Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
Разнастайныя археалагічныя матэрыялы з раскопак, а таксама вынікі даследаванняў і абагульненні публікаваліся ў шматлікіх артыкулах і некалькіх манаграфіях.
Вынікі першага года даследаванняў у замку падсумаваў у спецыяльным артыкуле A. А. Трусаў І5. Ход даследаванняў на замку і ў пасёлку асвятляўся ў штогадовых выпусках зборніка «Археологнческне открытня», выданне якога спынілася пасля 1986 г. (выходзіў у Маскве).
Даныя на вывучэнні будаўнічых матэрыялаў з раскопак на тэрыторыі Мірскага замка шырока выкарыстаны ў артыкулах A. А. Трусава аб беларускай дахоўцы, вялікапамернай цэгле і ў спецыяльных манаграфіях 16.
Некалькі артыкулаў розных аўтараў прысвечаны кафлі, шкляным вырабам і керамічнаму посуду з Мірскага замка 17. Металічныя вырабы,
15 Трусаў A. А. Археалагічнае даследаванне Мірскага замка//ПГКБ. 1980. № 4. С. 33—34.
16 Трусов О. А. Памятннкн монументального зодчества Белорусснн XI—XVII вв. Мн.. 1988; Ен жа. Старонкі мураванай кнігі. Мн., 1990; Ен жа. Беларуская чарапіца// ПГКБ. 1983. № 1. С. 30—32; Ен жа. Вялікапамерная цэгла//ПГКБ. 1984. № 1. С. 33—34.
17 Трусаў А., Угрыновіч У. Паліхромная кафля Мірскага замка//Мастацтва Беларусі. 1983. № 3. С. 38—39; Яны ж. Беларуская паліхромная кафля//ПГКБ. 1983. № 4. С. 21—22; Трусаў А„ Ляшкевіч А. Шкло Мірскага замка // ПГКБ. 1984. № 3. С. 42—43; Здановіч Н. I. Мірская бытавая кераміка//ПГКБ. 1983. № 3. С. 43—44; Яна ж. Гармонія пластыкі і дэкору // Мастацтва 'Беларусі. 1986. № 1. С. 57—60; Яна ж. Неполнвная посуда Мнрского замка//Древностн Лнтвы н Белорусснн. Внльнюс, 1988. С. 145—149.
2. Зак. № 542
17
здабытыя з раскопаў у замку, публікаваліся ў спецыяльным артыкуле ў комплексе з лідскімі знаходкамі18.
Буйны артыкул некалькіх навукоўцаў, а таксама шэраг раздзелаў манаграфіі A. К. Краўцэвіча прысвечаны агульным вынікам археалагічных даследаванняў замка і мястэчка І9. Некалькі артыкулаў і адна манаграфія надрукаваны на грунце знаходак на тэрыторыі пасёлка Акрамя навуковых прац супрацоўнікі мірскай экспедыцыі публікавалі навукова-папулярныя артыкулы ў беларускіх газетах, часопісах, энцыклапедычных выданнях 21.
18 Трусаў A. А., Краўцэвіч A. К., Сагановіч Г. М. Металічныя вырабы з раскопак Лідскага і Мірскага замкаў//Весці АН БССР: Сер. грамад. навук. 1987. № 4. С. 73—83.
19 Трусов О. А„ Чернявскнй й. М„ Кравцевнч A. К. Архнтектурно-археологнческое нзученне Мнрского замка н городского поселка Мнр Гродненской областн//СА. 1986. № 4. С. 216—235; Краўцэвіч A. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння: Планіроўка, культурны слой. Мн., 1991; Чарняўскі I. М. Развіццё палацава-замкавых комплексаў Беларусі ў канцы XV—XVII ст.//Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993. С. 66—73.
20 Кравцевнч A. К. Мсследовання в г. п. Мнр Гродненской областн // Древностн Лнтвы н Белорусснн. Внльнюс, 1988. С. 141—144; Кравцевнч A. К., Сннчук Н. й. Клады монет нз городского поселка Мнр Гродненской областн (Белоруссня) // КСЙА. Вып. 205. С. 117—126; Краўцэвіч A. К., Якшук Г. М. Стары Мір.
21 Бубноўскі Д., Краўцэвіч А. Якім ты быў, старадаўні Мір?//Літ. і мастацтва. 1983.
22 ліп. С. 14; Бубновскнй Д„ Трусов 0., 'Кравцевнч А. Мнр // Неман. 1985. № 8. С. 141— 146; Трусаў А., Краўцэвіч А. Мірскі замак // Звязда. 1984. 8 студз.; Трусаў A. А., Сташкевіч А. Б. Мірскае шкло // Энцыклапедыя ‘літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1986. Т. 3. С. 638—639; Трусаў А., Угрыновіч У. Мірская кафля//Там жа. С. 639—640; Здановіч Н. I., Сахута Я. М. Мірская кераміка//Там жа. С. 640; Ганецкая I. У., Трусаў A. А. Мірскі фаянс//Там жа. С. 642; Грыцкевіч А. П„ Самбук С. Ф., Краўцэвіч A. К. Мір//3бор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць. Мн., 1986. С. 215; Міцянін А. Я., Самбук С. Ф„ Трусаў A. А., Краўцэвіч A. К. Палацава-замкавы комплекс//Там жа. С. 216—218.
2*
Выдатнейшым помнікам архітэктуры, вядомым не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі, з’яўляецца Мірскі замак. Ен быў закінуты пасля апошняй вайны і ніяк не выкарыстоўваўся, аднак ацалелі галоўныя аб’ёмы збудавання: сцены, вежы, перакрыцці некаторых паверхаў. Археалагічныя даследаванні акрамя каштоўных звестак па побытавай матэрыяльнай культуры дазволілі сабраць разнастайную інфармацыю архітэктурнага характару. Часта гэтая інфармацыя з’яўлялася унікальнай, бо не магла быць здабытай праз вывучэнне інвентароў і іншых пісьмовых крыніц, напрыклад месцазнаходжанне незахаваных прыбудоў, канструкцыя і стан падмуркаў, апораў мастка, які вёў ад паўночнага палаца да парку, і г. д.
Збудавалі Мірскі замак на месцы ранейшага паселішча, якое існавала тут у 15 ст. і загінула на пачатку 16 ст. у выніку вялікага пажару. Ад гэтага паселішча прасочана праслойка цёмна-шэрага колеру таўшчынёю 20—60 см, якая мае знаходкі (кераміку, гаршковую кафлю і кавалак шпоры) другой паловы 15 — пачатку 16 ст. М. А. Ткачоў лічыў, што гэта рэшткі «двора Мнрского», які апошні раз згадваўся ў Метрыцы Вялікага княства Літоўскага каля 1506 г. Даследчык звязвае гібель мірскага паселішча з набегамі крымскіх татар, загоны якіх былі тут у 1503— 1505 гг., або з іх вядомым рэйдам у 1506 г. пад Наваградак, Ліду, Слуцк і Менск ‘.
Будаўніцтва Мірскага замка, як паказалі археалагічныя раскопкі, распачалося на глінянай падсыпцы. Такія падсыпкі з гліны, пяску ці гравію былі звычайнай з’явай у сярэднявечным замкавым дойлідстве Беларусі. Яны дазвалялі зрабіць узвышаныя пляцоўкі ў забалочаных, цяжкадаступных месцах.
У пачатку 16 ст. на месцы былога паселішча будаўнікі насыпалі з тліны і пяску пляцоўку вышынёю ад 20 см да 1 м і на ёй узвялі мураваны замак. Будаўнічы слой таўшчынёй 10—25 см залягае непасрэдна на падсыпцы і складаецца з акамянелай рошчыны, камянёў і гліны. У ім шмат бітай вялікапамернай цэглы (яе асноўны фармат 28—28,5X14,5x9—9,5 (да 10 см)) і тоўстай пляскатай дахоўкі пачатку 16 ст. На захад ад замка, недалёка ад галоўнай вежы-брамы, быў знойдзены развал печы, у якой абпальвалі цэглу, магчыма дахоўку.
Пад час раскопак былі даследаваны падмуркі замка каля паўночнай грані паўночна-ўсходняй вежы і побач з усходняй сцяной. Высветлілася, што падмурак вежы залягае на глыбіні 4,5 м, а сцяны — 3,5 м. У абодвух выпадках падмуркі складзены з цэглы-пальчаткі памерам 29—ЗОХ X 14,5x8,5—9,5 см і камянёў на вапнавай рошчыне. У тэхніцы змешанай муроўкі выведзены і замкавыя сцены на вышыню да 10 м (мал. 8 : /). Вышэй пачынаецца чыста гатычная муроўка (тычок-лажок) з цэглы чырвонага колеру. Адзначым, што муроўка сцен мае ўключэнне клінкернай цэглы, якая ў гатычных збудаваннях служыла для аздаблення фасадаў (,мал. 8:2). Але ў Мірскім замку клінкерны дэкор прысутнічае толькі на ўнутранай паверхні заходняй сцяны паміж надбрамнай і паўночна-заходняй вежамі. 3 цэглы тут выкладзены ромбападобныя кампазіцыі.
Зараз гэты кавалак замкавай сцяны прыкрыты дабудаваным пазней паўночным корпусам палаца. Наяўнасць дэкору невыпадковая. Гэта сведчыць аб тым, што першапачаткова тут не планавалі ўзводзіць жылыя пабудовы.
1 Ткачоў 'М. А. Замкі і людзі. Мн„ 1991. С. 36.
Па версе замкавых муроў, паміж вежамі, праходзіла баявая галерэя. Частка яе пад час будаўніцтва трохпавярховага жылога палаца была страчана. Сцены, зробленыя ў пачатку 16 ст., крыху надбудавалі і пра-. білі ў іх аконныя праёмы. Адтуліны байніц заклалі цэглай.
На заходняй сцяне каля паўночна-заходняй вежы намі зроблена зачыстка невялікага ўчастка галерэі пачатку 16 ст. да ўзроўню яе падлогі, 3 боку памяшкання да ўзроўню аснавання аконнай нішы сцяна надмуравана ў адзін рад цэглы. Паміж гэтай закладкай і вонкавай сцяной зроблена забутоўка з вапны і бітай цэглы, у якой знойдзены патрушчаны гліняны гаршчок другой паловы 16 ст. Пасля разборкі забутоўкі ў цаглянай падлозе галерэі прасочаны прамакутны паз памерам 0,34X0,45 см. У пазе захавалася старая сасновая бэлька на даўжыню да 2,03 м. Яе таўшчыня 27 см, шырыня — 20 см. Бэлька была закладзена ў знешйюю частку замкавага мура на глыбіню 83 см. Падлога галерэі была цагля* ная, але, магчыма, зверху на яе насцілалі дошкі.
Пры даследаваннях замка намі таксама быў выяўлены арачны праход з галерэі ў паўночна-ўсходнюю вежу, які паварочвае налева. Падчас будаўніцтва палаца частка яго была разабрана, а большая частка замуравана цэглай (мал. 9:7У).
У адной з ніш байніцы 16 ст. на паўночнай сцяне ■ выяўлена добра захаваная пабеленая вапнавая тынкоўка (мал. 9:777). Гэтая знаходка абвяргае меркаванні некаторых даследчыкаў наконт таго, што яа фасадах гатычных збудаванняў на Беларусі тынкоўка з’явілася не раней 19 ст.
У жніўні 1991 г. намі цалкам было ўскрыта перадбрам’е, прыбуда* ванае да цэнтральнай вежы-брамы замка ў канцы 16 ст.
Цікавая стратыграфія была прасочана ў траншэі Б (мал. 10), што ўшчыльную падыходзіла да падмурка вежы пачатку 16 ст. і зроблена ў накірунку з захаду на ўсход. На глыбіні 1,6 м ад тагачаснай дзённай паверхні выйшлі на слой вапнавай рошчыны таўшынёй 13—15 см, які паступова знікае ў заходнім накіірунку. У гэтым слоі знойдзены два кавалкі цаглін таўшчынёй 9 см і фрагмент дахоўкі пачатку 16 ст. Такім чынам, мы маем справу са слоем часоў будаўніцтва замка. Пасля зачысткі ўсходняга профілю была раскрыта суцэльная сцяна вежы-брамы, зробленая з цэглы і камянёў у тэхніцы мешанай муроўкі. Высветлілася, што спачатку будаўнікі заклалі суцэльны падмурак для вежы-брамы, а потым у галоўным фасадзе вежы быў выкладзены вялікі праём для ўваходу ў замак. Усходні падмурак вежы стаў своеасаблівым ганкам, на які абапіраліся вароты брамы. Далей у профілі прасочваецца цёмна-шэры слой канца 15 ст., дзе знойдзены венцы гаршкоў гэтага часу. На глыбіні 2,17 м ад дзённай паверхні выйшлі на мацяірык— жоўты пясок.
Цікавая стратыграфія прасочана ў паўночным і паўднёвым профілях траншэі 5. Тут таксама слой паселішча канца 15 ст. перакрыты праслойкай чырвонай гліны і бураватым слоем з кавалачкамі вапны і цэглы (перыяд будаўніцтва зам.ка).
Над гэтым слоем знаходзіўся цёмна-шэры слой са знаходкамі першай паловы—сярэдзіны 16 ст. (гаршчок поўнага профілю, кавалкі гаршковай кафлі з квадрыфольным вусцем і фрагменты пляскатай дахоўкі). Ен змяняецца слоем жаўтавата-чырвонага суглінку, у якім маецца тонкая праслойка спарахнелага дрэва (гэта перыяд будаўніцтва перадбрам’я). Такім чынам, рова перад вежай-брамай не было і ўваход туды праходзіў па звычайнай грунтавой дарозе.