Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
НІЗдановіч А.К.Краўцэвіч ААТрусаў
МАТЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА МІРА
. 1МІРСКАГА
ЗАМКА
Н.І.Здановіч
А.К.Краўцэвіч
А.А.Трусау
МАІЭРЫЯЛЬНАЯ КУЛЬТУРА МІРА
■ 1 МІРСКАГА ЗАМКА
МІНСК
«НАВУКА I ТЭХНІКА» 1994
ББК 63.4(4 Бен) 3-46
УДК 904(476.6)
Рэдактар кандыдат гістарычных навук М. М. Ч а р н я ў с к і
Р э ц э н з е н т ы: кандыдаты гістарычных навук A. М. Кушнярэвіч, В. Е. С о б а л ь
Здановіч Н. I., Краўцэвіч A. К., Трусаў A. А.
3-46 Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка,— Мн.: Навука і тэхніка, 1994.— 152 с.: іл.
ISBN 5-343-01618-9.
Гэтая праца — вынік шматгадовых археалагічных даследаванняў унікальнага сярэднявечнага паселішча, знакамітага праз свой замак. Горад і замак разглядаюцца як неадлучныя часткі аднаго комплексу.
Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў гісторыі.
9040000000—002
3 7—95
М 316(03)—94
ББК 63.4(4 Бен)
ISBN 5-343-01618-9
© Н. I. Здановіч, A. К. Краўцэвіч, A. А. Трусаў. 1994
Уступ
Мірскі замак і гарадскі пасёлак Мір уяўляюць сабой архітэктурны комплекс, які ў асноўных рысах сфарміраваўся на працягу 16—17 стст. Гэты комплекс — спалучэнне феадальнай сядзібы з прыватнаўласніцкім паселішчам — дастаткова тьпювы і адначасова унікальны. Тыповы, бо на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, такое спалучэнне не рэдкасць (Нясвіж, Любча, Гальшаны, Геранёны, Бярозавец і інш.). Унікальны, бо ў нас больш няма падобных па захаванасці і мастацкіх вартасцях замкаў. Мірскі замак — адзін з нямногіх добра даследаваных беларускіх замкаў, ды і сам пасёлак таксама адносна няблага вывучаны археолагамі.
Варта адзначыць, шго амаль усе даследчыкі разглядалі часткі комплексу — замак (больш) або мястэчка (менш). У аснову нашай працы пакладзены комплексны падыход, калі замак і горад разглядаюцца як дзве часткі аднаго цэлага.
Галоўнай мэтай яе з’яўляецца асвятленне гісторыі матэрыяльнай культуры замка і паселішча ў параўнанні між сабой. Гэта стала магчымым у выніку шматгадовых археалагічных даследаванняў у замку і мястэчку, якія правяла экспедыдыя Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута.
На існуючы момант Мір мае статус пасёлка гарадскога тыпу, налічвае каля 5 тыс. жыхароў і з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета. 3 сярэднявечных мураваных пабудоў акрамя замка захаваліся толькі Мікалаеўскі касцёл, Троіцкая царква, што неаднаразова перабудоўваліся і страцілі пачатковы выгляд. Застаўся таксама будынак талмудысцкай акадэміі 18 ст. У сучасным горадабудаўнічым вобліку пасёлка значнае месца займае мураваная забудова канца 19 — пачатку 20 ст,, якая найлепш захавалася каля паўднёвага краю плошчы.
Замак знаходзіцца ў 500 м на паўднёвы ўсход ад пасёлка. 3 усходняга, паўночнага і заходняга бакоў захаваліся рэшткі земляных умацаванняў 16—17 стст. 3 поўдня размешчаны стаў, створаны ў 19 ст. загачанай ручаінай. За ўсходнім валам у старым парку ў 1904 г. была збудавана капліца-пахавальня апошніх уладальнікаў замка князёў СвятаполкМірскіх.
У цяперашні час у замку поўным ходам ідуць рэстаўрацыйныя работы. У адной з вежаў з восені 1992 г. пачала працаваць філія Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі.
Буйныя археалагічныя раскопкі ў замку выкліканы пачаткам яго аднаўлення. Вялікія па аб’ёме рэстаўрацыйныя працы пагражалі цэласнасці культурных напластаванняў у двары замка і вакол яго сценаў. Неабходна было сабраць інфармацыю для распрацоўкі праекта рэстаўрацыі
помніка. Гэтыя дзве прычыны вымусілі правесці максімальна магчымае навуковае даследаванне культурнага слою.
Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі пасёлка звязаны як з рэстаўрацыяй Мікалаеўскага касцёла, так і з вырашэннем чыста навуковых задач па вывучэнні сярэднявечнага горада. У выніку мы маем адзіны на Беларусі прыклад параўнальна добрага археалагічнага даследавання адразу дзвюх частак комплсксу (паселішча — замак). Каштоўнасць для археалагічнай навукі гэтых даследаванняў яшчэ і ў тым, што сам пасёлак і замак — «чыстыя» познесярэднявечныя помнікі, на іх няма культурных наслаенняў, ранейшых за канец 14 — пачатак 15 ст. Гэта дазваляе даследчыкам дакладней датаваць знаходкі і не блытаць іх з болып раннімі, як бывае на шматслойных помніках. Матэрыялы раскопак Міра і замка павінны стаць важкім укладам у стварэнне храналагічнай шкалы беларускіх старажытнасцяў.
На сённяшні дзень склаўся даволі доўгі гістарыяграфічны спіс прац аб Мірскім замку і паселішчы Мір. Пачатак гэтага спіса выходзіць з 16—17 стст., калі розныя падарожнікі, праязджаючы праз Мір, запісвалі свае ўражанні ў дарожныя нататнікі.
Шматлікія працы, у якіх змяшчаецца інфармацыя гістарычнага і краязнаўчага характару, называліся і аналізаваліся ў манаграфічных выданнях апошніх часоў І\аб не паўтарацца, мы засяродзім увагу на працах, звязаных непасрэдна з тэматыкай гэтай манаграфіі, а менавіта з матэрыяльнай культурай Міра і Мірскага замка.
3 дарожных нататак найбольшую цікавасць выклікае апісанне места і замка, пакінутае расійскім дыпламатам-стольнікам П. А. Талстым. Праязджаючы праз Мір у 1697 г. у накірунку Варшавы, ён даволі дэталёва апісаў горад і замак. Адчуваецца, што жыхару Масковіі цікавыя нашы мясціны з непрывычным для расійскага вока архітэктурным воблікам. Адсюль, відавочна, такая падрабязнасць апісання: «Город Мнр — маетность князя РаднВнла с Несвнжа, подканцлера лнтовского. Тот город земляной, в нем есть церковь уннатцкая да костел рнмской каменные, служат попы белые. В тот город четверы ворота проезжне каменные, в том городе домы меіцанскне богатые н жіідов много. Место не велпко, а домов нзрядного строення много. Н стонт тот город зело взрядно, а рекн под ннм ннкакой нет. От того города блнско замок зделан земляной; в том замке зделан дом велнкой каменный, по углам башнн круглые, й ворота в том доме зделаны башнею круглою, зело высокне, а дом зделан четвероуголыіой. В той помяненной башне над воротамн зделан костел рнмской нзрядным строеішем; а между башен вместо стен поделаны все полаты зело нзрядные н с двух сторон высокне, в трн жнлья вверх. Тот дом вымоіцен каменем в вокруг того дому пропушена вода.
От того же города Мйру с полверсты место велнкое сосновой роіцн огорожено— то суть того ж помяненнаго Раднвпла зверннец. В том зверннце много оленей, лосей, байгаков, коз дйкнх н нных тому гюдобных зверей.
В вышепомяненном Раднвнлове каменном доме стоііт варта, то есть караул, салдаты на ево плате. На том помяненном дворе всех ево Раднвнловых полат 80 жялей й кругом полат построены каменные переходы» 2.
А вось англічаніну Коксу, які праязджаў Мір у 1779 г., места здалося вёсачкай, дзе немагчыма здабыць ежу3.
Вобразнае і адначасова дастаткова інфарманыйнае апісанне замка і места склаў у сярэдзіне 19 ст. Уладзіслаў Сыракомля: «3 боку Жукавага Барка ўязджаеш у Мір, у вёску: усе больш арыстакратычныя будынкі недзе пахаваліся, перад намі ж — вуліпа мяшчанскіх дамоў і хлявоў, што нагадваюць вёску. Толькі карчма пры самым уездзе — гэтая пастка для сялян, якія прыязджаюць у горад, і купкі бруднага і лянівага яўрэйства напамінаюць мястэчка. Вязнучы ў гразі, якой Мір славіцца сярод іншых тутэйшых гарадоў, потым патрэсваючыся па выкладзеным нячастымі камянямі бруку, які, мусіць, помніць яшчэ паганскія часы такі мае варварскі выгляд,— едзем на рынак, рухаемся міма ранейшай ба-
* Гурнн М. Ф. Мнр. Мн., 1985; Калннн В. В. Мнрскнй замок. Мн.. 1986; Трусов О. А. Памятнякн монументального зодчества Белоруссші XI—XVII вв. Мн., 1988; Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. Стары Мір. Мн., 1993.
2 Путешсствне стольннка П. А. Толстого по Европс 1697-1699. М.. 1992. С. 20.
3 Кокс В Путевце заметкр англнчанйна (1779—1785 jt.) //Русская старнна. Спб., 1907. № 7—9,
зыльянскай, а цяпер грэчаскай царквы і паміж крам, змураваных у два рады, паглядных знадворку, але пустых усярэдзіне, уцякаючы ад чарады крыклівых яўрэяў абодвага полу, якія расхвальваюць свае рэдкія тавары, сунімаемся нарэшце перад старасвецкім мураваным касцёлам са званіцай, таксама мураванай, толькі ўжо новай, у нейкім няпэўным архітэктурным стылі» 4. I далей пра замак: «Брама ў форме паловы вала, над ёй і па кутах замка пяць прыгожай архітэктуры вежаў з пашкоджанымі байніцамі, яшчэ мураваныя сцены — вось і ўсё, што засталося ад велічнага гмаху» 5. У цытуемай працы У. Сыракомля ўпершыню апублікаваў малюнак замка са збораў Яўстафа Тышкевіча, выкананы К. Русецкім як «вельмі дакладны від Мірскага замка».
Юльян Барташэвіч у сваёй працы «Бельскі замак» (выдадзена ў 1881 г.) памылкова назваў умацаванні вакол Міра «мурамі» 6, што ўводзіла ў зман наступных даследчыкаў.
Грунтоўнае архітэктурнае апісанне Мірскага замка ажыццявіў А. Я. Міцянін. ён выдзеліў тры этапы будаўнійтва замкавага комплексу: I —; пачатковы, 1-е дзесяцігоддзе 16 ст.; II — 20—30-я гады 16 ст.; III — другая палова 16 — першая палова 17 ст. 7
Кніга В. В. Калніна (ёй папярэднічалі буклет і сумесньі з Л. В. Трэпет артыкул) прысвечана гісторыі Мірскага замка і яго рэстаўрацыі8. На падставе грунтоўных архіўных (апрацавана значная колькасць інвейтароў) і натурных даследаванняў тут распавядаецца пра асноўныя этапы будаўніцтва замка, яго мастацкія вартасйі, звязаныя з ім паданні. Публікуюцца малюнкі КРусецкага, Н. Орды, малюнак 1849 г. і фотаздымак 1882 г., прыводзяцца апісанні дэталяў інтэр’ераў 17—18 стст. Значная частка ілюстрацый — рэканструкцыі знешняга выгляду замка і праект рэстаўрацыі фасадаў і інтэр’ераў. Пра оазвіццё паселішча Мір як матэрыяльнага аб’екта пісала ў 30-я гады 20 ст. В. Рэвеньска 9, спецыяльны артыкул прысвяціў гісторыі горадабудаўнічага развіцця Міра Д. С. Бубноўскі10.
У канцы 19 — пердіай палове 20 ст. на гісторыю Мірскага замка як помніка «літоўскай гісторыі і культуры» звяртаюць увагу і некаторыя літоўскія даследчыкі.
' У 20—30-я гады 20 ст. Мівскі замак фатаграфуюць розныя вядомыя фатографы, у тым ліку і Ян Булгак. У Польшчы была нават выдадзена паштовая марка з выявай замка.
Пачатак гістарыяграфіі матэрыяльнай культуры замка і места звязаны з арганізацыяй буйных археалагічных раскопак на замку (пачаль ся ў 1980 г.) і з’яўленнем першых публікапый гэтых раскопак. Аднак самыя першыя археалагічныя даследаванні былі праведзены на замку яшчэ v 1912 г. Ю. Ядкоўскім. Даследчык зрабіў падрабязнае гістарычна-аохітэктурнае апісанне і замалёўкі замкавага комплексу, а заадно правёў невялікія раскопкі на яго тэрыторыі. На падставе знаходак Ю. Ядкоўскі