• Газеты, часопісы і г.д.
  • Малое Палесьсе

    Малое Палесьсе


    Памер: 92с.
    Мінск 2003
    65.77 МБ
    цца ад 6 да 8 кавалкаў пахаты і 3  4 кавалкі сенажаці Велічыня розная: нарэзы («разы»)  ад ’Л да 3 дз. і «наддаткі» ад ¹/ю да ¹/₂ дз.
       Другі выгляд у «мужыкоў»: тут пануе трохпалёўка. Некаторыя гаспадары, маючы 4 ’/2 дз. зямлі, маюць да 20 кавалкаў пахаты і 12 кавалкаў сенажаці. Велічыня таксама ад ¹Ло да 1 дз.
       Але ня гледзячы на тое, што ў «шляхты» чатырохпольле,  пладазьмен вядзецца ў іх па сыстэме трохпольля, нават, як самі яны кажуць, горш: 1  папар; 2  жыта; 3  яр і 4  яр. Правільнага севазвароту завесьці ня можна па тэй прычыне, што кожны гаспадар, які захоча завесьці на сваім палетку той ці іншы пладазьмен,  залежыць ад сваіх суседзяў, бо згаварыцца ўсе адразу ніяк ня могуць. I ці можна завесьці шматпольле з правільным пладазьменам на 3х дз., якія раскінуты ў 20 кавалках. I ў зьвязку з гэтым  апрацоўка зямлі вядзецца падзедаўску. Пераважна сеюць: жыта, авёс, бульбу, ячмень, гарох, грэчку. Толькі ў апошнія гады зьявілася канюшына, віка, лубін; некаторыя асобныя гаспадары прабуюць сеяць сзрадэлю, але няўдала; кармавыя буракі, турнэпс пачынаюць займаць досыць значнае месца ў гаспадарцы. 3 гэтай прычыны, дзеля падняцьця сваёй гаспадаркі, некаторыя гаспадары маюць вялікае жаданьне аддзяліцца на хутары, каб можна было весьці гаспадарку паводле ўсіх правіл агрономіі.
      Большая палова насельніцтва вёскі, чуць ня ўсе «мужыкі» маюць жаданьне правесьці зямлябудаўніцтва, але дзякуючы таму, што іх не набіраецца %, і зямлі ў кожнага з іх вялікая нястача,  справа гэта ня можа крануцца з месца. «Шлях та»ж, якая мае больш і лепшую зямлю, злучыцца з «мужыкамі» для зямлябудаўніцтва ня хоча. Яна лічыць «мужы
    
    коў» мужыкамі, галыцьбой, з якімі зьвязвацца можна тады, калі ад гэтага ім 6ьівае яўная выгода. I ў зьвязку з гэтымі анормальнасьцямі ў зямлякарыстаньні, дзякуючы вялікаму недахопу зямлі, некаторыя сяляне імкнуцца перасяліцца на Кубань. Яшчэ раней, задоўга да вайны, некаторыя сяляне прадавалі свае палеткі, маёмасьць і пераяжджалі ў Сібір, на Каўказ. 3 трох двароў, якія перасяліліся ў Сібір, не вярнулася ніводнага. На Каўказ перасяліўся адзін гаспадар, які праз нейкі час вярнуўся назад.
    
        IV.      ТЭХНІКА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
    
      Першы плуг зьявіўся на сяле, прыблізна, гадоў трыццацьтрыццаць пяць таму назад у досыць багатага селяніна з «шляхты». Гэтая «машына» зразу зацікавіла ўсю вёску, і калі запрэглі каня ў плуг, зьбеглася паўвёскі глядзець, як урачыста гаспадар гзтай «машыны» прагнаў баразну на гары ў самым сяле. У пряцягу 10 15 год саха ўжо скарыстоўвалася толькі ў асобных гаспадароў. I яшчэ гадоў каля 12  15 таму ў вёсцы быў гаспадар, які зусім не хацеў прызнаць плуга і выводзіў свае роўныя баразёнкі сахой. Цяпержа сохі сустракаюцца досыць рэдка. На ўсё сяло ёсьць 9 сох, якія скарыстоўваюцца толькі для абкопваньня (падмешваньня) бульбы, дый то саха пачынае замяняцца асыпнікам. Тып плугоў, якія сустракаюцца ў сялян  звычайны аднаконны плуг, якія робяць саматужнікікавалі. Вельмі рэдка сустрэць плуг фабрычнага вырабутыпа «Сухені». Звычайна за работу плуга з матар’ялам плоцяць 1012 руб.
      Бароны ўжываюцца свайго вырабу: рамы драўляныя, а зуб’і жалезныя. Дзенідзе сустракаюцца бароны з драўлянымі зуб’ямі, якія скарыстоўваюцца для скараджэньня бульбы. I толькі, як сьведка мінуўшчыны,  у
    
    46
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ
    
    аднаго гаспадара ў хлеве вісіць продак бараны — смык. Звычайна кожны гаспадар мае столькі барон, колькі мае і коняй.
      Больш багатыя гаспадары маюць веялкі, саламарэзкі, малацілкі з прыводамі. Іншых машын, дзякуючы малазямельлю і вузкапалосіцы,  няма.
      Усяго ёсьць:  веялак  3, саламарэзак5, малацілак2, прыводаў2.
      Усе іншыя сельскагаспадарчыя прылады, як: косы, сярпы  усё гэта здабываецца ў сельскагаспадарчым складзе НКЗБ у Барысаве
    
        V.     АГРОНОМІЧНАЯ ДАПАМОГА
    
      Агрономічны вучастак знаходзіцца за 17 вёрсту м.Крупках. Сяляне агронома ў вёсцы амаль што ня бачаць. Аднак, нельга сказаць, каб гэтая вёска адставала ў сельскай гаспадарцы ад іншых. Хаця агроном бывае досыць рэдка, працы амаль што ніякай не праводзіць, тым часам сярод самаго насельніцтва прыкмячаецца імкненьне да лепшага зямлякарыстаньня і апрацоўкі зямлі. Выдзяляюцца асобныя гаспадаркі і гаспадары, якія робяць розныя досьледы з розным угнаеньнем (штучнае, тарфяное, попел) і рознай апрацоўкай глебы, пасеваў.
       У 1926 г. некаторыя сяляне пасеялі жыта радавой сеялкай. У аднаго гаспадара ёсьць пладовы выхавальнік, у якім у гэтым годзе налічваецца да 4¹/z тысяч дрэўцаў. Прабуюць разводзіць племяны скот, асабліва сьвіней. Праўда, усё гэта робіцца без усялякай сыстэмы, выпадкова, бо сталых кіраўнікоў у гэтай справе няма. Але і гэта выпадковасьць дала свае вынікі як па палепшаньні глебы, гатунку скаціны, так і разьвядзеньні пасяўных траў (канюшына, віка), кораньплодаў (буракі, турнэпс, нават марква), лубіну і інш.
       У гэтым годзе організавалася мэліорацыйнае Тва, якое задалося мэтай
    
    асушыць каля сотні дзесяцін балота пры самай вёсцы. У склад яго ўвайшлі карэнныя сяляне. Праца яшчэ толькі распачынаецца.
    
        VI. КООПЭРАЦЫЯ I ГАНДАЛЬ
    
      Аб коопэрацыі насельніцтва мала чаго ведае. Ніякіх коопэрацыйных устаноў ня было і няма. У спажывецкіх таварыствах няма ніводнага члена з сялян. Толькі ў выпадку вострай патрэбы той ці іншы селянін зварочваецца да раённага (у Крупках) сельскагаспадарчага таварыства, запісваецца ў лік сяброў. Такім чынам, з вёскі запісалася ў сябры с.г. Тва ў м.Крупкі 8 сялян вёскі. Усе тавары, патрэбныя для сваёй гаспадаркі, купляюць на рынку ў прыватных гандляроў. Часта прыходзіцца чуць скаргі на коопэратывы за іх высокую цану на тавары.
       Камітэту сялянскай дапамогі, як асобнай адзінкі, ня існуе ў вёсцы, а пры сельсавеце ў сяле Нача (за 7 вёрст). Сярод насельніцтва Камітэт мала заслужыў увагі, бо нічым сябе ня выявіў, ніякай працы не вядзе і імкненьне да яго вельмі нязначнае. 3 усяе вёскі сябрамі камітэту толькі 23 чал., галоўным чынам сераднякі. Бедната ня можа ўступіць у члены, бо ня мае сродкаў на ўступленьне, багатыяж зусім ня хочуць запісвацца, бо, як яны самі кажуць, камітэт ім не патрэбен.
    
        VII. НАРОДНАЕ ЗДАРОЎЕ
    
       Вёска пабудавана пры самым балоце. Адным канцом яна ўразаецца проста ў балота. Дзякуючы блізкаму суседзтву балота, блізкасьці грунтоўных вод, студні сустракаюцца вельмі часта. Праўда, абсталяваньне іх кепскае; драўляны, абросшы мохам зруб глыбынёй ад ¹/г да 3 арш., вілы каля студні, перась
    
    
    47
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1
    
    
        ЛМЛОЕПДЛЕСЬСЕ
    
    
    вер з крукам  вось і студня. Вада аддае балотам, глеем. Вуліцы мятуцца досыць рэдка, бо большую частку году на вуліцах гразь. У тойжа час. калі суха, сьмяцьцё ссоўваюць у груд, пераносяць і скідаюць у дрыжніку. Апошні займае значную частку двара; на яго скідаюць усялякае сьмяцьцё, памыі і г. д.
       Памяшканьні трымаюцца брудна. Падлогу звычайна мыюць к такім рэлігійныг ьвятам, якКаляды, Вялікдзень, Тюйцг, жроў Праўда, у апошнія часы ляне ; ае хаты будуюць на дзьве повь якіх першая зьяўляецца орнай. , дзе сьпяць, працуюць, корць сьеіней і інш. дробную жывёліну, с другую палову трымаюць больш чыста.
       Ня гледзячы на такія ўмовы жыцьця, насельніцтва вёскі досыць здаровае. Пошасных хвароб бывае вельмі мала, асабліва сярод дарослых. Сухотнікаў мала. Увесь цяжар хвароб выносяць на сваіх плячох дзеці, за якімі дагляду няма амаль ніякага, асабліва летам. I розныя хваробы на жывот, скураныя, прастуда, кохлік (коклюш) зьяўляюцца прычынай сьмяротнасьці дзяцей. Ёсьць выпадкі прыпадачных хвароб. Калецтва дзіцяці ад недагляду, рахіт (крываножжа, крываручча) досыць частае зьявішча.
       Лекавай дапамогі на месцы няма. У тым выпадку калі з чалавекам бывае сур ёзная хвароба (гарачка, калецтва) — зьвяртаюцца да доктара ў Крупкі ці ў Лошніцу (17 і 10 вёр.) Дактары наогуп
    
    Узрост        Мужчын Жанчын Усяго
    Ад 7  16 г.    23       23    46
    Ад 1725г.      28   9         37
    Ад 26  55 г.   26   8         34
    Вышэй         1              1
    Усяго           78   40       118
    
    49
    
    вельмі рэдка бываюць у вёсцы. За гэты 1926 г. ні фэльчар, ні доктар ні разу сюды не заглядваў. Лякарстваў адчуваецца недахоп, лекарскія сілы слабыя, а ў зьвязку з гэтым сялянства слаба верыць у моц мэдыцыны. Часта сяляне зварочваюцца да мясцовых лекароўшаптух і шаптуноў. I якія толькі хва робы ня лечуць шэптамі?! Якіх спосабаў няма! I ў карыце, і на лаўды пад сукам, і на зачынку, і пад прылечкам... і чаго, чаго ні выдумае цёмны селянін, a яшчэ больш  хітры шаптун! Праўда, у вёсцы былі выпадкі, калі шаптун на ўсё жыцьцё застаўляў дзіця калекай. але ввра ў іх яшчэ нб пагасае. He мзлую ролю ў жыцьці вёскі іграюць «бабкі» (павітухі). Звычайна ў бабкі бяруць тых кабет, якія самі мелі некалькі дзяцей, a цяпер па старасьці, ці па іншай якой прычыне, згубілі надзею мець дзяцей. Да акушоркі, якая знаходзіцца ў Крупках і ў Лошніцы, ніколі не зьвяртаюцца.
    
        VIII. НАРОДНАЯ АСЬВЕТА
    
       Да 90х гадоў мінулага сталецьця граматныя людзі ў вёсцы былі рэдкім выключэньнем. У пачатку 90х гадоў у вёсцы адчынілася школа граматы, дзе вучылі няўдачнікіпаповічы самымі архаічнымі мэтодамі. Псалтырды эвангельле былі асновай усёй навукі. Некаторыя сяляне пасылалі ў школу дзяцей толькі вучыцца маліцца богу. На гэтым часамі навука іх і канчалася.
       К сучаснаму моманту мы маем наступную граматнасьць у вёсцы: 
    
    %
    
    48
    
    краязнаўчы альманах, выпуск 1 МАЛОЕ ПАДЕСЬСЕ
    
      Якасьць гэтай граматнасьці вельмі нізкая, бо пераважная большасьць граматных ня скончыла нават школы граматы, ці сучаснае аднакамплектнае школы.
      Школа знаходзілася і знаходзіцца ў наёмных будынках, пераносіцца кожны год з аднае хаты ў другую. Абсталяваньне школы надзвычайна дрэннае, дзецям няма на чым сядзець. Настаўнікі амаль штогод мяняліся і мяняюцца з прычыны дрэнных умоў працы. За ўвесь час існаваньня школы ў вёсцы сяляне ня бачылі ніводнага добрага настаўніка.
      Hi нардому, ні хатычытальні, ні бібліотэкі, ніякіх гурткоў у вёсцы няма. Насельніцтва слаба ўцягнута ў культурнае жыцьцё і савецкае будаўніцтва. Няма каму павесьці працу, паставіць яе на належны шлях, а запатрабаваньні да лепшага новага жыцьця