў, увёз здабычу, кучу з галоў зрабіў я насупраць іх горада, 14 паселішч яго наваколляў спаліў я агнём. Ад Сугуніі я сышоў, спусціўся да мора Наіры (возера Ван), маю зброю амыў я ў моры, ахвяру прынёс я маім багам.”
       У 858 г да н.э. асірыйцы дайшлі і да Арзашку. Вось як апісвае гета Салмансар: “Да Арзашку, царскага горада Арама Урарта я наблізіўся. Урарт Арам спужаўся горычы маёй моцнай зброі і моцнай бітвы і кінуў свой горад. У горы Аддуры ён падняўся;за ім падняўся і я, моцную бітву зладзіў я ў гарах, 3400 вояў паверг я сваёй зброяй, як Адад хмару над імі праліў я дажджом, іх крывёю афарбаваў я гару нібы воўну, яго лагер я захапіў, яго калясніцы, вершнікаў, коней, мулаў, цялят, маёмасць і багатую здабычу прывёў я з гор. Арам, сваё жыццё ратуючы, збег на недаступную гару. У маёй магутнай моцы, як тур раздавіў я яго краіну, паселішчы ператварыў у руіны ды спаліў вагнём. Г орад А.рзашку і паселішчы яго наваколляў захапіў, разбурыў ды спаліў вагнём.^
        Пасля здачы Арзашку і жахлівай паразы ў гарах ацалелыя решткі барбараў не пажадалі больш слу
    
    жыць пужліваму няўдачніку Араму. Яны сышлі на поўнач  да Каўказскага хрыбта, а затым  праз трыццацігадовае вандраванне апынуліся з еўрапейскага яго боку на землях скіфаў.
      Але і Урарту не было радзімай барбараў. Яны прьішлі ў наваколлі возера Ван з усходу ў канцы X ст. да н.э., калі дзяржавы Ўрарту яшчэ не існавала, а існаваў саюз плямён, што большай часткай варагавалі між сабой і плацілі даніну Асірыі. Барбары падтрымалі ва ўсобіцы лідара аднаго з плямён  Сардуры Урарта. Той, дзякуючы гэнай падтрымцы ўзвысіўся незвычайна і падпарадкаваў усе саюзныя плямёны ў магутную ў будучым дзаржаву Урарту, дзе стаў першым царом Сардуры Вялікім.
      Дзяржава Сардуры не пажадала плаціць даніны Асірыі і захоўвала годную незэлежнасць да самой смерці стваральніка. Пасля быў царнебарака Арам, які большасць праўлення правёўу гарах, ратуючыся ад крывавых асірьійцаў Салмансара, але, пад канец жыцця здолеў у значнай ступені реабілітавацца перад нашчадкамі, заснаваўшы на беразе возера Ван новую сталіцу ўрартаў Тушпу
       Пры нашчадках Арама  Менуа, Аргішці I і II. Сардуры II дзяржава Урарту са сталіцай ў Тушпе дасягнула небывалай магуты і выдатных перамог над Асірыяй. Імя заснавальніка Тушпьі  Арама Вялікага і дагэтуль шануецца армянамі, якія лічаць яго сваім славутым продкам. Толькі гэта ўжо іншая гісторыя. Мы ж распавядаем пра адных з нашых продкаў  пра барбараў.
       Малазійскі перыяд гісторыі барбараўбыў больш працяглым за
    
    9
    
    выпуск 1
    
    
        ЬШІОЕЛАДіСЬе^^
    
    
    Урарцкі ды Скіфскі і скончыўся з
    
    падзеннем Троі, пра яÐ