Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст. Вучэбна-метадычны дапаможнік

Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.

Вучэбна-метадычны дапаможнік
Выдавец:
Памер: 114с.
Мінск 2005
42.91 МБ
спектрам ведаў, навыкаў. Канцэптуальна ідэя своеасаблівага шляхецкага выхаваўчага кодэксу вынікала з сарматызму, які акцэнтаваў мужнасць, стрыманасць, самастойнасць, сумленнасць, смеласць, патрыятызм. Адсюль строгія, нават крыху стрыманыя ўзаемаадносіны паміж бацькам і дзіцем, якія грунтаваліся на ўзаемнай павазе, аднак былі пазбаўленыя з боку бацькі паслабленняў і залішняй сентыментальнасці. Сям’я шляхціца грунтавалася на патрыярхальных асновах — яе галавой быў бацька, — і адпаведна ён рыхтаваў сына да такой жа самай адказнай ролі.
Складанне духоўнага аблічча шляхціца пачыналася з ранняга дзяцінства, якое праходзіла ў атмасферы культу роду, сярод сармацкіх партрэтаў продкаў, папулярных тады радаводаў, паданняў пра славутую даўніну істотна міфалагізаваных першапродкаў. Нараджэнне само па сабе з’яўлялася значным, абгрунтаваным кулыурнай традыцыяй актам — яшчэ адным звяном у дыяхронным ланцугу славугых людзей і падзей. Разам з тым шмат дзяцей мець было непажаданым — гэта пагражала барацьбой за спадчыну, падзелам маёнтка. Бяздзетнасць лічылася адметнасцю — аб ёй звычайна паведамлялася ў мемуарах. Разам з тым досыць часта жыццё нават знакамітых князёўнаў пераўтваралася ў бесперапынны ланцуг цяжарнасці і родаў, што літаральна высмоктвалі арганізм жанчыны. Адсутнасць добрай медыцыны прыводзіла да шматлікіх летальных зыходаў немаўлят. Тут дастаткова нагадаць дванаццаць памёрлых дзяцей Ганны Катажыны Радзівіл, саркафагі якіх знаходзяцца ў радавым скляпенні ў Нясвіжы. Вялікую ролю ў кар’ерных, маёмасных пытаннях, перапыненні спрэчак і ўмацаванні хаўрусаў меў выбар хросных бацькоў — асаблівым гонарам лічылася мець за іх караля ці каралеву. Ранні перыяд жыцця немаўляткі суправаджалі характэрныя дзеянні, што мелі утылітарна-фізіялагічны падмурак. У гэты час у наглядзе за дзіцем істотная роля належала «мамкам», якія адказвалі не толькі за кармленне немаўляткі, але і за яго выхаванне. Адразу пасля нараджэння дзіця апускалі ў цёплую ваду з рознымі зёлкамі.. Такія абмыванні рабілі некалькі дзён, павялічваючы колькась штодзённых «працэдур»; і толькі пасля гэтага дзіця аддавалі маці або жанчыне, што даглядала яго. Немаўляткам давалі ўнутр лекі — разам з густым сіропам — толькі ў выпадку хваробы. Скуру прысыпалі таўчоным алебастрам. Цікава, што ў склад першай шгучнай ежы дзіцяці разам з цукрам, хлебам, маслам уваходзіла і піва. Немаўлят апраналі досыць цёпла: у крыніцах загартоўванне ў раннім узросце амаль не прыгадваецца. Для дзетак існавала спецыяльная мэбля — невялічкія ложкі на ножках з дугападобным завяршэннем —■ своеасаблівыя калыскі, ці ложкі на калёсіках, а таксама нерухомыя. Да XIX ст. захоўваўся звычай аддаваць дзетак «на дзядзькаванне» — у дом іншага чалавека, што спрыяла выпрацоўцы самастойнасці, а калі чалавек быў не надта заможны — яшчэ і фізічнай вынослівасці, непатрабавальнасці. Разам з тым распаўсюджанае ў пазнейшай літаратуры мерка-
ванне аб тым, што на дзядзькаванне шляхецкіх дзяцей аддавалі ў сялянскія сем’і, у адносінах да выхадцаў з сярэднезаможных і багатых сем’яў не адпавядае рэчаіснасці — іх дзяцей аддавалі на ўтрыманне ў дамы ўпраўляючых, сваякоў. Істотныя змены адбываліся ў жыцці дзіцяці з 5—7 гадоў — яго пачыналі дома вучыць грамаце, асновам навучальных прадметаў, пачыналася мэтанакіраванае выхаванне. 3 7 гадоў сынам пачынаў займацца бацька. Гэты ўзрост у гісторыі дзяцінства шматлікіх народаў лічыцца пераломным: узрастае ўзровень індывідуальнай адказнасці, пачынаецца працэс сацыялізацыі. Асобая ўвага надавалася выхаванню хлопчыка—яму прывіваліся пачаткі «рыцарскай» культуры. У XVIII ст. распаўсюдзіўся інстытут гувернёраў, «дырэктараў» — хатняе навучанне праводзілі нанятыя шкаляры, з канца стагоддзя — замежныя гувернёры.
"Загартоўвалася” псіхалогія хлопчыка і ў школах — спачатку парафіяльнай, потым іезуіцкай ці піярскай. У першай сярод сродкаў уздзеяння не апошнюю ролю адыгрывалі фізічныя пакаранні — вучняў білі рознымі скуранымі прыладамі, рэменем ад трох да пятнаццаці ўдараў адразу. У двух іншых тыпах школ перавага аддавалася сродкам маральнага ўздзеяння, прычым узровень адукацыі, як і ўзровень пакарання, быў роўным для ўсіх — дзяцей мяшчан, шляхты, магнатэрыі. Дзве любімыя гульні навучэнцаў — у мяч і спаборніцтвы «двое на двое» на кіях («пальцатах») садзейнічалі выпрацоўцы гнуткасці цела, спрыту.
Вялікая роля ў выхаванні шляхціца надавалася валоданню зброяй — у першую чаргу шабляй. Досыць рана хлопчыкі прывучаліся да стральбы — спачатку з лука. Яшчэ два віды актыўнай фізічнай дзейнасці, да якіх рана далучаліся хлопчыкі, — язда на кані і паляванне, на якое ішлі з бацькам. 3 пачатку XVIII ст. з ростам шляхецкай свавольнасці роля, статус, прыярытэт фізічных, вайсковыхякасцей шляхціца пачалі рэзка ўздымацца, адсоўваючы якасці інтэлектуальныя.
Увогуле ў выхаванні шляхціца ўхіл рабіўся на строгасць, дысцыплінаванасць, псіхалагічную ўстойлівасць, фізічную вынослівасць. Выхаванне, які тагачасная сям’я, было патрыярхальным: менавіта бацьку адводзілася галоўная роля ў выхаванні шляхецкага менталітэту. Так, шляхціц Ян Цадроўскі тую частку сваіх напісаных у XVII ст. мемуараў, у якіх ён спыняецца на сваіх заслугах у палітычным, грамадскім жыцці, адрасуе менавіта дзецям, каб яны ведалі, як служыў ён «ваяводству і любай айчыне». Спрыяў разумоваму развіццю шляхціцаў і звычай, згодна з якім юнакоў, якія толькі —толькі зрабіліся адносна дарослымі (звычайна ў 16 гадоў), накіроўвалі ў краіны Еўропы — павучыцца, пападарожнічаць, паглядзець свет.
Хібы шляхецкага выхавання былі характэрныя для ўсёй тагачаснай сістэмы еўрапейскага выхавання: жорсткая сацыяльная прадвызначанасць і адсутнасць прызнання спецыфічнага дзіцячага свету, космасу —
дзіця разглядалася як непаўнавартасны дарослы. Разам з тым шляхецкія выхаваўчыя традыцыі даюць цікавы і плённы прыклад спалучэння добрых фізічных кандыцый са шляхетнай вытанчанасцю, рыцарскай этыкай і культурнай эрудыцыяй.
4.1.2.	Шлюб
Гэтыя якасці маглі спатрэбіцца пры наступным этапе жыцця — стварэнні сям’і. У тыя часы гэта было звязана са спецыфічным гадавым рэестрам, што дыктаваў, у якім узросце на што мае права шляхціц, і, адпаведна, вызначаў срок яго магчымасцей уступлення ў шлюб. Тое, што мы зараз называем здольнасцю да самастойных учынкаў, надыходзіла, як лічылі, для хлопца ў 18 гадоў (ён мог кіраваць, за выключэннем фінансавых аперацый з нерухомасцю, маёмасцю, і галасаваць на сейміках). Канчаткова і цалкам шляхціц рабіўся паўнацэнным уласнікам, суб’ектам права (мог быць абраным паслом ад сейміка) у 24 гады, што і вызначала гэты тэрмін як найбольш аптымальны, па сутнасці абавязковы для шлюбу, для дзяўчыны гэты ўзрост складаў 16 гадоў, хаця праз каралеўскі дазвол гэты ўзрост можна было знізіць, — калі трэба, маладосць не была перашкодай, — так, Людвіка Караліна Радзівіл пайшла ў шлюб з Людвікам Гагенцолернам, не дасягнуўшы гэтага ўзросту. Згода на шлюб залежала ад бацькоў ( для дзяўчыны згода бацькі была абавязковай) і апекуноў (калі апякун доўга не даваў згоды на шлюб дарослай дзяўчыны, дык слрава вырашалася з удзелам яе сваякоў), і яе маглі дамагацца за шмат гадоў да дасягнення дзяўчынай паўналецця. Да Гарадзельскага прывілея 1413 г. ліцвінская шляхта магла выдаваць дачок у шлюб толькі з дазволу Вялікага князя. Меліся строгія абмежаванні шлюбаў паміж сваякамі: несапраўдным лічыўся шлюб паміж сваякамі ў 4-ым пакаленні, a за шлюб у 3-ім пакаленні, як і за дваяжэнства, прысудам была смерць. Для ўдавы была абавязковай шасцімесячная жалоба. Мелі месца абручэнні (заручыны), фактычна шлюбныя пагадненні. Чым больш сталы быў узрост маладога ці маладой, тым больш самастойнасці праяўлялі яны ў шлюбным выбары. Хаця воля бацькоў адыгрывала вялікую ролю, нават калі справа тычылася юнакоў: так, імя сваёй будучай жонкі князь Караль Станіслаў Радзівіл першы раз пачуў у касцёле ад сваёй маці, пасля чаго адразу і адбылося вянчанне. Увогуле, з часоў Асветніцтва ўзрос прыярытэт культурна-адукацыйных фактараў у аксіялагічным рэйтынгу асобы, можна сказаць, што з гэтага перыяду быт шляхціца зрабіўся культурна заангажыраваным у шматлікіх сферах—ад распрацаванага этыкету—да падбору кнігуласнай бібліятэкі. Акрамя дамінуючага меркантыльнага аспекту, ад прэтэндэнта на руку патрабаваліся і культурніцкія захады: у адукаваным шляхецкім асяроддзі ў XVIII ст. у гонар абранніц скпадаліся вершы, галоўным аргументам магло быць валоданне музычнымі інстру-
ментамі — так, Міхаіл Казімір Агінскі заваяваў сэрца сваёй каханай і будучай жонкі тым, што лепш за суперніка граў на музычных інструментах.
Як і любы іншы час, шляхецкая эпоха багата насычаная ла-сапраўднаму трагедыйнымі гісторыямі кахання, дзе па-антычнаму перамешаныя моцныя пачуцці, інцэст, рок і дзе закаханыя ідуць насуперак прынятым нормам. Адна з такіх была шырока вядомая ў XVII ст.— гэта ўзаемнае, як можна меркаваць, каханне дачкі славутага Януша Радзівіла — Ганны Марыі і яе апекуна, стрыечнага брата бацькі, Багуслава Радзівіла. Сама думка аб гэтай сувязі, не кажучы ўжо аб шлюбе, была грахоўнай і звязвалася з кровазмяшэннем, што ў той час лічылася страшэнным грахом. Тым не менш, іх пачуцці не былі таямніцай. Як гэта не дзіўна, але пратэстант Багуслаў дабіўся ў Рыме дазволу на шлюб, праз пэўны час нарадзілася дачка, але лёс не спрыяў закаханым: праз месяц пасля цяжкіх родаў Ганна Марыя памерла. Мелі месца і дашлюбныя сувязі, якія мелі адпаведныя вынікі. Так, Катажына — дачка славутага князя Якуба Сабескага, закахалася ў князя са знатнага роду Вішнявецкіх — Дзмітрыя, прычым ёй не было шаснаццаці, а яму —семнаццаць. Як часта адбываецца ў падобных выпадках, вынік іх сувязі не заставіў сябе чакаць. Як шляхетны пан, Дзмітрый папрасіў рукі Катажыны, аднак яму адмовілі. Дзіця, якое нарадзілася, забралі ад маці, а Катажыну, якой споўнілася 16 гадоў, у 1650 г. аддалі за князя Заслаўскага-Астрожскага.
Шляхецкае вяселле вылучалася сваім багаццем, працягласцю (не менш за тыдзень), насычанасцю еўрапейскімі, хрысціянскімі, а таксама мясцовымі шляхецкімі рытуаламі: крыкамі «ВіватІ», уздыманнем на палатне пярсцёнкаў. Вяселле заможнай шляхты ўключала багаты вясельны картэж, прыёмы з абавязковай з XVIII ст. музыкай і танцамі, тэатральныя прадстаўленні, стрэлы з гармат, феерверкі. Асаблівай пашанай карысталася звычайна багата аздобленая «шлюбная карона», якую жаніх дарыў нявесце і якая захоўвалася працяглы час. Прыблізна да XVIII ст. у галаўны ўбор нявесты ўваходзіў, як і ў вясковай традыцыі, вянок. Рьлуал застолля быў распрацаваны і грунтаваўся на ідучых у пэўнай паслядоўнасці прамовах-здравіцах. Зборнік вясельных прамоў XVII ст. дае ўяўленне аб парадку рытуалу. Сярод іх — «Прашэнне аб благаславенні шлюбу», «Прашэнне аб пані», «Віншуем ганароўцаў», «Добры вечар, госці», «Дзякуем за панну», «Добры вечар, госці з падарункамі», «Благаславенства да дому», «Даюцца дары салодкія», «Аддаюцца падарункі».