• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    °б на сьмерць ад забойства ці іншага якогаколечы гвалту, тым ня менш, прыехаў унезабаве прадстаўнік ДПУ з карагодум міліцыянэраў і з вышуковым сабакам і распачаў вышук. Зэфір абнюхаў Хвёдаркаву куртку, лізнуў ягоны пасінелы твар, якраз каля самага роту, зь якога яшчз сьмярдзела гарай, брахнуў разы са два ды, адбегшыся крокаў на колькі, падняў нагу на плот.
       Расьпісаўся'  заўважыў нехта з натоўпу праз агульны рогат
      Прыехаў на райкомаўскай машыне й Сукенік, а ўнезабаве й пракурор. Прызезьлі із сабой і спэцкора ад цэнтральнай газэты. Спачатку яны цікавіліся толькі справай Скуратка, але хутка пачалі «выкрываць» злосных неплацельшчыкаў падаткаў, кулакоў і іншых парушальнікаў савецкіх парадкаў. А назаўтрае ў газэце зьявілася цэлая бачы на, прысьвечаная «барацьбіту за лепшую будучыню чалавецтва, Хвёдарку Скуратку, загінуўшаму ад рук кулакоў і іхнае агентуры на сваім пасту...»
       Божа мой, колькі нагаворана!  заўважыў настаўнік нашае школы. — Kani ён і быў барацьбітом, дык толькі за бутэльку гары...
      Нататка канчалася: «Мы ведаем, хго зрабіў гэтую справу! Мы ведаем і натхніцеляў забойстза, тых, хго сунуў зброю ў рукі забойцы¹ Сьмерць кулакам і іхным агентам  беларускім нацдзмам.»
       Во і зброя ўжо найшлася!
       А ты думаў як?
        Акалеў чалавек пад плотам, хапіўшы празь меру...
        Акалеў ці не акалеў, але цяперака,
    
    83
    
    МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    краязнаўчы альманах
    
    выпуск 1
    
    браце, пільнуйся!
      Але Богуш іначай думаў: дзякуй Богу, зоймуцца гэтай бруднай справай, дык мо' й пра нас забудуць. Толькі ўспамінак пра беларускіх нацдэмаў дужа яго непакоіў: шмат знаёмых дачкі Раіны яшчэ раней пазабіралі як нацдэмаў. Ды яна й сама пісала некалі вершыкі. «Патрэбны ёй гэтыя цыдулькі!? Ня той час, каб песьні пяяць! Дзе ейныя гэтыя сшыткі?» Адчыніў сундучок, дзе яшчэ хаваліся студэнцкія працы Раіны, Пажоўклыя бачыны сшытка, перакладзеныя сухімі галінкамі незабудак, бэзу і іншых кветак, якія нагадваліб Раіне не адну вясну ейнага жыцьця, дрыжзлі ў нязграбных рукох усхваляванага хлебароба. «Адны толькі прыкрасьці ад гэтых вершыкаў! Вунь колькі людзей пазабіралі!» Асьцярожна згарнуў сшыткі да купы і нейдзе схаваў, падалей ад вачэй людскіх.
      Водгук настаўніка аб Скуратку дайшоў і да Богушавых. Богушыха сказала:
       Пагаманіўбы ты, стары, з настаўнікам! Усёткі ён адукаваны ды з Раінай некалі сябраваў...
      Калі сьцямнела. Богуш па агародах дабраўся да школы і ціха пастукаў пальцам па шыбе. Настаўнік адхіліў фіранку й пазнаў Богуша.
       Заходзьце!  кіўнуў галавой. Выйшаў у калідор адчыніць дзьверы.
       Што вас прыгнала так позна да мяне?
      Богуш убачыў крэла й сеў  дух занімала ў яго.
       Скажьше, штож гэта робіцца?  і пачаў апавядаць сваю бяду.
       Можаце не казаць  усё ведама...
       Але штож гэта такое? Дзеля чаго? Зь якой мэтай?
      Настаўнік прайшоўся па пакою, стаў перад Богушам, паклаўшы рукі ў кішэні. Задумаўся.
       Я баюся, што вы мяне не зразуме
    
    еце,  заўважыў.
       Пастараюся. Кажыце!
       Першнаперш: што гэта такое? Tapop! Зьдзек прайдзісьветаў з сумленных людзей. Другое дзеля чаго? Каб умацаваць сваё хісткае становішча, бо апынуліся ў сьляпым завулку...
       Для мяне не зразумела, як можна ўмацаваць сваё становішча, рабуючьі народ?
       Справа вось у чым: існуе догма, што сацыялізм, а тым больш камунізм, адкідае ўсялякую хворму прыватнай уласнасьці. Усё павінна быць нічыім, агульным...
       He разумею! Як гэта нічыім, агульным!? Нехтаж мусіць сачыць за парадкам. Раскрадуць! I хтож тады стане дбаць пра штокольвек, калі ўсё нічыё?
       Отжа гэтыя самыя Хвёдаркі ды Янукі...
       Дыкжа ня будзе чаго ўжо рабаваць!
       А цяпер дзеля якой мэты? Бачыце, гэтую догму выпрацаваў Карла Маркс...
       Каб ён здох той Макс...
       Ды ён ужо даўно ў магіле,  усьміхнуўся настаўнік.  Але паводле гэтае догмы, сацыялізм і камунізм прышчэпяцца толькі ў высака індустрыяльньіх краінах...
       Разумею...
       Дзе амаль усе людзі работнікі, а ня ўласьнікі. Тым часам, Расея ня ёсьць высака індустрыяльная, а якраз адсталая. Восьжа ў імя гэтае догмы й робіцца ўсё гэта: першнаперш, адабраць у людзей усякую ўласнасьць, заняволіць іх і панаваць, бо іначай трэба адмовіцца ад улады..
       Улада, праўда, спакушае, і чым больш улады, тым больш зла... I я цяпер бачу, што усё тое, што гаварылася раней і гаворыцца цяпер ад імя савецкае ўлады, ёсьць проста брахня, ашуканства!
          Як хочаце назавіце...
          Але ў мяне тутака іншае пытаньне:
    
    84
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    85
    
    MAflQEJnAflEGbGEJ^!^!ii!li2^^
    
    пюдзі ўсьцяж гарнуліся ад горшага да лепшага, а цяпер, выходзіць, наадварот, трэба гарнуцца ад лепшага да горшага... Канец сьвету надыходзіць, ці што?!
      Настаўнік быў даўно пад падозраньнем, і пасьля справы Скуратка яго арыштавалі. Але Богуша, як ён і меркаваў, ня краталі. ён ужо й зусім павесялеў. «От, дзяк.аваць, яктой казаў: бяз зла ня бывае дабра...» I раптам пры5егла ад Зенькі дзяўчына.  Тата казаў, іб вы зецалі...
      Гаспа/ о і гаспадыня кінуліся тоесёе ваць, а іе было запозна: каля дзьвяэй зьявіліся Янук, Юзік і сам Сукенік, галава раёну.
       Ну, усё скончана!  толькі і мог вымавіць Богуш.
       Ідуць вязаць! I бязуладна апусьціўся на лаўку Раптам пацягнуўся рукой да сякеры, якая тырчэла перад вачыма за лаўкай. «Яж вас, нягоднікаў!» прамовіў, сашчэрыўшы зубы. Богушыха да яго:
       Ня губі дзяцей! Ня губі дзяцей!  і засланіла сабой сякеру.
      Богуш застагнаў, пазіраючы наўкола.
      Калі ў хату ўвайшлі ўсе ўтрох, Богушыха заўважыла:
       Дзяжу падымаў мой стары, дык засопся...
      Сукенік, як стары знаёмы (раней скупляў па вёсках лён, ільняное семя, шчаціньне), цынічна прамовіў:
       Ну, як маешся, старэча? (Добра ўмеў размаўляць панашаму).
       Якая справа вас прынесла да нас?  не хаваючы злосьці, з натугай прамовіў Богуш.
       Усялякія справы бываюць  і прыемныя й няпрыемныя,  адказаў лагодна. Такужо павялося насьвеце... Але трэбаж неяк жыць!? Цяпер у нас справа няпрыемная..
      Адчыніў свой тоўсты партфэль і пачаў павольна застругваць аловак.
    
    Потым паклаў на стол аркуш паперы Убачыў на шасьце вязанкі цыбулі й давай гаманіць пра цыбулю. «Якая яна ў вас добрая! I дзе яна такая расла? Цяпер на рынку нічога ня купіш, хоць зубы кладзі на паліцу. Як ты думаеш, Макар, хто ў гэтым павінен?» Янук і Юзік рагаталі. «Ну, досыць! На басьнях далёка не заедзеш». I пачаў чытаць паперу, водзячы алоўкам па радкох. У ёй і быў лёс Богушавых. Цэлая куча розных злачынстваў, пра якія Богуш, каб не пачуў ад Сукеніка, так і ня ведаўбы аж да самай сьмерці. Пасьля, спаслаўшыся на рэзалюцыі пленумаў і зьездаў, заключыў:
       Пазбаўляецца ўсяе маёмасьці Падлягае высылцы... Дазваляецца ўзяць із сабой толькі тое, што можна панесьці з сваёй сям’ёй...
      Богуш, зьбялелы, цяжка дыхаючы, сядзеў нярухома. Юльяш і Агатка ўголас заплакалі.
       А дзеткі, а родныя, а наштож я вас парадзіла!  залемантавала Богушыха.
      I тады раптам Богуш зноў ірвануўся да сякеры, але Янук загарадзіў яму дарогу.
       Куды, шалапут!
      Некаторы час Богуш глядзеў на яго налітымі крывёй вачыма. Але пасьля неяк скурчыўся, зьмізарнеў і асеў...
    
    ***
      Зенька ўсё падрыхтаваў. Як толькі зьявіўся Юльяш, яны селі й паехалі... За засьценкам адразу пачынаўся лес. У ім было так ціха й прыгожа! Мяккі сьнег камамі ляжаў на лапніку хвояў і лашчыў позірк. Але на сэрцы дзіцяці быў смутак: мо' ў гэты час памірае бацька? Мо’ яго забівае Янук? Мо’ над заплаканай маці стаіць з палкай Юзік? Мо’ ужо і Агатку забіваюнь? Хайбы лепш заставаўся пры іх! Хайбы ўсіх разам, калі гэтакі наш лёс! Хай бяз лішніх мукаў  у адну магілу! А Раінаб
    
    86
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 мало^палесьсе
    
    паплакала... паплакала .. ды нічога... былоб лягчэй, чым бачыць сваімі вачыма .. А потым і забыласяб... забыласяб...
      — Тата! Мама, дзе вы?  вырвалася раптам у малога скрозь сон.
       Алеж трэба паведаміць Раіну, сказаў Зенька. — Ты, можа, хочаш заснуць? Дык загарніся ў кажух ды засьні!
      Раіна яшчэ ня спала. Сэрцам чула бяду: хадзіла па пакою, хвалявалася, журбавала. «Як яны там цяперака? У газэтах усё пішуць аб наступе на прыватны сэктар у вёсцы, аб беларускіх нацдэмах, аб апартуністых, левых і правых, трацкістых, прышчэпаўцах... Дзе падзеліся тыя гэроі, што рабілі рэвалюцыю? Толькі адзін ён  ён нягрэшны, сьвяты, чысты, як дыямэнт; ён усё ведае, усё прадбачвае, а ўсе іншыя, увесь народгэта нішто, авечкі, быдла... Якжа тады жыць? Якжыць, калі няма пра што думаць, калі ён за ўсіх думае, а ты ня маеш правоў думаць, і для цябе гэта рызыкоўна: табе толькі застаецца ўсё насіць ў сваім сэрцы, пакутваць, хвалявацца, мучыцца за ўсё і за ўсіх, блізкіх і далёкіх, за ўсіх, за ўсіх!.. Божачкі, як гэта ўсё цяжка, здаецца, лепш памерціб, адысьці, куды ўсе ўрэшце адыходзяць... Оттолькііх, іхбясконца шкада... бясконца... Яны клапаціліся, яны думалі даць мне добрую будучыню, рупіліся, дбалі, а цяпер? А цяпер яны для мяне  стрэмка ў сэрцы! Калі зь імі, ня дай Божа, штонебудзь... лепш заплюшчыць... заплюшчыць вочы назаўсёды... Ён упыр' Крывяжэрная пачвара...» Зірнула на ягоны партрэт. «Божачкі, Божачкі, што я кажу? Гэтаж, гэтаж, Божа мой!» Падышла да вакна, прыслухалася, хоць добра ведала, што не прамовіла ніводнага гуку, а толькі размаўляла із сваім сэрцам. «Алеж ці яны кулакі? Божачкі, Божачкі, як страшна стала жыць!..»
       За вакном быццамбы зарыпеў пад
    
    нейчымі нагамі сьнег. Устрапянулася ўсім целам, прынатужыла слых, замерла. Алеж ніхто і нічога пачуць ня мог, бо нічога ня было прамоўлена. А калі возьмуць... Скажаш ітое, чаго ніколі ня было... ня было сказана й ня было зроблена. Адчула холад па ўсёй сьпіне Намерылася пайсьці ўзяць хустку і прыкрыцца ёю. I ў гзты час пачула нейкі шорах за вакном. Мабыць, вецер. Гэтак часта бывае: шорах ветру за вакном у стрэхах прымеш за рух жывой істоты, калі напружаны нэрвы. Але цяпер ужо выразна пачуліся крокі. Страх зноў скаваў усю істоту, і адначасна нібы радасьць мільганула ў душы, што нехта жывы ёсьць паблізу, што яна не адна і калі што, дыкусёжтакі... усёж такі нехта жывы!.. Прыклалася да сьцяны вухам і ў тойжа час пачула голас Юльяша:
        Раіна, адчыні!
       «Юльяш, чаму?  падумала. 1 чаму так позна? Пэўна, здалося ад напружаньня нэрваў». Але зноў пачулася:
        Раіна, Раіна, адчыні!
       Трызьніцца! Трызьніцца, да чаго дайшла! Хапілася за галаву й пачала церці скроні. Але зноў, ужо гучней:
       Ты ня сьпіш, Раіна. Праз шчыліны ў вакяніцы відаць сьвятло з твайго пакою. Адчыні, гэта я, Юльяш...
       I ён уголас заплакаў. I тады Раіна з усёй сілы кінулася да дзьвярэй, штурханула далоньню засаўку і адчыніла зусім напята дзьверы. Выскачыла на ганак, абхапіла Юльяша за шыю, прыліпла да яго і пачала абсыпаць сястрычнымі пацалункамі.
        Што здарылася? Што здарылася?  сьпяшалася хутчэй дазнацца.
        А нічога,  няўпэўнена, сьціраючы з вачэй сьлёзы і кідаючы позіркам на Зеньку, казаў Юльяш.
       Гэта яе на нейкі мамэнт якбы супакоіла. Пачала сьцягваць зь Юльяша сьвітку. Меркавала: пÑ