Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
ыка Яноўскага 100 дзесяцін зямлі і яшчэ 200 дзесяцін узяў у суседніх памешчыкаў у арэнду. У нас быў свой паравы млын, майстэрня. У нашай сям'і было 8 дзяцей, засталіся чацвёра.
Арыштаваны быў першы раз праз год пасля заканчэння сярэдняй школы. Універсітэтамі служылі для мяне, як для многіх маіх аднагодкаў, турма, ссылка, эміграцыя. У царскіх турмах я сядзеў каля 4 гадоў. У ссылцы правёў каля 2 гадоў. Два разы ўцякаў з Сібіры У эміграцыі жыў каля 12 гадоў у розных краінах Еўропы і Амерыкі. У першую сусветную вайну быў завочна прысуджаны да турэмнага зняволення ў Германіі (1915 г.), у наступным годзе быў высланьі з Францыі ў іспанію. a затым у Амерыку. Там мяне застала Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі. Па да
МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
розе з НьюЙорка быў у сакавіку 1917 г. арыштаваны англічанамі і знаходзіўся месяц у канцэнтрацыйным лагеры ў Канадзе
Я ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1905 і 1917 гг., быў старшынёй Петраградскага Савета дэпутатаў у 1905 і затым у 1917 г. Прымаў непасрэдны ўдзел у кастрычніцкім перавароце, быў членам урада. У якасці народнага камісара па замежных справах вёў мірныя перагаворы ў БрэстЛітоўску з дэлегацыямі Германіі, АўстраВенгрыі, Турцыі і Балгарыі Каля 5 гадоў займаўся арганізацыяй Чырвонай Арміі.
Галоўным зместам майго жыцця, за вылікам гадоў грамадзянскай вайны, складала партыйная і пісьменніцкая дзейнасць. Дзяржаўнае выдавецтва ў 1923 г. пачало друкаваць мае творы. Яно паспела выдаць 13 кніг. Выданне было спынена ў 1927 г., калі пачаліся жорсткія ганенні супраць «трацкізму».
Я люблю і цаню дысцыпліну і сістэму ў рабоце, не выношу беспарадку і разбурэння.
Міхаіл Іванавіч Цярэшчанка. Нарадзіўся я ў 1887 г Па адукацыі юрыст Вядомы ў Расіі масон, буйны прамысловец і фінансіст. У 1915 1917 гг. займаў пасаду таварыша (намесніка) старшыні Усерасійскага ваеннапрамысловага камітэта. Удзельнічаў у 1916 1917 гг. у падрыхтоўцы палацавага перавароту, каб адхіліць ад улады цара Мікалая II. Мне было 30 гадоў, калі я ў Часовым урадзе займаў пасады спачатку міністра фінансаў, а потым з мая па кастрычнік — міністра замежных спраў. 3 восені 1917 г. да вясны 1918 г. быў рэпрэсіраваны чэкістамі. Затым жыў у эміграцыі і дапамагаў грашыма беламу руху.
Раман Мар’ян Аляксандравіч Скірмунт. Нарадзіўся я ў 1868 г. у Парэччы на Піншчыне. Мой дзед і бацька былі слынныя памешчыкіпрадпры
мальнікі. Праз іх Парэчча стала адным з эканамічных цэнтраў Палесся. Па спадчыне яно адышло мне.
На пачатку XX ст. я пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Быў абраны дэпутатам у I Дзяржаўную думу ад Меншчыны. У Думе я рашуча выступаў супраць ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, бо перадача зямлі ў дзяржаўную ўласнасць зробіць яе гаспадаром не селяніна, а чыноўніка. Ад гэтага прайграюць усе, акрамя апошняга. Але я не вораг сялянам, я за тое, каб селянін станавіўся землеўладальнікам.
Я ніколі не быў канфармістам, напэўна, я прыроджаны баец. Аднойчы ў жніўні 1917 г., калі я прысутнічаў на нарадзе ў Маскве, адбылося наступнае. Яе ўдзельнікі крытыкавалі Часовы ўрад і ўзняліся з месцаў, калі ў залу ўвайшоў генерал Карнілаў. Я, у афіцэрскай форме, застаўся сядзець у першых шэрагах, бо быў праціўнік дыктатуры генерала Карнілава і не збіраўся гэтага хаваць нават на сходзе прыхільнікаў
генерала.
У нацыянальным пытанні выступаю за роўнасць народаў і развіццё іх нацыянальных культур. У сакавіку 1917 г. узначаліў Беларускі нацыянальны камітэт Быў, бадай, першым прыхільнікам барацьбы за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. У палітычнай дзейнасці я шукаў не ворагаў, а сяброў, хацеў паяднаць усе палітычныя сілы Беларусі. Пераканаў нават арыстакратаў супрацоўнічаць з сацыялістамі ў БНК. На Беларускую Народную Рэспубліку працазалі сацыялісты і магнаты, нават Радзівілы і Сапегі. Аднак, на жаль, супрацоўнічаць адмовіліся сацыялісты. Я таксама быў прыхільнік беларусізацыі. Фінансава падтрымліваў «Нашу Ніву». Са сваёй сястрой Канстанцыяй, якая пісала кнігі па беларускай гісторыі, склаў лемантар на мясцовай гаворцы.
■74
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
Працаваў над слоўнікам беларускай мовы, а таксама пісаў вершы пабеларуску. На чале ўрада БНР улетку 1918 г. актыўна працаваў для міжнароднага прызнання Беларускай Рэспублікі. Я таксама не быў папулістам і ніколі не падманваў людзей абяцанкамі. Калі да ўлады прыйшлі бальшавікі, я зразумеў, што пад чырвонымі сцягамі адраджаецца яшчэ больш бязлітасная імперыя.
Настаўнік. Пасля знаёмства з «гістарычнымі асобамі», з іх біяграфічнымі звесткамі, прыступаем да разгляду галоўнага пытання: «Ці можна было прадухіліць грамадзянскую вайну?».
Мікалай II. Так, напэўна, усё было ў маіх руках... Прызнаюся шчыра, напачатку мяне абураў мяцежны дух маіх падданых. Як можна паквапіцца на ўладу манарха, якая ад Бога? I гэта рабіў богабаязны праваслаўны рускі народ? Ці ведаеце, як я перажыў крывавую нядзелю, колькі пакутаў выпала на маю душу? Я раскайваюся, што з маёй згоды была расстраляна мірная дэманстрацыя. Грэх крывавай нядзелі ляжыць на мне. Развіццё сацыялдэмакратычнага руху павінна было прымусіць мяне звярнуць увагу на патрэбы народных мас. Каб не дапусціць грамадзянскай вайны, я адмовіўся ад прастола, але, напэўна, ужо было позна. 0, мой доўгацярплівы народ, я таксама пацярпеў за цябе!
Асістэнт Мікалая II. Мікалай II і царская сям’я былі расстраляны бальшавікамі ў ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 г. у Екацярынбургу. Мікалай II залічаны да ліку праваслаўных святых на Архірэйскім саборы ў 2000 г.
П.М.Мілюкоў. Так, грамадзянскую вайну можна было прадухіліць. Прадухіліць шляхам спынення рэвалюцыі. Бо рэвалюцыя ёсць экстрэмізм. Яе я параўноўваю з канём, што нясецца ўперад, але не вязе за сабою воз. Вышэйшым палітычным прынцыпам наша
партыя лічыць дэмакратыю, але не тую дэмакратыю, якая адстойвае прыярытэт класа ці мас, а дэмакратыю як гарантыю правоў асобы. Класавая дэмакратыя, а тым больш дыктатура класа вядзе да ўшчамлення правоў і свабод іншых слаёў насельніцтва. Паміж імі непазбежна будзе саперніцтва, што вядзе да грамадзянскай вайны. Нашай краіне патрэбен мірны, рэфармісцкі шлях развіцця, удасканалення буржуазнага ладу. Неабходна было спыніцца пасля першай рускай рэвалюцыі, захаваць яе заваёвы, вырашыць зямельнае пытанне па ўзору I і II Дум । такім чынам пазбегнуць развіцця рэвалюцыі і ў далейшым грамадзянскай вайны. Памешчыкі і буржуазія атрымалі б палітычную ўладу, працоўныя дэмакратычныя правы і свабоды, сяляне зямлю. Краіна атрымала б магчымасць развівацца буржуазнадэмакратычным шляхам.
А.І.Гучкоў. Грамадзянскую вайну можна было прадухіліць, калі б цар не адабраў назад заваёвы першай рускай рэвалюцыі. Мы цалкам былі згодныя з Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. Калі б цар гарантаваў дараваныя правы, працоўны народ не пайшоў бы за ^пьшавікамі, спыніўся б рэвалюцый л; і не ўспыхнула б грамад нская > Амаль ніхто не быў бы ўі < млені V ? захоўвае сваю ўладу памешчі /'.е землеўладанне не ліквідуецца, бурхуазія атрымлівае права кіраваць дзяржавай і развіваць капіталістычную гаспадарку, сяляне выкупляюць адведзеныя ім землі, саслоўі ўраўноўваюцца ў правах, працоўны народ удзельнічае ў выбарах і мае магчымасць мірным парламенцкім шляхам вырашаць свае пытанні. Шырока існуюць дэмакратычныя свабоды. Навошта рэвалюцыя? На гэтым этапе царызм вінаваты ў тым, што рэвалюцыя не была спынена. Я супраць удзелу неадказных людзей у
МАЛОЕ ПАДЕСЬСЕ
краязнаўчы альманах.
выпуск 1
вырашэнні дзяржаўных спраў, я за ўрад, які адказны перад народнымі выбраннікамі.
П.А.Сталыпін. Калі ў 1907 г. пачынаў аграрную рэформу, я сказаў: «Дайце мне 20 мірных гадоў і вы не пазнаеце Расію!». Менавіта гэта рэформа магла выратаваць дзяржаву ад будучых катаклізмаў, у тым ліку і ад грамадзянскай вайны. Менавіта таму так жорстка я і змагаўся з рэвалюцыйным рухам. Неўтаймаванасць рэвалюцыйна настроеных мас перашкаджала ажыццяўленню перамен. Мне неабходна было абясшкодзіць актыўных рэвалюцыянераў, каб яны не падбухторвалі працоўных на рэвалюцыю. Лібералы прапаноўваюць вырашыць аграрнае пытанне, як гэта некалі збіраліся зрабіць I і II Думы. Так, сяляне атрымалі б зямлю ў прыватнае карыстанне. А ці падумалі Вы, спадар Мілюкоў, як бы адрэагавалі на прымусовае адчужэнне зямлі памешчыкі? Тут ужо б яны паднялі сапраўдную рэвалюцыю. Нельга было так радыкальна абыходзіцца з памешчыкамі. Ды і праблема ўся не ў захаванні памешчыцкага землеўладання, a ў захаванні сельскай абшчыны. Вось чаму рэформа прадугледжвала разбурэнне сельскай абшчыны. Гэта прывяло б да развіцця сельскай гаспадарк! па прускаму шляху: захавалася б і памешчыцкае землеўладанне, і сяляне сталі б гаспадарыць на сваіх хутарахфермах пакапіталістычнаму. Мне б 20 мірных гадоў!
Р.А.Скірмунт. Грамадзянскай вайны можна было пазбегнуць толькі шляхам супрацоўніцтва і прымірэння лібералаў і сацыялдэмакратаў у супрацьстаянні адзінаму праціўніку бальшавікам Але шмат было рознагалосся ў гэтых палітычных сілах, і ўсе яны недаацэньвалі небяспеку бальшавіцкай ідэалогіі. Бальшавікі прапаноўвалі простыя спосабы вырашэння набалелых пытанняў.
I ва ўмовах нерашучасці Часовага ўрада народ падтрымаў бальшавіцкі лозунг «Міру, зямпі, хлеба!». Народ не прайшоў школы сапраўднага парламентарызму, у дзяржаве не паспела скласціся грамадзянская супольнасць. Усё гэта прадвызначыла гістарычны лёс Расійскай імперыі.
Л.Г.Карнілаў. Грамадзянскую вайну можна было прадухіліць, толькі расправіўшыся з бальшавікамі. Я павінен быў выканаць асаблівую місію ў справе выратавання Айчыны ад чумы бальшавізму, улічваючы тое, што ідэалогія іх такая блізкая і зразумелая натоўпу. Я разглядаю дыктатуру пралетарыяту як катастрофу.
Пытанне стаіць рубам: альбо ўлада ваенная, альбо дыктатура пралетарыяту. Жалезам і крывёю патрэбна было пакончыць з бальшавізмам. Мая спроба ўсталяваць парадак удалася б, каб не здрадзіў спадар Керанскі. Ён і яго прыхільнікі перайшлі на другі бок барыкад. Каб не гэта, мы не зведалі б ні дыктатуры бальшавікоў, ні грамадзянскай вайны!
А.Ф.Керанскі. Нам, Часоваму ўраду, пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі неабходна было дзейнічаць больш аператыўна і рашуча. Мы адцягвалі скліканне Устаноўчага сходу, бо на аснове ўсеагульнага выбарчага права ў абставінах палітычнай неадукаванасці мас прагрэсіўныя сілы маглі прайграць. Чым больш мы марудзілі, тым больш народныя масы расчароўваліся ва ўрадзе і тым больш л