Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка
Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1994
4 Сыракомля У. ВандооЎкі па маіх 'былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992. С. 27.
5 Там жа.
s Bartaszewicz Y. Zamek Bialski. Lwow, 1881. S. 44.
7 Мйтяннн A. Я. Замок в Мнре. АвторесЬ. днс. ... канд. архнтектуры. Мн., 1954. С. 13.
8 Калнян В. В. Мнрскнй замок; Калнін В., Трэпет Л. Мірскі замак//ПГКБ '1975 № 1. С. 26—32.
9 Rewiefiska W. Miasta і miasteczka w polnocno-wschodniej Polsce. Wilno 1938 S. 43.
10 Бубноўскі Д. C. Гісторыя горадабудаўнічага развіцця г. п. Мір//Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. С. 136—141,
выказаў некаторыя меркаванні, якія ў асноўным пацвердзіліся ў наш час пасля буйнамаштабных раскопак. Так, ён знайшоў фрагменты каляровага шкла таўшчынёй да 5 мм і датаваў іх 16 ст. У 17 ст., піша даследчык, звычай рабіць вітражныя вокны змяніўся «новым шкленнем вокнаў» н. Печы, на яго думку, напачатку былі вельмі цікавымі, кафлянымі «з каляровай глазурай» (паліхромныя)—з малюнкам. У 17 ці пачатку 18 ст. старыя печы пасля шведскіх нашэсцяў разабралі і склалі новыя з зялёных кафлін. Толькі два каміны зрабілі з «залачонымі кафлінамі». Яшчэ Ю. Ядкоўскі піша, што раней увесь замак быў пакрыты лусковай дахоўкай 12 У артыкуле разам з вынікамі натурных даследаванняў і раскопак вучоны апублікаваў інвентар Мірскага замка 1681 г.
Праз 60 гадоў у 1972 г. археалагічныя даследаванні на Мірскім замку праводзіў М. А. Ткачоў. ён раскрыў рэшткі перадбрамнага ўмацавання, якое яшчэ ў 19 ст. захоўвалася на паверхні зямлі 13 і вядома праз апісанні і малюнкі. У сваіх працах М. А. Ткачоў прыводзіць кароткі нарыс гісторыі замка і яго ўмацаванняў '4. Гэты нарыс ілюструюць малюнкі замка, выкананыя ў 19 ст., фотаздымкі пачатку і другой паловы 20 ст., рэканструкцыя знешняга выгляду замка ў 17 ст. Другое выданне працы «Замкі Беларусі» (1987 г., на рускай мове) дапоўнена інфармацыяй аб гісторыі ўмацаванняў самога пасёлка. У кнізе «Замкі і людзі» прыводзіцца план-схема ўмацаванняў пасёлка. Выклікае пярэчанне размяшчэнне на ёй пятага бастыёна непадалёк ад Нясвіжскай брамы. Ніякіх звестак аб наяўнасці тут бастыёна навукоўцы не маюць.
У 1975—1979 гг. архітэктарам В. В. Калніным распачаліся сістэматычныя працы па абследаванні замкавых муроў 1 пабудоў. У межах даследавання ў праездзе пад аркаю ўязной вежы, а таксама ў двары ўздоўж заходняй сцяны замка былі закладзены 7 інжынерных шурфоў. Магутнасць выяўленага ў іх культурнага слою складала 1,6—2 м. Пад аркаю на глыбіні 0,35 м, а ўздоўж заходняй сцяны — на глыбіні 1 і 1,2 м выяўлены рэшткі бруковак. Атрыманыя археалагічныя матэрыялы (бытавы посуд, будаўнічыя матэрыялы, кафля, манеты) адносяцца пераважна да пачатку 16—17 ст., хоць Самыя познія рэчы датуюцца пачаткам 20 ст.
3 1980 г. пачаліся грунтоўныя археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка (мал. 2), якія з перапынкам (1985—1987 гг.) працягваліся да 1991 г. Адначасова ў 19821984 і 19881989 гг. архітэктурна-археалагічнымі экспедыцыямі пад кіраўніцтвам A. К. Краўцэвіча вывучаліся культурныя напластаванні ў пасёлку. У 1987 г. даследаванні Мірскага Мікалаеўскага касцёла 17 ст. правёў A. М. Кушнярэвіч.
Археалагічныя раскопкі ў замку мелі на мэце максімальна магчымае даследаванне культурнага слою, які мог быць знішчаны пад час рэстаўрацыйных прац, а таксама вывучэнне ўсіх страчаных пры перабудове і варожых навалах архітэктурных збудаванняў замка; класіфікацыю і датаванне будаўнічай, архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі, побытавых рэчаў усіх катэгорый — зыходных даных для рэканструкцыі старажытных інтэр’ераў палаца, канструкцыі дахаў вежаў і сцен.
Працы ў пасёлку (мал. і) праводзіліся галоўным чынам з чыста на-
” Нодковскнй Н. Замок в Мнре//Древностн. М., 1915. С. LIV-—LXXII.
12 Там жа. С. LXX.
13 Ткачев М. А. Нсслсдовання в Гродненской н Внтебской областях// АО 1972 года. М„ 1973. С. 369.
14 Ткачоў М. А. Замкі Беларусі. Мн„ 1977; Ен жа, Замкн Белорусснн, М„ 1987; ён жа. Замкі і дюдзі, Мн., 1991,
вуковымі мэтамі, Мір з’яўляецца прадстаўніком беларускага сярэднявечнага паселішча местачковага тыпу, дакладней, гэта мястэчка, якое вырасла ў невялікі горад. Такія аб’екты раней археолагамі не вывучаліся. Таму актуальным быў цэлы комплекс праблем: характар культурнага слою, межы яго распаўсюджання, глыбіня залягання, характар археалагічнага матэрыялу, тапаграфічнае развіццё (месцазнаходжанне старажытнага ядра паселішча, засяленне асобных раёнаў і г. д.). Да гэтага дадаліся археалагічныя раскопкі, звязаныя з рэстаўрацыяй Мікалаеўскага касцёла 17 ст.
Спачатку, летам 1980 г., на тэрыторыі замкавага двара і вакол Мірскага замка было распрацавана 5 раскопаў і 6 шурфоў (агульная іх плошча каля 330 кв. м).
Раскопам 1, закладзеным у прамежку заходняга вала бастыёна, на мацерыку выяўлена брукоўка. Слядоў мяркуемай уязной брамы пасярод земляных валоў не выяўлена. Знаходкі ў раскопе розныя — ад 16 да пачатку 20 ст.
Раскопам 2, што распрацоўваўся ўпрытык да выяўленага М. А. Ткачовым падковападобнага перадбрам’я з мэтай яго далейшага вывучэння, выяўлены культурны слой магутнасцю да 2 м. Разнастайныя і шматлікія археалагічныя знаходкі (кераміка, шкло, металічныя вырабы) адносяцца да перыяду ад пачатку 16 ст. і больш позніх часоў. Найбольш цікавыя з іх — 6 фрагментаў рэйнскай керамікі з манаграмай 16 ст. Тут, як і ў раскопе 1, на глыбіні 0,15—0,2 м выяўлены рэшткі брукоўкі.
Раскопам 3, што размяшчаўся каля вонкавага боку паўночнай сцяны замка, удакладнены ўзроўні залягання верху і падэшвы яе падмурка (адпаведна 2,7 і каля 4 м ад дзённай паверхні). Ля падмурка выяўлены нівеліровачны слой суглінку (1,2—1,6 м). У раскопе даследаваны рэшткі паглянага слупа 17 ст. на бутавым падмурку. Гэта была адна з апор мастка, які вёў з палаца ў парк. Аналіз знаходак 16—17 стст. паказаў значную колькасную перавагу сярод іх фрагментаў кафлі.
Раскоп 4 плошчаю каля 48 кв. м, закладзены з мэтай даследавання рэшткаў аднапавярховай пабудовы каля паўднёвай сцяны замка, паказаў амаль поўную адсутнасць культурнага слою раней 18 ст. (быў зняты пад час будаўнічых прац пачатку 20 ст.).
Раскопам 5 (32 кв. м) у паўднёва-заходняй частцы замкавага двара вывучаўся культурны слой і элементы добраўпарадкавання двара. Тут, як і ў раскопе 3, быў выяўлены нівеліровачны слой суглінку (ён пачынаўся пад каменнай вымасткай у пласце 1 і назіраўся да ўзроўню пласта 4).
Пад суглінкам прасочаны культурны слой дазамкавага паселішча з керамікай другой паловы 15 пачатку 16 ст. і з рэшткамі печы з гаршковай кафлі гэтага часу.
Адначасова было вырашана закласці 6 разведачных шурфоў на бастыёнах і тэрыторыі каля замка.
Шурф 1, на перамычцы ля возера з захаду ад яго, меў на мэце пошукі месйа старажытнага млына. Культурны пласт з матэрыяламі 18 — пачатку 20 ст. быў насыпаны, перанесены сюды з іншых частак замкавай тэрыторыі.
Для даследавання часу ўзвядзення заходняга вала на яго схіле і ля падэшвы распрацоўваліся шурфы 2 і 5. У культурным слоі да 1,1 м знойдзены матэрыялы 16 17 стст. Высветлілася, што з гэтага боку вал быў насыпаны ў 17 ст, з культурнага слою, перанесенага сюды ад сцяны замка,
Мяркуючы па матэрыялах з шурфа 4, усходні бастыён быў утвораны аналагічным чынам недзе ў першай палове 17 ст.
Шурф 3 месціўся на ўсход ад замка, паблізу яго ўсходняй сцяны. Ен паказаў амаль поўную адсутнасць культурнага слою 16 — першай паловы 17 ст. на гэтай тэрыторыі, тым самым вызначыў месца, з якога бралі зямлю для ўзвядзення бастыёнаў.
Шурфом 6 даследаваліся падмуркі паўночна-заходняй вежы замка і культурны слой каля яго. У культурным слоі магутнасцю да 1 м знаходзіліся рэчы не раней 19 ст. (пераважна будаўнічае смецце).
У 1981 г. A. А. Трусавым і I. М. Чарняўскім працягваліся даследаванні падмуркаў замкавых вежаў і палаца 17 ст., пабудоў 17 ст. у двары каля паўднёвай замкавай сцяны і культурных напластаванняў вакол замка.
Раскоп 6 каля паўночнай сцяны замка прымыкаў да раскопу 3. У слоі магутнасцю ад 0,6 да 0,9 м выбіраліся пераважна знаходкі, звязаныя з перабудовай палаца ў 17 ст. і частковага разбурэння пры гэтым сцяны 16 ст. (кавалкі цэглы, дахоукі, плітак падлогі). Разам з тым у квадратах 4—6 выявілася вялікая колькасць кафлі і посуду канца 19 — пачатку 20 ст. і рэшткі ямы 20 ст. у квадраце 9.
Раскоп 7 каля ўсходняй сцяны ўсходняга корпуса плошчаю 24 кв. м пайвердзіў выснову аб нівеліроўцы культурнага слою раней канца 19— 20 ст. з усходу ад замка.
Такія ж вынікі далі і матэрыялы з раскопу 8, разбітага каля паўднё-. вай замкавай спяны. Толькі ў квадратах 4—9 выяўлены рэшткі цаглянай вежачкі 17 ст. для захавання сена. Сведчаннем апошняга рамонту замка з’яўляюцца выяўленыя рэшткі каналізацыйных труб 20-х гадоў 20 ст.
Шурфамі 7 і 8 I. М. Чарняўскі даследаваў стан і глыбіню залягання падмурка паўночна-ўсходняй замкавай вежы і ўсходняга корпуса палаца, Падэпіва вежавага падмурка залягае на глыбіні 203 см ад дзённан паверхні. 3 узроўню 9-га пласта назіраўся нівеліровачны слой гліны магутнасцю 0,6—1 м.
Замкавы двор да канца 19 ст. старанна прыбіраўся, пра што сведчыць амаль поўная адсутнасць знаходак раней гэтага часу ў шурфе 8.
У шурфе 9, што знаходзіўся на пляцоўцы на поўнач ад замка ў слоі магутнасцю ўсяго 20—40 см, выяўлена значная колькасць посуду, кафлі і будаўнічых матэрыялаў канца 16 — пачатку 17 ст. (сляды рамонту палаца).
На заходняй тарцовай сцяне паўночнага корпуса I. М. Чарняўскім і Д. С. Бубноўскім даследаваўся ўчастак баявой галерэі 16 ст. і быў выяўлены праход з галерэі ў вежу, закладзены пры будаўніцтве палаца ў 17 ст.
Мэтай даследаванняў 1982 г. былі распрацоўка культурнага слою ў месцы правядзення рэстаўрацыйных работ, вывучэнне першапачатковых бруковак на замкавым двары і рэшткаў замкавай кухні. Дгульная плошча 7 раскопаў (іх нумары 9—15) і 10 шурфоў (нумары 10—19) склала 227 кв. м.
У рабоце экспедыцыі ўдзельнічалі A. А. Трусаў (агульнае кіраўніцтва і вядзенне дзённіка па раскопе 14), I. М. Чарняўскі (вядзенне дзённіка і кіраўніцтва ўсімі астатнімі працамі). На замкавым двары, на месцы былой кухні, апошнімі былі закладзены раскопы 9 11 і 13. Ва ўсіх раскопах пад смеццем 18 і 19 стст. была адкрыта брукоўка. У раскопе 9 пад
суглінкам выявіўся слой пахаванай глебы, а на глыбіні 2 м — яшчэ адзін такі ж слой ад часоў першапачатковага паселішча.