Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.
Вучэбна-метадычны дапаможнік
Памер: 114с.
Мінск 2005
У раёнах, дзе былі водныя артэрыі, сяляне займаліся рыбалоўствам. Сярод прылад для лоўлі рыбы традыцыйнымі з’яўляліся аднасценныя ці трохсценныя сеткі, невад вялікі I малы, брэдзень — невад для лоўлі рыбы ўброд, крыгі. Як можна меркаваць, былі шырока распаўсюджаны стаўныя лавушкі: поплаў, буч, кацец, нерат, венцер, каробка, скрыпка, ват, а таксама лавушкі рухомыя: таптуха, кломля, хапун, волак, брадан, настаўка. Выкарыстоўваліся вуды, перамёт, старажня. Працягвала выкарыстоўвацца астрога (восці).
Яшчэ адным промыслам было бортніцтва ў сваім старажытным выглядзе — як развядзенне, утрыманне пчол у борцях — выдзеўбаных у дрэвах дуллах. Далейшае развіццё бортніцтва — яго калодачная форма, калі вулей рабіўся ў калодзе, якая ставілася ці клалася. Мелі месца таксама саламяныя вуллі.
3.2.2. Ежа сялян
Сялянская ежа дадзенага перыяду ў пэўнай ступені адрозніваецца ад традыцыйнай беларускай кухні, як мы яе ведаем па матэрыялах канца XIX — пачатку XX ст. Г алоўным чынам гэта звязана з адсутнасцю ў рацыёне бульбы, якая шырока распаўсюдзілася сярод беларускага сялянства з другой паловы XIX ст. Як ужо адзначалася, бульба досыць складана ўваходзіла ў рацыён беларускага этнасу: сяляне яе прынялі не адразу, а шляхта не спажывала ўвогуле да канца XIX ст. Сярод звыклых
для пазнейшага часу культур можна адзначыць адсутнасць у сялянскім ужытку таксама грэчкі і памідораў, якія распаўсюдзіліся пазней.
Характар сялянскай ежы залежаў ад пары года і, адпаведна, наяўнасці прадуктаў, быў сезонны, а таксама рэгламентаваўся пастамі, якія вызначалі посныя і скаромныя перыяды. Найбольш каларыйна вясковец харчаваўся ўвосень і часткова зімой — калі прадуктаў пасля збору ўраджаю было шмат; найбольш цяжкім перыядам была вясна. Акрамя гэтага, трэба было абмяжоўваць сябе ў ежы па двух асноўных пастах — вялікім перадпасхальным і піліпаўскім. Акрамя гэтага, ежа была будзённая і святочная.
Шматлікія дакументальныя даныя сведчаць аб прадуктах, якія спажывалі сяляне. Гэта перш-наперш зерневыя кулыуры, якія складалі аснову сялянскай ежы. Сярод іх перавага аддавалася жыту, меней спажывалі пшаніцы, аўса, ячменю. Шырока былі прадстаўлены таксама агародніна: капуста, гарох, боб, морква, буракі, агуркі, рэдзька, часнок, цыбуля, хрэн, пятрушка, мак, пастарнак. У садах раслі яблыкі, грушы, вішні, слівы, рабіна, шыпшына, парэчкі, агрэст, чарэшня. Досыць рэдка прыгадваюцца гарбузы і дыні. Раслінны рацыён дапаўняўся ляснымі прадуктамі — ягадамі, арэхамі, грыбамі.
Мяса ўжывалі параўнальна мала, у асноўным па святах. Галоўным мясам была свініна, спажывалі таксама бараніну, з хатніх птушак елі гусей, радзей качак, шырока разводзілі курэй. Мясныя стравы дапаўняліся прадуктамі палявання, а таксама рыбай, разнастайныя віды якой былі ў шырокім ужытку (у тых, хто жыў каля вадаёмаў): гэта ёрш, карась, лешч, акунь, лінь, галец, сом, шчупак і інш. Мясная ежа дапаўнялася пераважна курынымі яйкамі.
Шырока ўжываліся малако (яго пілі пераважна кіслым) і прадукты з яго — масла, тварог, сыр. Мёд замяняў цукар. Соль была пакупная.
Як адзначаў вядомы гісторык Д. Л. Пахілевіч, селянін у XVI—XVIII стст. спажываў 1,1 кг зернебабовых у дзень (каля 400 кг зерня ў год), на сям’ю ўдзесяць чалавек патрабавалася 3410 кгжыта, пшаніцы, ячменю, аўса, гароху. Мяса дарослы чалавек спажываў 12 кг у год, а сям’я ўжывала ў год 102 кг, 186 кг рыбы, 8 кг сала, 63 кг свежых грыбоў, 1551 кгагародніны, 310 кг ягад, садавіны, 1200 кгмалака, 12кгсыру, ЮОяек. Якбачым, стол пераважна вугляводны, у адрозненне ад шляхецкага, дзе пераважалі бялкі.
Першае месца на стале займаў хлеб — чорны, выраблены з жытняй мукі, радзей з аўса, ячменю, якія звычайна ішлі на дабаўкі. Старадаўні спосаб выпечкі хлеба з пшанічнай мукі — у лістах капусты ці хрэну. Са старажытнасці вядомыя святочныя віды хлеба — пшанічныя пірог I каравай. Здаўна з прэснага цеста пякпі пернікі, пячэнне, абаранкі, хрусты. 3 квашанага і прэснага цеста традыцыйна пяклі бліны. 3 дабаўкай у муку яек рабілі клёцкі. Даўняй стравай была і зацірка. Паўсядзённай стравай быў кулеш з гарохавай мукі. 3 аўсянай мукі рабілі кісель, з жытняй — саладуху. Па даных мяжы XVIII I XIX ст. у галодныя часы — вясной ці
ў голад — у хлеб дамешвалі шчаўе, тоўчаную сярэдзіну дрэва, травы, карэнні, мякіну.
3 аўсяных, ячных і жытніх круп рабілі кашы.
Масла рабілася з ільнянога і канаплянага семені, вяршковае елі па святах.
Гародніну спажывалі пераважна свежай, а таксама апрацоўвалі ўпрок. Капусту квасілі, як і буракі, агуркі салілі ў бочках з кропам, вішнёвымі і дубовымі лістамі.
Сярод супоў старажытнымі з’яўляліся капуста, боршч з буракоў, таксама са шчаўем — халаднік.
Мяса адносна сістэматычна ўжывалася ў вараным выглядзе ў супе. Таксама параўнальна рэгулярна ўжывалі сала. Мяса смажылі, тушылі, рабілі вяндліну, каўбасы. У ежу ўжываліся вантробы — кішкі, пячонка, лёгкія, почкі. Да старажытных прысмакаў належаць і студзень, сальцісон. Гэта можна сказаць і пра верашчаку (мачанку) з мясных страў, мукі, цыбулі, спецый. Рабілася і страва, што вядомая з прац даследчыкаў як літоўская сялянка — з яек, смятаны і маку.
3 ягад, фруктаў, бярозавага соку рабілі квас, узвар, з мёду — жаўтаваты ліпец і чырвонага адцення малінец,
3 ежай быў звязаны і пэўны хатні посуд, перш-наперш з дрэва. Гэта дзяжа для заквашвання цеста для хлеба, а таксама для захавання агародніны, вады. Ночвы, якія выкарыстоўвалі як вялікія талеркі, кубел, дзе побач з рэчамі захоўвалі зерне. Таксама прыгадваюцца міскі, лыжкі, налівачы, сіта, рэшата, кошыкі, карабы і інш. Гліняны посуд прадстаўлены кухонным і сталовым — перш-наперш гэта гаршкі — ад 0,2 до 9 л аб’ёму. Кухонны посуд прадстаўлены таксама макотрамі (начынне цыліндрычнай формы вялікага дыяметра), патэльнямі (начынне на трох ножках з ручкай), латкамі (начынне канічнай формы), міскамі-друшлякамі, збанамі. Сталовы посуд — міскі, у меншай ступені — талеркі, конаўкі, кубачкі.
3.3. Ежа гараджан
Аб гэтай сферы матэрыяльнай культуры сведкаў захавалася няшмат. Вядомы цэхі беларускіх гарадоў, звязаныя з вытворчасцю ежы. Так, у Магілёве ў другой палове XVI ст. існавалі цэхі калачнікаў, хлебапёкаў, крупадзёраў, пірожнікаў, маслабойшчыкаў, мяснікоў, півавараў, медавараў, прычым іх дзейнасць цалкам была звязаная з рынкам — яны працавалі не на заказ. У канцы XVI — пачатку XVII ст. з’явіліся цэхі саладоўнікаў, рыбакоў. На рынку горада былі вялікія гандлёвыя рады: мясны, рыбны, пякарскі, саляны. 3 акругі ў горад везлі мёд, таплёнае сала, пшано, хмель, рыбу, садавіну і агародніну — капусту, агуркі, буракі, цыбулю, моркву, рэдзьку, рэпу, салату, часнок, гарох, яблыкі, грушы, слівы, вішні, парэчкі, агрэст, а таксама мяса, жыта, пшаніцу. На рынках беларускіх
гарадоў у пачатку XVII ст. прадаваліся і замежныя, вытанчаныя прадукты: аніс, шафран, імбір, міндаль, гваздзіка, перац, разынкі, лаўровы ліст, фігі, тмін і інш. Як і ў асноўнай колькасці жыхароў Старажытнай Беларусі, галоўнай ежай мяшчан былі вырабы з зерня — у першую чаргу хлеб. Яго ў гарадах выраблялі ў большасці з пшаніцы ў якасці белага хлеба, пірагоў, сітніц, калачоў, абаранкаў. Рабілі таксама аладкі, бліны з грэчкі. 3 мяса шырока ўжываліся бараніна, гусяціна, кураціна, у рацыёне было таксама шмат рыбы, у тым ліку самы, асятрына.Як можна меркаваць, у гарадах шырока ўжываліся напоі, асабліва піва, якое часта сустракаецца ў якасці платы за працу ў актах гарадскіх магістратаў. У гарадах меліся таксама спецыяльныя памяшканні для захавання вялікай колькасці гарэлкі. Акрамя гэтага вырабляліся напоі на мёдзе, квас. Іх вытворчасцю займаліся ў гарадах браварнікі, вінакуры, півавары, кваснікі, медавары. Ужывалі таксама французскія і венгерскія віны.
У XVII—XVIII стст. у беларускіх гарадах існаваў разнастайны набор начыння, звязанага з ежай. Гэта разнастайныя кухонныя збаны, часта досыць вытанчанай, конусападобнай формы, добра вырабленыя, часта паліваныя ці дымленыя. Таксама конусападобныя накрыўкі, цыліндрычныя макотры, латкі (нешта сярэдняе паміж гаршком і міскай), патэльні, рынкі, міскі. Для ежы выкарыстоўваліся талеркі, міскі, шматфункцыянальныя збаны. 3 XVI ст. у быт увайшоў шкляны посуд — чаркі, стопкі, куфлі, кілішкі, шкляніцы; бутлі, бутэлькі, кварты, штофы. Да гэтага часу належаць і рукамыі. У гарадах за сталамі выкарыстоўваліся, акрамя традыцыйных нажоў і лыжак, таксама і відэльцы.
СЯМЕЙНЫ I ГРАМАДСКІ БЫТ
4. СЯМ’Я I СЯМЕЙНЫ БЫТ
4.1. Шляхецкая сям’я
Шляхецкая сям’я, культура шляхецкіх сямейных зносін была часткай светапогляднай, матэрыяльнай і духоўнай сістэмы жыццядзейнасці тагачаснага дваранства. Уступленне ў шлюб і нараджэнне нашчадкаў было неад’емнай часткай шляхецкага стылю жыцця. Наяўнасць радавітай жонкі, нашчадкаў, пажадана мужчынскага полу, утульнай, добра ўладкаванай радавой сядзібы былі грунтоўнымі кампанентамі шляхецкага быту. Разам з тым шляхецкая сям’я, у адрозненне ад сялянскай ці, часткова, гарадской, была больш складаным і сэнсава насычаным інстытутам — яе функцыі не зводзіліся да простага працягу роду і атрымання жыццёвай падтрымкі праз дзяцей. Як і ўся шляхецкая культура, шлюб меў прэзентацыйны характар, быў сродкам усталявання прэстыжных радавых сувязей, кар’еры, набыцця добрага маёмаснага становішча. Шляхціц быў самадастатковай асобай у прававых, эканамічных адносінах і не адчуваў патрэбы ў падтрымцы з боку нашчадкаў. Хутчэй, наадварот, з другой паловы XVIII ст., калі істотна ўзмацнілася цяга моладзі да раскошы, бацькі зрабіліся неабходнымі ў гэтым сэнсе дзецям. I яшчэ адна акалічнасць — шляхціц быў асобай публічнай, кожны са шляхціцаў актыўна і сістэматычна прымаў удзел у выбарчай, судовай дзейнасці, яго каштоўнасць як асобы, поспех жыцця быў у значнай ступені звязаны з палітычнай кар’ерай, вагой у вачах грамадскасці. Адсюль вынікае пэўная другаснасць сямейнага жыцця як крыніцы задавальнення жыццёвых амбіцый. Разам з тым паважныя, рыцарскія адносіны шляхціца да жанчыны, культ сямейнага абавязку не давалі шляхціцу цалкам сысці ў грамадскую дзейнасць.
4.1.1. Выхаванне дзяцей
Асновы шляхецкага менталітэту закладваліся ў выхаванні, якое па формах і змесце было, у дачыненні да мужчын, на той час найбольш аптымальным у краі. Адна з галоўных мэт выхавання старабеларускага (ліцвінскага) шляхціца — усталяванне ў яго спецыфічнага менталітэту, звязанага з паняццямі шляхецкага гонару, вольнасці, самаахвярнасці, a таксама характэрнага комплексу паводзін, уменняў, навыкаў, сярод якіх значнае месца належала звязаным з фізічнай, ваеннай падрыхтоўкай. Гэта вынікае са своеасаблівай, дамінуючай ролі гэтага саслоўя ў палітычным, эканамічным, грамадскім, культурным жыцці Рэчы Паспалітай, што вымушала шляхціца спалучаць такія маральныя, духоўныя якасці, як смеласць, патрыятызм, мужнасць, з валоданнем шырокім