Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст. Вучэбна-метадычны дапаможнік

Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.

Вучэбна-метадычны дапаможнік
Выдавец:
Памер: 114с.
Мінск 2005
42.91 МБ
На галаве ва ўсе поры года насілі спецыфічныя нізкія і высокія футравыя ці абшытыя футрам шапкі, якія атрымалі назву каўпака. Святочныя каўпакі шыліся з асабліва каштоўнага меху. Магнатэрыя насіла капелюшы з дарагога сукна і аксаміту. Сярэдняя і малазаможная шляхта шанавала магеркі, а таксама канфедэраткі — высокія з чатырохвугольным дном, абшытыя аўчынай шапкі. У розныя часы шляхта прытрымлівалася рознай моды на прычоскі. У першай палове XVII ст. галаву і твар галілі, пакідаючы зверху чуб, а таксама абавязковыя вусы. Потым прыйшла мода на доўгія, па французскай модзе, валасы, а таксама невялікую, на шведскі манер, бародку з вусамі. У XVIII ст. пакідалі толькі невялікія вусы і адносна кароткія валасы.
На нагах насілі жоўтыя, чырвоныя, зялёныя, блакітныя, вельмі рэдка чорныя боты, якія спераду былі досыць высокія і даходзілі да паловы калена. Пад напяткам была тлустая жалезная ці нават срэбная падкова. Узімку боты высцілалі саломай — гэта рабілі нават магнаты, чым дэманстравалі сваю прыхільнасцьда народу. Шляхта насіла і высокія да кален, вузканосыя сапагі, халява якіх сцягвалася пад каленам рамянём.
Адметнай рысай шляхецкага касцюма была істотная колькасць упрыгожванняў — вышыўкі, нашыўкі, галуны, карункі, залатыя і срэбныя ніці, тасьмы, стужкі, гузікі, дзе выкарыстоўваліся каштоўныя матэрыялы.
Асаблівай павагай у шляхціцаў карысталіся пярсцёнкі — асабліва гербавыя сцігнеты (пярсцёнак з пячаткай).
Прыблізна з 1730-х гг. традыцыйны шляхецкі строй пачаў сыходзіць — яго паступова выцяснялі фрак, камізэлька, цыліндр, больш вытанчаныя аксесуары. Аднак шляхецкі кунтуш працягваў быць шляхецкім сімвалам і побач з канфедэраткай яшчэ доўга сімвалізаваў шляхецкую культуру з яе ідэаламі вольнасці, роўнасці, любові да айчыны.
2.7.2.	Шляхецкая шабля
Касцюм дапаўняла абавязковая зброя — шабля, а таксама малаткападобная прылада на ручцы — чэкан (калі другі бок ударнай часткі быў плоскі), абух (калі ён быў закручаны ў колы) ці надзяк (калі быў завостраны), а таксама нож.
Любы болыл-менш заможны шляхціц меў у сябе, акрамя халоднай, і агнястрэльную зброю, а па магчымасці ўзбройваў і дворню. Разам з тым сярод старашляхецкай зброі Рэчы Паспалітай — Польшчы (Кароны), Вялікага княства Літоўскага — шабля займала выключнае месца. Гэты прызначаны для сячэння від халоднай зброі ператварыўся ў знакавую, культавую рэч, сімвал пануючага шляхецкага саслоўя, яго ментальнасці, этасу, культуры, улады.
Шаблю з гонарам насілі ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя: ад вышэйшых асоб дзяржавы да «шарачковых» шляхціцаў; побач з найбольш дарагімі радавымі рэліквіямі яна пераходзіла ў спадчыну па мужчынскай лініі; у хаце яна вісела звычайна над ложкам гаспадара. На тагачасных парадных партрэтах магнатаў і каралёў шабля прысутнічала амаль заўсёды.
Традыцыйная шляхецкая — крывая — шабля прыйшла на гэтыя землі з усходу і поўдня. У XVI — XVII стст. у Цэнтральнай Еўропе сярод паясной зброі меч паступова страціў сваю дамінантную ролю, на першае месца выйшла шпага, і адначасова пачалося павелічэнне ўдзельнай вагі шаблі. Менавіта апошні від зброі выдатна «прыжыўся» ў Кароне, зрабіўшыся тут пануючым.
Шляхціц звычайна меў дзве асноўныя шаблі — адну парадную, пад адпаведны строй і ўрачысты выпадак, і іншую — баявую.
Клінкі найлепшых шабель рабіліся з адборнай сталі ці «дзівіру», жалезнага дроту, распаленага на агні і пракаванага кувалдай; простая, масавая шабля рабілася з жалеза, прычым асноўная маса зброі была мясцовага вырабу з тутэйшай сыравіны; замежныя шаблі каштавалі звычайна дорага.
У Рэчы Паспалітай вырабляліся розныя тыпы баявых шабель са сваімі назвамі. Адны з першых, шырока распаўсюджаных, былі шаблі XVI ст. вышынскія (ад назвы месца вырабу ў Кароне); як адзначаюць сучаснікі, яны былі высокай якасці — маглі гнуцца амаль да рукаяткі. 3 XVIII ст. з’явіўся новы варыянт масавай шаблі — сташоўка (ад Сташава сан-
дамірскага). На фабрыках сандамірскіх і кракаўскіх выраблялася аўгустоўка; высокая якасць была ўласцівая зыгмантоўцы (дзве гэтыя шаблі, па сведчаннях сучаснікаў, маглі без шкоды для сябе рубіць жалезныя цвікі); карысталася полытам і батораўка. Гэтыя шаблі атрымалі свае назвы ад каралёў, партрэты і імёны якіх былі зроблены на зброі.
У паэме «Пан Тадэвуш» Адам Міцкевіч узгадвае выдатныя якасці шаблі:
“А на дзвярах у дом завалы, клямкі, гакі
Ці пассяканы шаблямі, ці носяць знакі
Выпрабавання гарту шаблі “зыгмантоўкі”, Лязом якой хоць счэсвай вухналёў галоўкі — На ёй ні знаку як уверсе, так і ўнізе!”
Вялікай павагай ва ўсім свеце карысталася «дзямешка» — турэцкая шабля з дамаскай сталі, на якой звычайна былі выгравіраваны цытаты з Карана. Найбольш крывая шабля называлася серпенціна, яна ўжывалася звычайна ў паядынках.
Побач з баявымі сярод дастаткова заможнай шляхты былі распаўсюджаны і шаблі парадныя. Асабліва цаніліся парадныя шаблі XVII—XVIII стст., зробленыя львоўскімі армянамі. Ніколі не выкарыстоўвалася ў баі і вельмі рэдка ўжывалася ў паядынках парадная карабела — імпартаваная з-пад Багдада ці мясцовай вытворчасці. Гэта была лёгкая, вузкая зброя з багата аздобленай ручкай — з агату, аметысту, замацаваная залатымі цвікамі. Карабела досыць часта сустракаецца на парадных магнацкіх партрэтах.
Багата аздобленая шабля з’яўлялася істотнай часткай урачыстага падарунка: так у 1695 г. кароль Ян Сабескі падараваў у дзень шлюбу дачкі свайму зяцю Максіміліяну Эмануілу сярод іншых каштоўных рэчаў і шаблю з залатымі ножнамі, залатую рукаяць якой упрыгожвалі перліні з алмазамі, рубінамі, сапфірамі.
Асноўны тып старашляхецкай шаблі — гэта простая, «чорная» шабля (магла таксама называцца палашом), самая масавая, баявая, «працоўная» шабля сярэднеі малазаможнага шляхціча. Яе рысы — прастата формы і функцыянальнасць, якія сумяшчаліся з прымальным коштам, выклікалі яе сістэматычнае, асабліва з XVIII ст., ужыванне. Тыпалагічна блізкая ёй шабля венгерская. «Чорная» — гэта крывая шабля з крыху дугападобным перакрыжаваннем — крыжам (у парадных шабель — карабелы і інш,— ён звычайна прамы), абавязкова гранёным, з малой скобачкай, куды ўваходзіў вялікі палец. Рукаяць завяршалася звычайным наканечнікам. Ножны рэдка рабіліся з якаснай барановай скуры , «куршу» (дрэва, абцягнутага скурай), часцей былі «яшчуровыя», нават са скуры вугра. 3 цягам часу баявыя шаблі ўдасканальваліся — так, зробленыя на іспанскі манер сташоўкі ўжо вузкія, лёгкія, як адзначае польскі гісторык другой паловы XVIII ст. Е. Кітовіч, яны добра падыходзілі для абароны і адбіцця нечаканага нападу. Паступова ў шабель з’явілася гарда — «фурдымент», якая складалася з жалезных прутоў і бляшкі
ў сярэдзіне шырынёй з далонь, што дугападобна ахоплівала рукаятку. Крыж павялічыўся, і гэта патрабавала болыл шырокіх ножнаў, якія з часам пачалі ўжывацца і для шабель без «фурдыментаў». Як пісаў Е. Кітовіч, гэтую моду на шырокія ножны ўвялі «ліцвіны», г. зн. шляхціцы старажытнай Беларусі, потым яна распаўсюдзілася і ў Кароне. Шаблі з вялікімі крыжамі і шырокімі ножнамі насілі звычайна тыя, хто знаходзіўся, служыў пры шляхецкім двары, а таксама, як піша Е. Кітовіч, «шулеры і шалапуты». Разам з тым парадныя, магнацкія шаблі з простымі прамымі крыжамі існавалі як даніна традыцыі досыць працяглы час.
На шаблях сустракаліся надпісы рэлігійнага зместу, імёны ўласнікаў, прыслоўі, расповяды пра тое, якім шляхам і ад каго шабля трапіла да цяперашняга гаспадара; на іх маглі быць размешчаны партрэты каралёў, даты, вензелі, сімволіка. Гэта рабіла шаблю артэфактам мастацкага, культуралагічнага значэння.
Шаблі ўсіх відаў насілі па-рознаму, ладвязвалі дваяка. Найбольш пашыраны старажытны спосаб — на левым баку, калі крыж знаходзіўся на ўзроўні пояса, а ножны трымаліся на раменных паясах ці тасьмах са шнура: залатых, срэбных ці ўпрыгожаных гэтымі металамі. Паясы ці тасьмы абдымалі левы бок і сыходзіліся ў вузел на спіне над поясам па цэнтры цела. Пазней прыйшоў іншы спосаб павязвання, калі шабля вісела над каленам і пры хадзе яе трэба было трымаць за крыж ці несці пад пахай, повязь пры гэтым блыталася. Гэта было нязручна, і таму дадзеная мода праіснавала ў XVIII ст. 5—6 гадоў.
Валоданне шабляй было пастаўлена ў Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Пісьменнік XVIII ст. Ф. Язерскі піша аб здаўна існуючым у краі «мастацтве» фехтавання. Да яго далучаліся ўжо «студэнты» езуіцкіх і піярскіх навучальных устаноў, дзе адной з найбольш папулярных забаў былі «пальцаты» — паядынкі на спецыяльных кіях, прычым яны мелі месца і ў асяроддзі прафесарскай моладзі. Біліся да страты апошніх сіл, прычым валодалі гэтай прыладай так спрытна, што паразіць праціўніка ў твар, галаву, бок было, як сцвярджаюць сучаснікі, складана. Пальцаты былі ў шырокім ужытку нават у сценах навучальнай установы — паміж лекцыямі, і той, хто не адважваўся ўступіць у паядынак, ганьбіўся ўсімі навучэнцамі.
Аб этнаспецыфічных прыёмах валодання шабляй піша Ф. Язерскі: «Венгр сячэ наводліў, масквіцін зверху, турак да сябе, паляк накрыж маша сваёй шабляй». Сапраўды, тагачасная тэхніка шабельнага бою шляхціца грунтавалася на рубцы накрыж. Яе спецыфіку складалі таксама такія прыёмы, як смяротны ўдар «млынок». Асабліва выразны ўдар, тэхнічны прыём атрымліваў імя свайго аўтара. Дарэчы меч, рапіра, шабля таксама маглі мець уласныя імёны. Ізноў звернемся да паэмы А. Міцкевіча: кажучы пра былога канфедэрата Мацея і яго ваенныя заслугі, паэт піша:
«Паваяваў і жартам Розгаю гарачай
Зваў шабельку сваю дамаскую, няйначай”.
Праявай вытанчанага тэхнічнага майстэрства было ўменне адсекчы праціўніку вуха ці нос — гэта служыла прадметам гонару, пахвальбы.
Адной з найбольш пашыраных праяў бытавога выкарыстання зброі былі паядынкі, двубоі. Біліся за ўсё — за гонар караля, сваякоў, партыі, дам, сяброў і, канешне, за свой; біліся нават па некалькі разоў на дзень. Былі і свае рэкардсмены — так, шляхціц з Брэстчыны Якуб Багуслаўскі правёў больш за 50 двубояў, 15 з якіх закончыліся смерцю праціўніка. Як можна меркаваць, некалькі дзесяткаў дуэлей для шляхціца, нават заможнага, не былі нечым незвычайным — так, паляк Ян Хрыстазом Пасек у сваіх мемуарах апісаў не менш за 30 двубояў, прычым па тры — чатыры разы на дзень.