Малое Палесьсе
Памер: 92с.
Мінск 2003
тыга, выпівоха, хабарнік; у дзевятнаццатым папоўусё «расстрыгаў». Заходзяць, ні слова ні кажучы, садзяцца. Няёмка неяк Богушу так звалі таго гас
Цэлеш Мікола Яфімавіч (псэўд. Марцін, Мартын, Люціч; крыпт. М.Ц) нарадзіўся 25.6.1900, па іншых зьвестках 1904 г. у в.Зазер ’е Барысаў’скага павету Мінскай губ., цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласьці (вёска на мяжы з Крупскім раёнам). Скончыў царкоўнапрыхадскую школу ў в. Зазер ё, потым год вучыўся ў вышэйшым народным вучылішчы ў м.Бялынічы, а іспыты па заканчэньні навучаньня здаваўу в.Выдрыца (зараз Крупскі рн). Бліжэйшыя сваякі жылі у в.в.Матошка, Забянькова і Ухвала, таксама Крупскага раёну.
Друкавацца Мікола Цэлеш пачаўу 1929 г. Супрацоўнічаў з часопісамі "Полымя рэвалюцыі”, “Маладняк”, "Работніца і калгасніца Беларусі”, "Паляўнічы Беларусі ", газэтамі "Літаратура імастацтва" і інш. Да вайны выбаўу Менску кнігі “Апавяданні паляўнічага", "Курылка", зборнік апаеяданьняў "Знаходка" і інш. Знаходзячыся на эміграцыі друкаваў свае творы ў газэтах "Бацькаўшчына’’, "Беларус ", альманаху твораў беларускіх эміграцыйных пісьменьнікаў “Ля чужых берагоў". У 70х гадох, выехаў на радзіму й . . зьнік на абшарах былога СССР, некаторыя бачаць у гэтым руку КДБ.
Творы Міколы Цэлеша адметныя й запамінальныя, кранаюць сэрца. Асабліва яго апавяданьні рэалістычныя замалёўкі жыцьця нашага народуў канцы 20х іў 30я гады. Як піша літаратуразнаўца Лявон Юрэвіч у прадмове да кнігі “Хмары над Бацькаўшчынай” (1995г.): "Мікола Цэлеш быў Сьведкам. Ён бачыў як ідзе запрыгоньваньне сялян, як вытраўляецца з чалавека гаспадар, як плянамерна нішчыцца нацыянальная інтэлігенцыя, як рабуюць і расьцягваюць багацьце зямлі беларускай ". Сапраўды, творы Міколы Цэлеша напісаны сэрцам, сэрцсш, якое баліць.
80
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕЛАДЕСЬСЕ
падара запрасіцьбы да стала, дык страва занадта штодзённая, яшчэ пакрыўдуюць: «Іш чым частаваць наважыў, куляшом нейкім, быццам яечні няма з чаго ўпячы!» Пачаць рыхтаваць штоякое іншае, дык, можа, сьпяшаюцца куды? Урэшце Богуш пытаецца:
У справе якой ці, можа, так сабе наведаць прыйшлі?
У справе, а якжа. будзем хадзіць у гэты час «так сабе», — а самі сьмяюцца.
А ў якой такой справе, калі не сакрэт? цікавіцца Богуш.
Ты ня прыкідвайся дурной авечкай! адказвае больш языкасты Янук. — Табе павінна быць ужо ўсё ведама...
Бог з вамі! Каб мне было што ведама, дык хіба я пытаўсяб? От крыж, што мне нічога такога ня ведама. Пра што вы кажаце?
Ты падаткі заплаціў?
А трэба сказаць, што Богуш быў у гэтым вельмі рупны. Бывала, з насхтонебудзь упрзцца, дык і то Богуш будзе казаць: «Якжа, падаткі плаціць трэба: і на школу, і на дарогі, і на бальніцы, і на паліцыю (ніяк ня мог прызвычаіцца казаць «міліцыю»), бо паліцыя парадак беражэ...» Якоежбыло яго зьдзіўленьне, калі ён пачуў пра падатак!
Ці вы жартуеце, ці проста пазьдзеквацца прыйшлі?
Зусім не жартуем: апісаць тваю гаспадарку прыйшлі!
Тут Богуш сапраўды разгубіўся. Гаспадыня яму шэпча: «Квіты! Квіты пакажы ім, вунь там за абразамі тырчаць!» А Богуш, як аслупянелы, стаіць сярод хаты. Урэшце пытаецца:
А паперы ад вышэйшых уладаў у вас ёсьць на тое апісаньне? думаў, пэўна, спалохаць іх гэтым.
Скураток, праўда, дастаў із свайго брызэнтавага партфэлю паперку й пачаў яе чытаць: «Гаспадарка Богуша Макара, якая ў мінулым выкарыстоўва
ла наймовую працу і як не плаціўшая падаткаў, пастановай сельсавету апісваецца з мэтай абкладаньня індывідуальным...»
Паклаў паперку ў партфэль й сказаў.
Зразумеў? А цяперака пастаў тутака свой подпіс. і калі не аплоціш гэты індывідуальны да наступнага панядзелка, дык усё тваё будзе сканфіскавана, а сам ты паедзеш туды, дзе Макар ніколі цялят ня пасьвіў... і гучна зарагатаў.
Якое гора ахапіла ўсю Богушаву сям’ю, калі Скураток ізь Януком пакінулі хату. Каб у Богуша былі грошы, дык ён, магчыма, тым ці іншым шляхам пакіраваўбы гэтую справу ў іншы бок. А то ў кішэні ў чалавека нічога. адно чырвонец нейдзе валяўся, які некалі прыслала дачка Раінка. Прадаць штоколечы, дык дзеж патрапіш у гэтакі кароткі час, дый што прадасі на гэтакія вялікія грошы?
Страшэнная ноч была тая для Богушавых. Сынок Юльяш, такі здатны хлапчук, каб нічога ня чуць і ня бачыць, закруціўся ў коўдру, трасецца ды плача. Раптам грукат у шыбу. Тут усе й памлелі. А маці стала на калені, склала рукі на грудзях ды моліцца:
Ойча, зь неба Божа, ізжалься над намі!..
I тады толькі падышла да вакна. Бразгат паўтарыўся.
Каго там Бог нясе?
Свае, адчыніце!
Якая радасьць ахапіла ўсіх, пачуўшы голас Зенькі. Юльяш выскачыў зпад коўдры, пабег адчыняць. 3 грукатам адсунуў засаўку.
— Заходзьце, дзядзька Зенька!
Празь сьветлую пляму адчыненых дзьвярэй у хату ўсунулася няскладная постаць Зенькі.
— Што гэта вы сёньня гэтак рана замкнуліся?
Гаспадыня заразжа залемантавала:
81
ЯАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
краязнаўчы альманах,
выпуск 1
Зенечка родненькі, скажы, што на сьвеце чуваць? Усёткі ты больш за нас мусіш ведаць! (У Зенькавай хаце за пераборкай была канцылярыя таго сельсавету).
Ды нічога добрага! пачаў той. Адно зьдзекі з народу нашага: былі нацдэмы вучняў забіралі ў турмы, а цяперака кулакі высылкі ў сібірскую немарач..
Раптам з палацяў пачуўся крык Богуіча ды van страшэнны, вяр’яцкі нейкі, а ўсе ў хаце аж памлелі.
Гэтая!<.. гэтаяны .. ідуць... ідуць!..
Богуш! _огуш, апамятайся! пакала ўстрывожаная гаспадыня.
іогуш прачнуўся, сеў на палацях і, азіраючыся, загаманіў ужо спакайней.
О ты, Божа! Сон... ды такі страшны! Ніколі, здаецца, такога страшнага ня сьніў. Здаецца, я адзін у полі. I чорная, чорная хмара завісла пад небам. I здаецца, крукі круцяца, круцяцца нада мной... Сотні іх! Ага, сотні! А я галодны й зусім зьнясілены, навет кропелькі вады ня было ў роце... I ледзьве дыхаю я. А яны ўсё круцяцца, круцяцца ды ўсё бліжай, бліжай! А ў мяне голыя рукі. I зь кіпцюрамі, усё зь кіпцюрамі да мяне! А вочы іхныя прагныя, крывяжэрныя! Божа ты мой! Я ўсё вочы плюшчу, плюшчу, каб нядацца ім. Хочу махнуць рукою, рука не паварочваецца, крыкнуць язык анямеў, так аслаб, мусіць, я! А яны ўжо і да вачэй дабіраюцца выдзяўбці мне вочы хочуць!..
Крукі, кажаш? пытаецца Богушыха.
Ага, крукі! адказвае, усё яшчэ пад уплывам сну, гаспадар.
Крукі то нашы ворагі, заключае гаспадыня. To яны круцяцца над намі... Хочуць нашае крыві! Сьвятая царыца маці, выратуй нас!
Што вырабляюць?! раптам заўважае Зенька. Надысь дык завязалі дзьверы знадворку ў хаце Міхалкі, каб
ня мог даць па галаве ведаеце Міхалкаў нораў, — ды вывелі карову, быццам ён падатак не заплаціў. А ўчора дык у Аўдолі кублы трасьлі, і што там трэсьці ўяе, каб іхтрасца трэсла! Бачыце, бедная ўдава адгукнулася пра калгасы нядобра!?
Няўжо пра гэта дзенебудзь вышэй ня ведаюць?
Мо’ й ведаюць адна хэўра!
— Зладзюга Янук усім гэтым верхаводзіць. Выгадавапа маці сынка на гора людское! Тады, як яшчэ падлеткам быў ды сала ўкраў у Аўдолі, каб выдалі ўладзе, дык мо’ цяпер людзі дзякуй сказаліб...
Здаецца, і да вас сёньня ўраньні заходзілі? цікавіцца Зенька.
Богушыха пацьвердзіла, што заходзілі, Янук і Хвёдарка.
Тады Зенька пачаў апавядаць, як, вярнуўшыся ад Богушавых і паклікаўшы з крамы спажывецкага таварыства Гарэліка трэцяга члена бюро ячэйкі, яны пра невашта доўга спрачаліся. Пра што была гутарка, праз пераборку ня ўцяміць, але Янук усё крычаў на Хвёдарку. «Што ты зь імі цацкаешся!? Дырэктыва партыі... Правая палітыка... Ліквідаваць як клясу...» Якая тутака правая палітыка, калі яна зусім ня правая! скончыў Зенька. Памойму, дык яна хвальшывая!
Тваёй абароне аддаемся, сьвятая Божая Маці, шаптала Богушыха ў кутку каля ложка.
I гэтак штовечар: гавораць, гавораць... працягвае Зенька. 1 як языкі не забаляць?
Дыкжа за гэта грошы маюць! устаўляе Богушыха.
Пра адно буду прасіць цябе, Зенька, умяшаўся ўрэшце Богуш. Калі штоякое здарыцца із намі, дык паведамі Раінку, усёткі настаўніца яна, можа, хоць дзяцей выратуе!
Аявамскажу: людзі самі ў пекла
82
краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
лезуць, разважае Зенька. Гэта, як я ўспамінаю, пачалося ад тае першае пачкі, што папісаліся ў гэты самы хаўрус. Было іх няшматусягодзевяцьчалавек на сельсавет, але імі цяпер казыраюць, хоць і есьці ў іх няма чаго. «Народ, маўляў, прээць у калгасы!» Ну, а хіба захочуць запытацца ў кожнага па добрай волі? Іхнаяж тут карысьць: будуць сядзець на карку агулу ды гарэлку смактаць...
Зенька пайшоў, а тое, што ён сказаў, яшчэ доўга мянтэжыла Богушавых.
Я так і ведаў, што ўсё гэта Янук Kanae на нас, заўважыў Богуш. Ня дай, Божа, сьвіньні рогі! зірнуў праз вакно на вуліцу, дзе нехта прайшоў з цыгаркай. Проста ўтварылася хэўра злачынцаў і зьдзекваюцца зь людзей...
Схадзіўбы ты да Сукеніка, усёткі ён начальнік тутака, у пазеце.
Няма цяперака ніякіх паветаў, запярэчыў Богуш. Раёны ўсюды.
Ну, дык у раён. Мо' яшчэ не забыўся, як і мы ня цураліся яго.
Так ісьці няма чаго: трэба ўсё гэта на паперы выкласьці.
Можа Юльяш змогбы?
He пад сілу яму яшчэ! Раіна тая маглаб. Але пакуль да яе дабярэшся...
Наважылі: заўтра ў раньні ісьці да Мікітавага сына, вучня сярэдняй школы, ды прасіць, каб ён склаў заяву, a тады ўжо ў тэй раён, можа, яшчэ пасьпеем добра падцерці нос гэтаму зладзюгу Януку! Разважыўшы гэтак, яны навет крыху павесялелі. Але назаўтрае ўраньні па засьценку разьнесьліся чуткі, што на вуліцы, каля былой карчмы, ляжыць няжывы Хвёдарка Скураток. Да Богушавых першай прьібегла із гэтай навінай таяж Аўдоля Бабок.
А вы тутака сядзіцё й нічога ня бачыце й ня чуеце: гэтаж Скураток няжывым пад плотам знойдзены!
Богуш спачатку неяк нібы ўзрадаваўся, а потым падумаў: ото ліха! Яшчэ да
мяне прычэпяцца!
Тым часам пайшлі паглядзець: праўда, ляжыць у гразі, рукі раскінуў, быццам лёг адпачыць пасьля цяжкое працы. Нагой упёрся ў плот, і ў кулаку корак ад бутэлькі з гарэлкай трымае.
На целе Скуратка ня было нічога такога, што паказвалÐ