Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст. Вучэбна-метадычны дапаможнік

Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.

Вучэбна-метадычны дапаможнік
Выдавец:
Памер: 114с.
Мінск 2005
42.91 МБ
5.1.3.	Асветніцкія, эпісталярныя плыні быту
У шляхецкай кулыуры беларускіх зямель XVII ст. у процівагу дамінуючаму бытавому стэрэатыпу яшчэ захаваліся асобныя праявы быту папярэдняй эпохі Рэнесансу. Дастаткова акрэслена ідэйна і практычна адраджэнскія традыцыі выразіла дзейнасць выхадца з дробнапамеснага дваранскага роду, ураджэнца Брэсцкага павета Казіміра Лышчынскага. У 1666 годзе, на 32 годзе жыцця, пасяліўшыся ў радавым маёнтку, ён заняўся актыўнай гаспадарчай, грамадскай, педагагічнай дзейнасцю, якую спалучаў з працай над трактатам «Аб неіснаванні Бога», ідэі з якога рупліва лрапагандаваў сярод акружэння. Шырокі дыяпазон дзейнасці К. Лышчынскага, які нагадваў па ахопе асоб Рэнесансу, яе гуманістычная скіраванасць, свабодны антрапацэнтрычны характар светапогляду з’яўляюцца адметнымі рысамі адраджэнскага чалавека. Суд над Лышчынскім і смяротная кара адлюстравалі сутыкненне двух тыпаў светапогляду I дзейнасці, у якім рэнесансны пацярпеў паражэнне. Разам з тым трэба адзначыць, што сваёй атэістычнай скіраванасцю дзейнасць К. Лышчынскага супярэчыла фундаментальнай светапогляднай эпістэме шляхецкага этасу, дзе шанаванне Бога займала месца побач
з культам служэння радзіме, вольнасцю і роўнасцю. Так што ў дадзеным выпадку мы маем справу з апазіцыйнай традыцыйнаму шляхецкаму светапогляду з’явай.
Прыкладам рэнесансных бытавых тыпаў з’яўляецца таксама дзейнасць выдаўцоў і лісьменнікаў Яна Карцана і Пятра Бластуса Кміты, шмат зрабіўшых для прапаганды твораў антычных аўтараў. Спецыфічнаму характару беларускага Рэнесансу адпавядала і дзейнасць пратэстанцкіх тэолагаў (актыўная да 1662 г). Пратэстанцкая плыня мела на беларускіх землях шэраг выдатных прыхільнікаў-шляхціцаў — ад Васіля Цяпінскага да Льва Сапегі. Іх дзейнасць мела істотнае значэнне для метакультурнай, гісторыка-тыпалагічнай ідэнтыфікацыі беларускага Рэнесансу як Адраджэння паўночнага тыпу — таго, дзе значная роля належала канфесіянальнаму, пратэстанцкаму фактару.
Бытавая плыня, блізкая сваім рацыяналізмам да культуры Рэнесансу, існавала на нашых землях у другой палове XVIII —■ пачатку XIX ст.— гэта культура Асветніцтва. Для эпохі Асветніцтва, што пачалася на беларускіх землях прыкладна з 50-х гадоў XVIII ст., характэрны якасна новы бытавы тып, галоўнымі рысамі якога былі пераўтваральная накіраванасць, рацыяналізм, скіраванасць да асветы шырокіх слаёў народа. Усе гэтыя прынцыпы бінарныя індывідуалістычнаму, стыхійна дэструктыўнаму пачатку барочнай шляхецкай філасофіі жыцця. Ідэалогія Асветніцтва насіла выразны дэмакратычны характар, што з асаблівай дакладнасцю адмяжоўвала яе ад традыцыйных сацыяльна-цэнтрычных светапоглядных канцэпцый шляхты. Увогуле апошняя чвэрць XVIII ст. праходзіла пад знакам актыўнага інтэлектуальнага, культурнага пад’ёму і ажыўлення практычна ўсіх бакоў жыцця нашага краю. Трэба адзначыць, што праявы беларускага Асветніцтва, яго спецыфіка ў значнай ступені звязаны з дзейнасцю шляхты. Інспіраваныя шляхтай наватарскія грамадска-палітычныя, эканамічныя акцыі — такія, як дзейнасць Камісіі народнай адукацыі («Эдукацыйнай камісіі»), гродзенскі прамысловы, адукацыйны праект А.Тызенгаўза, крытыка прыгонніцтва I захады па яго скасаванні (I. Храптовіч і інш.), прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1793 г.,— мелі па сутнасці асветніцкі характар. Увогуле спецыфіка гуманізму, у першую чаргу асветніцкага, была звязана ў Рэчы Паспалітай перш-наперш з тым, што ён быў звязаны са шляхецкім асяроддзем.
У сувязі з гаспадарчымі і грамадскімі зрухамі на беларускіх землях у 70—80 гг. XVIII ст., а таксама ў Рэчы Паспалітай у цэлым, знайшло шырокі водгук вучэнне фізіякратаў, падобнага якому не было нідзе ў Еўропе, у тым ліку на радзіме — у Францыі. Гэтая ідэйная плынь уяўляла сабой своеасаблівую філасофію грамадства, заснаваную на перадавых канцэпцыях заходнееўрапейскай навукі і рацыяналістычнай філасофіі, I распаўсюджвалася на Беларусі праз адукаваных магнатаў, асобных прадстаўнікоў заможнай шляхты.
Прыкпадам эпахальна новых бытавых тыпаў з’яўляецца дзейнасць феадалаў I. Л. Храптовіча і А. Тызенгаўза. Ураджэнец Наваградчыны,
I. Л. Храптовіч — арганізатар «Эдукацыйнай камісіі», шмат зрабіў для яе паспяховай працы, з 1793 г. займаў пасаду канцлера Вялікага княства Літоўскага, правёў у маёнтках на сваёй радзіме — Шчорсах і Вішнёва — аграрную рэформу, якая рэалізавала прагрэсіўныя формы вядзення феадальнага памешчыцкага тыпу гаспадаркі ў новых эканамічных умовах. Адным з асноўных ідэйных прынцыпаў Храптовіча, выказаных ім у творах, з’яўляецца асветніцкі гуманізм, а яго дзейнасць ацэньвалася ў тую эпоху з пункту гледжання гуманістычнай накіраванасці.
Гарадзенскі стараста граф А. Тызенгаўз заснаваў у 70—80-я гады ў каралеўскіх эканоміях шэраг мануфактур, большая частка якіх знаходзілася ў прадмесці Гародні. Разнастайная эканамічная дзейнасць Тызенгаўза, будаўніцтва культурных устаноў, правядзенне грамадскіх акцый былі вынікам яго думак пра неабходнасць асветніцтва, а таксама пратэсту супраць павелічэння раскошы на адным грамадскім ускраі і збяднення на другім. Культ розуму, арыентацыя на гарманічна развітага чалавека нараджалі ў эпоху Асветніцтва шматбаковых асоб, якія рэалізоўвалі сябе ў разнастайных сферах жыццядзейнасці. Гэты бытавы тып увасабляе дзейнасць М. К. Агінскага — буйнога магната, з 1768 г. вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага, які заснаваў і зрабіў адным з вядучых у той час Слонімскі тэатр, займаўся жывапісам, музыкай, супрацоўнічаў з французскімі энцыклапедыстамі. Асобай аналагічнага плана быў М. Пачобут-Адляніцкі — навуковец, член-карэспандэнт Парыжскай акадэміі навук і Лонданскага астранамічнага таварыства, які выражаў свае погляды не толькі ў навуковых трактатах, але і ў паэтычных одах.
Як вынік эстэтычных запытаў новай эпохі і патрабаванняў палітычнай барацьбы з другой паловы XVIII ст. на беларускіх землях атрымала імклівае развіццё такая рыса ладу жыцця магнатаў, як мецэнацтва. Найбольш яскравае выражэнне яно атрымала ў росквіце магнацкіх тэатраў, чатырох буйнейшых у Рэчы Паспалітай — Беластоцкага, Нясвіжскага, Слонімскага, Гарадзенскага. Буйныя феадалы садзейнічалі таксама развіццю жывапісу, храмавай скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры, якая звязана з імёнамі Радзівілаў, Агінскіх, Сапегаў, Тышкевічаў, Тызенгаўза. Яркай прадстаўніцай новага жаночага творча-інтэлектуальнага тыпу была Уршуля Радзівіл, якая пісала I ставіла п’есы ў Нясвіжскім тэатры.
Шырока распаўсюджаным тыпам жыццядзейнасці, звязаным з разумовай працай, у эпоху Асветніцтва стала асоба, якая рацыяналістычна мысліць, выступае з пазіцый «прыроднай» роўнасці ўсіх людзей і актыўна праводзіць свае погляды ў жыццё. Яркім прадстаўніком філасофіі ранніх асветнікаў быў выхадзец з сям'і сярэдняга шляхціца Лідскага павета Казімір Нарбут(1738— 1807 гг.). Навуковую працу К. Нарбутспалучаў з дзейнасцю на ніве роднай адукацыі і ў цэлым уяўляў перадавы тып шляхціца новай буржуазнай эпохі, зацікаўленага ў памяркоўных палітычных рэформах.
Такім чынам,учасы Асветніцтва шляхта вызначалася як культурнай, практычна-асветніцкай дзейнасцю, так і стварэннем мануфактур, спробамі эканамічных, палітычных рэформ.
У XVII — XVIII стст. акрамя тыповага шляхецкага бытуз частымі вайсковымі ўсобіцамі, узброенымі авантурамі, прыгодніцтвам, бясконцым шэрагам забаў, шумнымі магнацкімі балямі з феерверкамі і ілюмінацыяй, на якія збіралася шляхта ледзь не з усяго Вялікага княства Літоўскага, паляваннямі і г. д., існавалі рысы і іншага стылю жыцця феадалаў. Асаблівасць дадзенага бытавога тыпу была звязана з занятасцю шляхціца разумовай працай, а таксама распаўсюджваннем ведаў, што набліжала яго да характэрных жыццёвых стыляў Рэнесансу і Асветніцтва. Разам з тым нярэдка інтэлектуалізм і святочна-разняволенае жыццё спалучаліся ў адной асобе, што адпавядае барочнаму прынцыпу апазіцыйнасці, дысгарманічнасці. Але калі ў эпоху Адраджэння «святочнае» жыццё было неабавязковым дадаткам да інтэлектуалізму дваран, дык у эпоху барока ў Рэчы Паспалітай было хутчэй наадварот. Тым не менш на працягу перыяду, што даследуецца, на нашых землях устойліва існавала тэндэнцыя шляхты да інтэлектуальнай, літаратурнай дзейнасці, эпісталярнага жанру. Працэс рэфлексіі «Я» адбіўся і ў гісторыка-мемуарнай прозе, якая пачала зараджацца ў шляхецкім асяроддзі з другой паловы XVI ст. і набыла форму «дыярыюшаў», успамінаў, якія досыць часта грунтаваліся на радавых дзённіках. Гэта былі творы досыць разнастайныя па змесце: яны маглі спалучаць летапісныя традыцыі, пагадавое выкладанне падзей, часта істотнага гістарычнага ахопу, з аўтабіяграфічнымі фактамі, маглі быць дзённікамі падарожжаў, аповядамі пра вядомыя аўтару падзеі, проста будзённымі сістэматычнымі запісамі. А. Мальдзіс, даючы характарыстыку старабеларускай мемуарнай прозе XVII ст., адзначае, што для яе галоўным аб’ектам увагі была падзея, прычым асоба аўтара, яе светаўспрыманне, унутраныя пачуцці паказваліся досыць рэдка. Сапраўды, у мемуарнай літаратуры таго часу мы не сустракаем падрабязнай рэфлексіі пачуццяў, працяглых роздумаў, падрабязных псіхалагічных характарыстык. Разам з тым у гэтых творах прысутнічаюць рысы, звязаныя з развіццём асабістай інтраспекцыі, якія знаходзяцца ў кантэксце культур Рэнесансу і барока. Тэндэнцыя да напісання дзённікаў, мемуараў, што мелася ў XVII ст., пераўтварылася ў наступным стагоддзі ў павальнае захапленне: пісалі ўсе ■— ад магнатэрыі да дробнай шляхты. У абсалютнай большасці гэта — дзённікавыя нататкі, сярод якіх усё часцей сустракаюцца мемуары, аўтабіяграфіі, дзе прысутнічае пачуццёвасць, рэфлексія, як у запісах М. Матушэвіча, С. Маскевіча, С. Пільштынавай. Ці не ў кожным шляхецкім доме меўся вялікі сшытак, куды запісвалі літаральна ўсё: падзеі палітычнага жыцця, вершы, асабістыя ўражанні,— гэтыя дыярыюшы, як іх першапачаткова называлі, фактычна замянялі газеты.
Некаторыя аматары эпісталярнай плыні выйшлі на прафесійны ўзровень. Найбольш прадуктыўнымі прадстаўнікамі таго ладу быту ў нашым
краі былі выхадцы з дробных і сярэдніх шляхецкіх сем’яў. Так, познебарочны паэтД. Рудніцкі (1676—1739 гг.) паходзіў з дробнай літоўска-беларускай шляхты, буйны гісторык і правазнаўца М. Догель (1715—1760 гг.) быў родам з дробнашляхецкай сям’і Лідскага павета, бацька народжанага на Міншчыне аўтара чатырохтомных мемуараў шляхціца М. Матушэвіча (1714—1773), наколькі можна меркаваць, таксама не належаў да шляхецкай эліты і г. д. Магчыма, гэта, акрамя агульнаеўрапейскіх уплываў, звязана са зніжэннем інтэнсіўнасці друкарскай працы. Дзейнасць па распаўсюджванні ведаў, эфектыўным сродкам якой было кнігадрукарства, знаходзілася на вельмі нізкім узроўні, бо толькі Слуцкая друкарня Радзівілаў пад кіраўніцтвам К. Клакоцкага ў 70-я гады XVII ст. працавала са значнай нагрузкай і, магчыма, саматужная эпісталярнасць запаўняла ў пэўнай ступені недахоп друкаванай прадукцыі ў краі.