• Газеты, часопісы і г.д.
  • Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка  Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка

    Алесь Краўцэвіч, Алег Трусаў, Ніна Здановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1994
    50.5 МБ
    У раскопе 10 знойдзены рэшткі сцен на невялікім бутавым падмурку, а таксама фрагмент падлогі на вапнавай рошчыне.
    У раскопе 11 пад слоем смецця расчысцілі рэшткі падмурка з вялікіх камянёў і брукоўку ў квадраце 3. У квадратах 4 і 5 выбіраўся перамешаны слой 17 ст.
    Паўночная сцяна кухні расчышчана ў раскопе 13 (закладзены паміж раскопамі 10 і 11). На частцы тэрыторыі раскопу ў брукоўцы знайшлі сцёкавы жолаб. Да глыбіні 0,8 м у слоі пераважалі рэчы другой паловы 17 — пачатку 18 ст., а ніжэй да ўзроўню 1,6—1,8 м — пачатку — першай паловы 17 ст. Самыя раннія знаходкі датуюцца 16 ст.
    Для далейшага даследавання адкрытай сцяны кухні паміж раскопамі 11 і 13 выбіралі перамычкі. Сценка ў гэтым месцы моцна пашкоджаная. Працяг жолаба выяўлены ў брукоўцы.
    На поўнач ад кухні распрацоўваўся раскоп 12. Ён часткова ўключыў у. сябе раскоп 5 і меў аналагічную стратыграфію (тут выяўлена брукоўка, нівёліровачны слой гліны і слой першапачатковага паселішча з.нешматлікімі знаходкамі пачатку 16 ст. пад ім).
    Каля паўднёвага вадасцёка ўпрытык да заходняй сцяны і надбрамнай вежы быў закладзены раскоп 15. Тут таксама прасочаны фрагмент брукоўкі з камянёў, а ў нішы сцяны — цагляны жалабок. Знаходак ў раскопе не было.
    На поўнач ад замка A. А. Трусавым распрацоўваўся раскоп Г4 плошчаю 40 кв. м. У ім выяўлены культурны пласт магутнасцю 60—80 см, моцна насычаны знаходкамі пераважна канца 16 — першай паловы 17 ст. Сярод найбольш важных — паліхромная (карычневая на жоўтым) кафля з выяваю геральдычнага радзівілаўскага арла, паліхромныя талеркі ці кавалкі талерак з роспісам па эмалі, кавалак галандскай люлькі і геральдычная кафля-медальён. У пласце 3 знайшлі фрагмент алавянай талеркі з гербам Радзівілаў на борціку і паліхромную кафлю-каронку з датай 1583 г. У перадмацерыковым пласце 4 акрамя кавалкаў пляскатай гатычнай дахоўкі знайшлі двухзубы відэлец. У квадраце 6 выявілі рэшткі бутавай муроўкі на вапнавай рошчыне.
    Пасярод двара распрацоўваліся шурфы 12 і 13. Выяўлены фрагменты брукоўкі. У шурфе 12 яна пакладзена на мацярык, а ў шурфе 13 прасочаны тонкі культурны слой з рэчамі канца 15—17 ст.
    Тры шурфы месціліся ўздоўж сцен замка і палацаў. Шурф 16 (у 2 метрах ад заходняга фасада ўсходняга корпуса) не даў ніякіх знаходак, акрамя бітай цэглы і вапны (магчыма, тут была пляцоўка па вырабе цэглы пад час рамонту палаца).
    У шурфе 18, што знаходзіўся каля паўночнага корпуса, акрамя выяўленых пад гумусам вялікіх камянёў на вапне з пяском нічога не было.
    У шурфе 19, размешчаным упрытык да заходняй сцяны, знайшлі рэчы розных часоў, аднак большасць з іх прыпадае на 16 ст.
    Шурфы 10 і 17, закладзеныя звонку ўздоўж усходняй сцяны палаца і паўднёва-ўсходняй вежы, яшчэ раз пацвердзілі, што культурны слой на гэтай частцы замкавай тэрыторыі змяшчае ў сабе будаўнічы матэрыял 16—17 стст. і кафлю канца 19 — пачатку 20 ст.
    Тры шурфы (11, 14 і 15) распрацоўваліся побач з заходнім валам. Нешматлікія знаходкі рубяжа 16—17 стст. адклаліся тут пад час падсыпкі валоў.
    У 1982 г. пад кіраўніцтвам A. К. Краўцэвіча пачалося археалагічнае
    даследаванне пасёлка. Усяго на цэнтральнай плошчы і ў яе наваколлі было закладзена 12 шурфоў з мэтай разведкі культурнага слою і пошукаў рэшткаў Мірскай ратушы. На плошчы ў шурфе 1 выяўлены слой 17—20 стст. Каля паўднёвага ўскрайку плошчы (шурф 6) раскапаны рэшткі мураванага будынка 17 ст., які мог быць ратушай. Самы старажытны культурны слой (15 ст.) выяўлены ў шурфе 7 за будынкам пасялковага Савета. У гэтым шурфе на глыбіні 1,45 м знойдзены скарб — медныя соліды 60-х гадоў 17 ст.
    У 1983 г. праведзена буйное даследаванне культурнага слою за паўночнай і часткова за паўднёвай сценамі замка. Акрамя таго, было працягнута вывучэнне бастыёнаў і прылеглай да іх тэрыторыі. Заклалі 23 раскопы (16—38) і 8 шурфоў агульнай плошчай 2160 кв. м. Для гэтага была сфарміравана вялікая экспедыцыя ў складзе A. А. Трусава (кіраўнік), I. М. Чарняўскага. A. М. Кушнярэвіча, A. К. Краўцэвіча, Н. I. Здановіч, А. Б. Ляшкевіч, Г. М. Сагановіча, а таксама групы тэхнікаў.
    Раскопы 16—18 месціліся ўздоўж паўднёвай сцяны і паўднёва-заходняй вежы. У раскопе 16 выяўлена частка паўднёвай сцяны ад стайні шырынёй 1, 2 м, якая прымыкала да паўднёва-заходняга кута вежы, і рэшткі іншых муровак. Знаходкі датуюцца 16—18 стст., магутнасць культурнага слою да 1 м. Матэрыялы з раскопу 17 (мал. 5), які меў глыбіню да 1,4 м, адносіліся да 16—19 стст. У пласце 4 знойдзена манета 1777 г. Станіслава Аўгуста.
    У раскопе 18, што ахопліваў паўднёва-заходнюю вежу, знойдзены рэшткі брукоўкі з каменю і выяўлены след ад стайні, якая знаходзілася на поўдзень ад замка. Магутнасць культурнага слою ў раскопе да 1,2 м, рэчы, знойдзеныя тут, датуюцца як 16, так і 17—19 стст.
    У раскопе 19 з захаду ад паўднёва-заходняй вежы выяўлены ўчастак цаглянай муроўкі, расчышчаныя рэшткі цаглянай падлогі 17 ст. У квадраце 4 знойдзена срэбная манета 17 ст. Магутнасць слою да 1 м.
    У раскопе 20, які прылягаў да заходняй абарончай сцяны замка, раскапана частка цаглянай муроўкі (мал. 6, 7). Самыя раннія знаходкі адносяцца да 16 ст. (з квадрата 13), самыя познія — да 19 ст. Магутнасць слою 1—1,4 м.
    Раскопы 21—24 распрацоўваліся ўздоўж заходняй абарончай сцяны ад надбрамнай вежы і да паўночна-заходняй.
    У раскопе 21 у пласце 1 амаль на ўсёй плошчы раскрыты брукоўка і рэшткі цаглянай муройкі. У квадраце 5 расчышчаны фрагмент падлогі з плітак памерам 15X15X4 см, а ў пласце 2 прасочаны жолаб шырынёй 0,8 і глыбінёй 0,3 м з цэглы 16—17 стст. Знаходкі пераважна 17 ст., але ёсць і 19 ст. Культурны слой ад 80 да 120 см.
    У раскопе 23 брукоўка 17—18 стст. месцілася адразу пад слоем смецця таўшчынёй 40—60 см.
    У раскопах 22 і 24 выбіралі перамешаны слой, насычаны знаходкамі 16 — пачатку 20 ст. У пласце 3 (квадрат 19) раскопу 24 знайшлі манету 17 ст.
    Раскоп 25 ахоплівае паўночную і ўсходнюю сцены вежы і частку паўночнай сцяны замка. Культурны слой, вельмі нераунамерны па таўшчыні (ад 20 да 120 см) і насычанасці знаходкамі, уяўляе сабой будаўнічы развал 16—17 стст. і 19—• пачатку 20 ст. Асабліва шмат знаходак сабрана ў цэнтры раскопу.
    У частцы квадратаў слой перамешаны да самага мацерыка. Найболып цікавымі былі квадраты 5, 14—16, 20—23.
    3 усходу да раскопу 25 прымыкае раскоп 31. Культурны слой у ім
    уяўляе сабой суцэльны развал будаўнічых матэрыялаў 16 — пачатку 20 ст. Асабліва шмат кавалкаў кафлі, крыху менш посуду, максімальная колькасць знаходак прыпадае на пласт 3. Самы цікавы і насычаны знаходкамі квадрат 5. На ўзроўні пласта 5 у квадратах 26 і 27 выяўлена сметніца канца 16 — пачатку 17 ст., літаральна «забітая» посудам і кафляй. Некалі яна ў верхняй частцы была абшыта дошкамі, а ніжэй абкладзена камянямі. Яна выбіралася да глыбіні 2,6 м (магутнасць слою на астатняй плошчы раскопу 0,6—0,8 м).
    Будаўнічы развал 16—17 стст. працягваецца і ў суседнім, 33-м раскопе. Інтэнсіўнасць слою тут узрастае па меры набліжэння да замкавых сцен (ад 0,4 да 1 м). У квадратах 62 і 62А знайшлі падмуркі слупоў, зробленых з цэглы першай паловы 17 ст.
    Слой будаўнічага развалу 16 і 17 стст. з фрагментамі тэракотавай, паліванай і паліхромнай кафлі, пляскатай дахоўкі, керамічнага і шклянога посуду выбіраўся і ў раскопе 30, закладзеным каля паўночна-ўсходняй вежы замка. 3 захаду ён далучаецца да раскопу 3. Як і ў раскопе 33, павелічэнне інтэнсіўнасці развалу назіралася бліжэй да сцен. У пласце 1 была знойдзена медная манета 1660 г.
    Некалькі раскопаў (34, 37) распрацоўваліся ля падэшвы 1 на грэбені паўночнай курціны бастыёна з мэтаю пошуку слядоў апорных слупоў моста, які вёў некалі ў італьянскі сад.
    У раскопе 34 у квадратах 4 і 6 знайшлі рэшткі падмуркаў слупоў. У раскопе 37 прасочаны толькі інтэнсіўны след цаглянага развалу, саміх слупоў не выяўлена.
    Мэтаю закладкі раскопу 38 было даследаванне бастыённага рова. Высветлілася, што ён засыпаны зусім нядаўна.
    На рагу, у месцы злучэаня ўсходняга і паўночнага бастыёнаў, распрацоўваўся раскоп 29 для даследавання структуры бастыёна. У раскопе выяўлены знаходкі 16—17 стст. і пачатку 15 ст. (бліжэй да падэшвы бастыёна). Раскоп распрацоўваўся да глыбіні 3,2 м.
    Для вывучэння культурнага слою, а таксама для пошукаў слядоў уязной брамы ў разрыве заходніх валоў былі закладзены раскопы 35 і 36 на некаторай адлегласці адзін ад аднаго. Высветлілася, што культурны слой у гэтай частцы амаль адсутнічае, знаходак вельмі мала. Слядоў брамы не выяўлена. Адкрыты толькі яшчэ адзін фрагмент каменнай брукоўкі.
    Такі ж малюнак назіраўся і пад час прац у раскопе 32, закладзеным каля паўднёва-ўсходняй вежы, што ў чарговы раз пацвердзіла выснову аб знівеліраваным культурным слоі ў гэтай частцы замкавай тэрыторыі.
    У гэтым жа годзе працягвалася вывучэнне архітэктурных збудаванняў і культурнага слою ў двары (кіраўнік I. М. Чарняўскі).
    Раскоп 26 размясціўся ўздоўж паўднёвага фасада паўночнага корпуса палаца. У ім выяўлены сляды брукоўкі двара, расчышчаны рэшткі двух палацавых ганкаў — вялікага і малога.
    Раскопамі 27 і 28 працягвалася вывучэнне рэшткаў замкавай кухні. Калі ў 27-м выяўлены толькі падмурак з вялікіх камянёў і кавалак брукоўкі, то ў раскопе 28 знайшлі рэшткі паўднёвай яе сцяны. Падмурак кухні пакладзены з камянёў на рошчыне, падлога была зроблена з цэглы. Частка тэрыторыі паміж заходняй сцяною кухні і заходняй абарончай сцяною забрукавана. Кухня была пабудавана ці адначасова з палацам, ці адразу пасля яго.
    Даследаванні земляных умацаванняў тэрыторыі замка праводзіліся і з дапамогай шурфоў.
    Шурф 20 распрацоўваўся педалёка ад раскопу 29, каля падэшвы паўночнай курціны з мэтаю пошуку пачатку замкавага рова. Знайшлі толькі некалькі непаліваных сценак керамічнага посуду і кавалкі кафлі 17 ст.
    Шурф 21 капаўся на поўнач ад замка, каб адшукаць сляды апорных слупоў моста. Выяўлены слуп меў падмурак каля 1 м глыбінёй і складаўся з цэглы памерам 26,5—27(29)X 13,5X6—6,5 см.
    Шурфы 22 і 25 былі закладзены са знешняга боку заходняй курціны замка. Культурнага слою ў іх не выяўлена. Высветлена, што за межамі бастыёна дарога ў замак не брукавалася.
    У шурфах 26 і 27, што месціліся на схіле і наверсе ўсходняй курціны, амаль пасярэдзіне яе, культурны слой складаўся з рэшткаў будаўнічага смецця ў асноўным 16—17 стст., але трапляліся матэрыялы 19 ст. Гэта быў перамешчаны сюды культурны слой з-пад усходняй сцяны палаца.