Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.
Вучэбна-метадычны дапаможнік
Выдавец:
Памер: 114с.
Мінск 2005
Уязджалі ў палац праз вароты, якія размяшчаліся насупраць цэнтральнага аб’ёму (Ружаны, Шчорсы, Новы замаку Гародні) і маглі суправаджацца загародамі. Вароты маглі ўяўляць сабой пілоны (масіўныя слупы, якія стаялі абапал уезда), як гэта было ў Новым замку ў Гародні, палацах у Альбе (каля Нясвіжа), Свяцку, Шчорсах, Давід-Гарадку.
Пераважна ў старажытныя замкі ўваходзілі праз браму (Нясвіж, Петрыкаў, Ніжні замак у Слуцку). Дарога да палаца звычайна абсаджвалася дрэвамі.
3 другой паловы XVIII ст. пад уплывам класіцызму, а таксама агульных тэндэнцый да паляпшэння камфортнасці будынка, яго функцыяналынасці ў яго архітэктуры адбываюцца пэўныя змены. Гэта праявілася ў палацах Агінскага ў Слоніме, Сапегі ў Дзярэчыне (Гарадзеншчына), Валіцкага ў Гародні. Для іх было ўласціва выкарыстанне архітэктуры класіцызму, а таксама ампіру— ясных, лаканічных форм і аб’ёмаў. Усё часцей усе асноўныя аб’ёмы будынка — цэнтральны, флігелі, галерэі — будуюцца ў адну лінію — кампазіцыя робіцца адчыненай, а план будынка — прамавугольным. Абавязковым прыёмам выдзялення галоўнага аб’ёму з’яўляўся порцік з каланадай дарычнага ці тасканскага, у меншай ступені — іянічнага і карынфскага ордэраў. Мяняецца і форма даху — мансардны дах з заломам замяняецца простым двухсхільным. Флігелі часцей будуюцца асобна, выносяцца наперад. Па-іншаму пачынае афармляцца і прастора двара — у цэнтры яго робіцца адкрыты газон. У планіроўцы назіралася спалучэнне анфіладнай і калідорнай сістэм, a таксама больш істотны падзел на жылыя і падсобныя памяшканні, прычым відавая колькасць апошніх пашырылася: узніклі кафейная, гардэроб, алькоў, лакейская і інш. Часам парадную залу пераносілі на першы паверх. 3 другой паловы XVIII ст. пры палацах і сядзібах пачалі будаваць хатнія часоўні, як гэта было ў сядзібах Дудзічы, Людвінава, Высокае (Брэстчына) і інш. Памяняліся і склад, і лакалізацыя гаспадарчых будынкаў. Пад уплывам развіцця буржуазных адносін пры маёнтках пачалі будавацца мануфактуры, заводы; гаспадарчыя будынкі ўсё часцей адасабляюцца ў асобны ад асноўнага корпуса палаца ці сядзібы комплекс.
1.1.3. Сядзібы
Эпахальныя стылістычныя змены, якія яскрава адбіліся на абліччы магнацкіх палацаў, параўнальна слаба закранулі сядзібы сярэднеі малазаможных шляхціцаў. Яны традыцыйна рабіліся з дрэва і ўключалі асноўны будынак — жылы дом (вялікі дом называўся рум), свіран, кпець (пазней яны пачалі выносіцца наперад), лазню, з імі побач — двор, а таксама асобны гаспадарчы комплекс. Як ужо адзначалася, усё будавалася з дрэва, за выключэннем падмуркаў і скляпоў асноўнага дома. Сцены дома абшываліся дошкамі, маглі абмазвацца глінай; з канца XVIII ст. атрымала распаўсюджанне імітацыя каменнай кладкі драўлянай разьбой. Страха крылася дранкай (колатай дошкай), гонтам (спецыяльнымі дошчачкамі). У XVI — пачатку XVII ст. кожная частка, зруб дома маглі мець свой дах, і дом, такім чынам, быў шматдахавы. Па форме дах быў двухсхільны, чатырохсхільны, з XVIII ст. з’явіліся характэрныя заломы. Перад уваходам быў ганак на слупах, з двухсхільным дахам. 3 другой паловы XVIII ст. пад уплывам класіцызму амаль паўсюдна ўваход выдзяляўся
порцікам, звычайна з чатырма калонамі. 3 XVII ст. актыўна пачалі распрацоўвацца верхнія паверхі дамоў, дзе рабіліся калліцы, жылыя памяшканні, нават залы. Планіроўка дома ішла ад старажытнага двухкамернага жылля да трохкамернага з сенцамі ў цэнтры I дзвюма ізбамі абапал да больш складаных планіровак праз далейшае дзяленне і ўскладненне гэтых асноўных частак. Жылыя цёплыя памяшканні-святліцы робяцца заламі, спальнямі, пры іх утвараюцца бакавыя каморы, алькежы, аддзяляюцца туалеты. Сенцы і жылыя памяшканні дзеляцца на каморы, пякарню (месца, дзе выпякалі ў глінабітнай печы хлеб), кухню. У выніку ўтвараліся асіметрычныя ці сіметрычна-анфіладныя планіроўкі пакояў, якія пераважалі ў дадзены перыяд. Асіметрычныя планіроўкі звязаны з падзелам памяшкання на парадную і жылую, гаспадарчую і жылую часткі. Дзверы былі пераважна сталярнага вырабу з жалезнымі завесамі, зашчэпкамі, часта замкамі, маглі аздабляцца разьбой, роспісам. Вокны былі заўсёды са шклом, часта на жалезных завесах, з двухстворкавымі стаўнямі. Паступова алавяныя, жалезныя, свінцовыя рамкі замяняліся больш таннымі драўлянымі. Сцены вычэсваліся, абклейваліся палатняным з роспісам або рознакаляровым сукном, шпалерамі ці проста бяліліся. Папяровыя шпалеры, як больш танныя, увайшлі ў моду пазней, у адносна заможных гаспадароў яны ўжываліся ў падсобных памяшканнях. Падлога даглядалася, у XVIII ст. яе васкавалі. Панэлі ці столь маглі быць разнымі. На сценах віселі падвесныя паліцы — ліштвы. Ацяплялі жылыя пакоі высокія кафляныя печы, часта паліхромнай ці рэльефнай кафлі пераважна зялёнага колеру. Мэбля складалася з лаў, сталоў, зэдляў, крэслаў, шафаў, куфраў.
У цэнтры гаспадарчага ці гаспадарчых комплексаў знаходзілася гумно, а таксама абора — шэраг хлявоў. Каля гумна і ў ім былі пабудовы, звязаныя з сушкай, малацьбой, захоўваннем прадуктаў апрацоўкі збожжа: асець (ёўня), азяроды, ток, адрына, пуня, плеўнікі (для захоўвання мякіны) і інш. У суседні комплекс уваходзілі шопы, малыя клеці, пуні і інш. Асобна маглі рабіцца паляўнічыя двары, комплексы, звязаныя з броварам, млынам. 3 канца XVI ст., пасля правядзення валочнай рэформы, гаспадарчы комплекс канчаткова вылучыўся ў фальварак, дзе жылі дваровыя працаўнікі. Двор акружаўся разнастайнай па відах агароджай — замётамі, агароджамі з дыляў (расколатых уздоўж бярвенняў), жэрдак і інш. Цэнтральны ўезд, размешчаны насупраць дома, а таксама, калі меліся, іншыя адзначаліся варотамі ці брамамі. Каля дома былі невялікія агароды, раслі дрэвы, што маглі ўтвараць алеі.
1.1.4. Садова-паркавае мастацтва
3 канца XVII ст. у Беларусі пачало актыўна развівацца садова-паркавае мастацтва і шляхецкія маёнткі пераўтвараліся ў сядзібна-паркавыя комплексы. Пад уплывам пераважна французскага паркавага мастацтва на нашых землях распаўсюдзіўся тыповы для Еўропы рэгулярны
«французскі» парк, узорам якога быў палацава-паркавы комплекс у Версалі. Для парку гэтага тыпу ўласціва строгая геаметрычная планіроўка — прамыя алеі арганізаваны па веерным ці прамавугольным прынцыпе, геаметрычна апрацаваная прырода — падстрыжаныя ў прамавугольнай, шарападобнай ці пірамідальнай форме расліны. Усё гэта адпавядала, нібы працягваючы, анфіладнай планіроўцы пакояў палацаў і сядзіб. Гэты геаметрызм спалучаўся з водным асяроддзем — фантанамі, басейнамі, а таксама скульптурамі, трэльяжнымі альтанкамі, складанымі кветнікамі. У парках меліся аранжэрэі, цяпліцы, фруктовыя сады. 3 будынкаў былі часоўні, абеліскі. Вялікая роля ў беларускіх рэгулярных парках надавалася вадаёмам, якія рабіліся на аснове прыродных водаў, іншым разам з дабаўленнем штучных каналаў. Французскія паркі былі ў Кобрыне (часткова захаваўся), Дзярэчыне, Волчыне (Брэстчына), Леанпалі, Ружанах, Слоніме, Бачэйкаве (Віцебшчына, часткова захаваўся), Скоках (Брэстчына, часткова захаваўся), Гародні (часткова захаваўся), Вялікім Мажэйкаве (Гарадзеншчына, адносна добра захаваўся), Дубое (Піншчына, часткова захаваўся), Бялынічах (Магілёўшчына, часткова захаваўся), іншых маёнтках. Характэрнай рысай беларускіх паркаў было параўнальна невялікае выкарыстанне фантанаў, скульптуры і багатых раслінных узораў з кветак (хаця апошнія меліся, напрыклад, у Вялікім Мажэйкаве), а таксама наяўнасць у канцы парку спецыяльнай альтанкі для агляду наваколля.
Акрамя французскага рэгулярнага парку, у Беларусі атрымаў распаўсюджанне, пераважна ў перасечанай мясцовасці, тэрасавы парк, які ўзнік у Італіі ў XVI ст. і прыйшоў да нас у XVIII ст. Прынцыпамі яго пабудовы былі наяўнасць кампазіцыйна выразных рознаўзроўневых тэрас, адкрытай прасторы. Тэрас звычайна было тры ці чатыры, каля самай ніжняй з іх быў вадаём, каля самай высокай — панскі дом. Італьянскіх паркаў было адносна няшмат, аднак рэшткі іх захаваліся да нашых дзён. Гэта паркі ў маёнтках у Прылуках, Анопалі (Міншчына), Руткевічах, Свіслачы (Гарадзеншчына), Бярэзінскім (Маладзечаншчына) і інш.
У канцы XVIII ст. пачаўся новы этап паркавага мастацтва ў Беларусі. Сюды прыйшоў папулярны ў Еўропе пейзажны парк, які склаўся пад значным англійскім уплывам. Яго ідэалагема і эстэтыка зыходзяць з культу натуральнай прыроды, ідэі сінтэзу прыроднага і культурнага. Гэта лраявілася ў вольнай кампаноўцы алей, маляўнічых груп дрэў як асновы эстэтычнага афармлення парку, адсутнасці агароджаў і пераходзе парку ў натуральны ландшафт ці ўвогуле арганізацыі ларку ў сінтэзе з ім, уключэнні ў парк прыродных вадаёмаў, іншы раз са штучнымі выспамі, наяўнасці вальераў з разнастайнымі жывёламі, а таксама малых архітэктурных форм — альтанак, павільёнаў, пазней — імітацый на тэму сярэднявечча, готыкі (брамы, башні, замкі, часоўні, млыны і інш.), а таксама скульптур. З’яўленню гэтага тыпу паркаў папярэднічала наяўнасць пераходных форм, якія спалучалі рэгулярнасць і пейзажнасць (Новадзявяткавічы на Слонімшчыне, Дабраўляны на Смаргоншчыне, Лынтупы
на Пастаўшчыне і інш.); разам з тым некаторыя беларускія паркі ўвогуле працягвалі рабіцца з элементамі рэгулярнай планіроўкі (парк у Гомелі, Грушаве, Грымячы на Брэстчыне). Пейзажныя паркі часткова захаваліся да нашых дзён у мясцовасцях Свяцк, Варняны (Гарадзеншчына), Шчорсы, Усялюб (Навагрудчына), Дзятлава, Жылічы (Магілёўшчына), Лагойск, Лынтупы, Горкі (Случчына), Асвея, Бяльмонт (Браслаўшчына), Туганавічы (Брэстчына) і інш.
1.2. Сялянскае жыллё
1.2.1. Генезіс характэрных рыс традыцыйнага жылля
Жыллё, побач з прыладамі працы,— найбольш старажытны з помнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі, — яго першыя рэшткі паходзяць з верхнепалеалітычных стаянак Бердыж і Юравічы на ўсходнім Палессі. У далейшым, у часы бронзавага і жалезнага вякоў, у Беларусі існавалі розныя тыпы жылля — пераважна балцкія доўгія шматкамерныя прамакутныя і радзей квадратныя дамы слупавой і змешанай канструкцыі культуры штрыхаванай керамікі на поўначы Беларусі, невялікія круглыя ці блізкія да квадрата напаўзямляначныя хаты мілаградскай культуры, наземныя слупавыя і зрубныя пабудовы ( аднакамерныя зрубы) зарубінецкай і іншых культур Паўднёвай Беларусі. Як этнаспецыфічную з’яву старажытнага жылля на нашых землях можна ўзгадаць яго пераважна слупавую канструкцыю, г. зн., што сцены хаты складаліся з вертыкальных бярвён-слупоў ці паміж імі гарызантальна закладаліся сцены з бярвення. Гэтая канструкцыйная асаблівасць звязваецца даследчыкамі з балцкім этнасам, які займаў пераважную большасць беларускіх земель у той час. Славяне, што пачалі масавую каланізацыю Беларусі з другой паловы I тысячагоддзя да н. э., прынеслі іншы тып жылля — паўзямляначную ці зямляначную пабудову з печкаю з гліны ці камення ў куце, дзе больш значнае месца займалі зрубныя канструкцыі, хаця слупы і заставаліся па кутах. 3 часоў славянскай каланізацыі на нашых землях паступова распаўсюдзіўся вядомы па раскопках помнікаў XI—XIV стст. асноўны тып старабеларускай вясковай пабудовы — невялікія зрубы з каменнямі пад ніжнімі вянцамі, пераважна землянымі або глінабітнымі ці, радзей, зробленымі з дошак падлогамі, як можна меркаваць, двухсхільнымі стрэхамі, глінабітнымі печкамі на драўляных каркасах ці на гліняна-каменнай аснове. Паступова жыллё зрабілася цалкам наземным, хаця існавалі і зямляначныя і паўзямляначныя хаты (хутчэй за ўсё — праява славянскай этнічнай спецыфікі), якія з часам сышлі, саступіўшы месца больш функцыянальна дасканаламу вырашэнню. Старажытныя сельскагаспадарчыя пабудовы не вылучаліся разнастайнасцю і размяшчаліся каля хаты. Гэта — невялікія драўляныя пабудовы, якія далучаліся да жылля, таксама асобныя пабудовы на падмурках з печкамі-каменкамі, ямы-скляпы. Славяне прынеслі і новы тып пасялення —