Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.
Вучэбна-метадычны дапаможнік
Выдавец:
Памер: 114с.
Мінск 2005
1.1.2. Палацы і вялікія сядзібы
Шляхецкае жыллё рознілася па відах у залежнасці ад заможнасці гаспадара: гэта мог быць вялікі мураваны палацавы комлекс, палац параўнальна невялікіх памераў, які ў асноўным будаваўся з дрэва, сядзіба з невялікай колькасцю памяшканняў, жыллё малазаможнага шляхціца. У XVII—XVIII стст. гэтая дыферэнцыяцыя паглыбілася ў сувязі з працэсам маёмаснага расслаення шляхты — жорсткай дыферэнцыяцыі магнатэрыі, заможнай, сярэднезаможнай і беднай, шарачковай шляхты. Акрамя гэтага, пашырыўся функцыянальны дыяпазон маёнткаў: гэта магло быць месца сталага, асноўнага пражывання гаспадара і яго сям’і, а таксама адна з рэзідэнцый магната ці гаспадарчы, адміністрацыйны цэнтр уладання (у тым ліку і гарадскі), якія пачалі хутка множыцца ў сувязі з усталяваннем фальварачнай сістэмы, а таксама развіцця буржуазнай вытворчасці. Увогуле для XVII і асабліва XVIII ст. было характэрна паступовае нарастанне будаўнічай актыўнасці, што было звязана з агульнай інтэнсіфікацыяй культурнага жыцця Рэчы Паспалітай пад уплывам еўрапейскіх плыней асноўных гісторыка-культурных стыляў той эпохі — eapoKa і класіцызму. У гэты час былі пабудаваныя такія выдатныя помнікі палацавай архітэктуры, як каралеўскі палац (Новы замак) у Гародні (1740—50 гг.), палац А.Тызенгаўза ў Гародні (1760—70 гг.), палац у Ружанах (Брэстчына, другая палова XVIII ст.), у гэты час быў дабудаваны славуты Нясвіжскі замак і г. д. У архітэктуры і мастацтве Беларусі XVII —
першай палове XVIII ст. дамінуючым кірункам у архітэктуры было барока, з другой паловы XVIII ст. яно пачало саступаць месца класіцызму. Для розных тыпаў шляхецкіх сядзіб і ў першаю чаргу палацаў асноўныя мадэльныя планіровачныя прынцыпы вызначаў стыль барока. Пабудовы рабіліся П-падобнымі ў плане, для іх была ўласціва анфіладная ўнутраная планіроўка, галоўны акцэнт рабіўся на вылучэнні цэнтральнага аб’ёму, згодна з эстэтыкай барока іх дахі былі складанай формы, фасады дэкаратыўна аздобленыя. Будынак фарміраваўся вакол адкрытага параднага двара — курданера. Бакавыя крылы размяшчаліся якперпендыкулярна ў адносінах да асноўнага корпуса, як гэта было ў палацах у Ружанах, Шчорсах (Гарадзеншчына), Новым замку ў Гародні, так і пад вуглом, як у палацах Бутрымовіча ў Пінску, Тызенгаўза ў Гародні. Паўсюднае развіццё атрымалі ў гэты час, спачатку ў манументальных палацах, а потым шырока ў драўляных сядзібах і палацах, алькежы — бакавыя вуглавыя прыбудовы, якія маглі быць аздоблены вежамі. Разам з тым паступова ў мураваным палацавым дойлідстве іх замянілі флігелі, з якімі асноўны корпус злучаўся галерэямі з каланадамі, аркадамі, як гэта было ў палацах у Свяцку (каля Гародні), Ружанах. Яшчэ адной разнавіднасцю барочнай планіроўкі з курданерам была наяўнасць асобна размешчаных, вынесеных наперад двух флігеляў, не злучаных з асноўным корпусам, — сядзібы ў Дзярэчыне, Варнянах, Станіслававе, Аўгуставе (Гарадзеншчына), Дуброўне, Леанпалі (Віцебшчына), Петрыкаве (Гомельшчына) і інш. Франтальная вобласць палацаў звычайна аздаблялася рызалітамі — часткамі будынкаў, што выступалі за мяжу фасада на ўсю яго вышыню. Звычайна фасад асноўнага аб'ёму меў тры рызаліты — высокі цэнтральны і два бакавых (палацы ў Дзярэчыне, Гануці на Міншчыне, Леанпалі) ці, радзей, адзін цэнтральны (сядзіба Татары на Магілёўшчыне). Рызаліты мелі прамавугольную форму, аднак маглі быць паўкруглымі ці гранёнымі — сядзіба Шчорсы, Кахановічы (Віцебшчына), Станіславава. У кампазіцыйным цэнтры будынка знаходзіўся франтон — завяршэнне фасада будынка, рызаліт, які размяшчаўся вышэй карніза і па-барочнаму пышна ўпрыгожваўся ляпнінай — картушамі, геральдычнай сімволікай. Яшчэ адзін элемент фасада, які акцэнтаваў яго цэнтральную частку, — балкон ці порцік (частка будынка, якая ўтвараецца з дапамогай калон, слупоў, арак, што трымаюць на сабе перакрыцце). Для лалацаў і сядзіб Беларусі былі характэрны як дэкаратыўныя, так і функцыянальныя балконы і порцікі, неабходнасць якіх тлумачылася наяўнасцю на другім паверсе вялікай залы. Палацы звычайна былі двухці трохпавярховыя, і гэты падзел на паверхі падкрэсліваўся архітэктурнымі элементамі. Дах вырашаўся ў стылістыцы барока — меў тыповы мансардны злом. У палацы ўваходзілі па вялікай прыгожа аздобленай лесвіцы. Абавязковай часткай будынка былі падвальныя складскія, гаспадарчыя памяшканні. Да пачатку XVIII ст. драўляныя дамы (і гаспадарчыя пабудовы) розных па заможнасці шляхціцаў будаваліся на падклецці — ніжнім нежылым паверсе, але потым яно змянілася скляпамі і
падмуркамі. Унутраная планіроўка мела цэнтрычна-восевую кампазіцыю, цэнтрам якой былі вестыбюль, парадная лесвіца і цэнтральная зала часцей за ўсё авальнай (Новы замак у Гародні, палацы ў Нясвіжы, Пінску) ці круглай, а таксама шматграннай формы. Вялікія палацы мелі некалькі залаў, кожная з якіх мела сваё тэматычнае аздабленне. Так, у Нясвіжскім замку было дванаццаць вялізных залаў, дзе размяшчаліся партрэтная і карцінная галерэі, бібліятэка, калекцыі еўрапейскай, а таксама ўсходняй (кітайскай, японскай, арабскай) зброі, манет, медалёў, багатая мэбля. Пакоі размяшчаліся па анфіладнай сістэме — г. зн., яны прылягалі адзін да аднаго, а іх дзверы знаходзіліся на адной восі і, такім чынам, пры адчыненых дзвярах утваралася скразная, барочная перспектыва інтэр’ераў будынка. Палацы ўяўлялі сабой адзіныя комплексы жылых і гаспадарчых памяшканняў, якія да канца XVIII ст. адасабляліся яшчэ параўнальна слаба. Галоўнае месца займаўдругі лаверх, дзе размяшчаліся парадная зала, жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Апошнія былі адасоблены ад цэнтральнага аб'ёму і размяшчаліся ў бакавых флігелях — афіцынах.
Істотная ўвага надавалася інтэр’еру, у першаю чаргу прадстаўнічых памяшканняў — парадных залаў. Іх асноўныя прынцыпы зыходзілі з ідэі шляхецкага гонару, культу рода, а таксама спалучаліся з эстэтыкай барока, з яе ідэяй сінтэзу мастацтва, спалучэння жывапісу, каларызму з пластыкай, архітэктурай. Адсюль яскравая каларыстычная гама, якая забяспечвалася маляўнічай апрацоўкай сцен і столі. Сцены звычайна абцягваліся каштоўным палатном розных колераў — адамаскам, аксамітам, вялюрам. Таксама выкарыстоўваліся шаўковыя, палатняныя шпалеры, габелены. Дамінуючымі колерамі былі блакітны, жоўты, зялёны, а таксама змешана-пераходныя: перламутравы, пастэльны. Гэтая каларыстычная гама дапаўнялася фрэскамі, жывапіснымі малюнкамі, карцінамі ў барочных рамах. Акрамя сцен, жывапісна афармляліся плафоны. Шырокае выкарыстанне жывапісу мела месца ў палацы Тызенгаўза і Новым замку ў Гародні, палацах у Свяцку, Бяльмонтах (Віцебшчына). Арнаментыка мела ў асноўным раслінны характар. Таксама шырока ўжывалася пластыка — скульптура, ляпніна, разьба. Для набыцця барочных эфектаў выкарыстоўваліся люстэркі, мармур, крышталь у спалучэнні з пазалотай. Асобна трэба адзначыць аздабленне пячэй, для якіх выкарыстоўвалася спецыяльная славутая беларуская паліваная кафля. Печы былі досыць вялікіх памераў, на іх маглі размяшчацца гербы ўладароў. Акрамя пячэй, шчодра ўпрыгожваліся і каміны. Дапаўнялі барочны інтэр’ер вялікія вертыкальныя прамавугольныя вокны з белым шклом. У выніку інтэр’ер уяўляў сабой каларыстычна насычаную сінтэтычную барочную кампазіцыю, дзе часта ў ілюзорнай перспектыве злучаліся жывапіс і пластыка. Мэбля была стылістычна звязаная з культурамі рэнесансу, барока і, з канца XVIII ст.,— класіцызму і ампіру. Сярод яе відаў можна адзначыць розныя па памерах сталы, крэслы, канапы, стулы, лавы, зэдлі, куфры, шафы, ложкі. Пастулова адыходзілі лавы,
таксама куфры замяняліся шафамі, уваходзілі ў моду табурэткі, буфеты для посуду. Асноўны кірунак гэтай эпохі — барока вызначаў для мэблі выгнутыя, мяккія формы, асабліва ножак; яна робіцца больш утульнай, мэбля для сядзення часта аббіваецца дарагімі тканінамі, з’яўляюцца гарнітуры як комплекс прадметаў, што стасуюцца адзін да аднаго. Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займаў ложак, які ператвараўся ў пышна драпіраваны шацёр. На ранніх іканапісных выявах XVII—XVIII стст. з беларускіх зямель мы бачым вялікія рэнесансныя прамавугольныя ложкі з прыступкамі I балахонамі, пазней прыступкі знікаюць, над ложкам з’яўляецца папулярны ў Еўропе ламбрэкен — цяжкі папярочны падвес. Узгалоўе ложкаў высокае, прамое. Шырока распаўсюджваюцца падушкі, пярыны. Пакоі асвятляліся люстрамі — падвешанымі да столі і, пазней, насценнымі з люстэркамі, падсвечнікамі. 3 XVII ст. часткай інтэр’ера пачалі рабіцца гадзіннікі. Абавязковым элементам аздаблення сцен былі сармацкія партрэты гаспадароў і іх продкаў, для якіх магла вылучацца асобная зала. Прыкладна з другой паловы XVIII ст. побач з радавымі партрэтамі распаўсюдзілася мода на партрэты славутых, каранаваных асоб.
Якужо адзначалася, асноўныя гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся ў бакавых флігелях — афіцынах. Там былі кухня, амбар, адміністрацыйныя памяшканні, канюшні, аранжэрэі. Акрамя гэтага, меўся комплекс асобных гаспадарчых пабудоў, сярод якіх вылучаліся разнастайныя тыпы амбараў — яны служылі для захоўвання маёмасці, харчавання, мелі жылыя памяшканні і называліся лямусамі, свірнамі, клецямі, спіхлерамі. Шырока распаўсюджаны былі лямусы, дзе захоўваліся прадукты, каштоўная маёмасць, зброя і дзе жылі летам. Гэта былі вялікія па памерах, звычайна двухпавярховыя будынкі (былі аднаі трохпавярховыя) з арачнымі слупавымі галерэямі. Яны мелі прамавугольны ці квадратны план і адпаведна франтальную (уздоўж адной са сцен) ці абхадную (уздоўж усяго лямуса) галерэю. Два паверхі, таксама ганак I галерэю мог мець і свіран — памяшканне, дзе захоўвалася пераважна збожжа, а таксама вялікі свіран — спіхлер. Больш шматфункцыянальнай у параўнанні са свірнам была клець. Акрамя гэтых гаспадарчых пабудоў, можна вылучыць варыўні — будынкі для зімовага захоўвання садавіны, гародніны, малочных прадуктаў; шопы, дзе захоўваліся сена, дровы, інвентар; хлявы, стайні (там стаялі коні), звычайна з вазоўнямі для экіпажаў, маштарнямі (памяшканнямі для конюхаў і рамонту экіпажаў); гумны (стадолы), клуні (невялікія гумны); адрыны для захавання сена, саломы, пуні (маленькія адрыны); бровары (там рабілі піва, іншыя хмяльныя напоі, радзей гарэлку); капцільні, кузні, алейні, лазні, а таксама ветраныя ці вадзяныя млыны і іншыя пабудовы.