Матэрыяльная культура і быт беларусаў XVII - XVIII стст.
Вучэбна-метадычны дапаможнік
Памер: 114с.
Мінск 2005
Сацыяльнае расслаенне сялянства адбілася на характары засваення рэлігійнай абраднасці: больш заможныя гаспадары мелі магчымасць часцей карыстацца паслугамі святара. Так, як сведчаць матэрыялы пазнейшага часу, заможныя сяляне Віленскай губерніі адзначалі ўгодкі смерці свайго блізкага памінкамі ў царкве і абедам, у той час як больш бедныя хадзілі на могілкі, дзе спявалі і спраўлялі трапезу.
Акрамя вышэйназваных, у тагачасных вопісах прыгадваецца купальскі абрад, які ўтрымліваў рытуалы, звязаныя з агнём, а таксама пусканне вянкоў на ваду, што адпавядае асноўнай семантыцы абраду, звязанага з шанаваннем вады і агню. Адзначаліся і калядкі — з традыцыйным пераапрананнем калядоўшчыкаў у казу, бусла, старога. На Вялікдзень выконваўся адметны для беларускай традыцыйнай духоўнай культуры валачобны абрад, які тыпалагічна нагадваў абходы калядоўшчыкаў. У вялікія грамадскія падзеі пераўтваралася святкаванне Вялікадня, Троіцы (Сёмухі), Ражства, якія ўваходзілі ў традыцыйны народны каляндар. Абавязковым кампанентам свят былі традыцыйныя гульні — такія старажытныя, як «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур», а таксама абрады — «Пахаванне стралы», «Куст», гуканне вясны. Святы суправаджаліся выступленнямі народнага тэатра — батлейкі, паказам інтэрмедый, народныхдрам (найбольш пашыраная — «Цар Максіміліян»).
У цэлым, у XVII—XVIII стст. у асноўным меўся характэрны для беларускай традыцыйнай духоўнай культуры абрадавы комплекс, аснову якога складала язычніцкая светапоглядная, рытуальная сістэма, звяза-
ная з культам агню, вады, продкаў. У цэлым, нягледзячы на значныя высілкі і пэўныя поспехі, царкве не ўдалося зрабіць хрысціянскія светапоглядныя канстанты дамінуючымі ў асяроддзі беларускага сялянства даследуемага перыяду. Бурныя рэлігійныя катаклізмы на беларускіх землях амаль не закранулі глыбока архаічнай сутнасці сялянскага светаўспрымання, якое бярэ пачатак у паганстве. Як адзначаў А. Мейер, сяляне Крычаўскага графства «не ммея об законе болыіюго понятмя... в нём п не суеверны; а суеверме мх простмрается более до окружаюідпх лх предметов».
Разам з тым у абрадах суіснавала язычніцкае і хрысціянскае, рытуалістыка гэтых рэлігійных сістэм была запатрабавана ў абраднасці, мела істотную вагу ў яе сацыяльнай рэпрэзентацыі. Спецыфічнай рысай дадзенага этапа з’яўлялася іх рытуальная раз’яднанасць, пэўная адсутнасць абрадава-рытуальнага сінкрэтызму, уласцівая наступнай эпосе. Язычніцкае і хрысціянскае суіснавала, але яшчэ ў сваіх абрадавых анклавах, не пранікаючы глыбока адно ў адно.
Такім чынам, грамадскі і сямейны быт беларускіх сялян характарызаваўся паступовымі зменамі, звязанымі, у першую чаргу, з паступальнай дынамікай гісторыка-культурных навацый. У грамадскім быце гэта звязана са знікненнем інстытута копнага суда, дэвальвацыяй эканамічнай ролі грамады. Сістэмаўтваральныя асновы сялянскага быту грунтаваліся на практычна-рацыяналістычных асновах неабходнасці фізічнай працы і падтрымання жыццёвых патэнцый. Гэтаму было падпарадкавана выхаванне дзяцей у сялянскай сям'і, гэтым вымяралася сялянская этыка м аксіялогія. Дынаміка сялянскага быту шмат у чым вызначалася ростам індывідуальнай варыянтнасці ментальнасці і паводзін, што знайшло ўвасабленне ў дэструкцыі эканамічных функцый абшчыны, пашырэнні малой сям’і, узнікненні прозвішчаў.
5.3. Грамадскі быт гараджан
Этнакультурнае жыццё горада дадзенага перыяду знаходзілася ў кантэксце агульных тэндэнцый працякання гістарычных працэсаў у Беларусі і адрознівалася такім жа складаным, супярэчлівым характарам. Прычым у гарадах — шматфункцыянальных палітычных, эканамічных, культурных цэнтрах гэтыя з’явы былі выяўлены больш выпукла і канцэнтравана. Галоўнай бядой для гарадоў Беларусі з’явіліся войны, розныя па паходжанні ўзброеныя канфлікты, якія літаральна захліснулі беларускія землі ў тую эпоху. Можна сказаць, што абарончыя ўмацаванні, якія зацвердзілі горад як тып пасялення, стымулявалі і яго станаўленне ў якасці галоўнай тактыка-стратэгічнай ваеннай мішэні. Беларускім гарадам было суджана знаходзіцца ў эпіцэнтры бітваў шэрага войнаў: 1648—1654 гг., Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гг., Паўночнай, сутыкненняў у час канфедэрацый, іншых збройных канфрантацый. Гэтыя ваенныя
дзеянні, якія адрознівапіся па ідэйна-палітычных перадумовах, рухаючых сілах, непасрэдных і перслектыўных выніках, мелі для гарадоў адзіны канкрэтны вынік: убыль (смерць, уцёкі) насельніцтва, знішчэнне культурнага фонду, падрыў функцыянальнай асновы—эканомікі. У той або іншай ступені панеслі страты ўсе гарады, але ў большай меры ў другой палове XVII ст. пацярпелі разарэнне ўсходнебеларускія землі з гарадскімі пасяленнямі, якія страцілі да 70% насельніцтва. У выніку трох войнаў і эпідэмій многія беларускія гарады былі амаль цалкам зруйнаваныя, абязлюдзелі: Магілёў, Віцебск, Гародня, Мінск, Барысаў, Слуцк, Брэст, Наваградак, Пінск, Нясвіж; панеслі вялікія страты Полацк, Орша, Шкпоў і іншыя гарады і мястэчкі.
Істотныя хістанні колькасці і складу насельніцтва, дэстабілізацыя гарадскога асяроддзя затрымлівалі працэс крышталізацыі форм грамадскага быту і духоўнага жыцця, іх дыяхронную пераймальнасць, тармазілі ўзнікненне соцыуму гараджан, гарадскога тыпу кулыуры. Фактычна культурная дэструкцыя беларускага горада XIX ст. не ў апошнюю чаргу была выклікана тым, што ў выніку сістэматычных разбурэнняў другой паловы XVII ст. і цяжкай эканамічнай сітуацыі пачатку XVIII ст. старабеларускі горад не паспеў да канца XVIII ст. выпрацаваць новыя ўстойлівыя тыпы гарадской культуры, быту.
Агульную карціну адмоўных фактараў дапоўніла ўлартае наступленне феадалаў на гарадскія ўладанні — стварэнне сваіх юрысдык, якія не падпарадкоўваліся магістрату (у прыватнаўласніцкіх гарадах і магнату), што дэстабілізіруючы ўплывала на розныя сферы гарадскога жыцця, у тым ліку, у значнай ступені, на грамадскі быт, руйнуючы сістэму гарадскога самакіравання.
Прычыны, якія былі пералічаны вышэй, былі асноўнымі з тых, што затрымалі развіццё беларускіх гарадоў. У выніку пастанаўленнем сейма 1776 г.— часу, калі гарады зноў назапашвалі істотны эканамічны, дэмаграфічны, кулыурны патэнцыял,— толькі ў васьмі з іх было захавана самакіраванне, што гаворыць аб агульным крызісе гарадскога грамадскага жыцця.
Разам з тым гарады працягвалі заставацца буйнейшымі цэнтрамі захавання і выпрацоўкі культурных каштоўнасцей, у гарадскім асяроддзі дынамічна функцыянавалі разнастайныя формы грамадскага, духоўнага жыцця, што стала асабліва заўважна ў другой палове XVIII ст. Увогуле, гараджане складалі прыблізна 10% насельніцтва Беларусі I па колькасным складзе не саступалі шляхце.
Гарады Беларусі вылучаліся паміж сабой па шэрагу параметраў, што накладвала адбітак на іх адрозненні ў духоўнай культуры і грамадскім быце. Перш за ўсё гэта тычыцца памеру гарадскога пасялення — у буйных гарадах культура і быт харакгарызаваліся часцей за ўсё большай змястоўнай разнастайнасцю, хаця прынцып: вялікі горад — вялікая культура — не быў вызначальным для старабеларускай культурнай сітуацыі —
невялікія гарады, мястэчкі нярэдка вызначаліся высокім узроўнем культурнага развіцця, былі культурнымі цэнтрамі (Нясвіж, Ружаны, Налібокі, Урэчча і інш.). У параўнанні з канцом папярэдняга перыяду колькасць гарадоў на беларускіх землях не змянілася: да сярэдзіны XVII ст. і ў канцы XVIII тут налічвалася 39 гарадоў. Паводле іншых даных, якія тычацца 1786 г., у Беларусі было 42 гарады, прычым 38% гараджан жылі ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 2 тысяч чалавек (усяго такіх гарадоў — 31, з іх 17 — з насельніцтвам да 1 тысячы чалавек); найбольш значныя гарады — гэта Віцебск (звыш 10 тысяч насельніцтва), Магілёў, Мінск (звыш 6 тысяч), Полацк, Гародня, Слуцк, Пінск і некаторыя іншыя.
Гарады Беларусі, як і раней, падзяляліся на каралеўскія і прыватнаўласніцкія, што таксама накладвала адбітак на ўсе бакі гарадскай жыццядзейнасці. У сярэдзіне XVII ст. і ў канцы XVIII ст. прыватнаўласніцкіх гарадоў было адпаведна 14—12; А. П. Грыцкевіч лічыць магчымым павялічыць лічбу гарадскіх пасяленняў: сярэдзіна XVII ст.— 17 прыватнаўласніцкіх з 42 гарадоў (40%) і другая палова XVII—XVIII ст.— 25 прыватнаўласніцкіх з 51 (49%). Прыватнаўласніцкія гарады, нягледзячы на параўнальна невялікія памеры, нярэдка адрозніваліся актыўным, арыгінальным культурным, грамадскім жыццём, бытам (Нясвіж, Слуцк, Слонім), што здымала вызначаную манапольнасць буйных гарадоў і разнастаіла палітру культурнага жыцця.
Палітычнае, сацыяльнае жыццё гараджан кіравалася нормамі магдэбургскага права, якое дэкларавала судовую, маёмасную асабістую незалежнасць мяшчан, уводзіла гарадское самакіраванне — магістрат на чале з бурмістрам, а таксама войтам. Пад магдэбургскае права не падпадалі жыхары юрыдык — маёмасці феадала, якія знаходзіліся ў яго судова-адміністрацыйнай уладзе.
Як і шляхта, гараджане, якія ў тагачасных дакументах зваліся мяшчанамі, не былі сацыяльна і культурна аднародным кангламератам. Перш-наперш яны падзяляліся па юрыдычнай прыналежнасці на жыхароў, якія падпарадкоўваюцца магістрату, а таксама юрыдыцы — знаходзіцца ў межах феадальнай прыватнай уласнасці, якая мелася ў кожным беларускім горадзе. Адзначым, што гэта адрозненне не накладала істотнага адбітку на быт і культуру гараджан. Само паняцце гараджанін таксама было досыць шырокім. У першую чаргу — гэта ўласна мяшчане — тыя, хто меў у горадзе ўласную маёмасць, — зямлю і дом на ёй, іншыя гаспадарчыя, вытворчыя сродкі, карыстаўся гарадскімі прывілеямі і выконваў адпаведныя абавязкі. У сваю чаргу мяшчане падзяляліся па маёмасным крытэрыі на патрыцыят — заможных купцоў, рамеснікаў, што ўзначальвалі цэхі, сярэднюю праслойку і адносна бедных мяшчан, сярод якіх вылучаюцца тыя, якія ў інвентарах адзначаліся як бедныя і не мелі нічога, акрамя надзела. 3. Ю. Капыскі лічыць, што гарадская вярхушка ў гарадах складала 8—10 % усіх гараджан, а сярэдні слой — 40—50 %. Па даных A. М. Лютага, у канцы XVIII ст. мяшчан у беларускіх гарадах было каля 80 тыс. чалавек і яны складалі 80 % усіх гараджан.
Акрамя мяшчан, у горадзе жыла значная колькасць так званых «люзных» людзей, «маладцоў», «парабкаў» — тых, хто прыйшоў у горад, не маючы жылля і пэўнай спецыяльнасці, а таксама рамеснікаў, якія вымушаны былі жыць у чужых дамах — «каморнікаў». Гэтыя людзі маглі легалізавацца, увайсці ў склад гарадской сістэмы і плаціць самы нізкі падатак, але часта гэтага не рабілі, што і выклікала шматлікія судовыя справы. Акрамя гэтага, у гарадах жылі шляхта, баяры, служыцелі разнастайных рэлігійных канфесій, якія захоўвалі сваю кулыурную, бытавую спецыфіку. Гэтая сацыяльна-культурная неаднароднасць, накладзеная на прафесійную спецыфіку (тут сваім характэрна-замкнёным жыццём вылучаліся цэхавыя арганізацыі), стварала пэўныя адрозненні ў быце гараджан, якія, аднак, не нівеліруюць існавання тыпалагічна адметных рыс быту беларускага горада, у падмурку якога знаходзілася бытавая культура мяшчан, асабліва іх сярэдняй праслойкі.