Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст. Вучэбна-метадычны дапаможнік

Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.

Вучэбна-метадычны дапаможнік
Выдавец:
Памер: 114с.
Мінск 2005
42.91 МБ
чырвонага аднатонных колераў маюць прамавугольныя выразы на грудзях і падоўжны разрэз спераду. У дадзеным выпадку мы маем справу, хутчэй за ўсё, з кароткім тыпам безрукавак, калі яны не сшытыя са спадніцамі. Безрукаўкі не ўпрыгожаныя ўзорамі, што можа тлумачыцца якдаўняй традыцыяй, такі працоўным характарам адзення. Увогуле традыцыйнае беларускае жаночае адзенне, пры агульных састаўных элементах, характарызавалася арнаментальнай стрыманасцю, натуральным колерам; беларускі жаночы строй адрозніваецца ад рускага з яго сарафанам і какошнікам, а таксама ўкраінскага — з кароткімі спадніцамі і шчодрым упрыгожваннем пацеркамі і лентамі.
Верхняе адзенне вясковай жанчыны не вылучалася істотнай своеасаблівасцю: як і ў мужчын, гэта былі сярмяга і кажух, якія прыгадваюцца ў актах XVII—XVIII стст. Яны рабіліся з хатніх матэрыялаў — сукна, палатна, аўчыны, якія спецыяльна апрацоўваліся і шыліся спецыяльнымі краўцамі. Гэтая вопратка не мела падкладкі, магла зашпільвацца на драўляныя гузікі, гаплікі альбо проста падпаясвацца. Найболыл пашыраным відам адзення была світа (сярмяга) — зробленае звычайна з сукна доўгае распашное адзенне з рукавамі, разрэзам спераду і адкладным каўняром. Найбольш пашыраным быў прамы халатападобны крой світы, хаця, як можна меркаваць па даных другой паловы XIX ст., існавалі і іншыя: прыталеная з бакавымі клінамі — «вусамі», у зборкі, з фалдамі. Гэтыя тылы былі ўласцівыя таксама украінцам, рускім, літоўцам, палякам. Світа была белага ці шэрага, рэдка чорнага (гэта быў колер вопраткі шляхты) колеру, упрыгожванне яе было сціплым. Іншае верхняе адзенне — кажух, рабіўся ў старажытнасці з нядубленых белых аўчын. Найболей пашыраным быў на Беларусі кажух прамога крою, яго мадыфікацыі адпавядалі крою світкі; у адрозненне ад пазнейшых часоў, старажытны кажух быў даўгім. Меней было распаўсюджана верхняе палатнянае адзенне — насоў, балахон, які апраналі на кашулю летам ці восенню.
Істотнае месца ў традыцыйным строі займалі галаўныя ўборы. Яны падзяляліся на сезонныя, святочныя і будзённыя, а таксама адрозніваліся ў залежнасці ад сямейнага становішча і ўзросту. Т ыпалагічна вызначальным для ўбору было сямейнае становішча: непакрытыя валасы, косы, вянок (на цвёрдай драўлянай аснове, абшытай палатном, ці летам — з кветак), галаўная павязка, звычайна завязаная вузлом на патыліцы, — былі адзнакамі дзяўчыны. На святы ў косы ўпляталася болей рознакаляровых стужак, вянкі больш істотна ўпрыгожваліся — тут трэба вылучыць вясельны вянок, які, як адзначаў у сваіх творах у другой палове XVIII ст. Е. Кітовіч, да пачатку гэтага стагоддзя быў часткай рытуалу і прадстаўнікоў заможнага саслоўя. Пасля шлюбу галаўны ўбор і прычоска жанчыны мяняліся: косы распляталіся, валасы закручваліся на абшытыя палатном кудзелі галінкі дрэў і ўкладваліся вакол галавы ці закручваліся над вушамі. Адзін з найбольш старажытных жаночых галаўных убораў беларусак, а таксама рускіх, украінцаў, прыбалтаў — намітка: ручніковы галаўны ўбор з тонкага палатна значнай даўжыні (2—3 метры),
які павязваўся паверх чапца (таксама яшчэ і на цвёрдую аснову) так, каб адзін ці два яго доўгія канцы спускаліся на спіну. Адны з найбольш старажытных выяў галаўных убораў, што нагадваюць наміткі, прысутнічаюць на вядомай іконе Пятра Яўсіевіча «Нараджэнне Маці Боскай» (1649 г.), дзе ў наміткі апрануты св. Ганна і служанкі. Звяртаюць увагу на сябе папярочныя чырвоныя і цёмныя палосы на намітках. У служанкі, размешчанай у цэнтры на пярэднім плане іконы, намітка павязана на авальную абручападобную аснову — хутчэй за ўсё, галаўны ўбор — тып чапца з авальным верхам, вузкім аколышкам і завязкамі ззаду. Тыпалагічна падобныя выявы, якія нагадваюць намітку, сустракаюцца на больш позніх іконах на дадзены сюжэт — напрыклад, творы з Магілёўшчыны канца 1700 г., дзе галаўныя ўборы не маюць упрыгожанняў. Акрамя намітак, беларускія жанчыны насілі ў старажытнасці чапцы — згаданыя вышэй, з круглым верхам, аколышкам і завязкамі ззаду і глыбокі, з завязкай пад падбародкам («каптур»), Існавалі і арыгінальныя рагатыя галаўныя ўборы, зробленыя на цвёрдай аснове і абвязаныя палатном (старажытны тып — «пушанка»).
Падобным на мужчынскі быў і жаночы абутак. Асноўным відам яго былі плеценыя з лык ліпы, лазы, бяросты, пянькі ці скураныя лапці. Як можна меркаваць, найбольш старажытнымі былі лапці прамога пляцення. Лапці надзяваліся на анучы — летнія ці зімовыя, прымацоўваліся пры дапамозе вяровак-абор. Найбольш просты тып лапцей — без галовак і запятак, дзе іх замянялі лыкавыя петлі і прыстасаванні для прымацавання абор. Меліся і скураныя лапці (пасталы), але шырокага распаўсюджвання яны не набылі. Акрамя лапцей, насілі скураныя паўсапожкі на абцасах (чаравікі), але гэта быў дарагі абутак. Таксама заможныя сяляне маглі мець валёнкі. Як досыць рэдкі від абутку можна вылучыць драўляны — цалкам з дрэва ці са скураным верхам.
2.2.2.	Мужчынскае адзенне
Традыцыйнае мужчынскае адзенне беларусаў вызначалася меншай разнастайнасцю, чым жаночае. Яно складалася з тыпалагічна падобных частак, а верхняе, зімовае і восеньскае, мала чым адрознівалася ўвогуле. Яго асноўныя элементы мелі поліэтнічны характар, асабліва што тычыцца ўсходніх славян. Як і ў жанчын, яго аснову складала кашуля (сарочка), якая шылася з палатна, часта крыху горшага за жаночае. Найбольш старажытны крой кашулі — уласцівы многім народам Еўропы са старажытнасці — тунікападобны, калі, як і ў жанчын, кашуля рабілася з аднаго кавалка палатна, у якім у сярэдзіне рабілася адтуліна для галавы і з бакоў прышываліся рукавы; з бакоў маглі прышывацца кліны. Наступны тып — кашуля з палікамі, якія прышываліся на плячах, — таксама мае шырокі арэал распаўсюджвання. Найбольш старажытны каўнер сарочкі — невялікі па вышыні, які па акружнасці абыходзіў вакол шыі. Таксама былі старажытныя кашулі з адкладным каўняром. Кашуля мела
разрэз па цэнтры, які завязваўся тасьмой, стужкай, зашпільваўся на самаробныя гузікі. Можна меркаваць, што найбольш старажытнымі былі прамыя рукавы, без манжэтаў. Кашулі насіліся навыпуск, былі досыць доўгімі і абавязкова падпаясваліся. Хаця на малюнках Кобрынскага інвентара 1742 г. мы бачым працуючых сялян у досыць кароткіх кашулях ці куртках. У параўнанні з жаночай, мужчынскія кашулі ўпрыгожваліся сціпла — на грудзях, каўняры, па нізе — і то пераважна святочныя. Яшчэ адзін элемент мужчынскай вопраткі — штаны (нагавіцы, ганавіцы) рабіліся з палатна (для нашэння летам), сукна (каб насіць узімку) не надта высокага гатунку. Беларускія штаны былі параўнальна не шырокія, іх адрознівала рамбавідная форма ўстаўкі паміж штанінамі, хаця мелі месца і ўстаўкі іншай формы — трохвугольнай, круглай, трапецыявіднай. Штаны трымаліся на шнурку, што праходзіў праз абшыўку ў верхняй частцы. Суконныя штаны маглі зашпільвацца на адзін ці два гузікі з косці, скуры, кавалачка дрэва. Штаны не мелі кішэней. Абавязковай прыналежнасцю мужчынскага касцюма быў пояс — старажытны плецены ці тканы. На поясе вісеў невялічкі мяшочак — каліта, у якім захоўваліся грошы, тытунь, люлька, крэсіва, нож (мог вісець асобна). Сяляне таксама насілі скураныя рамяні, якімі падпаясвалі світкі. Здаўна ( узгадваюцца ў актах XVI—XVII стст.) беларускія мужчыны насілі безрукаўкі (камізэлькі, жупіцы). Яны вядомыя двух тыпаў — прамыя і ў талію. У старажытнасці маглі насіць і нагруднікі — прамавугольныя кавалкі сукна ці аўчыны з прышытым каўняром, зашпіленым ззаду. Мужчынская світа і кажух па сваіх відавых асаблівасцях мала адрозніваліся ад жаночых. Гэтага нельга сказаць аб галаўных уборах, якія рабіліся з воўны, футра, сукна, саломы. Традыцыйны летні галаўны ўбор — сплеценая з саломы (радзей лазы, чароту) шыракаполая шляпа з верхам — капялюш (брыль). Са старажытных актаў вядомы магеркі — валеныя шапкі з палямі, што прылягалі да верха, а таксама валеныя брылі і інш. Старадаўнія зімовыя шапкі шыліся з футра белкі, лісы, зайца, а таксама з аўчыны футрам звонку. Найболыл старажытныя, з аўчыны,— былі высокія, цыліндрычнай, конусападобнай формы — кучмы. Зімовая шапка падкрэслена вялікіх памераў называлася капуза. Бытавала і футравая шапка, абшытая зверху сукном, з вушамі — малахай. Досыць старадаўняй была і пашытая звычайна з аўчыны аблавуха — шапка з вушамі па баках і спераду і ззаду (яны падвязваліся зверху). Мужчынскі абутак складаўся з лапцей (такіх жа, як і ў жанчын), ботаў (рэдкі, пераважна мужчынскі абутак), валёнак.
2.3.	Адзенне гараджан
Гарадское адзенне ў сваіх лепшых узорах арыентавалася на шляхецкі строй — у першую чаргу ў сэнсе яго каштоўнасці і багацця. Разам з тым, як і ў іншых выпадках, шляхта строга ахоўвала свае прывілеі
на нашэнне дарагой вопраткі. Гэта праявілася ў неаднаразовых афіцыйных сеймавых, магістрацкіх забаронах мяшчанам, асабліва жанчынам, насіць як дарагія ўпрыгожанні, так і пэўныя віды адзення, а таксама адзенне з дарагіх матэрыялаў — шоўку, аксаміту. Ужо на сейме ў 1613 г. мяшчанству, за выключэннем магістрата, забаранялася насіць дарагое адзенне, футра — у першую чаргу з лісы; у 1655 г., акрамя дарагога адзення, пад пагрозай штрафу ў 1000 грыўняў забараняліся сабаліныя, рысіныя футры, шаўковыя паясы. Мяшчанкам не дазвалялася насіць рагоўкі з абручамі з кітовага вуса. Тым не менш, падобна да таго, як мяшчане ўпарта імкнуліся набыць шляхецтва, што і паспяхова рабілі ў XVIII ст. дзякуючы грошам, росту маёмаснага становішча, так I мяшчанскае адзенне не перапыняла спроб зраўняцца па якасці са шляхецкім. Тым больш, што матэрыяльныя магчымасці для гэтага былі: асноўны імпарт тканіны з захаду ішоў праз Брэст I Гродна, ды і на рынках іншых беларускіх гарадоў — Магілёва, Віцебска — прысутнічалі як мясцовыя, так і замежныя матэрыялы для вырабу адзення і яно само. Сярод мужчынскага адзення купцоў, рамеснікаў акты называюць жупан, кунтуш, каштоўныя паясы, рамяні, апончы (плашчы), кафтаны фарбаваныя, сярмягі, кажухі, шубы. Характэрна, што мяшчане часта рабілі жупан з канапляных валокнаў, падобных па колеры на атласавыя. На галовах насілі магеркі, капялюшы, абуваліся ў боты. Выхаднымі былі боты саф’янавыя — жоўтыя ці чырвоныя, будзённыя — чорныя. Мяшчане не пазбягалі ўпрыгожванняў: былі папулярнымі пярсцёнкі, сігнеты, пазней — пазалочаныя табакеркі.