• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    ºіх з'яўлялася ўсё тая ж Вялікая Багіня. Такім чынам арнаментыка прасліц і грузікаў гарадзішча звязана перш за ўсё з плоднасцю і ўшанаваннем Вялікай БагініМаці.
      3 рэлігійнымі вераваннямі звязаныя знаходкі касцяных пласцінак з адтулінамі з рэбраў капытных жывёлаў (мал. 2: 112), касцяныя падвескіамулеты з нарэзкамі з іклаў і разцоў ваўка, бабра, дзіка, аленя, лася, каня, барсука (мал. 2.13 20). Гэтыя артэфакты канцэнтраваліся каля і ўнутры меркаванага ахвярніка, выяўленага пад час раскопак. Ён уяўляў з сябе яму канічнай формы з верхнім дыяметрам 4  4,5 м і глыбінёй да 2 м. Тут былі выяўлены фрагменты ляпнога гладкасценнага і штрыхаванага посуду, зубы жывёлаў з нарэзкамі і касцяныя пласцінкі з адтулінамі (мал. 2). Побач з ямай у мацерыковым слоі на глыбіні 1 м зафіксаваны няпоўны шкілет чалавека (фрагмент ніжняй правабаковай сківіцы, пазванкі, фалангі пальцаў) і каня, а таксама шматлікія касцяныя пласцінкі з адтулінамі і амулеты з разцоў і іклаў жывёлаў з нарэзкамі Няпоўны шкілет чалавека выяўлены таксама ў 20 м ад ахвярніка на мацерыковай паверхні (сцегнавыя і галёначныя косткі, фалангі пальцаў, лазеанкі). Тут жа побач знойдзена клінападобная крамянёвая сякерка, добра адшліфаваная і завостраная (мал. 2: 13). Усе гэтыя фактары сведчаць пра культавыя дзеянні на гзтым паселішчы на працягу вялікага адрэзку часу ад эпохі бронзы, а магчыма і раней, аж да сярэднявечча.
       Комплекс асноўных знаходак гарадзішча ўкладаецца ў дыяпазон I  VIII ст.ст. Памеры артыкула не дазваляюць даць ім падрабязную характарыстыку.
    
    Выяўленыя гградметы маюць шырокія аналогіі ў лясной зоне Усходняй Еўропы і асабліва характэрныя для балцкага месцапражывання. Дыферэнцыраваць старажытнасці насельніцтва днепрадзвінскай і культуры штрыхаванай керамікі вельмі цяжка, бо набор металічных вырабаў тоесны ў абедзвюх культурах. Можна толькі канстатаваць, што сякеры паўднёвапрыбалтыйскага тыпу (мал. 6: 2) больш часта сустракаюцца на поўначы Беларусі, чым у цэнтральнай яе частцы (Паддубнікі, Аўгустава. Урагава, Барсукі, Буракова). Тыпалагічна яны адносяцца да другой групы па класіфікацыі Х.А.Маора, і іх можна датаваць канцом 1 тыс. да н.э.  першымі стагоддзямі н.э. (Шадыро, 1985, с. 52 53, мал. 31.4, 6  9).
      Што да посахапаобных булавак (мал. 6: 9  11, 16), то яны знойдзены на помніках многіх культур Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — ад эпохі бронзы да ранняга сярэднявечча, асабліва ў балцкім арэале. В.В.Сядоў адносіць гэтую катэгорыю старажытнасцей да ўпрыгожанняў усходніх балтаў (Седов, 1967, с. 131). Самая вялікая колькасць знаходак посахападобных булавак зафіксавана ў арэале днепрадзвінскай культуры, у яе ўсходнім, дняпроўскім варыянце (Шмндт, 1992, табл. 11  14). Па тыпалогіі А.М.Мядзведзева нашы экземпляры адносяцца да тыпу II, з верхняй часткай кроплепадобнай формы (Медведев, 1996, с. 180). В.В.Сядоўвызначае шляхі пранікнення посахападобных булавак  з Сярэдняга Падняпроўя ў Верхняе Падняпроўе і Прыбалтыку (Седов, 1967, с. 137). Шырокае іх распаўсюджанне звязана з мясцовай выпрацоўкай жалеза. Нашыя экземпляры па стратыграфічным паказчыку можна аднесці да першых стагоддзяў н.э. Узор тардзіраванай у верхняй частцы булаўкі (мал. 6: 16) з’яўляецца даволі рэдкай знаходкай, і дакладных аналогій ёй па
    
    
    
    краяэнаўчы альманах, выпуск 1 ІУІАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    куль не зыяўлена.
      Фрагмент познелатэнскай фібулы (мал. 6: 13) мае кароткую спружыну, ніжнюю цеціву і круглую ў сячэнні іглу Бліжэйшыя аналогіі такім фібулам ёсць у зарубінецкай культуры (Кухаренко, 1961, с. 54, табл. 14, 9) і датуюцца яны мяжой н.э. (Амброз, 1959, с. 150). Падобную цэлую фібулу з Малышак А.Р. Мітрафанаў датаваў I ст. да н.э.  1 ст. н.э. (Мптрофанов, 1978, с. 36, мал. 22: 16).
      Асаблівую цікавасць уяўляе наканечнік дзіды з развітым, ці прафіляваным. пяром (мал. 6:1). Такі тып з гарадзішчасховішча Дзямідаўка Я.А.Шміт адносіць да тыпу з полымяпадобнай формай з серыі варыянтаў з закругленай часткай пяра (Шммдт, 1995, с. 105117, мал. 1: 2). В.Казакявічус паказвае шматлікія аналогіі іх ва Усходняй Прыбалтыцы, Фінляндыі, Швецыі і Нарвегіі і адзначае, што самыя раннія наканечнікі з прафіляванай формай пяра сустракаюцца ў Латвіі і ў Даніі, дзе датуюцца III ст. н.э 3 тэрыторыі Латвіі гэтыя наканечнікі распаўсюджваюцца ў суседнія землі балтыйскіх плямёнаў Усходняй Прыбалтыкі (і Беларусі  В.Ш.); а з Даніі  і на іншыя паўночнаеўрапейскія тэрыторыі (Казакявмчюс, 1988, с. 36  40). В.В.Сядоў уключае такія вырабы ў комплекс правінцыйнарымскіх па паходжанні рэчаў і лічыць, што ў эпоху вялікага перасялення народаў арэал такіх наканечнікаў (Дзямідаўка  В Ш.) перамяшчаецца з Сярэдняй Еўролы ў ПаўднёваУсходнюю Прыбалтыку і Тушамлінскі рэгіён (Седов, 1998, с. 63. мал. 3: 8). Наш экземпляр трапіў на гарадзішча, хутчэй за ўсё, па Заходняй Дзвіне ад латгалаў і селаў, дзе яны былі шырока распаўсюджаны ў V  VI стст. (Latvijas PSR archeologija, 1974, 157 Ірр; 39: 12, 21 tab).
       Вырабы з бронзы (мал. 7) не маюць вузкага датавання і добра вядомы ва
    
    Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў арзале балцкіх старажытнасцей на тэрыторыі Беларусі і сумежных рэгіёнаў. Што да бранзалетападобных (мал. 7: 1  4) скроневых кольцаў з круглага ў сячэнні дроту, то апошнім часам В.В.Сядоў схільны звязваць іх з эпохай вялікага перасялення народаў і ідэнтыфікаваць са славянскімі старажытнасцямі (Седов, 1994). Нашыя экземпляры маюць некалькі іншую форму (з моцна заходзячымі канцамі і завіткамі ў некалькі абаротаў) і часта сустракаюцца на помніках позняга этапа культуры штрыхаванай керамікі (Археалогія Беларусі, 1999. с. 171, мал. 49: 19  22).
      На гарадзішчы былі выяўлены 2 печь:дамніцы (мал. 9) круглай формы і амаль аднолькавых памераў. Дыяметр горна 0,4  0,6 м. Захаваўшаяся вышыня складала каля 0,5 м. На тэрыторыі вакол горнаў сабрана некалькі тысяч кавалкаў жужалю, прыкладна 40 кг. Жалеза ўтрымлівалі толькі некалькі дзесяткаў кавалкаў. Крыц не выяўлена. У 15 м ад дамніц зафіксавана канструкцыя (мажліва свяцілішча) ў выглядзе канічнай ямы глыбінёй звыш 2 м (мал. 10). Запаўненне яе складала інтэнсіўна чорная зямля, якая ўтрымлівала шматлікія косткі жывёл, дробныя камяні, гладкасценную і штрыхаваную кераміку, некалькі дзесяткаў касцяных пласцінак з рэбраў жывёл з адтулінамі (мал. 3). Тут былі тахсама знойдзены амулеты з разцоў і іклаў жывёлаў з нарэзкамі для падвешвання. Побач са згаданай ямай на глыбіні 0,5 м у мацерыку было зафіксавана скапленне чала вечых і жывёльных костак, а таксама пласцін з адтулінамі, некалькі амулетаў з іклаў і разцоў з нарэзкамі. Пляцоўка аснавання дна ямы круглая па форме (дыяметр 1  1,2 м) утрымлівала інтэнсіўна чорны гумус з перапаленымі косткамі, вуглямі, камянямі. Размяшчэнне камянёў сведчыць эб наяў
    
    15
    
    MAflQJLnAnECbCEJZ^^
    
    выпуск 1
    
    насці агменю круглай формы. Пад камянямі выяўлены буйныя кавалкі жужалю. Паўсюдна канстатаваны дробныя кавалкі жужалю, перапаленыя косткі жывёлаў (конь, кабан), Што датычыць чалавечых костак, то па вызначэнню А.Разлуцкай яны належалі мужчыне ва ўзросце каля 20 год.
      Аснову керамічнага матэрыялу з раскопак складае ляпны гладкасценны по
    
      суд (52  57 %), прычым да днепрадзвінскага можна аднесці 10  15 %, астатні мае банцараўскатушамлінскія рысы. На другім месцы  штрыхаваная кераміка  ад 25 да 30 %; кераміка з расчосамі складае 1  4 %, і, нарэшце, ганчарная  10  15%.
        Размеркаванне керамічнага матэрыяла па пластах выглядае наступным чынам:
    
    ....... і 'ладкасценная  Штрыхаваная 3 расчосамі (%)      Ганчарная   
    Іласп >і ддк% БТК%          (%)                             (%)      
             4,2   53,5       25,8        1,5     _________ 15             
          8,8   46,9       26,9        1.4               15,1           
    Ill      14,6  39,3       36,0        3,4          __   6,7            
    IV       15,9  40,7       32,6        3,53        __    8,0            
    УСЯГО:   10,9  45,1       30,3        2,71              11,2__________J
    
      У керамічнай калекцыі з гарадзішча толькі 1 фрагмент з ружанцовым арнаментам тшцінецкага выгляду можа паказаць на перыяд сярэдняй бронзы. Да якога часу адносяцца вышэйпамянёныя касцяныя пласціны і амулеты з іклаў і разцоў з нарэзкамі застаецца загадкай. Аналогіі касцяным пласцінам з адтулінай нам невядомыя. Неабходны радыявугляродны аналіз для высвятлення датавання.
      Аналіз матэрыялаў сведчыць пра тое, што з мяжы н.э. элементы культуры штрыхаванай керамікі на паселішчы пачынаюць дамінаваць. У матэрыялах гарадзішча можна знайсці асаблівасці, якія Я.А.Шміт назірае ў развіцці днепрадзвінскай культуры на апошнім этапе (Шмндт, 1992, с. 131  143), яны звязаны з уплывам зарубінецкай культуры ў Верхнім Падняпроўі. Працэс фарміравання старажытнасцей тыпу БанцараўшчыныТушамлі можна выявіць па некаторых дадзеных (прафіліроўка посуду, з’яўленне новых рэчаў, будаўніцтва абарончых умацаванняў і да т.п.). Наяў
    
    насць керамікі з расчосамі і некаторых асаблівасцей у матэрыяльнай культуры, якія групуюць у апошні час у помнікі тыпу Заазер’я (Лопатмн, 1991), можна, на наш погляд, разглядаць як прамежкавы этап у фарміраванні старажытнасцей 3й чвэрці або як лякальны варыянт тушамлінскай культуры познарымскага часу.
      Матэрыялам гарадзішча адпавядае пункт гледжання В.В.Сядова аб прытоку значных мас насельніцтва з арэалу правінцыйнарымскіх культур і фарміравання новай тушамлінскай культуры як сімбіёзу мясцовых і прышлых элементаў (Седов, 1998, с. 64). У больш паўночных тэрыторыях, у тым ліку і Пскоўшчыны, гэты працэс быў спалучаны з узаемадзеяннем мясцовых традыцый днепрадзвінскай культуры на апошняй стадыі з прынесенымі новымі элементамі прышлага насельніцтва, што і выклікала фарміраванне культуры ранніх доўгіх курганоў поўначы Беларусі і Пскоўшчыны.
       Матэрыялы гарадзішча Клішына паказваюць складаную карціну этнакуль
    
    16
    
    краязнаўчы альманах, выпуск
    
    МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    турных узаемаадносінаў рэгіёна, які знаходзіцца ў зоне памежжа розных археалагічных культур. Геаграфічнае становішча помніка на шляхах, што звязваюць паўночныя, заходнія і паўднёвыя тэрыторыі басейнаў Зах.Дзвіны і Дняпра, адбілася ў асабл