Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
вывучэньне могілак в.Вялікае Горадна.
10.50 11.20. Пошук гарадзішча ля в.Вялікае Горадна.
11.20 12.00. Абед, адпачынак.
12.00 13.00. Абсьледаваньне гарадзішча №1 ля в.Вялікае Горадна.
13.00 13.30. Выяўленьне й дасьледаваньне гарадзішча №2 ля в.В.Горадна.
13.30 15.00. Рух да былой в.Шырнавічы.
15.00 15.30. Адпачынак, палуднаваньне.
15.30 15.50. Пошук могілак ля в.Шырнавічы.
15.50 17.00. Абсьледаваньнё й вывучэньне могілак ля в.Шырнавічы.
17.05 17.45. Рух да г.Крупкі.
АПІСАНЬНЕ ПАХОДУ
Апошняй вясновай раніцай мы выправіліся ў такі, доўгачаканы намі, велапаход. Надвор’е выдалася добрае, патравеньску, цёппае й, здавалася, сама прырода спрыяе нам. У гэты раз наш шлях ляжаў у кірунку вёскі Вялікае Горадна, што на поўдні Крупшчыны Прыкладна празь дзьве гадзіны
Ва.іеры Арцюховіч, нар. у г.Крупкі Менскай вобл. Вучань 11 В клясы СШ №3 г.Крупкі, капьёвы капья "Зубры ” харугвы скаўтаў Малога Палесься.
Займаецца ў краязнаўчым гуртку “Спадчына ” СШ №3 (кіраўнік Пушкіна Яніна Аляксандраўна).
• 58
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
ма апісаць словамі, лепей пабачыць (фота №2)! Непадалёку ад сучаснага маста засталіся сляды старога, драўлянага, і тырчаць з вады чорнымі дубовымі слупамі, як жаўнеры на варце... 3 двох берагоў ля моста засталіся на
нашы ровары ўжо не выглядалі такімі бліскучачыстымі мы прыехалі да вёскі Прудок, першага пункту нашай вандроўкі. Адпачнуўшы й падсілкаваўшыся мы, спачатку запыталіся ў мясцовай жыхаркі і не атрымаўшы станоўчага адказу, пачалі самастойныя пошукі позьнесярэднявяковага могільніка, які па зьвестках археолягаў павінен знаходзіцца дзесьці недалёка ад вёскі, ва ўрочышчы «Дзяцінная Гара» (1). Але на гэты раз нашы пошукі не далі плёну. Параіўшыся, мы вырашылі не губляць часу й рушылі далей у вёску Вялікае Горадна. Праяж
джаючы празь вёску Выдрыца (што no634 з в.Вялікае Горадна) мы апынуліся на мосьце праз раку Бобр (фота Nb1). Нас вельмі ўразіла шырыня ракі, у параўнаньні з Крупкамі, тут яна шырэй у два разы! Гэту прыгажосьць немагчы
Фота №3
сыпы старой дарогі, якая памятае не адно стагоддзе (фота №3).
ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА
Вёска Вялікае Горадна адна з са
мых старажытных на Крупшчыне. Аб засяленьні гэтай мясцовасьці ў старажытныя часы сьведчыць гарадзішча жалезнага веку, што знаходзіцца каля вёскі і, цяпер не існуючы, курганны могільнік ля вясковых могілак (2). Вёс
ка ж упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах пад 1517 годам. Менавіта тады, а таксама і ў 1526г., пасол Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Сыгізмунд Гэрбэрштэйн праяжджаў празь вёску (3), (малюнак №1). У 1670г. Горадна Вышняе сяло Барысаўскага стараства, 6 двароў. На мапе
краязнаўчы
альманах.
выпуск 1
«Менскае і Наваградзкае ваяводзтвы» з «Атляса Рэчы Паспалітай» Я.А.Рызі Занноні, 1772г., назва вёскі напісана: «Horodnja» і выразна бачна вуніяцкая царква (мал. №2). У 1773 г. Горадна Верхняе, 18 «кунічных двароў»... У 1897 г. у складзе Вялікага Горадна (Выійняга Горадна), 46 двароў, 582 жыхары, хлебазапасны магазін, а таксама хутарскі двор 6 жыхароў. У1917 годзе ў складзе Вяляціцкай воласьці Барысаўскага лавета Менскай губэрні. 3 1924 г. у Крупскім раёне. У 1930я гады вяскоўцаў аб’яд
налі ў калгас «Зорка». У 1941 г. у вёсцы 79 двароў, 437 жыхароў. На франтах ІІй Сусьветнай вайны і ў партызанах загінулі 62 чалавекі, фашысты зьнішчылі 17 мірных жыхароў. Вёска была амаль поўнасьцю спалена. Зараз вёска ў складзе калгаса імя Кірава. На 01.01.1998 г. 82 гаспадаркі, 210 жыхаРОЎ
МОГІЛКІ ВЁСКІ ВЯЛіКАЕ ГОРАДНА Могілкі знаходзяцца побач з дарогай і
Мал.2.
Мал. I. Гэрбзршіпэйн у санях (гравюра баяльскага выданьня 1556 г.)
з чатырох бакоў абкапаны ровам. Памеры іх па лініі поўначпоўдзень 40 мэтраў, а па лініі захадусход 60 м. (мал. №3). Могілкі шматканфэсыйныя: прысутнічаюць пахаваньні па каталіцкім, праваслаўным і стараверскім абрадах. Сярод прозьвішчаў найбольш распаўсюджанымі зьяўляюцца: Хвашчэўскія, Лучыны, Драніцы. Пры абсьледаваньні мы выявілі больш за 380 надмагільных камянёў і тры каменных крыжы вялікіх памераў, а таксама 7 выяваў, зь якіх 5 на камянях і 2 на каменных крыжах (мал. №4). У тым ліку знойдзены каменны (граніт «рапаківі») крыж без выявы, памерамі: у вышыню 75см, у вышыню 65см (фота №4), а таксама дзьве вялікія каменныя пліты памерамі: 80 х 50 см і 110 х 60 см. Акрамя каменных крыжоў на могілках ёсьць і драўляныя. Адзін зь іх дубовы, і на выгляд яму ўжо больш за сто гадоў (фота №5).
Другі крыж (фота
краязнаўчы альманах.
!^ ¹ МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
Мал.З. Могілкі в.Вялікае Горадна
” :'..z_:—: ®=ж=——__:.—<|
^лла/ J* л/а ^л^'^^^ ^^^^
3 ** WfMb/* .*/#/ л^.
7 ^а^ .tw Л^А’^^ £ ^ «Л4/Л«Л
№6) маладзейшы за першы, але ён цікавы тым, што да яго гарызантальнай перакладзіны, зьлева, прымацаваны невялічкі драўляны крыжык. Гэта можа азначаць, згодна з народнай традыцыяй, пахаваньне ў адной магіле маці і дачкі. Калі б крыжык быў прымацаваны справа, гэта б азначала пахаваньне маці й сына.
Асобна трэба апісаць выявы на малюнку №4 4г і 4д Камень на мал. №4г мае надзвычай нестандартныя памеры: шырыня 50 см, а вышыня 25 см, што насьцярожвае. Магчыма, гэты камень толькі ніжняя частка кампазыцыі?! Выява ж на гэтым камяні нагадвае язычніцкі салярны знак (на іншых могілках Крупшчыны нічога падобнага пакуль што не выяўлена). Але можна таксама выказаць меркаваньне, што верхняй часткай гэтай кампазыцыі (?) могзьяўляцца каменны крыж з выявай чэрала тады выява на самім камяні сымбалізуе Галгофу?! (мал. №5).
Выява ж на малюнку №4д увогуле ўнікальная
Фота У»4
Фота №5
(таксама, пакуль не мае сабе аналягаў), і што яна азначае пакуль загадка. Мы мяркуем, што магчыма гэта, як і на малюнку №4г, варыяцыя аднаго з язычніцкіх салярных знакаў, які зьяўляецца сымбалем агню ці сонца. «В 1957 году прн раскоп
61
МАПОЕЛАЛЕСЬСЕ
краязнаўчы альманах,
выпуск 1
Фота №6
Мал.4.
ках в селе Лепесовке археолог М.Тнханова открыла сооруженме I IV веков с жертвенннком посереднне. Это было святалшце место, где древнпе славяне... «обіцалнсь» с богамн. Внутрм жертвеннпка находмлнсь рнтуальные чашп. На шпроком венчмке одной нзчаш былн мзображены двенадцать разлнчных прямоугальных секцнй, п нм одного одннакового рнсунка (мал. №6)... На
краязнаўчы альманах.
Г2211МЛОЕПАЛЕСЬСЕ
трёх рнсунках (1, 3, 6,) четкне косые кресты. Йх называют «поганскммн крыжамн». Это спмволы огня нлп солнца. В шестом рнсунке косой крест повторен дважды н дополнен волннстой лмнней обычным спмволом воды.» (4). Прымем гэтую важную інфармацыю да ведама, а менавіта касыя крыжы ў язычніцкай міталёгіі зьяўляюцца сымбалямі агню ці сонца. Але, як культ сонца і агню можа быць зьвязаны з пахавальным абрадам?
Вядома, што да прыняцьця хрысьціянства ў нашых продкаў (і ўвогуле ў арыяў) існаваў абрад «ачышчэньня», калі нябожчыка спальвалі на вогнішчы. Месца пахаваньня попелу таксама абавязкова «ачышчалася» агнём. Увогуле, жыцьцё нашы продкі параўноўвалі з рухам сонца: «В ежедневном двнженнн солнца младенчествуюідмй предок вндел целую жнзнь жявого суіцества, подобме своей собственной: оно родплось, быстро становмлось юношей, затем мужем, нсполненным спл, постепенно старело, наконец умнрало, скрываясь на западе...» (5).
Культсонца, які шматлікія іншыя, працягваў «жыць» і пасьля прыняцьця хрысьціянства нашымі продкамі. А яго рэліктавыя праявы, у той ці іншай ступені, захаваліся й да нашых дзён.
Восьяк, напрыклад, сьвяткуюць Вялікдзень у вёсцы Сомры Крупскага раёну. Падрыхтаваўшы ўсе абавязковыя стравы (велікодныя булкі, яйкі, соль і г.д.) іх кладуць на паднос, выходзяць за паўгэдзіньі да ўзыходу сонца ў двор і ставяць паднос на шулу (цэнтральны слуп звычайнай брамы). Як толькі сонейка ўзыйшло й кранулася промнямі ежы, кажуць, што ўжо сьвянцонае можна есьці!? Аналягіча сьвяткуюць Вялікдзень і у в.Варанцзвічы Талачынскага раёну (6).
Але вернемся да могілак вёскі Вялікае Горадна. У архіве скаўтаў Малога
Палесься захоўваецца легенда: «Чаму ў Горадне радаўніца ў панядзелак?», якую паведаміла Драніца Надзея Ўладзімераўна, 1930 г.н, Ёй слова: «Раней бацюшкі не пасьпявалі пасіціць ўсе могільнікі. I яны рашылі, што на некаторых могільніках радаўніца будзе ў панядзелак. Адным з гэткіх мопльнікаў стала Вялікае Горадна. Аднойчы жыхары вёскі вырашылі, што яны будуць спраўляць радаўніцу, як і ўсе, у аўторак, сяроўна бацюшкі няма. Вось і пайшлі яны ў аўторак. Расклалі скацёркі, паставілі сьвечкі, каб памянуць продкаў. I тут паднялася такая бура, што некаторыя скацёркі занесла так, што іх не маглі знайсьці. Усе спужаліся й палічылі, што гэта ім за тое, што пайшлі ў аўторак, a не ў панядзелак. 3 тае пары жыхары вёскі рашылі, што будуць хадзіць на могілкі ў панядзелак, як ім і казаў бацюшка.» (6).
Акрамя могілак вёскі Вялікае Горадна, на іншых могілках Крупшчыны, скаўтамі Малога Палесься выяўлены гакса ■ ма таямнічыя знакі, магчыма зьвязаныя з культам сонца (мал. №7). Гэта могілкі в.Сьвірыдаўка (№7а і №76), в.Кіявец (№7в), в.в.Дакучын і Радзіца (№7г). Таксама сустракаюцца й спалучэньні хрысьціянскага крыжа з сонцам в.Калодніца (№7д) і в.Радзіца (№7е).
ГАРАДЗІШЧЫ ЛЯ в.ВЯЛІКАЕ ГОРАДНА
Пасьля абсьледаваньня могілак мы рушылі на пошукі гарадзішча. Праехаўшы ўздоўж вёскі, напрыканцы зьвярнулі да ракі Бобр. Схаваўшы ровары, мы пачалі прачэсваць лясны масіў за вёскай і ў хуткім часе ўбачылі стромкі схіл, роў і вал гарадзішча (фота №7)! Узрадаваныя, мы абыйшлі яго кругом і вырашылі адпачыць. Абедалі на гарадзішчы, Пасьля адпачынку правялі абсьледаваньне пляцоўка гарадзішча мае форму трохкутніка, даўжыня 70 м,
63
выпуск 1
МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
Й
г 9
шырыня 40 м. 3 заходняга боку па краі пляцоўкі захаваўся дугападобны вал вышынёй — 1,5 м. 3 поўначы і захаду гарадзішча абнесена ровам 3 паўночназаходняга боку маюцца дзьве перамычкі (мал. №8а). У паÑ