Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
івасцях матэрыяльнай культуры разгляданага паселішча.
Спіс скарачэнняў:
ГАЗ Гістарычнаархеалагічны зборнік Мінск
НАК Нмператорская археологнческая компссмя
ММА Матермалы п нсследовання по археологмм СССР
РА Росспйская археологмя
CAM Свод археологмческмх нсточннков
СА Советская археологня
ABS ActaBalticoSlavica. Bialystok ДДК днепрадзвінская культура БТК банцараўскатушамлінская куль
тура
Спіс літаратуры:
Амброз А.К., 1959. Фнбулы зарубннецкой культуры. МНА, № 70. М. Амброз А.К., 1965. Раннеземледельческнй культовый сммвол («ромб с крючкамн»). СА. № 3.
Археалогія Беларусі. 1999. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. Т. 2. РаздзелЗ. Культура штрыхаванай керамікі (А.А.Егарэйчанка). Мінск.
Голан А., 1994 Мнф м сямвол. М.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. 1987. Мінская вобласць. Кн. 1. Мінск.
Казакявнчюс В., 1988. Оружне балтскнх племен II VIII веков на террпторнн Лятвы. Вмльнюс.
Кухаренко Ю.В., 1961. Зарубннецкая культура. CAM. Вып. Д1 19. М.
Лопатнн Н.В., 1991. Южные траднцнп в керампке смоленского Поднепровья н северной Белорусспп в первой полсвн
не I тысячелетая н.э. В кн.: Археологмя н нсторяя ЮгоВостока Русн. Курск.
Мнтрофанов А.Г., 1978. Железный век Средней Белоруссмн. Ммнск.
Медведев А.М., 1996. Посоховндные булавкн. ГАЗ. № 7. Мінск.
Романов Е.Р, 1903. Еіце2 кладаблнз древнего Лукомля. В кн.: Нзвестня МАК. Прнбавленне к вып. 6. Хроннка м бпблмографмя. Вып. 4. СПб.
Рыбаков Б.А., 1994. Язычество древнмх славян. М.
Кузавініс К., 1970. Пра балтыйскія макратапонімы і этнонімы Пытанні беларускай тапанімікі. Мінск.
Седов В.В., 1967. Булавкн восточных балтов в эпоху раннего железа. В кн. ABS. Т 5. Bialystok.
Седов В.В., 1987. Балты. Фннноугры м балты в эпоху средневековья // Археологня СССР. М.
Седов В.В., 1994. Нз этннческой мстормм населення средней полосы Восточной Европы во второй половнне I тысячелетня н.з. РА, № 2. М.
Седов В.В., 1998. Белорусское Подвннье п Смоленское Поднепровье в перпод Велнкого переселення народов. РА, № 2. М.
Шадыро В.М , 1985 Ранннй железный век Северной Белоруссям. Ммнск.
Шадыро В.Н., Овчннннкова РН., 1992. О фянноугорском субстрате на севере Белорусспп (гмдронммня н археологня). В кн.: Археологня м нсторня Пскова н Псковской землн. Матермалы семмнара. Псков.
Шммдт Е.А , 1992. Племена верховьев Днепра до образованмя Древнерусского государства. М.
Шммдт Е.А., 1995. Вооруженне н снаряженме вомноввсадннков тушемлннскнх племен Поднепровья. ГАЗ, Мінск.
Штыхов Г. В., 1971. Археологяческая карта Белорусснн. Памятннкн железного века м эпохн феодалнзма. Вып. 2. Ммнск.
Г7
МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ к: ■
Latvijas PSR arheologjja, 1974. Riga
Man. 1. План i месцаразмяшчэнне гарадзішча Клішана
Мал. 2. Гарадзішча Клішана. Вырабы з крэменю (114), косткі (1517)
18
19
МАШЕ ПАІІЕСЬС^ і^ ^
Мал. 5. Гарадзішча Клішана. Арнаментыка на кераміцы, праселках і грузіках: 1 7, 9 гліна; 8 костка
Мал. 6. Гарадзішча Клішана. Вырабы з жалеза
20
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
Мал. 7. Гарадзішча Клішана. Бронзавыя ўпрыгожанні
Мал. 8. Гарадзішча Клішана. Узоры керамічнага матэрыялу: ганчарная (1 5), ляпная гладкасценная і штрыхаваная (6 23), з расчосамі (24 27)
21
МАЛОЕЛАПЕСД^^
ПСТАРЫЧНЫ НАРЫС МЯСГЭЧКА БОБР
Яніна Дэмух
Мястэчка Бобр узьнікла дзякуючы вялікай гандлёвай магістралі, што праля гала з захаду на ўсход, з волі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста праз намаганьні вядомага дзяржаўнага дзеяча Ераніма Аляксандра Хадкевіча. Ад
былося гэта ў 1559 г.: «Чпнпк знаменмто снм нашпм лпстом... з ласкм нашое господарское н a просьбу пана... Ходкевнча... на реце Бобре, в селе Забобровью, во властном кгрунте его мнлостн место садптн н в нем корчмы н торг метн ему даем», бо, маўляў, «тое де место н торг там не бу
деть на жадной шкоде н переказе местом м корчмам нашнм, бо одаль от вснх мест нашпх». Так і пачалася поўная слаўных і драматычных падзеяў гісторыя Бабра.
Але ў дадзеным прывілеі ясна й выразна згадваецца сяло Забаброўе, ці проста сяло Бобр, якое існавала тут задоўга напярэдадні. Сяло тое ўпершыню згадваецца ў дакумэнтах ажно пад 1516 г, калі Іван Васілевіч Красны з князёў Друцкіх завяшчае яго разам зь сёламі Сакалавічы й Нехудава сваёй жонцы. A ўжо яна, напэўна, прадала іх ці завяшчала некаму іншаму. Такім чынам, 1516 г. лічыцца часам першай згадкі Бабра ў гістарычных дакумэнтах.
НАЗВА
Назва мястэчка Бобр паходзіць ад аднайменнай ракі. Назва ж ракі паходзіць,
паводле навуковай літаратуры, ад г.зв. «бабровых гоняў». Але падаецца сумнеўным, што сярод скрозь балцкіх гідронімаў (Мясрэда, Можа, Доўтар, Эса, Югна) адзіны Бобр выпадае й мае ў сваёй аснове славянскія карані. Але, відаць, яшчэ здаўна нашыя продкібелару_________атаясамлялі балцкае «Бобр» зь беларускім «Бабёр». Сталага веку местачкоўцы й цяпер называюць мястэчка «Бабёр», а ў крыніцах XVI ст. таксама не ўжываецца форма «Бобрскі», але «Баброўскі». Такім чынам. пытаньне этымалёгіі назвы Бобр яшчэ не зак
рытае.
Вернемся да пачатку гісторыі Бабра й асабліва пільна засяродзім на гэтым сваю ўвагу, бо менавіта ў пачатку й можна знайсьці тлумачэньні перапэтыяў далейшага лёсу нашага мястэчка.
НАСЕЛЬНІКІ
Насялялі мястэчка, паводле згаданага ўжо прывілею, вольныя людзі, «а не отчме нашм господарскме, анм тож князскне п панскпе». Вось іхныя імёны: Шчасны Лях, Іван Лукамлянін, Сьцяпан Гудзень. Ходар Гічула, Кот Яскавіч, Бадак Касьцініч ды іншыя. Сярод сьпісу ў сотню прозьвішчаў няма аніводнага, якое б сустракалася на сёньняшні дзень. Хіба толькі, можна меркаваць, Шчасны
Лях даў пачатак роду Ляшковых, прозьвішча якіх вельмі распаўсюджанае сярод сучасных местачкоўцаў. Робім
краязнаўчы альманах.
выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
ецца Баброўская царква й сьвятар Фёдар, якому належалі пляц і валока, вольная яд усіх падаткаў. Сярод сьпісу мяшчанаў згадваюцца й былыя прозьвішчы, але шмат і новых: Арцём і Амяльян Друцкія, Ахрэм і Сьцяпан Ліцьвіны, Якаў і Амяльян Маскалі.
ЗЬБІЦЬЦЁ ГАБРЭЯ
У 1624 г. Бобр зноўку трапляе ў гістарычныя аналы. Цікава адзначыць, што нагода вельмі нагадвае сучасную баброўскія мяшчане зьбілі й абрабавалі праежджага габрэягандляра з MarineBa Арона Якубовіча. У 1636 г. у Бабры дык і ўвогуле быў забіты падданы суседняга сяла Шырневічы. Падаецца, што крымінальная сытуацыя не на многа з тае пары зьмянілася.
НЕВЯДОМАЯ ВАЙНА
У 1636 г. Крыштаф Камар памёр. Сьлед Бабра губляецца на некалькі дзесяцігодзьдзя. Напэўна, гэта зьвязана зь Невядомай вайной (1654 1667), якую разьвязала Масковія супраць Рэчы Паспалітай. Гэтая вайна з 213 дамоў, што былі ў Бабры, пакінула 95, звыш паловы насельніцтва загінула ці разьбеглася.
УЛАДАНЬНЕ САПЕГАЎ і АГІНСКІХ
Пасьля Невядомай вайны мястэчка Бобр лерайшло эа ўладаньне Сапегаў, родавае гняздо якіх знаходзілася ў Чарзі У гэты час ў Бабры дзейнічала вуніяцкая царква, знаходзіўся двор Сапегаў. Бэнэдыкт Сапега заклаў у 1700 г. Бобр Яну Лендарфу Удава апошняга Крысьціна Абрамовіч у 1773 г. паўторна пабралася шлюбам з князем Марцыянам Міхалам Агінскім, і праз гэты шлюб Бобр перайшоў да князёў Агінскіх. У 1750 г. ён належыць старэйшаму сыну Ігнацыю. Ягонай жонкай была траюрадная сястра Алена, дачка Казіміра Дамініка Агінскага, асоба вельмі адукаваная.
выснову, што насельніцтва было прышлым, плынным, якім застаецца й на сёньняшні дзень. [ этая асаблівасьць паўплывала на фармаваньне мзнтальнасьці жыхароў, у прыватнасьці такіх рысаў, якпрадпрыймальніцтва, непакорлівасьць, вальналюбства, задзірлівасьць, ганарлівасьць. Гэтаму спрыяў таксама й той фактар, што ў Бабры ня склалася родавай дынастьіі ўладальнікаў, пераемнасьці гаспадароў, што выхоўвала ў местачкоўцаў недысцыплінаванасьць, беспакаранасьць.
ЯН ЕРАНІМ ХАДКЕВІЧ
Пасьля сьмерці Ераніма Хадкевіча ў 1561 г. Баброўскі маёнтак перайшоў у спадчыну да ягонага адзінага сына Яна Ераніма выдатнага ваеначальніка часоў Лівонскай вайны. Ён пастаўляў са сваіх маёнтакаў 360 конных ваяроў нямала нязнаных герояў стала на абарону Айчыны.
У 1573 г. Ян Еранім Хадкевіч аддаў у заклад адной з шасьці сваіх сясьцёр, — Крысьціне, і ейнаму мужу Станіславу Пацу маёнтак Бобр. Зь інвэнтара тае перадачы можна даведацца, што мястэчка Бобр мела 71 дом, млын, гасьцінны дом.
ЗАКЛАДНОЕ ПРАВА
He пашчасьціла Бабру з пастаянным гэспадарлівым уладальнікам. Аляксандар, сын Яна Ераніма Хадкевіча, пасьля сьмерці Паца перадае закладное права Ляву Сапегу, той свайму слузе Станіславу Галінскаму, той жа шляхцічу Крыштафу Камару. I ўрэшце, абцяжараны даўгамі маёнтак Аляксандар у 1614 г. канчаткова прадае Камару. Ізноў складзены новы інвэнтар: за 41 год насельніцтва Бабра значна вырасла, у ім знаходзілася 180 аселых мяшчанскіх ' двароў (пляцаў) на абодвух берагох ракі. Moot і млын з двума коламі здаваліся ў арэнду. Пад 1614 г. упершыню згадва
23
МДЛОЕПАДЕСЬСЕ ;
Пры Алене ды Ігнацыі Бобр перажыў пэўны ўздым. Мястэчка тады мела каля 100 двароў і было буйнейшым з усіх паселішчаў Крупсакага раёну Агінскія заснавалі касьцёл найсьвяцейшай панны Марыі, які пачаў дзейнічаць у 1760 г. Бобр стаўся цэнтрам князёў Агінскіх. 01.01.1762 г. намаганьнямі Ігна цыя Бобр атрымаў магдэбурскае права й герб з выяваю Барыса й Глеба. Бобр быў адзіным мястэчкам у Крупскім раёне, які меў магдэбурскае права.
У 1763 г. удава Алена перапрадала маёнтак пляменьніку Міхалу Казіміру Агінскаму, будучаму гетману Вялікага Княства Літоўскага, кампазытару й заснавальніку славутагз тэатру ў Слоніме. Потым Бобр перайшоў да Ксаверыя Агінскага. Нейкі час маёнтак, абцяжараны даўгамі гетмана Міхала Казіміра Агінскага, знаходзіўся ў арэндзе Францішка ДруцкагаЛюбецкага; на той час меў 228 дамоў.
ІНКАРПАРАЦЫЯ
У склад Расейскай імпэрыі Бобр трапіў у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Новая ўлада лрынесла новыя парадкі. Была скасаваная царкоўная вунія, праведзеная прысяга на вернасьць расейскай імпэратрыцы й г.д. Непакорлівая шляхта, што памятала дзяржаўную незалежнасьць, вымушаная была ці цалаваць ручку Кацярыне II, ці эміграваць, ці падыÐ